ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Аляксандр Суша: Мае навуковыя інтарэсы пераходзяць у працу, праца – у інтарэсы, і, па-мойму, гэта вельмі плённа
Недапісанае слова

Вывучаем эканамічныя навукі, не выходзячы з дому

Вывучаем эканамічныя навукі, не выходзячы з дому
Іншыя навіны

Чытачы Нацыянальнай бібліятэкі маюць магчымасць дыстанцыйна атрымаць доступ да ліцэнзійных электронных рэсурсаў вядучых выдавецтваў па розных галінах ведаў. Гэта істотна дапаможа ў аддаленай адукацыйнай і навуковай дзейнасці.
Лепшыя кнігі па маркетынгу, продажах, менеджменце, лідэрстве, стратэгіі, старце і развіцці бізнесу прадстаўлены ў электроннай калекцыі выдавецтва “Манн, Иванов и Фербер” на платформе электронна-бібліятэчнай сістэмы “Лань”. Кнігі і аўтары выдавецтва не раз станавіліся пераможцамі ў рэйтынгах бізнес-літаратуры.

Да канца чэрвеня ў дыстанцыйным рэжыме можна скарыстацца электроннай бібліятэкай “Grebennikon” – спецыялізаваным рэсурсам па менеджменце, маркетынгу і фінансах. Яна ўключае часопісы і кнігі рускамоўных аўтараў, а таксама перакладныя артыкулы выданняў “Elsevier”, “Emerald”, “Harvard Business Review”, “American Marketing Association” і іншых.

Навучальныя дапаможнікі, манаграфіі і перыядычныя выданні па шырокім спектры эканамічных навук дыстанцыйна даступныя ў адпаведных тэматычных раздзелах электронна-бібліятэчных сістэм “Znanium” і “БиблиоРоссика”.

Каб працаваць з поўнымі тэкстамі электронных выданняў дома, неабходна зарэгістравацца на электронных платформах. Зрабіць гэта вам дапамогуць невялікія інструкцыі:

Інфармацыя пра ліцэнзійныя электронныя рэсурсы і магчымасці выдаленай працы з імі, рэсурсы адкрытага доступу, а таксама рэсурсы, якія ствараюцца Нацыянальнай бібліятэкай, даступная ў раздзеле Электронныя інфармацыйныя рэсурсы.

Зычым плённай вучобы і працы!

Матэрыял прадстаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам