ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Візуальны дзённік уражанняў – на фотавыстаўцы “Вопыт прысутнасці” (+відэа)
Музею кнігі – 15 гадоў. Частка 2

Віртуальная чытальная зала НББ дзеліцца ведамі: новы навучальны год пачнецца з маштабнага анлайн-мерапрыемства

Віртуальная чытальная зала НББ дзеліцца ведамі: новы навучальны год пачнецца з маштабнага анлайн-мерапрыемства
Іншыя навіны

2 верасня запрашаем на Вялікі Дзень ведаў з віртуальнай чытальнай залай.

Напярэдадні новага навучальнага года ВЧЗ збірае на віртуальную сустрэчу работнікаў сферы адукацыі нашай краіны: педагогаў, кіраўнікоў, бібліятэкараў сярэдніх школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў і ўніверсітэтаў.

Мы прадставім удзельнікам электронныя рэсурсы, якія забяспечваюць адукацыйны працэс неабходнай актуальнай і якаснай інфармацыяй. Гэта базы даных вучэбнай, навуковай, метадычнай і мастацкай літаратуры ад шэрагу вядучых выдавецтваў. Усе рэсурсы прапануюць спецыяльныя сэрвісы для забеспячэння дыстанцыйнай адукацыі і ўкаранення інавацыйных форм навучання.

Праграма

Мерапрыемства пройдзе ў дыстанцыйным фармаце. Для рэгістрацыі ўдзельнікаў і атрымання даных для аддаленага падлучэння да канферэнцыі неабходна накіраваць запыт на электронны адрас: virt@nlb.by.

Да сустрэчы!

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам