ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
15 цікавых пытанняў пра першадрукара
Інфармацыйныя рэсурсы для дыстанцыйнай адукацыі

Вэбінар па інфармацыйным напаўненні сайтаў РЗЭК

Вэбінар па інфармацыйным напаўненні сайтаў РЗЭК
Іншыя навіны

2 чэрвеня на віртуальнай пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі адбыўся навучальны вэбінар "Размяшчэнне навін і аб'яў у Рэгіянальным зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі", прысвечаны інфармацыйнаму напаўненню кантэнтам рэгіянальных зводных каталогаў бібліятэк Беларусі.

Вэбінар уключаў лекцыйную і практычную частку, падчас якіх былі разгледжаны асноўныя аспекты запаўнення стужкі навінаў і спосаб публікацыі інфармацыі ў раздзеле "Навіны" сайта Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі (РЗЭК).вэ

У мерапрыемстве прынялі ўдзел спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і абласных бібліятэк Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей, якія ўдзельнічаюць у інфармацыйным напаўненні сайтаў РЗЭК.

Прапануем паглядзець запіс вэбінара:

Мадэратар вэбінара:Таццяна Комлева – галоўны бібліёграф сектара падтрымкі сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі АБІТ НББ.

Тэхнічнае суправаджэнне: Андрэй Мацко – вядучы інжынер-праграміст ІВА НББ.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій.

Чытайце таксама: Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі – для дыстанцыйнага абслугоўвання карыстальнікаў

Навіны

Да юбілею Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: па старонках беларускіх газет 1921 года

14 Кра 2021

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае знаёміць з даўнімі падзеямі гуманітарнай сферы Беларусі, пра якія 100 гадоў таму ў артыкулах і нататках паведамлялі беларускія газеты.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

14 Кра 2021

На Youtube-канале «Кніга Беларусі» з’явілася відэа, у якім «ажылі» беларускія класікі. Сярод іх – Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў і іншыя. Яны рухаюцца, міргаюць, пазіруюць перад камерай. Аўтар праекта і відэарэканструкцыі – Алесь Суша, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны бібліятэк

13 Кра 2021

60 гадоў мінула з часу першага палёту чалавека ў космас. Тым самым першым быў Юрый Гагарын — чалавек з сонечнаю ўсмешкаю, якога з Беларуссю радніла не толькі паходжанне — нарадзіўшыся ў былых межах Вялікага Княства Літоўскага, на Смаленшчыне, Гагарын са школы ведаў купалаўскі верш «Хлопчык і лётчык», гаварыў, што ён і падштурхнуў яго да выбару прафесіі.

Навіны бібліятэк

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на вечары беларускай культуры ў Мадрыдзе (+відэа)

13 Кра 2021

9 красавіка ў Мадрыдзе адбылося ўрачыстае мерапрыемства – вечар беларускай культуры, прысвечаны 100-годдзю вядомых беларускіх пісьменнікаў І.П. Мележа і І.П. Шамякіна.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111