ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
5 мая 1945 года. 4 дні да Перамогі
Конкурс да 85-годдзя Рыгора Барадуліна

Станіслаў Манюшка і яго “Ідылія”

Станіслаў Манюшка і яго “Ідылія”
Іншыя навіны

У мінулым годзе грамадскасць Беларусі шырока адзначыла 200 гадоў з дня нараджэння вядомага кампазітара Станіслава Манюшкі. Сёння, 5 мая, у чарговы дзень нараджэння нашага славутага земляка, мы зноў узгадваем яго выбітную асобу і шматгранную творчасць.

Юбілей С. Манюшкі, які быў уключаны ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА, не застаўся без увагі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: супрацоўнікі стварылі маштабны віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”.

Творы кампазітара неаднаразова ставіліся на беларускай сцэне. Сярод іх вадэвіль “Начлег у Апенінах”, аперэта “Латарэя”, оперы “Галька”, “Страшны двор”… Багатае сцэнічнае жыццё атрымала знакамітая опера “Ідылія” (або “Сялянка”) – твор, у якім упершыню са сцэны прагучала беларуская мова, прымаўкі, прыказкі і нацыянальныя мелодыі. З дня яе прэм’еры ў Мінскім гарадскім тэатры – 9 лютага 1852 г. – мастацтвазнаўцы вядуць летазлічэнне беларускага прафесійнага тэатральнага мастацтва.

Станіслаў Манюшка паставіў “Сялянку” разам з Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам і Канстанцінам Крыжаноўскім. Спектакль меў вялікі поспех, аб чым сведчыць ліст В. Дуніна-Марцінкевіча, які выконваў ролю Навума Прыгаворкі, да кнігавыдаўца А. Завадскага: “Прашу добрага пана выслаць мне першай поштай 40 асобнікаў «Сялянкі», бо Беларусь шалёна патрабуе гэты твор, і калі б меў яго хоць 300 асобнікаў, то распрадаў бы”. Аднак пасля лютаўскай прэм’еры адкрыта оперу больш не выконвалі: паказ спектакля на “простанароднай мове” быў забаронены.

У 1993 г. “Ідылія” была пастаўлена ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Я. Купалы рэжысёрам Мікалаем Пінігіным.

Зоя Белахвосцік.jpg

“Ідылія” В. Дуніна-Марцінкевіча. Юлія (Зоя Белахвосцік)

Даследчыкі высветлілі, што музычны матэрыял оперы быў створаны калектывам аўтараў, сярод якіх, верагодна, не толькі С. Манюшка, але і К. Крыжаноўскі, В. Дунін-Марцінкевіч і яго дачка Каміла. На жаль, опера амаль не захавалася. Наш сучаснік, вядомы кампазітар і музыкант Уладзімір Кур’ян вырашыў гэтае пытанне і сам напісаў музыку да спектакля “Ідылія”: “Калі ж мая музыка хаця б у некаторыя моманты нагадвае Манюшку – гэта выдатна. Акурат такая была мая патаемная мара”, – адзначыў ён.

У выніку ў спектаклі купалаўцаў опера Манюшкі атрымала другое жыццё, а разам з ім – нязменныя аншлагі, мноства зацікаўленых рэцэнзій і гастрольныя паказы па ўсёй Еўропе.

У 2005 г. “Ідылія” была пастаўлена на сцэне Тэатра драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску, у 2013 г. пастаноўка была адноўлена і адбылася прэм’ера пастаралі пад кіраўніцтвам рэжысёра Сяргея Палешчанкова.

 Idylija-2.jpg  Idylija-3.jpg

Сцэны са спектакля “Ідылія” (рэжысёр-пастаноўшчык С. Палешчанкоў)

Больш падрабязна пра сцэнічнае жыццё “Ідыліі” і іншай музычна-тэатральнай спадчыны кампазітара можна даведацца ў раздзеле “Творы С. Манюшкі на беларускай сцэне” віртуальнага праекта “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”.

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам