ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
У бібліятэцы прайшоў сход пярвічнай арганізацыі РГА “Белая Русь”
Пачынальнік навуковага мастацтвазнаўства ў Беларусі

Серыя вэбінараў па каталагізацыі дакументаў у РЗЭК бібліятэк Беларусі

Серыя вэбінараў па каталагізацыі дакументаў у РЗЭК бібліятэк Беларусі
Іншыя навіны

12 кастрычніка ў бібліятэцы прайшоў вэбінар, прысвечаны методыцы і тэхналогіі каталагізацыі дакументаў у рэгіянальных зводных электронных каталогах (РЗЭК).

На мерапрыемстве разглядаліся пытанні фарміравання бібліяграфічных запісаў у фармаце BELMARC, уключаючы стварэнне аўтарытэтных пунктаў доступу і індэксаў класіфікацый, на дакументы, якія паступаюць у фонды бібліятэк – удзельніц РЗЭК. Спецыялісты НББ адказалі на пытанні, звязаныя са стварэннем рэтраспектыўных бібліяграфічных запісаў у ЗЭК.

rsekrzekpzek_1.jpg

У вэбінары ўзялі ўдзел 67 спецыялістаў з больш чым 50 бібліятэк Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей.

Дзякуй усім бібліятэкам за актыўную працу ў навучальным семінары!

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам