ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Дыстанцыя і маска – чытву не перашкода
Буктрэйлеры: Алесь Адамовіч “Хатынская аповесць”

Нацыянальная дакументная спадчына – гэта назаўсёды!

Нацыянальная дакументная спадчына – гэта назаўсёды!
Іншыя навіны

На сённяшні дзень, калі Нацыянальную бібліятэку Беларусі пакуль можна наведаць толькі віртуальна, яшчэ раз нагадваем пра такі значны блок даступнай у анлайн-рэжыме інфармацыі, як зводны электронны інфармацыйны рэсурс (ЭІР) “Нацыянальная бібліяграфія Беларусі”.

Нацыянальную бібліяграфію вобразна называюць “сведчаннем гістарычнай памяці нацыі”. Дзякуючы ёй можна даведацца, якія беларускія нацыянальныя дакументы былі створаны ў розныя перыяды існавання нашай Айчыны. Звесткі пра гэтыя дакументы важна адшукаць, сабраць з максімальнай паўнатой і зрабіць даступнымі для ўсіх зацікаўленых. Менавіта такая мэта ставіцца пры фарміраванні ЭІР нацыянальнай бібліяграфіі.

EIR-1.jpg

У рэсурсе прадстаўлена інфармацыя пра кнігі, часопісы, газеты, дысертацыі, аўтарэфераты дысертацый, картаграфічныя, нотныя, выяўленчыя выданні і іншыя віды дакументаў:

  • якія былі створаны на тэрыторыі Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды (ад старажытнасці да сучаснасці);
  • на беларускай мове (у любой графіцы) незалежна ад месца выдання;
  • беларускіх аўтараў;
  • пра Беларусь.

У ЭІР адлюстроўваюцца не толькі звесткі пра тыя дакументы, што знаходзяцца ў айчынных кнігасховішчах, але і пра беларускія выданні мінулых стагоддзяў і дзесяцігоддзяў, якія ў сённяшні час адсутнічаюць на тэрыторыі нашай краіны.

Рэсурс нацыянальнай бібліяграфіі можа быць цікавым для ўсіх, каму па роду прафесійнай, навукова-даследчыцкай, адукацыйнай, пазнавальнай дзейнасці патрэбна інфармацыя, звязаная з нашай беларускай дакументнай спадчынай.

Жадаем паспяховай работы з рэсурсам!

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам