ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Незабыўная «Данута», аўтар якой Аляксей Карпюк мог бы атрымаць «Героя»
22 мая – 120 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага вучонага Мікалая Іванавіча Каспяровіча

Гісторыя, інтэрв’ю, экскурсіі ды іншыя цікавосткі – топ відэа пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі

Гісторыя, інтэрв’ю, экскурсіі ды іншыя цікавосткі – топ відэа пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі, турбуючыся пра здароўе сваіх чытачоў, часова зачыніла свае дзверы для наведвальнікаў, але па-ранейшаму працягвае актыўную працу анлайн.

Паколькі ў вас з’явілася болей часу для працы дыстанцыйна, прапануем згадаць найбольш цікавыя відэа пра бібліятэку.

Гісторыя

Як у Мінску паўстаў новы сімвал краіны ў мудрагелістай форме ромбакубаактаэдра? У відэа з першакрыніц сабраны самыя цікавыя факты пра будаўніцтва і найсучаснейшае абсталяванне “алмаза ведаў”.

Экскурсіі

Нацыянальная бібліятэка сёння – гэта не толькі кнігі, але паўнавартасны культурніцкі і адукацыйны медыяцэнтр. Даведайцеся пра гэта болей з першых вуснаў.

Музей кнігі

Адпраўцеся ў віртуальную экскурсію па музеі, які зберагае найкаштоўнейшыя старадрукі і рэдкія выданні – сапраўдныя перліны шматвяковай гісторыі беларускага кнігадрукавання.

Інтэрв’ю

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі расказаў пра сваю працу, хобі і самы неабдуманы ўчынак у жыцці – выбар прафесіі.

Цікавосткі

Як захоўваюць кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы? Як іх алічбоўваюць? І якія “сакрэты” знаходзяць паміж старонак? Тэлеканал “АНТ” старанна вышукваў цікавосткі галоўнай кніжнай скарбніцы Беларусі.

Неўзабаве Нацыянальная бібліятэка вернецца ў афлайн ды зноў адчыніць свае дзверы.
Запішыцеся – тут поўна новых ведаў і нечаканых адкрыццяў.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Чытайце таксама: Відэаархіў найноўшых даследаванняў, прысвечаных Жыровічам і беларускай кніжнасці

Навіны

Усё не так, як у кнізе! Што не так з экранізацыямі і дзе ў бібліятэцы глядзець кіно

27 Кас 2020

У сучасным кінематографе ўсё менш арыгінальных сцэнарыяў, а экранізацый папулярных кніг – усё больш. Але на самой справе не ўсе з іх удалыя – прынамсі, на наш густ. Што ж не так з экранізацыямі? І чаму мы амаль заўсёды імі незадаволены? Працягнем гутарку пра мастацтва адаптацыі кніжных твораў!

Аўтарскі погляд

Удзельнікам анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”

27 Кас 2020

З 1 кастрычніка ў межах віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” быў распачаты анлайн-конкурс чытальнікаў, прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі. Арганізатарам выступіла Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Размова з адвакатам аб куплі-продажы нерухомасці

26 Кас 2020

23 кастрычніка Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Купля-продаж нерухомасці: як зрабіць правільна”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

26 Кас 2020

“На хвалі часу, у плыні жыцця” – праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса “Маладосць”.

Навіны бібліятэк

111