ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Што яшчэ мы не ведалі пра Максіма Багдановіча?
Вывучаем музычнае мастацтва, не выходзячы з дому

“Эяф'ятлаёкудль” – вулканічная музыка з беларускім каларытам

“Эяф'ятлаёкудль” – вулканічная музыка з беларускім каларытам
Іншыя навіны

15 чэрвеня спаўняецца 65 гадоў беларускаму кампазітару Вячаславу Уладзіміравічу Кузняцову – прафесару, заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэату Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

Творчасць Вячаслава Кузняцова вызначаецца багатай стылявой і жанравай разнастайнасцю. Сярод яго твораў – камерная, харавая, сімфанічная, эксперыментальная музыка, музыка для дзяцей.

З 2020 года з нотнымі рукапісамі кампазітара можна азнаёміцца ў анлайн-фармаце. Яны даступны на электронным рэсурсе “Рукапісы сучасных кампазітараў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”. Сярод прадстаўленых твораў – вулканічная музыка для аркестра “Эяф’ятлаёкудль”, музыка для 4-х флейт “Authentus”, сем маленькіх элегій для фартэпіяна і іншыя кампазіцыі, правы на выкарыстанне якіх аўтар перадаў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Музыка В. Кузняцова шырокавядомая на тэатральных сцэнах Беларусі і за яе межамі: прэм’еры твораў кампазітара адбыліся ў Іспаніі (“Тень стекла”, 1993), Швейцарыі (“Приглашение на казнь”, 1997), Японіі (“Ритуал”, 2001, “Шепот и крик”, 2007), Польшчы (“В ожидании Фредерика”, 2003), Германіі (“Посвящения”, 2010) і іншых краінах.

Асаблівае месца ў яго творчасці займаюць жанры оперы і балета, якія сам кампазітар лічыць найбольш плённымі формамі музычнага мастацтва. У творчым багажы В. Кузняцова – чатыры оперы (“Записки сумасшедшего”, “Приглашение на казнь”, “Гумберт Гумберт”, “Голова профессора Доуэля”), сем балетаў (“Двенадцать стульев”, “Полонез”, “Царь Соломон”, “Макбет”, “Клеопатра”, “Князь Витовт”, “Анастасия”). Сярод яго твораў – сімфоніі, канцэрты, камерная і харавая музыка. За пастаноўку балета “Князь Витовт” у 2015 годзе калектыў Вялікага тэатра Беларусі быў уганараваны прэміяй Прэзідэнта Беларусі “За духоўнае адражэнне”.

У фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прадстаўлены нотныя выданні твораў Вячаслава Кузняцова, кнігі, CD-дыскі, публікацыі і рэцэнзіі вядомых беларускіх музыказнаўцаў, дысертацыйнае даследаванне, заснаванае на творчасці кампазітара.

Электронны рэсурс “Рукапісы сучасных кампазітараў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” накіраваны на папулярызацыю беларускай музычнай культуры ў нашай краіне і за яе межамі. Калекцыя твораў увесь час папаўняецца. Плануецца, што да канца 2020 года яна будзе налічваць больш за 600 твораў 98 беларускіх аўтараў, якія заключылі дагавор з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Рэсурс будзе карысны гісторыкам, музыказнаўцам, выкладчыкам і студэнтам музычных устаноў, навучэнцам музычных школ і ўсім, хто цікавіцца беларускай музыкай на сучасным этапе.

Аўтар публікацыі В. Пшыбытка, загадчык цэнтра алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў НББ.

Чытайце таксама: Вывучаем музычнае мастацтва, не выходзячы з дому

Навіны

Вэбінар “Публікацыя навуковых артыкулаў у міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access)”

9 Кра 2021

19 красавіка ў 12.00 пройдзе вэбінар “Публікацыя навуковых артыкулаў у міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вэбінар “Методыка і тэхналогія каталагізацыі дакументаў у рэгіянальных зводных электронных каталогах”

9 Кра 2021

15 красавіка з 10.00 да 11.30 Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць вэбінар для бібліятэк, падключаных да рэгіянальных зводных электронных каталогаў нашай краіны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

РЗЭК бібліятэк Мінскай вобласці працягвае раскрываць фонды бібліятэчных устаноў рэгіёна

9 Кра 2021

Да Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Мінскай вобласці далучыліся два новыя партнёры – Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўла Пранузы і Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма. Рэсурс папоўніўся на 87 тысяч бібліяграфічных запісаў на дакументы, якія захоўваюцца ў гэтых бібліятэчных установах.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111