ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Міхась Міцкевіч і яго ўменне не патануць у адчаі
Вынікі конкурсу буктрэйлераў “Кніга з экрана”

Да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка створаны інфармацыйны рэсурс пра яго жыццё і творчасць

Да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка створаны інфармацыйны рэсурс пра яго жыццё і творчасць
Іншыя навіны

“Электронны музей А.М. Карпюка” – такі новы праект Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна папаўніў калекцыю віртуальных музеяў, прысвечаных людзям, якія праславілі гэты край.

“Як быць найбольш карысным людзям”, – пад такім дэвізам жыў і ствараў Алякспей Карпюк (1920–1992), пісьменнік, удзельнік партызанскага руху і баявых дзеянняў падчас Вялікай Айчыннай вайны, грамадскі дзеяч, заслужаны дзеяч культуры і лаўрэат літаратурнай прэміі імя І. Мележа Саюза пісьменнікаў БССР (1986).

Інфармацыйны рэсурс “Электронны музей А.М. Карпюка” знаёміць наведвальнікаў з біяграфіяй пісьменніка, успамінамі пра яго, аглядамі і рэцэнзіямі на яго творы, поўнай бібліяграфіяй публікацый і кніг аўтара і публікацый, прысвечаных яго асобе і творчасці. Рэсурс багата ілюстраваны, а таксама мае асобны падраздзел – “Галерэя”, дзе сабраны фатаграфіі, аўдыё- і відэаматэрыялы.

Спасылка на электронны музей даступная на старонцы віртуальнай чытальнай залы “Рэсурсы арганізацый-партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” (“Гродненская вобласць”) і ў падраздзеле сайта Беларусь у інфармацыйнай прасторы Краязнаўчыя рэсурсы публічных бібліятэк.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Чытайце таксама: Да 100-годдзя з дня нараджэння Аляксея Карпюка Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала выстаўку "З глыбінь перажытага".

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам