ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Скрозь прастору і час: запрашаем на фотавыстаўку “In zoom”
Валянціна Паліканіна. Ратавальная сіла слова

Больш за 4 тыс. нумароў беларускіх часопісаў міжваеннага перыяду сталі даступны анлайн

Больш за 4 тыс. нумароў беларускіх часопісаў міжваеннага перыяду сталі даступны анлайн
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае адкрываць анлайн свае фонды. Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь паўнатэкставая электронная калекцыя “Беларуская літаратурная спадчына. Часопісы 1919–1939 гг.” папоўнілася новымі выданнямі.

Віртуальны рэсурс змяшчае 270 найменняў беларускіх перыядычных выданняў і выданняў з працягам, якія выходзілі на тэрыторыі БССР і Заходняй Беларусі з 1919 па 1939 гг. Гэта больш за 4 тыс. нумароў.

Як выглядаў Дом урада і Цэнтральны Дом селяніна ў Мінску? Дзе і калі з'явіўся першы дзяржаўны рыбаводны завод БССР? Якое надвор'е было ў беларускіх гарадах? Адказы на гэтыя пытанні можна знайсці ў часопісах рэсурсу. У калекцыі таксама прадстаўлены матэрыялы аб ліквідацыі непісьменнасці ў беларускіх губернях, побыце рабочых і сялян, працы прафсаюзаў і іншых праблемах міжваеннага перыяду, вывучаючы якія можна зразумець, што хвалявала беларускае грамадства 100 гадоў таму.

Больш за 2 500 рэдкіх і старадрукаваных дакументаў НББ даступны анлайн

 Дом селяніна.jpg  Рыбный завод БССР.jpg
 Політэхнікум.jpg  Дом Урада.jpg
Для зручнасці карыстальнікаў дакументы структураваны па тэматычных рубрыках: літаратура і літаратуразнаўства, адукацыя і выхаванне, мастацтва, ахова здароўя і медыцынскія навукі, палітыка і грамадства, рэлігіязнаўства, будаўніцтва, транспарт, эканоміка і інш.

Праект будзе цікавы даследчыкам у галіне гісторыі, педагогікі, эканомікі, медыцыны, супрацоўнікам бібліятэк, архіваў, музеяў, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.

Матэрыял пададзены цэнтрам алічбавання і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў.

Чытайце таксама анлайн-праекты Нацыянальнай бібліятэкі па старонках беларускай перыёдыкі:

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам