Аддалены доступ да калекцыі навуковых часопісаў прапануе найбуйнейшы агрэгатар электронных інфармацыйных рэсурсаў – кампанія East View, партнёр Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і іншых бібліятэк нашай краіны.
Можна скарыстацца поўнымі тэкстамі часопісаў краін СНД па грамадскіх, гуманітарных, педагагічных, тэхнічных навуках, пытаннях абароны і бяспекі, а таксама бібліятэчнай справе і інфармацыйным абслугоўванні.
Працаваць з рэсурсамі можна, не выходзячы з дому. Для пачатку працы неабходна зарэгістравацца на электроннай платформе East View (для гэтага прапануем скарыстацца пакрокавай інструкцыяй).
Інфармацыя пра ліцэнзійныя электронныя рэсурсы і магчымасці аддаленай працы з імі, рэсурсы адкрытага доступу, а таксама рэсурсы, якiя ствараюцца НББ, даступна ў раздзелах “Электронныя інфармацыйныя рэсурсы” і “COVID-19: навуковыя рэсурсы вядучых сусветных выдавецтваў”.
Жадаем вам плённай працы!
Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.