ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Як падрыхтавацца да сесіі з дапамогай віртуальнай чытальнай залы НББ
Сэлфі ў музеі кнігі

Акно ў мінулае: адкрыты доступ да электроннага інфармацыйнага рэсурсу “Станаўленне і развіццё бібліятэк Беларусі: архіўныя дакументы”

Акно ў мінулае: адкрыты доступ да электроннага інфармацыйнага рэсурсу “Станаўленне і развіццё бібліятэк Беларусі: архіўныя дакументы”
Іншыя навіны

Як адбывалася станаўленне беларускіх бібліятэк у першай палове ХХ стагоддзя? Хто мог стаць бібліятэкарам? Што такое чароўны ліхтар? Чаму першы дырэктар Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі І.Б. Сіманоўскі прапанаваў паменшыць плошчу, адведзеную пад яго кватэру? Для чаго супрацоўнікі бібліятэкі вызваляліся ад працы на тэрмін да 3 дзён? Адказ на гэтыя і многія іншыя пытанні можна знайсці ў новым рэсурсе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Электронны рэсурс “Станаўленне і развіццё бібліятэк Беларусі: архіўныя дакументы” змяшчае два раздзелы “Cацыяльная і культурная роля бібліятэк Беларусі першай паловы XX ст.” і “Станаўленне і развіццё Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў першай палове XX ст.”. У іх прадстаўлены археаграфічныя запісы і анатацыі больш чым да 100 архіўных дакументаў, якія раскрываюць і дэталізуюць пытанні станаўлення і развіцця бібліятэчнай справы ў акрэслены перыяд. У кожным з апісаных дакументаў адлюстроўваюцца гістарычныя факты, падзеі, знакавыя вехі і ідэі рознай каштоўнасці, знаёмства з якімі дазваляе дапоўніць ужо наяўныя веды, больш дэталёва праілюстраваць асноўныя працэсы станаўлення і развіцця бібліятэчнай справы Беларусі.

Аналітычныя артыкулы, падрыхтаваныя на падставе аналізу прапанаваных дакументаў і таксама прадстаўленыя ў рэсурсе, дазваляюць больш глыбока пагрузіцца ў гісторыю фарміравання сукупнай сеткі бібліятэк Беларусі, прадставіць іх сацыяльную і культурную ролю ў першай палове XX ст., пазнаёміцца з некаторымі аспектамі стварэння і развіцця Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў гэты ж перыяд.

Рэсурс адрасаваны тэарэтыкам і практыкам бібліятэчнай справы, культуролагам, краязнаўцам, даследчыкам культуры Рэспублікі Беларусь, выкладчыкам, аспірантам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.

Навуковая праца па вывучэнні гісторыі станаўлення бібліятэк Беларусі на падставе архіўных дакументаў і матэрыялаў вядзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі больш за чатыры дзесяцігоддзі.

Дадзены рэсурс уключае звесткі аб неапублікаваных раней архіўных дакументах і дапаўняе шэраг выданняў, выпушчаных Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў розныя гады.

history_nlb-1.jpg

Да стагоддзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2022 г.) запланавана стварэнне базы даных “Бібліятэчная справа Беларусі ў дакументах і матэрыялах”, якая аб’яднае ў сабе вынікі працы некалькіх пакаленняў бібліятэказнаўцаў, стане адзіным пунктам адкрытага доступу да поўных тэкстаў дакументаў, якія тычацца гісторыі станаўлення і развіцця бібліятэк Беларусі.

Калі ў вас захаваліся ўнікальныя дакументы, якія адлюстроўваюць вехі развіцця бібліятэчнай справы рэгіёну або асобна ўзятай бібліятэкі, будзем рады ўключыць іх у наш рэсурс.

Запрашаем усе бібліятэкі нашай краіны да супрацоўніцтва!

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам