ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Падведзены вынікі XXVIII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”
Да 100-годдзя з дня нараджэння Лізаветы Ігнацьеўны Апацкай

Абноўленая БД “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў прэсе”

Абноўленая БД “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў прэсе”
Іншыя навіны

База даных “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў прэсе” – вялікі масіў дакументаў пра нашу арганізацыю і яе супрацоўнікаў, які раскрывае ўвесь спектр функцый, задач і праектаў, што рэалізуюцца бібліятэкай.

З рэсурсам можна пазнаёміцца ў раздзеле “Пра бібліятэку”. На сённяшні дзень БД “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў прэсе” працягвае папаўняцца новымі публікацыямі з перыядычных выданняў і інтэрнэт-рэсурсаў, вядзецца і рэтраспектыўная дзейнасць. База даных фарміруецца ў бягучым рэжыме і даступна для прагляду не толькі ў сценах бібліятэкі, але і за яе межамі.

Запрашаем да прагляду матэрыялаў, размешчаных у рэсурсе, якія, несумненна, зацікавяць і прыцягнуць увагу:

Пра кнігі з 4D-тэхналогіяй захапляльна распавядае Юлія Бурдо ў артыкуле “Ловить взглядом”.

Пра конкурс буктрэйлераў “Кніга з экрана”, які сумесна з Міністэрствам інфармацыі, Саюзам пісьменнікаў Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкай праводзіць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, паведамляе Надзея Дэкола.

Пры жаданні вы можаце аформіць падпіску і атрымліваць усю бягучую рассылку.

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Да 90-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі В.Н. Дышыневіч

31 Май 2020

Валянціна Нікіфараўна Дышыневіч нарадзілася 31 мая 1930 г. у Омску ў сям'і служачага. Скончыўшы 3 класы пачатковай школы, 10-гадовая Валянціна з бацькамі пераехала ў Гродна па месцы працы бацькі (ён быў лекарам).

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

111 гадоў Віцебскай вучонай архіўнай камісіі

31 Май 2020

31 мая 1909 г. адбылося адкрыццё і першае пасяджэнне Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (ВВАК). Яна стала навуковым, культурным, адукацыйным цэнтрам, вакол якога групавалася мясцовая інтэлігенцыя.

Па старонках беларускага календара

Жыццёвая арыфметыка:  апавяданне “Урок арыфметыкі” Вячаслава Адамчыка

1 Чэр 2020

Вячаслаў Адамчык у сваім поўным светлай настальгіі апавяданні расказвае гісторыю першай падлеткавай улюблёнасці – тым больш пранізлівую, што адбываецца ўсё ў “апошні год вайны”. Гэта апавяданне-ўспамін, сумнае і радаснае адначасна, як любы драбок памяці пра незваротнае і няспраўджанае.

Блог прафесійнага чытача

30 Май 2020

1928 год. У часопiсе “Узвышша” з’яўляецца новая паэтычная публiкацыя. Над адным з вершаў стаiць прысвячэнне “Р.М.”, а гучыць верш зусiм не ў духу эпохi: гэта любоўная лiрыка…

Навіны бібліятэк

111