ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Статут ААН упершыню выдадзены на беларускай мове
Выстаўка Уладзіміра Ісачанкі “Дзіва жыцця”

27 чэрвеня – дзень нараджэння Дзмітрыя Лыбіна, вядомага беларускага кампазітара і педагога

27 чэрвеня – дзень нараджэння Дзмітрыя Лыбіна, вядомага беларускага кампазітара і педагога
Іншыя навіны

Дзмітрый Вітальевіч нарадзіўся ў 1963 годзе ў Мінску. З адзнакай скончыў Расійскую акадэмію музыкі імя Гнесіных па спецыяльнасці “музыказнаўства” (клас праф. І.Я. Рыжкіна) і Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класе кампазіцыі ў праф. Д.Б. Смольскага. Прайшоў стажыроўку ў Пецярбургскай кансерваторыі імя М.А. Рымскага-Корсакава і Варшаўскай акадэміі музыкі імя Ф. Шапэна.

У творчасці Дзмітрый Лыбін сумяшчае традыцыйныя і авангардныя метады кампазіцыі. Ён аўтар твораў для сімфанічнага, камернага, духавога і народнага аркестраў. У рэпертуары кампазітара – творы для розных інструментальных саставаў, сольных інструментаў, вакальныя і харавыя цыклы.

З 2020 года з рукапісамі нот Дзмітрыя Лыбіна можна пазнаёміцца анлайн у электронным рэсурсе “Рукапісы сучасных кампазітараў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”. Тут размешчаны аркестравыя творы аўтара – “Восхождение к Моцарту”, “Postscriptum”, “Из Кракова в Вену”; творы для розных інструментаў – “Лики созвездий” (сюіта для скрыпкі, альта, віяланчэлі і фартэпіяна), “Семь маленьких фантазий на тему Глинки” (для флейты, гітары і струннага квартэта); “Старинная сюита” (для флейты і клавесіна). У анлайн-калекцыі таксама прадстаўлены ноты твораў кампазітара, звязаных з літаратурай і вобразамі прыроды: вакальны цыкл на вершы Роберта Бёрнса, Уільяма Шэкспіра і Джорджа Гордана Байрана ў перакладзе Самуіла Маршака – “Из английской и шотландской поэзии”, а таксама “Шесть стихотворений А. Пушкина”, “Отражения солнца в воде” і іншыя творы, правы на выкарыстанне якіх аўтар перадаў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Электронны рэсурс “Рукапісы сучасных кампазітараў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” скіраваны на папулярызацыю беларускай музычнай культуры ў краіне і за яе межамі. Калекцыя ўвесь час папаўняецца. Плануецца, што да канца 2020 года яна складзе больш за 600 твораў 98 беларускіх аўтараў, якія заключылі аўтарскія пагадненні з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Рэсурс будзе карысны гісторыкам, музыказнаўцам, выкладчыкам і студэнтам музычных устаноў, навучэнцам музычных школ і ўсім, хто цікавіцца беларускай музыкай на сучасным этапе.

Аўтар публікацыі: В. Пшыбытка, цэнтр алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам