ГалоўнаяНавіныАўтарскі погляд
Круглы стол, прысвечаны Берасцейскай Бібліі
Чытайце самі, чытайце з намі

Шляхам, што вядзе да мары

Шляхам, што вядзе да мары
Іншыя навіны

11–12 кастрычніка прыхільнікі творчасці Эльчына Сафарлі сустрэліся з любімым аўтарам у беларускай сталіцы. У Мінск ён прыехаў прадставіць новы раман “Дом, в котором горит свет”, выдадзены сёлета ў АСТ.

Гэту акцыю арганізавала сетка кнігарань “БукваЕшка”. І хаця сёння агульным месцам стала наракаць на зніжэнне цікавасці да чытання, аўтограф-сесія ў DanaMall была мнагалюднай, а месца гледачы занялі нашмат раней прызначанага тэрміну.

Чым жа прывабіў аўтар сваю аўдыторыю? Старонкі яго бестселераў даўно разабраны на цытаты ў сацсетках: “Счастье требует труда. Оно не придет, пока ты отлеживаешься на диване”, “Придумали себе ад. Обесценили свою землю, полагая, что лучше там, куда еще не добрались”. Быццам мора і добрая музыка, якія можна слухаць бясконца, яго кнігі нагадваюць пра вечныя ісціны: пра тое, што самае каштоўнае – любоў да ўсяго жывога, світанкі “возвращают надежду. Именно на рассвете жизнь открывает ладони, показывает сокровища”, а “мозг подобен саду: не будешь выпалывать дурные мысли – не вырастишь мечту”.

Падчас сустрэчы пісьменнік расказаў пра сябе і прапанаваў прысутным задаваць пытанні. Чытачак – а асноўную масу прыхільніц складалі менавіта яны – цікавілі нюансы творчай майстэрні: дзе знаходзіць аўтар сваіх герояў і сюжэты, чэрпае моц і натхненне, і, вядома ж, што чытае, таму што на старонках яго твораў кнігі – адна з галоўных дэталей, якая характарызуе герояў. Яны ляжаць на століках і ўпрыгожваюць паліцы, шматкроць прыгадваюцца і цытуюцца.

“…На столе перед ней стопка библиотечных книг и чайник липового чая, заваренного с сушеной апельсиновой коркой. «За что ты любишь этот неугомонный ветер?» – спрашиваю. Возвращает чашку, перелистывает страницу. «Он напоминает меня молодую”". (“Когда я вернусь, будь дома”, 2017).

Менавіта ў гэтым рамане ёсць фраза: “Если все наперекосяк, возьми в руки хорошую книгу, она поможет”.

На пытанне, якую менавіта кнігу з асаблівым задавальненнем бярэ ў рукі сам Эльчын Сафарлі, прызнаўся, што гэта “Мой дедушка был вишней”, аўтар якой – Анджэла Нанэці. Твор настолькі пакарыў яго, што ён нават насмеліўся напісаць аўтару, “няхай ведае, што адбываецца ў душах чытачоў”.

І новы раман “Дом, в котором горит свет” – гісторыю пра выбар уласнага шляху, пра памылкі і іх наступствы, – прысвечаны рускай бабулі пісьменніка, у якім таксама многа кніг, музыкі і мора, упэўнена, чакае вядомасць, таму што яго можна чытаць нетаропка, робячы паўзы паміж главамі, каб запомніць і захаваць у душы “ускользающее ощущение радости”, бо “уметь ощущать счастье – это и есть счастье”.

І хтосьці павінен нагадаць нам, як хвалі адвечнага мора, якія павольна набягаюць на бераг, што “люди мучаются поиском предназначения. Почему мучаются? А потому что думают, что рождены для огромного дела, которое никак не появится. На самом деле мы рождены для маленьких добрых дел, после которых приходим домой и сладко засыпаем”. І пра тое, што “мы сами выбираем, куда двигаться – к любви или к страху. Параллельно эти два пути не идут, но иногда пересекаются, получаются развилки. Именно на каждой из них важно быть максимально трезвым, чтобы, не приведи господи, не свернуть с дороги, ведущей к своей мечте”, бо ёсць толькі адно “счастье – ты и твоя жизнь. Это не повторится”.

Аўтар публікацыі: Вольга Паўлючэнка, фота аўтара.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.


Навіны

Кампетэнтна і падрабязна

21 Ліс 2019

20 лістапада Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Звароты грамадзян: з практыкі грамадзянска-прававога кансультавання”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віртуальны ваяж па тэатрах нашай краіны – з вэб-сайтам “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”

20 Ліс 2019

Запрашаем наведаць тэатральную старонку навігатара “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”. Тут вы знойдзеце інфармацыю аб музычных, драматычных, лялечных і іншых тэатрах Рэспублікі Беларусь, якія ставяць спектаклі для гледачоў розных узростаў: ад 3-х да 103-х гадоў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111