ГалоўнаяНавіныАўтарскі погляд
Цудоўны свет любоўю мацярынскай
Да 105-годдзя з дня нараджэння М.П. Сергеенкі, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны

Рыхтуйце камізэлькі: навошта чытаць сумныя кнігі і дзе ў бібліятэцы лепш паплакаць

Рыхтуйце камізэлькі: навошта чытаць сумныя кнігі і дзе ў бібліятэцы лепш паплакаць
Іншыя навіны

Паліна Доля

Калі б папрасілі назваць пяць кніг, якія вас уразілі, колькі б з іх аказалася глыбока трагічнымі? Верагодна, не менш за тры з пяці. Такі "драматычны парадокс" чалавецтва.

Наша жыццё і без таго поўнае пакут, але мы ўсё адно выбіраем для чытання самыя сумныя кнігі, якія, напэўна, разаб’юць нам сэрца. А потым раім іх сябрам – хай яны таксама пакутуюць. Дык навошта ўвогуле чытаць сумныя гісторыі? Давайце разбірацца.

Шчыра кажучы, многіх з нас часцяком цягне на меланхолію, і гэта тычыцца не толькі кніг, але і фільмаў, музыкі і іншых медыя. Хоць, калі мы гаворым "сумная кніга", мала хто мае на ўвазе вельмі змрочныя творы, у якіх героі аказваюцца перад тварам непазбежнага і непераможнага зла. Значна часцей гаворка ідзе пра гісторыі, дзе любое няшчасце з часам усё ж ураўнаважваецца, якім бы цяжкім яно ні было. З гэтага выцякае першая прычына чытаць сумныя кнігі.

Падбадзёрыць самога сабе. У любым трагічным творы нам падабаецца глядзець, як герой перажывае нягоды – і ў канцы становіцца больш шчаслівым. Нам падабаецца бачыць, што нават самая цёмная ноч заканчваецца світанкам. А значыць, тое ж самае чакае і чытачоў. Кнігі даюць надзею на тое, што ўсе нягоды пройдуць, пакуты скончацца, а ў канцы мы абавязкова будзем шчаслівыя. Надзея – вось што робіць нас жывымі.

Пры гэтым сумныя кнігі рыхтуюць нас да суровай рэальнасці. Не тое каб мы не ведалі, што жыццё не дзіцячая казка, але ведаць пра гэта і быць гатовым – зусім розныя рэчы. Мы чытаем сумныя гісторыі для своеасаблівай эмацыянальнай практыкі. Разам з героямі мы перажываем трагічныя падзеі, але ў камфортных для нас умовах, на бяспечнай адлегласці ад праблем. І хаця трагедыя ўяўная, эмоцыі ад прачытання самыя сапраўдныя. Цяпер, калі мы сутыкаемся з цяжкасцямі ва ўласным жыцці, яны не ўводзяць нас у ступар – бо мы ўжо ведаем, як гэта перажыць. Калі ў кніжных герояў атрымалася, то зможам і мы.

Гэта таксама прычына чытаць як мага больш сумных кніг у дзяцінстве. Вось тады атрымаецца ўступіць у поўным узбраенні ў гэтае складанае дарослае жыццё! Кніга "Мост в Терабитию" разбіла сэрца мільёнам людзей па ўсім свеце, але яна таксама навучыла іх, як прымірыцца са стратай. "Белы Бім Чорнае вуха" праліў акіяны дзіцячых (і дарослых) слёз – і навучыў адданасці.

Яшчэ адна прычына – адчуць, што мы не адны ў сваіх бедах. Ніхто з нас не ідэальны. Але якой бы ні была ваша праблема – адзінота, хвароба, фінансавыя цяжкасці, раптоўнае звальненне або страта блізкага чалавека – у кнігах вы заўсёды знойдзеце гісторыі, падобныя да вашай. Чытанне аб тым, як праз тыя ж нягоды праходзяць кніжныя героі, дапамагае пазбавіцца ўласнай ізаляцыі. Мы больш не адны.

Часам важна чытаць не толькі пра свае праблемы, але і пра тое, з якімі цяжкасцямі кожны дзень сутыкаюцца іншыя людзі. Расавая дыскрымінацыя, сацыяльная несправядлівасць, сутыкненне розных культур і іх наступствы – усё гэта частыя тэмы для літаратурных твораў, якія кранаюць нас да глыбіні душы. Чаму мы іх чытаем? Каб стаць лепшым за сябе сучаснага. Ці хаця б пераканацца, што ў нас не ўсё так дрэнна.

І, нарэшце, нас да сумных кніжак непераадольна вабіць магчымасць адрэфлексаваць усё перажытае. Сітуацыя героя падобна да вашай уласнай? Час паразважаць над ёй! Кніжнаму персанажу таксама разбіла сэрца прыгожанькая суседка? Давайце абмяркуем вашы пачуцці з гэтай нагоды. Любыя дробязі, падабенства і дэталі могуць выклікаць водгук у сэрцы і дазволіць нарэшце адрэфлексаваць усё, што вас турбуе. Першае правіла чытання сумных кніг: больш суму – чысцейшы катарсіс.

Ці, быць можа, у дзяцінстве вы няўдала стукнуліся лбом і цяпер любіце пакутаваць за выдуманых людзей – гэты варыянт таксама нельга адкідаць. У такім выпадку ўдакладніце ў сваіх бацькоў, чаму вас так цягне да меланхалічных кніжак. Яны відавочна ў курсе.

Незалежна ад таго, з якой прычыны вы раз за разам разгортваеце кнігі "Книжный вор" ці "Милые кости", вам абавязкова патрэбны куток, дзе можна адпусціць усе свае пачуцці і плакаць над кнігай так, як не плакаў ніхто. Мы абышлі ўсю Нацыянальную бібліятэку і знайшлі для вас некалькі прыдатных месцаў. Бярыце какаву ў буфеце, кнігі – у чытальнай зале, і правядзіце свой вечар так сумна, каб раніцай адрадзіцца з попелу.

1 угол 1.jpgНа ўсіх паверхах: куткі каля лесвіц.

У Нацыянальнай бібліятэцы на кожным паверсе хапае ўтульных тупікоў ля вокнаў з парай крэслаў і відам на чытачоў або сцены. Зрэшты, месца добрае сваёй адасобленасцю – і чым вышэй паверх, тым менш там народу. Мяккія крэслы, цёплыя батарэі і амаль рамантычны від з акна. Універсальны варыянт для слёз.

2 угол 2.jpgНа першым паверсе: месцы ў атрыуме.

Ніжні ўзровень атрыума, вядома, не назваць адасобленым – вялікая частка сталоў тут размешчана блізка адзін да аднаго або занадта навідавоку. Але ёсць і выключэнні: месцы паміж кніжных стэлажоў (у асаблівасці ў адсеку медыцынскай літаратуры). Кніжныя шафы з усіх бакоў схаваюць вашы слёзы, а вялікая кніга па наркалогіі на стале пазбавіць ад няпрошаных гасцей. Зноў жа буфет блізка.

3 угол 3.jpgНа другім паверсе: зноў месцы ў атрыуме.

Дзе лепш хавацца, як не на відавоку? Сэрца бібліятэкі, атрыум, і на другім паверсе гатова атуліць вас у гадзіну смутку і тугі. На гэты раз рэкамендуем месца ля сценкі з картачным каталогам – прама за вялікай раслінай ці з відам на заднюю сценку шафы. Тут не так шмат людзей, а зеляніна прыемна адцяніць заплаканыя над "Джейн Эйр" вочы.

Адпусціце сябе. У гэты цяжкі час як ніколі карысна забіцца ў куток з кніжкай і пагрузіцца ў перажыванні персанажаў. Чытайце, сумуйце і – прыходзьце ў бібліятэку. У нас тут ёсць дзе схавацца.


Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.


Навіны

Апублікавана праграма Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

20 Кра 2021

22–23 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудуцца XVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. За дзесяцігоддзі правядзення навуковы форум стаў сапраўдным брэндам, пазнавальным сярод даследчыкаў і спецыялістаў розных краін. Штогод у праграме чытанняў – сустрэчы даследчыкаў, навуковыя дыскусіі і абмеркаванні, выставы і прэзентацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Унікальная магчымасць публікацыі ў часопісах адкрытага доступу для аўтараў навуковых прац з Беларусі

20 Кра 2021

19 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пры падтрымцы Міжнароднага кансорцыума бібліятэк EIFL і выдавецтва Wiley адбыўся вэбінар, прысвечаны публікацыі навуковых артыкулаў у міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 125-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага бібліёграфа Адама Антонавіча Сакольчыка

19 Кра 2021

У гісторыі станаўлення і развіцця Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі шмат асоб, чый прафесійны ўнёсак у развіццё бібліятэчнай галіны складана пераацаніць. Сярод іх – Адам Антонавіч Сакольчык – спецыяліст з вялікай літары, таленавіты педагог і вядомы беларускі бібліёграф, чалавек з вельмі няпростым і цікавым лёсам.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

“Цікава пачытаць”: кніга “Фінансавыя казкі для дзяцей”

19 Кра 2021

17 красавіка ў дзіцячым пакоі на занятках з серыі “Цікава пачытаць” наведвальнікі разам з персанажамі кнігі Я. Фраловай “Фінансавыя казкі для дзяцей” займальна навучаліся фінансавай грамаце.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Заняткі ў межах конкурсу “Малады беларускі экслібрыс”

19 Кра 2021

17 красавіка адбыліся першыя заняткі ў межах конкурсу “Малады беларускі экслібрыс” з мэтай падрыхтоўкі юных мастакоў да стварэння кніжных знакаў, прысвечаных 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і 15-годдзю музея кнігі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111