ГалоўнаяНавіныАўтарскі погляд
Факсіміле высокага ўзроўню
Калекцыя Нацыянальнай бібліятэкі папоўнілася самым раннім выданнем Адама Міцкевіча з усіх, што зберагаюцца ў дзяржаўных зборах краіны

Па сакрэце: таямніцы фондасховішча Нацыянальнай бібліятэкі

Па сакрэце: таямніцы фондасховішча Нацыянальнай бібліятэкі
Іншыя навіны

Нядаўна мы прыадчынілі заслону таямнічасці ў сховішчы “алмаза ведаў”. Значная частка фондаў – гэта не кнігі. Прапануем зазірнуць на стэлажы з газетамі і часопісамі і даведацца больш падрабязна, што захоўваецца ў спецыялізаваным фондзе.

Пераезд у цяперашні будынак бібліятэкі трынаццаць гадоў таму даў магчымасць рэарганізаваць фонды ў новай, добра абсталяванай прасторы, дзе досыць месца, каб збіраць і захоўваць выданні ўсіх відаў.

Ужо сама канструкцыя будынка выконвае важныя для захавання бібліятэчных адзінак функцыі. Знешнія і ўнутраныя вокны сховішча падзеленыя абводным калідорам і размяшчаюцца ў шахматным парадку, а гэта значыць, што на кнігі, часопісы і газеты не трапляюць прамыя сонечныя промні.

fondohr_2.jpg

А яшчэ дасягаецца эфект тэрмасу. Сістэмы вентыляцыі і кандыцыянавання забяспечваюць неабходны тэмпературна-вільготнасны рэжым, аднак і сама архітэктура “алмаза ведаў” прадумана з максімальнай эфектыўнасцю. Абводныя калідоры – нешта накшталт праслойкі паміж унутранымі памяшканнямі і вуліцай. Таму нават у спякотныя ці марозныя дні на падтрыманне патрэбнай тэмпературы ўнутры сховішча энергетычныя затраты сістэмы невысокія. Даныя аб стане памяшканняў пастаянна адсочваюцца адмысловымі службамі бібліятэкі.

fondohr_18.jpg

Для бібліятэкі важна захаваць бяспеку не толькі кніг, але і супрацоўнікаў. Нядаўна ўсталявалі вось такія ручкі, якія ў выпадку пажару дапамогуць лёгка адкрыць калідорныя дзверы. Спадзяёмся, што на практыцы іх выкарыстаць не давядзецца.

fondohr_1.jpg

Чым вышэй або ніжэй ад цэнтра “алмаза”, тым цікавей становіцца архітэктура паверхаў. Грані 73-метровага ромбакубаактаэдра размешчаны пад вуглом да зямлі, таму калідоры часта выглядаюць нестандартна. І вокны таксама.

Дарэчы, памяшканні сховiшча называюцца сегментамі і маюць уласную нумарацыю. Газетныя размешчаны на 7-м, 9-м і 16-м паверхах, часопісныя – на 13-м і 14-м. Звычайна сегменты падзелены па тыпах перыёдыкі ці іншых адзінак.

fondohr_5.jpg

Напрыклад, першы сегмент фонду захоўвання газет адведзены пад гарадскія і абласныя газеты Беларусі, газеты ліквідаваных раёнаў і ліквідаваных абласцей. Стэлажы запоўнены падшыўкамі розных выданняў, а таксама стосамі свежых, яшчэ не падшытых газет. Кожную з іх можна замовіць у электронным каталогу – супрацоўніцы аддзела клапоцяцца пра тое, каб своечасова адсартаваць новыя паступлення і ўнесці іх у каталог.

Па газетах можна адсачыць самыя яркія і важныя падзеі ў гісторыі Беларусі. Што хвалявала жыхароў новай савецкай краіны? Як пісалася гісторыя незалежнай дзяржавы? Што трапляла ў перадавіцы найбуйнейшых газет? Уся гэтая інфармацыя захоўваецца на стэлажах. Цэлы сегмент адведзены пад раённую перыёдыку. Газетная гісторыя Беларусі тут як на далоні: карэньчыкі падшывак у ідэальным алфавітным парадку з усіх рэгіёнаў краіны чакаюць свайго чытача.

fondohr_13.jpg

У Нацыянальнай бібліятэцы размешчаны фонд як дарэвалюцыйных, так і сучасных нацыянальных і замежных часопісаў, а таксама часопісаў Расійскай Федэрацыі і СНД. Падшыўкі старых выданняў хутчэй нагадваюць карэньчыкі кніг. Дарэчы, менавіта тут выразна адчуваецца асаблівы пах старой перыёдыкі, які заўсёды асацыяваўся з фондасховішчам.

fondohr_3.jpg

fondohr_8.jpg

Спецыялізаваныя калекцыі – пярліна фондасховішча. Складаюцца яны з не зусім звыклых выданняў: паштовак, плакатаў, календароў, нот, дыскаў, вінілавых пласцінак і фільмаў. Напрыклад, філакартысты тут змогуць знайсці што заўгодна: ад дарэвалюцыйных панарам Мінска да традыцыйных кветкавых кампазіцый і рэпрадукцый вядомых карцін.

fondohr_14.jpg

Для тых, хто захапляецца музыкай, праз электронны каталог даступна ўсё багацце гэтага фонду – ад нот і аўдыязапісаў твораў сусветных класікаў да архіўных афіш, якія расказваюць, напрыклад, аб оперных прэм'ерах Вялікага тэатра Беларусі. Папулярныя ў меламанаў вінілавыя пласцінкі (тут і Queen, і Abba, і многія інш.) таксама можна замовіць, каб праслухаць у зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў.

fondohr_16.jpg fondohr_17.jpg

На кожным паверсе сховішча ёсць свой размеркавальны хол. На камп’ютар дзяжурнага бібліятэкара паступае заказ, дзе паказана, што трэба пэўнаму чытачу ў сегментах сховішча. Магчыма, гэта падшыўка беларускіх газет для студэнта журфака, які піша курсавую работу. Або артыкул у архіўным часопісе для захопленага спецыялізаванай тэмай даследчыка. Кожная адзінка фондаў мае свой ідэнтыфікацыйны нумар і штрыхавы код. Такім чынам бібліятэкары хутка знаходзяць неабходнае выданне і адпраўляюць яго па сістэме “Тэлеліфт” у зону выдачы. Запоўненая цялежка з'язджае ўніз, каб як мага хутчэй даставіць заказ карыстальніку. Але для вачэй наведвальнікаў усё гэта застаецца “за кадрам”.

fondohr_10.jpg

Аўтар публікацыі: Яна Паляшчук.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.


Навіны

Пра культурную спадчыну нашай краіны – у дакументальным праекце АНТ “Беларусь. Сталенне”

13 Жні 2020

Кожная краіна ганарыцца сваімі дасягненнямі. І Беларусь не выключэнне, нашы поспехі – у самых розных галінах. Сёння цікавасць беларусаў да культурнай спадчыны не знікае, а толькі павялічваецца. Мы ганарымся сваім мінулым і духоўнымі дасягненнямі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Раман Матульскі: Нам усім неабходна стаяць на традыцыях і каранях талерантнасці, якія замацаваліся ў нашым народзе, на тых духоўных хрысціянскіх і еўрапейскіх каштоўнасцях, на якія на працягу стагоддзяў абапіраліся нашы продкі

13 Жні 2020

Вядомыя дзеячы культуры і мастацтва, сярод якіх і генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, заклікаюць беларусаў праявіць мудрасць і талерантнасць.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларускі фальклор і “Век людзей”

13 Жні 2020

З красавіка 2019 года ў літаратурным часопісе “Маладосць” друкуецца фэнтэзійны раман “Век людзей” супрацоўніцы аддзела суправаджэння інтэрнэт-партала НББ Маргарыты Латышкевіч.
Ці варта сёння пісаць фантастыку і дзе карані “Века”? Аўтарка, якая вядзе на партале НББ чытацкі блог, распавяла пра свой вопыт напісання вялікай прозы.

Аўтарскі погляд

Супрацоўнік Нацыянальнай бібліятэкі ўзяў удзел у перадачы тэлеканала “Россия 1”

12 Жні 2020

Андрэй Бараноўскі, галоўны бібліёграф НІА бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, гісторык-краязнаўца, аўтар кнігі “Лепельское пехотное училище”, узяў удзел у тэлевізійнай перадачы тэлеканала “Россия 1” з цыкла “Память огненных лет”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

14 Жні 2020

Падчас архіўна-пошукавай працы аўтара гэтых радкоў адзін твор з ранняй паэтычнай спадчыны Янкі Купалы нечакана ўзбуйніўся ў сваёй дыпламатычнай ролі, пашырэнні вядомасці маладой беларускай літаратуры ва ўсім свеце.

Навіны бібліятэк

111