ГалоўнаяНавіныАўтарскі погляд
28 сакавіка 1945 года. 42 дні да Перамогі
Спектаклі Купалаўскага тэатра з 27 сакавіка па 2 красавіка можна паглядзець анлайн

Не выходзячы з дому: рэсурсы і паслугі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, даступныя анлайн

Не выходзячы з дому: рэсурсы і паслугі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, даступныя анлайн
Іншыя навіны

Гід па партале бібліятэкі – пра самае патрэбнае і цікавае.

Калі, не выходзячы з дому, вы хочаце скарыстацца магчымасцямі, якія прапануе Нацыянальная бібліятэка, рэкамендуем звярнуць увагу на наступныя раздзелы партала.

Магчыма, вы хочаце даведацца больш пра дзейнасць самой бібліятэкі і нават зазірнуць у фондасховішча, куды могуць увайсці толькі супрацоўнікі? Тады абавязкова паглядзіце ролік “Што даступна ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі”.

Топ-паслугі

У нашай бібліятэцы магчыма аддалена скарыстацца паслугамі і сэрвісамі. Калі вам неабходна дапамога ў пошуку інфармацыі, супрацоўнікі бібліятэкі бясплатна акажуць яе праз віртуальныя даведачныя службы “Спытай бібліятэкара”, КАРУНБ: міжнародная віртуальная даведачная служба і Віртуальны цэнтр прававой інфармацыі. Больш падрабязна чытайце на старонцы “Віртуальныя сэрвісы”.

Аддалена даступны і платныя паслугі. Вы можаце аформіць заказ на складанне спісу літаратуры па тэме, рэдагаванне вашага бібліяграфічнага спісу, праверку тэкставага дакумента на наяўнасць запазычанняў. Таксама вы зможаце атрымаць дапамогу нашых спецыялістаў у індэксаванні дакументаў і вызначэнні публікацыйнай актыўнасці аўтара або арганізацыі. А яшчэ даступна электронная дастаўка дакументаў: Нацыянальная бібліятэка дае магчымасць заказу алічбаваных фрагментаў выданняў – асобных частак і артыкулаў з кніг, часопісаў, газет, аўдыядакументаў і інш. Усе гэтыя паслугі аплачваюцца анлайн.

Інфармацыйныя рэсурсы

У раздзеле “Рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” вы можаце знайсці базы даных рознай тэматыкі, якія змяшчаюць інфармацыю па многіх галінах ведаў.

Раздзел “Рэсурсы адкрытага доступу” – гэта падборка электронных бібліятэк, архіваў, анлайн-энцыклапедый, тэматычных каталогаў і пошукавых сістэм з усяго свету, якія захоўваюць мноства інфармацыі з розных сфер навукі. Для даследчыкаў гэтая старонка партала адкрывае вялікую колькасць карысных спасылак.

Таксама звярніце ўвагу на раздзел “Лічбавыя бібліятэкі”. Праект “Залатая калекцыя Еўразіі” змяшчае збор найбольш выбітных і каштоўных выданняў, якія адлюстроўваюць спецыфіку народаў краін ЕўрАзЭС і іншых дзяржаў – удзельніц СНД. Сюды ўвайшлі таксама выданні з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі. Электронная бібліятэка манускрыптаў (Manuscriptorium) – гэта інфармацыйна-пошукавая сістэма, якая складаецца з адкрытага каталога гістарычных калекцый і лічбавай бібліятэкі рукапісаў і старадрукаваных дакументаў. Таксама на партале можна знайсці спасылку на Сусветную лічбавую бібліятэку, якая дае бясплатны доступ у шматмоўным фармаце да вялікай колькасці матэрыялаў, якія прадстаўляюць культуры розных краін.

У дапамогу даследчыку

Тым, хто займаецца навукай, будзе карысны і гэты раздзел партала. Тут вы знойдзеце ўсю неабходную даследчыку інфармацыю: пачынаючы з таго, як падабраць літаратуру па тэме даследавання, і заканчваючы тым, як перадаць у фонд бібліятэкі аўтарэферат і саму дысертацыю.

Віртуальныя выстаўкі і праекты

На партале таксама можна азнаёміцца з віртуальнымі праектамі і выстаўкамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Напрыклад, да 130-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага мастака і скульптара Язэпа Драздовіча быў прадстаўлены адпаведны праект на партале, які змяшчае лічбавыя копіі твораў Драздовіча і відэазапісы пра яго творчасць.

Цэлы шэраг кніг, часопісаў, альманахаў і асобных артыкулаў даступны ў рамках віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прымеркаванага да 100-годдзя літаратурнага аб'яднання “Маладняк”. Дадзеная літаратура ўпершыню была аблічбавана для праекта і размешчана на партале нашай бібліятэкі.

А праект “Кніга Беларусі XIV–XVIII стагоддзяў” змяшчае электронныя копіі дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, выдадзеных у XIV–XVIII стагоддзях і па тэрытарыяльнай, моўнай, аўтарскай або змястоўнай прыкметах адносяцца да Беларусі.

Беларусь у інфармацыйнай прасторы

Сачыць за навінамі пра Беларусь можна і ў раздзеле“Беларусь у інфармацыйнай прасторы”. Дадзены рэсурс падрыхтаваны Нацыянальнай бібліятэкай, у ім сабраныя спасылкі на найбольш аўтарытэтныя беларусазнаўчыя базы даных і электронныя калекцыі, створаныя бібліятэкамі, архівамі, дзяржаўнымі структурамі, установамі культуры, адукацыі і навукі, сферы матэрыяльнай вытворчасці нашай краіны.

Зараз у рамках гэтага рэсурсу Нацыянальная бібліятэка рэалізуе праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”, дзе знаёміць з навінамі і падзеямі зімы – вясны 1945 года. Прапануем разам гартаць старонкі перыёдыкі ў зваротным адліку да юбілею Вялікай Перамогі.

Віртуальныя экскурсіі

Аб архітэктурных асаблівасцях адной з самых незвычайных бібліятэк свету і яе дзейнасці наведвальнікам распавядаюць падчас экскурсій. Акрамя таго, з галоўнай скарбніцай краіны можна пазнаёміцца ​​аддалена, скарыстаўшы відэапрэзентацыю ці віртуальны тур па бібліятэцы, а таксама матэрыялы, падрыхтаваныя супрацоўнікамі аддзела экскурсійна-метадычнай работы да экскурсій з цыклу “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”. Аддалена вы можаце пазнаёміцца ​​з жыццём і творчасцю Янкі Купалы, Якуба Коласа, Янкі Маўра, Уладзіміра Караткевіча, прыняць удзел у віктарыне па адным з твораў кожнага аўтара. Творы адабраны ў адпаведнасці са школьнай праграмай. Прэзентацыі і віктарыны даступныя для скачвання.

Кожны, хто наведвае экскурсіі “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” непасрэдна ў бібліятэцы, мае магчымасць убачыць і патрымаць у руках арыгіналы першых выданняў вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Для віртуальных наведвальнікаў даступны алічбаваныя варыянты гэтых выданняў. Пазнаёміцца ​​з імі можна праз віртуальныя праекты і выстаўкі “Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас”, “Віртуальнае падарожжа з Янкам Маўрам”, “Верай і праўдай прайшоў скрозь эпоху” (па творчасці Кандрата Крапівы) і інш.

Аўтар публікацыі: Яна Паляшчук.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала і аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Навіны

7 Чэр 2020

Доўга не шанцавала Янку Купалу з яго «Тутэйшымі». Асабліва ў савецкі час. Нехта ўбачыў там нешта, што не спадабалася вастравокаму назіральніку, і п’есу надоўга паклалі «пад сукно». Не толькі ставіць яе было нельга, але і нават пісаць пра яе праўду.

Навіны бібліятэк

Да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка створаны інфармацыйны рэсурс пра яго жыццё і творчасць

4 Чэр 2020

“Электронны музей А.М. Карпюка” – такі новы праект Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна папаўніў калекцыю віртуальных музеяў, прысвечаных людзям, якія праславілі гэты край.

Бібліятэка анлайн

500-гадовы юбілей Астафія Валовіча, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча ВКЛ, правазнаўца, мецэната-асветніка

5 Чэр 2020

З імем Астафія (Яўстафія) Багданавіча Валовіча (каля 1520 – 1587 ці 1588) звязана цэлая эпоха станаўлення беларускай дзяржаўнасці.

Па старонках беларускага календара

Вебінар па інфармацыйным напаўненні сайтаў РЗЭК

2 Чэр 2020

2 чэрвеня на віртуальнай пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі адбыўся навучальны вебінар "Размяшчэнне навін і аб'яў у Рэгіянальным зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі", прысвечаны інфармацыйнаму напаўненню кантэнту рэгіянальных зводных каталогаў бібліятэк Беларусі.

Бібліятэка анлайн

111