ГалоўнаяНавіныАўтарскі погляд
Чырвоная кніга
Семінар-практыкум “Беларускія тэксты арабскім пісьмом”

Літаратурныя смачнасці: 10 мастацкіх кніг з рэцэптамі

Літаратурныя смачнасці: 10 мастацкіх кніг з рэцэптамі
Іншыя навіны

Паліна Доля

У дажджлівыя вясновыя дзянькі абавязкова хочацца чым-небудзь сябе пацешыць. Добры спосаб – заняцца любімым хобі, сустрэцца з сябрамі або... проста паесці. Пэўна ў вашым спісе любімых рэчаў пункт “смачная ежа” ідзе адразу пасля мастацкай літаратуры, а калі яны спалучаюцца, атрымліваецца цудоўны спосаб падбадзёрыць сябе і натхніць на будучыя здзяйсненні – можа, нават кулінарныя. Сёння мы паглядзім на дзесяць выдатных мастацкіх кніг, у якіх гатаванне мае важную ролю, а стравы абавязкова хочацца пакаштаваць. Падрыхтуйце хустачкі: ад некаторых апісанняў проста слінкі цякуць.

08.05.2021_Убийство с лимонной начинкой.png “Убийство с лимонной начинкой”, Джаана Флюк

Уладальніца кавярні Хана Свенсен вядзе супярэчлівае жыццё: пячэ цудоўнае печыва, але сядзіць на дыеце, прымае заляцанні мужчын, але жыве з катом, а пры ўсёй міралюбнасці яе прафесіі хобі ў Ханы вельмі небяспечнае: яна расследуе загадкавыя злачынствы. У горадзе адбываецца жудаснае забойства, а ў доме ахвяры знаходзяць адзін з цудоўных пірагоў гераіні – асаблівы, з цытрынавым начыннем. Чым не нагода з галавой нырнуць у вір небяспечных загадак? Кніга вельмі лёгкая і недакучлівая, а дэтэктыўная інтрыга мякка пераплятаецца з рэцэптамі цудоўнай выпечкі – лімонныя мярэнгі, міндальнае печыва, апельсінавы пірог... Без любоўнай лініі тут таксама не абышлося. Увогуле, прыемнае чытво для дажджлівага вечара.

08.05.2021_Жареные зеленые помидоры.png“Жареные зелёные помидоры в кафе «Полустанок»”, Фэні Флэг

“Жареные зелёные помидоры” – гэта бясспрэчная класіка не толькі амерыканскай, але і сусветнай літаратуры. Жыццё галоўнай гераіні рамана, Эвелін, коціцца ў прорву: крызіс сярэдняга ўзросту, дэпрэсія, разлад у сям'і і бясконцае пачуццё адзіноты. Але ўсё мяняецца, калі ў доме састарэлых, дзе Эвелін наведвае свякроўку, яна сустракае энергічную бабульку Ніні з яе чароўнымі гісторыямі пра жыццё ў мястэчку Паўстанак дзесьці ў сэрцы Алабамы. У “Жареных зелёных помидорах” – чалавечнасць з усіх яе бакоў, смех і слёзы, шум цягніка, размовы на тэрасе і гарбата ў керамічных кубках. У гісторыі маленькага гарадка сплятаюцца надзеі і страхі, мары і пачуцці, сяброўства і недавер, і ўсё гэта паказана так шчыра, што Паўстанак застанецца ў вашым сэрцы яшчэ на доўгія гады. І, вядома, усё гэта – з рэцэптамі смажаных зялёных памідораў.

08.05.2021_Пять четвертинок апельсина.png “Пять четвертинок апельсина”, Джоан Харыс

Ні адзін твор Джоан Харыс не абыходзіцца без апісання неверагодных гастранамічных задавальненняў – “Шакалад” з першых старонак выклікае ў галодных чытачоў багатае слінавыдзяленне. Але сёння згадаем другую яе кнігу, не менш смачную ва ўсіх сэнсах гэтага слова. “Пять четвертинок апельсина” падымае цікавыя пытанні спадчыны і прыняцця свайго мінулага праз прызму гатавання. Ад маці ў спадчыну Фрамбуаза атрымала альбом з кулінарнымі рэцэптамі – нягуста, бо іншым дзецям дасталіся ферма і вінны склеп. Але не ўсё так проста: на палях альбома, побач з рэцэптамі розных страў і травяных зёлак, маці запісвала свае думкі і прызнанні адносна некаторых падзей яе жыцця. Самы час акунуцца ў змрочнае  сямейнае мінулае!

08.05.2021_Вся эта кухня.png “Вся эта кухня”, Макс Фрай

Гатаванне – гэта сапраўднае чараўніцтва, асабліва ў зборніку “Вся эта кухня”. Двайны Гільгамеш ў супермаркеце, чопер з капелюша чараўніка, варажба аб прышэсці Ктулху, маянэз для развіцця, брутальны лопух, смажаныя марсіяне ў скафандрах, магічны капіталізм, пакуты шакаладных зайцоў і іншыя неверагодныя гісторыі самай дзіўнай кухні ў сусвеце. Кулінарны цуд дзеецца ў самых жорсткіх рамках і абмежаваннях. Няма сіл, няма часу, няма патрэбных інгрэдыентаў? Не бяда: памкненне і шчырасць дапаможа чараўніцтву здзейсніцца, ежы прыгатавацца, а праблемам – вырашыцца самым паспяховым спосабам. Гэтую кнігу немагчыма чытаць сумным і галодным: вельмі там ўсё мілае і смачнае.

08.05.2021_Кулинарная книга моей прабабушки.png “Кулинарная книга моей прабабушки”, Элізабэт Гілберт

Яшчэ адна гісторыя пра тое, як кулінарная кніга з мінулага пераварочвае жыццё герояў дагары нагамі, – на гэты раз не проста выдумка, а на аснове рэальных падзей. У скрынцы з сямейнымі каштоўнасцямі Элізабэт Гілберт (ага, пісьменніца) знайшла старую кулінарную кнігу, напісаную яе прабабуляй. На пажоўклых старонках апынуліся не проста рэцэпты пірагоў і тварожных запяканак – разам з імі на палях сабраны сапраўдныя рэцэпты доўгага і шчаслівага жыцця. Цёплыя, дасціпныя апавяданні прабабулі Джымы вяртаюць чытача да той эпохі, калі хатняя ўтульнасць і вытанчаныя стравы былі для сям'і радасцю. Больш не радуюць простыя бытавыя дробязі? “Кулинарная книга моей прабабушки” дапаможа вам вярнуць смак да жыцця – і ежы.

08.05.2021_Командует парадом Дживс.png “Командует парадом Дживс”, Пэлем Грэнвіл Вудхаус

Англійскую кухню не надта ўхваляюць – посная, прэсная, суцэльны фіш энд чыпс. Зрэшты, серыю кніг пра бесталковага арыстакрата Берці Вустэра і яго бездакорнага камердынера Джыўса прэснай не назавеш. У іх маленькім утульным свеце вечна кіпяць жарсці, плятуцца мудрагелістыя інтрыгі і будуюцца смелыя матрыманіяльныя планы, вечна няўдалыя. Кожная з кніг Вудхауса, безумоўна, вартая вашай увагі, але “Командует парадом Дживс” не толькі неверагодна вясёлая, але яшчэ і поўная апісанняў улюбёных страў англійскай кухні і спецыфікі іх гатавання. Выдатны шанец паглядзець на традыцыйную англійскую кухню з новага, незвычайнага боку.

08.05.2021_Путь длиной в сто шагов.png “Путь длиной в сто шагов”, Рычард Мараіс

Ад крыху прэсных англійскіх страў – у храм яркіх спецый, Індыю! Гасан нарадзіўся ў Бамбеі, у доме дзядулі, які трымаў уласны рэстаран. У гэтага худога індыйскага хлопчыка ёсць тое, што сустракаецца сярод повараў толькі аднойчы ў цэлым пакаленні: ён прыроджаны кулінар. Ён мастак. Вялікі мастак! “Путь длиной в сто шагов” – гэта яркае, напоўненае экзатычнымі водарамі апавяданне пра таямнічы дар сапраўднага смаку. І разам з тым – гэта натхняльная гісторыя пра шлях за марай, класічнае “з гразі ў князі” ў індыйска-французскіх дэкарацыях, дзе руплівая праца, падтрымка блізкіх і шчырая любоў да сваёй справы прыводзяць галоўнага героя на вяршыню кулінарнага Алімпа. Гісторыя немудрагелістая, але вельмі шчырая. Калі вам не хапае натхнення і рашучасці, вы абавязкова знойдзеце іх у гэтай кнізе.

08.05.2021_Дона Флор и два её мужа.png “Дона Флор и два её мужа”, Жоржы Амаду

Бразілія – ​​краіна кантрастаў, і кніга Жоржы Амаду ­– выдатнае іх адлюстраванне. Жыхарка Баі дона Флор – зямное ўвасабленне любові і страсці, розуму і тэмпераменту. Першы яе муж, Гуляка, памёр ад разрыву сэрца, танцуючы (“самазабыўна, як рабіў усё, акрамя працы”) самбу на карнавале, і жыццё чароўнай доны Флор, здавалася, таксама скончылася. Але знайшоўся новы муж – фармацэўт доктар Тэадора, пяшчотны, сціплы, верны, лепш і не прыдумаеш. У чым жа тады праблема? Няшчасны Гуляка не адышоў у краіну мёртвых назаўжды – вось і засталася цяпер дона Флор з двума мужчынамі на адной жылплошчы. У выніку, выйшла яркая гісторыя залежных адносін у бразільскім антуражы з незвычайнымі кулінарнымі рэцэптамі, звыклымі душэўнымі пакутамі і нават кропляй магічнага рэалізму.

08.05.2021_Лакомство.png “Лакомство”, Мюрыэль Барбера

Кніга аб эмацыйнай частцы кулінарыі, успамінах і пошуках самога сябе на дне талеркі. Знакаміты дэгустатар і кулінарны крытык на парозе смерці спрабуе ўспомніць той дзівосны смак, які яму хочацца адчуць у апошні раз. Ён перабірае ў памяці свае смакавыя адчуванні, пачынаючы з ранняга дзяцінства: ад самых простых да самых экзатычных, і кожны яго ўнутраны маналог – гэта сапраўднае свята смаку, поўнае паэзіі. Дык што ж гэта за загадкавы смак з мінулага? Што за ласунак вымушае героя зноў і зноў адпраўляцца на пошукі, паглыбляючыся ў свет цудоўнай кулінарыі? Кожная з апісаных у кнізе страў суправаджаецца ўспамінам. Часам нават падгарэлая яечня здаецца чароўна смачнай, калі прыгатаваў яе любімы чалавек у асаблівы дзень для вас дваіх. Гэта сапраўдны гімн радасцям жыцця, дзе кулінарыя – толькі спосаб іх выразіць.

08.05.2021_Принцесса специй.png “Принцесса специй”, Чытра Банерджы Дзівакаруні

Завершым гэты смачны спіс сапраўднай кулінарнай казкай ў балівудскім стылі. Ніхто з наведвальнікаў крамы спецый ў каліфарнійскім Оклендзе не здагадваецца, што яго ўладарка, індыянка Ціла, на самой справе сапраўдная Прынцэса Спецый, якая валодае магічнай сілай. Набываючы вострыя прыправы, яе кліенты насамрэч набываюць нешта значна больш каштоўнае. Для кожнага ў Цілы ёсць мудры савет і адпаведныя спецыі: каб вызваліць ад прадузятасці, абараніць ад благога вока, дапамагчы пераадолець адзіноту. Але калі аднойчы ў краму заходзіць Самотны Амерыканец, Ціла са здзіўленнем разумее, што не можа падабраць для яго выдатныя спецыі. Чаму? Таму, што Ціла ўлюбляецца, але калі яна адкрые свае пачуцці – адразу пазбавіцца чароўнага дару. Доўг, любоў і кулінарная магія – выдатны спосаб прабавіць вечар і збегчы ад усіх праблем.

Падумайце пра самыя смачныя стравы з усіх, што вы елі. Пра тое, што вам падабалася ў дзяцінстве, тое, што вы даўно хацелі прыгатаваць, тое, што любяць ёсць на вячэру вашы блізкія. Падумайце – і зазірніце ў гэты спіс за кулінарным натхненнем.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.


Навіны

Як трусік Пітэр і Джамайма Крак стварылі першы кніжны мерч

11 Чэр 2021

Пра любое новае захапленне часта хочацца крычаць на ўвесь свет. Зачапіла кніга? Куплю закладкі з цытатамі! Спадабалася музычная група? Хутчэй, трэба купіць футболку з яе лагатыпам! Уразіў новы фільм? Ну, вы зразумелі ход думкі. Чым бы мы ні захапляліся, напэўна ў свеце ўжо ёсць падыходзячы мерч – вопратка, аксесуары і іншыя рэчы з сімволікай. Лічыцца, што эпоха мерчу пачалася з дыснееўскай Беласнежкі і выпуску лялек з галоўнай гераіняй, гномамі і добрымі звярамі-сябрамі. Але мала хто ведае, што першы сапраўдны мерчандайз быў... кніжным. Хвіліначку ўвагі, спадары і спадарыні: сёння мы паглядзім, як трусік Пітэр і Беатрыс Потэр сталі піянерамі ў гэтай няпростай справе і што з гэтага выйшла.

Аўтарскі погляд

Віртуальная чытальная зала НББ для публічных бібліятэк Мінскай вобласці: інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне карыстальнікаў у сучасных умовах

10 Чэр 2021

Нацыянальная бібліятэка працягвае серыю мерапрыемстваў, прысвечаных пытанням метадычнага забеспячэння работы публічных бібліятэк розных рэгіёнаў нашай краіны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўнае папаўненне фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

9 Чэр 2021

Фонды бібліятэкі ўвесь час папаўняюцца, але найбольшую цікавасць і каштоўнасць уяўляюць кнігі і экспанаты, якія трапляюць у галоўнае кнігасховішча краіны з уласных палічак саміх аўтараў ці іх нашчадкаў. Сёння мы рады прадставіць вам такое выданне.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Апублікаваныя відэаматэрыялы сімпозіума “Узаемадзеянне бібліятэк, выдавецтваў і кнігараспаўсюджвальнікаў у Расіі і свеце – вопыт і перспектывы”

9 Чэр 2021

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі нацыянальных бібліятэк розных краін і спецыялісты выдавецкіх і кнігараспаспаўсюджвальных арганізацый.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111