ГалоўнаяНавіныАўтарскі погляд
Лекцыя “Аляксей Сапуноў – царкоўны гісторык”
ДАІ нагадвае аб неабходнасці выконваць правілы дарожнага руху!

Кароткая гісторыя чытання ў чатырох актах з інтэрмедыямі

Кароткая гісторыя чытання ў чатырох актах з інтэрмедыямі
Іншыя навіны

Паліна Доля

Здаецца, гісторыя чытання – самы цікавы і нестандартны элемент кніжнай культуры, бо працэс такі натуральны! Мы задумваемся аб паходжанні кніжных карашкоў, закладак, вялікіх літар і архітыпічных сюжэтаў, але што наконт самога чытання? Ад гліняных таблічак да бібліятэк, ад чытання ўслых да скорачытання: займальная гісторыя ўвесь гэты час была ў нас пад носам. Самы час у ёй разабрацца.

01.04.2021_Клинопись.png

Акт першы: вельмі практычны старт

Акрэслім уводныя: арыенціровачна Месапатамія, прыкладна 4 000 г. да н.э., у адным квітнеючым горадзе невядомы чалавек здзяйсняе рэвалюцыю ў гісторыі чалавецтва: малюе на гліне некалькі закавык, якія сімвалізуюць быка. Зараджаецца пісьменнасць. З часам (к 2600-м г. да н.э.) афармляецца клінапіс, а разам з пісьмом неад'емна з'яўляецца і чытанне. На гліняных таблічках фіксуюцца спісы тавараў, законы і рэцэпты піва ў форме рэлігійных спеваў. Зручна і практычна. Больш за тое, у тэкстах нават з'яўляецца зварот да чытача – не “дарагі чытач”, вядома, але ўсё ж лепш, чым нічога. Дарэчы, такі зварот упершыню з'яўляецца ў адным з тэкстаў першай вядомай па імені аўтаркі – Энхедуаны, акадскай царэўны і вярхоўнай жрыцы. Так, “Павучанні Шурупы” больш старажытныя, але вось пад імі неяк ніхто не падпісаўся. Увогуле, на гэтым этапе чытанне – уменне свяшчэннае, далёка не для ўсіх, і нават члены царскіх сямей не заўсёды ім валодалі. А заадно свяшчэннымі палічылі і птушачак – бо іх сляды нагадваюць клінапіс.

01.04.2021_античные чтения.png

Акт другі: чытанне як перфоманс

Раннія пісьмовыя тэксты прызначаліся для чытання ўслых. Усе знакі пісаліся няспынным патокам: дасведчаны чытач на хаду разбярэцца, што ды як, ніякай патрэбы ў пунктуацыі. Першыя спробы падзяліць бясконцыя радкі на сказы, вядома, адбыліся яшчэ каля II ст. да н.э., але выйшла неяк непераканаўча – стаўленне кропак-косак яшчэ наперадзе. Такім чынам, людзі па большай частцы непісьменныя, а чытанне застаецца навыкам выбраных. Зрэшты, у мас ёсць магчымасць прычасціцца к высокай літаратуры – на публічных чытаннях.

Фармат просты: збіраецца група людзей, сярод якіх мінімум адзін валодае сакральным навыкам пераўтварэння напісанага ў звязаныя гукі, і адбываецца чытанне ўслых. Такія мерапрыемствы праходзілі пры кляштарах (так, чытанне Бібліі таксама лічыцца), манархавых дварах і на плошчах па святах. З Антычнасці і да XIX стагоддзя чытанне ўслых лічылася цалкам прымальнай забаўкай падчас вячэры – нават у сем'ях са сціплым дастаткам. Напрыклад, чытанне кніг услых было часткай штодзённага раскладу Джэйн Осцін.

01.04.2021_античные чтения2.png

Але вернемся да вытокаў. У V стагоддзі да н.э. Герадот чытаў свае працы на трыбуне Алімпійскіх гульняў. Уявіце, якая публіка! У цэлым, публічныя чытанні ў Антычнасці былі частай з'явай. У дакніжную эпоху творы проста вучылі на памяць і  змест іх перажываў пастаянныя змены: як чытальнік запомніў, так і расказаў. У выніку чытанне ператвараецца ў сапраўдны перфоманс: людзі патрабуюць відовішчаў, у ход ідуць акцёрскія навыкі, жэстыкуляцыя і глыбокі мяккі барытон.

З часам папулярнасць публічных чытанняў то памяншалася, то, наадварот, вярталася з ранейшай сілай, але гэтая традыцыя захоўвалася стагоддзямі. З часам публічнасць такіх мерапрыемстваў некалькі памяншалася: замест чытання на плошчах і стадыёнах людзі збіраліся вузкім сяброўскім колам у сваіх дамах вакол кнігі і самага артыстычнага чалавека ў кампаніі. У рэшце рэшт, прыкладна так распаўсюджваліся працы Жан Жака Русо. Улады дарэвалюцыйнай Францыі не былі ў захапленні ад яго твораў, вось і прыходзілася несці думку ў масы ўпотай і парцыённа. Апошні спосаб знайсці лаяльную публіку.

01.04.2021_македонский читает.png

Акт трэці: ні гуку больш!

Такім чынам, раней ужо згадвалася: тэксты прызначаліся для чытання ўслых, а не для простага прагляду. Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што ўменне моўчкі чытаць успрымалася ледзь не дзівоцтвам і звышнатуральнай здольнасцю. Цяпер, вядома, гэта гучыць смешна, але ёсць байка, што ў 330 г. да н.э. Аляксандр Македонскі прылюдна прачытаў ліст ад сваёй маці – і не вымавіў ні слова! Войскі дрыжаць ад глыбокай пашаны. Значна пазней, у IV ст. н.э. Аўрэлій Аўгусцін піша ў сваёй “Исповеди” іншую ашаламляльную навіну: яго настаўнік, Амвросій Медыяланскі, “чытаў, вочы яго бегалі па старонках, сэрца дашуквалася сэнсу, а голас і язык маўчалі”. Шок.

Маўклівае чытанне, дарэчы, таксама пачынаецца з манастыроў – дакладней, з іх бібліятэк, бо менавіта там ужо ў IX стагоддзі зафіксавана простае правіла: працаваць трэба моўчкі. Вось так бібліятэкі і сталі месцам пастаяннага маўчання. Што было да IX стагоддзя? Шум, гам, экспрэсіўныя абмеркаванні. У наступны раз, марачы пабываць у Александрыйскай бібліятэцы, паспрабуйце ўявіць не толькі неверагодную скарбніцу ведаў, але і чытачоў, якія актыўна аб іх спрачаюцца.

01.04.2021_мэри шелли читает.png

Такім чынам, пісьменнасць насельніцтва паступова расла, пунктуацыя развівалася, мова спрашчалася, а ў кніжках з'явіліся карцінкі, так што працэс чытання паступова станавіўся прасцей. А калі чытаць у цэлым не надта складана – то чаму б не рабіць гэта моўчкі? Больш не патрэбны пасярэднікі, можна спасцігаць усе гісторыі самому. Чытанне становіцца куды больш асабістым заняткам. Чосер, напрыклад, рэкамендаваў чытаць у ложку, Амар Хайям і Мэры Шэлі – выбірацца на вольнае паветра, а Генры Мілер і Марсель Пруст часцяком ішлі з кнігамі ў ванны пакой. Увогуле, больш нікога чытаннем моўчкі не здзівіць.

01.04.2021_чтение газет.png

Інтэрмедыя: газеты таксама лічацца

Такім чынам, асобны этап у гісторыі чытання – распаўсюджванне перыядычных выданняў. У пачатку XVII стагоддзя пачынаюць актыўна друкавацца газеты, і калі шматтомныя сур'ёзныя кнігі ўсё яшчэ захаплялі далёка не ўсіх, перыёдыка была відавочна цікавай кожнаму: трэба ж неяк заставацца ў курсе навін. Людзі чытаюць – так, кароткія артыкулы, затое на зайздрасць рэгулярна. Да таго ж крыху пазней у газетах пачынаюць публікаваць раманы – па частках, зразумела. Напрыклад, “Посмертные заметки Пиквикского клуба” Чарльза Дыкенса паступова з'яўляліся менавіта ў часопісах – з 1836 па 1837 год. У выніку, такая простая форма дапамагала папулярызацыі чытання, а заадно падагравала цікавасць чытачоў да твораў.

01.04.2021_библиотечные чтения.png

Яшчэ адна інтэрмедыя: бібліятэкі

Пра гісторыю саміх бібліятэк можна казаць доўга (і мы, вядома, аднойчы абавязкова так і зробім), але сёння нас цікавіць некалькі іншы аспект. Як змянілі бібліятэкі само чытанне? У цэлым ідэя сістэматызацыі пісьмовых тэкстаў і збірання іх у адным месцы значна старэйшая за першыя фармальныя бібліятэкі. А вось сучасны фармат яны набылі куды пазней. У XVIII стагоддзі бібліятэкі нарэшце становяцца больш публічнымі і дазваляюць браць кніжкі на дом. Цяпер не абавязкова гадзінамі тырчаць у бібліятэчнай зале, бо можна рабіць роўна тое ж самае ва ўласным пакоі і пры гэтым не плаціць грошы за саму кнігу. Зручна. Больш за тое, зараз, калі цікавую кнігу стала прасцей дастаць, павялічылася і папулярнасць кніжных клубаў.

01.04.2021_электронные книги.png

Акт чацвёрты: чытанне сёння

Такім чынам, бібліятэкі ёсць, кнігі даступныя, чытаць умеюць літаральна ўсё. Здаецца, вось яна, ідылія? Але і тут умяшаліся тэхналогіі. Напэўна, вы часцяком чулі папрокі ў бок маладога пакалення: не чытаюць зусім, уткнуліся насамі ў свае камп’ютары і актыўна дэградуюць. Можа, вы і за сабой заўважылі, што чытаць аб'ёмныя тэксты становіцца ўсё складаней, хочацца хутчэй прабегчыся вачыма па старонцы, прагна праглынуць інфармацыю і бегчы далей, за новай гісторыяй. Уласна, прычына гэтаму вельмі відавочная: чытанне адаптуецца да сучасных умоў, у тым ліку і да лічбавых носьбітаў. Пагадзіцеся, цяпер мы куды радзей карыстаемся папяровымі выданнямі, а большую частку інфармацыі атрымліваем з экранаў тэлефонаў і камп’ютараў. Уласна, такія носьбіты хуткія, зручныя і куды больш шматзадачныя, таму і інфармацыя з іх дапамогай засвойваецца ў лічаныя секунды. Менш часу ідзе на чытанне ў цэлым і крытычны аналіз у прыватнасці. Ці дрэнна гэта? Не, проста іншае. Чытанне, нібы жывы арганізм, мяняецца, адаптуецца, але не становіцца ад гэтага горш – бо хуткасць засваення інфармацыі не азначае страту цікавасці да самога працэсу чытання.

У наступны раз, калі вы будзеце чытаць – услых ці моўчкі, у бібліятэках ці ўласным пакоі, папяровую ці электронную кнігу, уявіце, як змянілася ваша ўлюблёнае хобі за сотні і тысячы гадоў. Уявіце – і працягвайце чытаць.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

“Беларускі салавей”: новая віртуальная экспазіцыя да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі

7 Май 2021

Прадстаўляем новы раздзел віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і часопісам “Маладосць” да 100-годдзя ўтварэння літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Водгукі пра XVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

7 Май 2021

22–23 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся маштабны навуковы форум Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. Пасля завяршэння канферэнцыі арганізатары падводзяць вынікі, каб вызначыць, наколькі праект дасягнуў сваіх мэт. Сваім меркаваннем пра канферэнцыю падзяліліся яе ўдзельнікі – беларускія і замежныя эксперты.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Ля Кургана Славы адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак

6 Май 2021

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі склалася асаблівая традыцыя: напярэдадні Дня Перамогі шанаваць памяць загінуўшых, ускладаючы ад імя ўсіх супрацоўнікаў кветкі да манументаў Перамогі, аддаючы даніну глыбокай павагі ўсім пакаленням абаронцаў Айчыны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэсурсы адкрытага доступу і інтэгрыраваныя пошукавыя сэрвісы: прымяненне ў навукова-адукацыйнай дзейнасці

6 Май 2021

5 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пры падтрымцы выдавецтва Springer Nature адбыўся анлайн-семінар, прысвечаны развіццю ініцыятывы адкрытай навукі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памяці загінуўшых будзем вартыя!

6 Май 2021

6 сакавіка ў бібліятэцы адбылася ўрачыстая акцыя-свята “Памяці загінуўшых будзем вартыя!”, прымеркаваная да Дня Перамогі. Арганізатарамі выступілі Першамайская раённая г. Мінска арганізацыя РГА “Белая Русь” і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

6 Май 2021

Новы, 22-і па ліку, том серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры», прысвечаны творчасці Івана Шамякіна, дае нам унікальную магчымасць. Чытаючы творы класікаў, мы часта гадаем наконт прататыпаў, таго, якія рэальныя падзеі з біяграфіі аўтара адбіліся ў тэксце. Тут аб'яднаныя мастацкі твор па матывах аўтабіяграфіі і дакументальны, дзе выкладзены сапраўдныя падзеі, якія ляглі ў аснову мастацкага твора. Гаворка пра пенталогію «Трывожнае шчасце», якая прынесла маладому Шамякіну славу, і аповесць «Слаўся, Марыя!».

Навіны бібліятэк

6 Май 2021

Знакамітую ваенную драму і адзін з самых моцных фільмаў пра вайну “Ідзі і глядзі” Элема Клімава пакажуць у мінскіх кінатэатрах паўторна. Сеансы пройдуць у кінатэатрах “Мір” і “Цэнтральны” 6–9 мая.

Навіны бібліятэк

“Помнім боль і страты твае, Беларусь…” – экскурсія да Дня Перамогі

5 Май 2021

4 мая, напярэдадні Дня Перамогі, экскурсію з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, прысвечаную творчасці перыяду Вялікай Айчыннай вайны А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі, наведалі навучэнцы Мінскага дзяржаўнага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя М.А. Кедышкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111