ГалоўнаяНавіныАўтарскі погляд
Гары Потэр па-беларуску. Якую папулярную замежную літаратуру можна знайсці ў кнігарнях?
Янка Брыль: “Калі далёка ад дому, вельмі хораша бачыцца на планеце сваё роднае”

Гайд у дапамогу журналісту

Гайд у дапамогу журналісту
Іншыя навіны

Яна Паляшчук

Нацыянальная бібліятэка дае магчымасці для даследчай працы не толькі ў навуковых мэтах, але і журналісцкіх. Расказваем, што і дзе шукаць, калі вы пішаце артыкул для СМІ.

У сур’ёзнай журналісцкай працы не абысціся толькі ведамі, атрыманымі ў інтэрнэце, а дзе ж шукаць праўдзівую, надзейную інфармацыю, як не ў Нацыяналцы? Тут даступна вялікая колькасць рэсурсаў для працы – ад самага вялікага архіва перыёдыкі ў краіне да баз даных з усяго свету.

gaid_6.jpg

Перыядычныя выданні

Калі для даследавання вам патрэбны газеты з публікацыямі за пэўны год ці з канкрэтным тэматычным напаўненнем, дастаткова замовіць у электронным каталогу патрэбныя падшыўкі. Яны прыйдуць у залу перыядычных выданняў, дзе вы зможаце папрацаваць у цішыні, знайсці неабходныя матэрыялы і нават замовіць на месцы капіраванне або сканіраванне асобных старонак. Плюс працы тут у тым, што ў фондзе бібліятэкі сабраны не толькі сучасныя выданні рэспубліканскіх, абласных, раённых і гарадскіх газет, але і архіўныя падшыўкі перыядычных выданняў Беларусі з моманту іх заснавання, а таксама замежныя газеты і часопісы.

Дарэчы, у зале захоўваюцца беларускія і расійскія газеты за апошнія 3–5 гадоў грамадска-палітычнай і галіновай тэматыкі. Гэта значыць, што некаторыя выданні вы можаце атрымаць на месцы без чакання заказу з фондасховішча.

gaid_7.jpg

Свежая прэса

Знайсці самыяновыя кнігі і свежыя выпускі часопісаў можна ў зале новых паступленняў. Выстава абнаўляецца цалкам раз у тры тыдні. Пасля выданні адпраўляюцца ў фондасховішча, і вы зможаце заказаць іх праз электронны каталог або знайсці ў адкрытым фондзе спецыялізаваных залаў.

Кнігі і часопісы на выставе новых паступленняў расстаўлены тэматычна. Мноства выданняў рознай тэматыкі прыходзяць з-за мяжы, на рускай і замежных мовах. Разнастайнасць часопісаў сапраўды вялікая: ад французскага Le Figaro Magazine да амерыканскіх New Yorker і People, ад навуковых выданняў да фэшн-прэсы.

Выданні па культуры і мастацтве

Калі ваша журналісцкія пошукі звязаны з культурнай сферай, абавязкова звярніце ўвагу на залу дакументаў па мастацтве і залу нотных і аўдыявізуальных дакументаў. Тут прадстаўлена адпаведная літаратура, выдадзеная ў Беларусі і замежжы, а бібліятэкары дапамогуць зарыентавацца ў пошуку. Некаторыя часопісы можна знайсцітолькі ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Электронная бібліятэка НББ і архіў перыёдыкі

У Нацыянальнай бібліятэцы ідзе бесперапынная алічбоўка фондаў, прычым не толькі кніг, але і друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.У электронным каталогу звяртайце ўвагу на пазнаку “Е-дакумент”. Нават рэдкія дакументы і старадрукі, якія захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы, можна чытаць аддалена (на сённяшні дзень іх больш за 2,5 тыс.).

У любой з залаў вы можаце працаваць з такім інфармацыйным рэсурсам, як “Электронны архіў нацыянальнай перыёдыкі”. Ён фарміруецца з 2006 года і складаецца з трох калекцый: газеты, часопісы, паведамленні інфармацыйных агенцтваў. Што зручна: даступны пашыраны пошук па назве, даце выхаду выдання, нумары, гадавых падшыўках, поўных тэкстах выданняў.

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы

Звярніце ўвагу на “Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі” – сістэму зводных электронных каталогаў, якія адлюстроўваюць бібліяграфічную інфармацыю аб фондах бібліятэк усёй краіны. У раздзеле “Рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” вы можаце знайсці базы даных і анлайн-калекцыі, віртуальныя выстаўкі і праектырознай тэматыкі. Раздзелы “Лічбавыя бібліятэкі” і “Рэсурсы адкрытага доступу” – гэта падборка электронных бібліятэк, архіваў, анлайн-энцыклапедый, тэматычных каталогаў і пошукавых сістэм з усяго свету, якія захоўваюць мноства звестак з розных сфер навукіі культуры. Для даследчыкаў гэтая старонка партала адкрывае вялікую колькасць карысных спасылак. І канечне ж, звярніце ўвагу на набытыя бібліятэкай“Базы даных сусветных вытворцаў” і “Базы даных у тэставым доступе”, якія змяшчаюць інфармацыю па многіх галінах ведаў.

Пошук па электронным каталогу

gaid_1.jpg

Напэўна вы ведаеце, як правільна карыстацца электронным каталогам. Алепры пошуку тэматычных матэрыялаў (напрыклад, публікацый пра ўключэнне беларускай культурнай спадчыны ў спіс ЮНЕСКА) часам патрэбныя асаблівыя навыкі. Вы можаце звярнуцца ў любой чытальнай зале да супрацоўнікаў бібліятэкі з просьбай паказаць, як ажыццяўляецца больш складаны пошук матэрыялаў – па гадах, ключавых словах і інш. Вам дапамогуцьзнайсці любую інфармацыю ў кароткія тэрміны.

Ёсць некаторыя дадатковыя магчымасці ў працы з электронным каталогам. Напрыклад, опцыя пашыранага тэматычнага пошуку, дзе вы можаце ўвесці адразу некалькі ключавых слоў або тэрмінаўдля пошуку, пазначыць пошук па газетных, журнальных або артыкулах са зборнікаў і адсартаваць ўсё ў патрэбным вам парадку. Гэта значна палягчае працу па канкрэтнай тэме. Па такім жа прынцыпе вы можаце шукаць не толькі перыёдыку, але і кнігі, навуковыя артыкулы, аўдыя- і відэадакументы і мн. інш. Пярліны фондаў, такія як выданні з аўтографамі аўтараў, шукаюцца па такім жа прынцыпе. Усе тонкасці працы з каталогам вам на месцы пакажуць спецыялісты.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

9 Ліп 2020

Вядомы музыка, краяўзнаўца, пісьменнік Юры Несцярэнка дэбютаваў як дзіцячы аўтар: у мінскім выдавецтве “Каўчэг” выйшла яго кніга для малодшых школьнікаў на беларускай мове “Чароўныя назвы”.

Навіны бібліятэк

Па Мазырскім краі – віртуальна ў летні дзень

8 Ліп 2020

Краязнаўчы напрамак сваёй дзейнасці працягвае Мазырская цэнтральная раённая бібліятэка імя А. С. Пушкіна Гомельскай вобласці. Яна прадаставіла віртуальнай чытальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адразу некалькі сваіх рэсурсаў пра край.

Бібліятэка анлайн

Інтэрв’ю з гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі да Дня Незалежнасці

7 Ліп 2020

А вы ведалі, што Беларусь займае 10-е месца ў свеце па колькасці бібліятэк на мільён насельніцтва? Да Дня Незалежнасці здымачная група тэлеканала АНТ прыехала ў беларускі храм кнігі, каб сустрэцца з яго кіраўніком.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

7 Ліп 2020

7 ліпеня 1882 года ў вёсцы Вязынка, што паміж Мінскам і Маладзечна, нарадзіўся Янка Купала. Звычайны беларускі хлапец з танклявымі рысамі твару мог паўтарыць лёс свайго бацькі – дробнага шляхціца, які жыў з арэнды зямлі.

Навіны бібліятэк

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на міжрэгіянальным круглым стале “Метадычная служба рэгіянальных бібліятэк у сучасных умовах”

7 Ліп 2020

Да 75-годдзя Вялікай Перамогі 3 ліпеня 2020 года ў Пензенскай абласной бібліятэцы імя М. Ю. Лермантава ў фармаце анлайн адбыўся XII Міжрэгіянальны круглы стол “Метадычная служба рэгіянальных бібліятэк у сучасных умовах”, удзел у якім Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўпершыню.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111