ГалоўнаяНавіны

Навіны

Хроніка будаўніцтва. 2003 год

31 Сак 2021

На календары 2003-ці – другі год узвядзення новага будынка бібліятэкі. Чарговая публікацыя ў рамках віртуальнага праекта “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў сучаснай прэсе” будзе прысвечана не толькі хроніцы будаўніцтва бібліятэкі, але і… ваеннай тэматыцы.

Да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Узноўлены шэдэўр” у музеі кнігі

30 Сак 2021

30 сакавіка ў музеі кнігі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Узноўлены шэдэўр”, на якой упершыню дэманструецца арыгінальная гравіравальная дошка ХVII ст. і ўзноўленая з яе гравюра з партрэтам караля і вялікага князя Яна ІІІ Сабескага.

Кніжныя выстаўкі

Беларусазнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў дапамогу адукацыйнаму працэсу

30 Сак 2021

26 сакавіка ў СШ № 191 адбыўся семінар для настаўнікаў і бібліятэкараў школьных бібліятэк Першамайскага раёна г. Мінска на тэму “Беларусазнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў дапамогу адукацыйнаму працэсу”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Малюем першадрукара

29 Сак 2021

Вучні школы № 137 г. Мінска пераканаліся, што ў Нацыянальнай бібліятэцы можна вельмі цікава бавіць час! Вынікам музейных заняткаў “Партрэт першадрукара” сталі новыя веды, добры настрой і створаныя дзеткамі яркія партрэты Францыска Скарыны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Натхнёныя Мельпаменай: гісторыя тэатральнага мастацтва Беларусі

26 Сак 2021

З 26 сакавіка па 31 студзеня на кальцавым калідоры 3-га паверха працуе выстаўка “Натхнёныя Мельпаменай: гісторыя тэатральнага мастацтва Беларусі”, прымеркаваная да Міжнароднага дня тэатра.

Кніжныя выстаўкі

У рамках IV Рэспубліканскіх педагагічных чытанняў у бібліятэцы прайшла секцыя для дырэктараў педагагічных каледжаў

25 Сак 2021

25 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася секцыя для дырэктараў педагагічных каледжаў “Актуальныя пытанні патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання ва ўстановах прафесійнай адукацыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы ўшанавалі пераможцаў анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”

25 Сак 2021

24 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў па выніках рэспубліканскага анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Мастак. Рэстаўратар. Мастацтвазнаўца

25 Сак 2021

З 25 сакавіка па 20 красавіка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “Мастак. Рэстаўратар. Мастацтвазнаўца”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння Ігара Эмануілавіча Грабара (1871–1960).

Кніжныя выстаўкі

Сустрэча з адвакатам па тэме “Усё аб садаводчых таварыствах”

24 Сак 2021

23 сакавіка Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Усё аб садаводчых таварыствах”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Заснавальнік нацыянальнай школы гісторыі дзяржавы і права

19 Сак 2021

19 сакавіка спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Я.А. Юхо (1921–2004), вядомага беларускага вучонага-юрыста, заснавальніка навуковай школы гісторыі дзяржавы і права Беларусі.

Па старонках беларускага календара

Выпрабаванне вернасцю

19 Сак 2021

Да 75-годдзя з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Валянціны Коўтун у зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 19 сакавіка па 28 красавіка праходзіць выстаўка “Выпрабаванне вернасцю”.

Кніжныя выстаўкі

За архіўным парогам

19 Сак 2021

З 19 сакавіка па 28 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “За архіўным парогам”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Генадзя Васілевіча Кісялёва (1931–2008), беларускага гісторыка, пісьменніка, літаратузнаўца і археолага.

Кніжныя выстаўкі

Вада – аснова жыцця

19 Сак 2021

З 19 сакавіка па 21 красавіка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Вада – аснова жыцця”, прысвечаная Сусветнаму дню водных рэсурсаў.

Кніжныя выстаўкі

Унікальная выстаўка бальных убораў і аксесуараў адкрылася ў бібліятэцы (+ відэа)

18 Сак 2021

4 сакавіка ў выставачным комплексе бібліятэкі (пам. 104) адбылося адкрыццё ўнікальнага праекта “Бляск убораў і таямніцы флірту”. Экспанаты прадстаўлены з прыватнай калекцыі Ігара Сурмачэўскага.

Выставачныя мультыпраекты

Круглы стол “Аляксей Сапуноў: спадчына збіральніка віцебскай даўніны” (+відэа)

17 Сак 2021

17 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся круглы стол “Аляксей Сапуноў: спадчына збіральніка Віцебскай даўніны”, прымеркаваны да 170-годдзя з дня нараджэння гісторыка, археографа, краязнаўца Аляксея Парфёнавіча Сапунова.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17 Кра 2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.

Бібліятэкарам