ГалоўнаяНавуковая дзейнасцьНавукова-метадычная дзейнасць

Навукова-метадычная дзейнасць

На выніках навукова-даследчай работы заснавана навукова-метадычная дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ). Функцыянаванне бібліятэкі як навукова-метадычнага і каардынацыйнага цэнтра па бібліятэчнай справе накіравана на глыбокае і ўсебаковае вывучэнне дзейнасці бібліятэк рэспублікі, кансалтынгавае забеспячэнне прыярытэтных кірункаў і прафесіяналізацыю бібліятэчных кадраў, ажыццяўленне маніторынгу дзейнасці бібліятэк Міністэрства культуры і ўкараненне ў іх практыку распрацаваных нарматыўна-прававых дакументаў.

Адным з важных кірункаў навукова-метадычнай дзейнасці НББ з’яўляецца маніторынг дзейнасці публічных бібліятэк рэспублікі. Акрамя таго, бібліятэкай ажыццяўляецца маніторынг інфармацыйных рэсурсаў вядучых бібліятэк краіны, вынікам якога з’яўляецца штогадовае выданне “Інфармацыйная прадукцыя навуковых бібліятэк і Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі на …. год”.

Аб’ектам асаблівай увагі з’яўляюцца пытанні набыцця і стварэння бібліятэкамі інфармацыйных рэсурсаў. У сувязі з гэтым вывучаюцца попыт публічных бібліятэк і прапановы беларускіх выдавецтваў з мэтай фарміравання Спіса сацыяльна значных выданняў для ўключэння ў Дзяржзаказ.

З мэтай каардынацыі навуковай дзейнасці бібліятэк рэспублікі штогод складаецца «Каардынацыйны план работы бібліятэк», што садзейнічае больш прадуктыўнаму ўзаемадзеянню бібліятэк.

На ўдасканаленне дзейнасці бібліятэк, прафесіяналізацыю бібліятэчных кадраў накіраваны штогадовыя прафесійныя конкурсы, што ініцыіруюцца НББ сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь:

Адным з асноўных кірункаў навукова-метадычнай работы з’яўляецца арганізацыя канферэнцый, круглых сталоў, семінараў-практыкумаў, семінараў-трэнінгаў і іншых адукацыйных мерапрыемстваў , што праводзяцца як на базе НББ, так і ў іншых бібліятэках рэспублікі, краінах бліжняга і далёкага замежжа, што садзейнічае пашырэнню кантактаў з іншымі бібліятэкамі і ўмацаванню міжнародных сувязяў.

Для спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы, выкладчыкаў і студэнтаў бібліятэчных спецыяльнасцяў бібліятэка штогод выпускае электронныя і друкаваныя выданні: навуковыя, даведачныя, вытворча-практычныя і іншыя, якія характарызуюцца не толькі зместавай разнастайнасцю, але і высокім узроўнем паліграфічнага выканання.

111