ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыЗводныя рэсурсы бібліятэк БеларусіЗводны электронны каталог артыкулаў LibКАРД

Зводны электронны каталог артыкулаў LibКАРД

Зводны электронны каталог артыкулаў LibКАРД – карпаратыўны інфармацыйны рэсурс, які фарміруецца бібліятэкамі – удзельнікамі рэспубліканскага бібліятэчнага кансорцыума па аналітычным роспісе дакументаў LibКАРД на базе беларускага камунікатыўнага фармату BELMARC.

У Зводным электронным каталогу прадстаўлены бібліяграфічныя запісы на артыкулы з перыядычных выданняў, якія выходзяць у Беларусі і за яе межамі.

Удзельнікамі кансорцыума LibКАРД з’яўляюцца:

  • Баранавіцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя В.П. Таўлая
  • Бібліятэка Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
  • Бібліятэка Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі (БГЭУСК) (г. Гомель)
  • Бібліятэка Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога
  • Бібліятэка Міжнароднага ўніверсітэта "МІПСА" (г. Мінск)
  • Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х Каладзеева
  • Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага
  • Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна
  • Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І. Леніна
  • Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага
  • Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна
  • Нацыянальная бібліятэка Беларусі
  • Цэнтральная бібліятэка імя Я. Купалы г. Мінска
  • Цэнтральная бібліятэка Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Бібліятэкарам