ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя выстаўкі бібліятэкіБагатырская сіла душы і таленту

Багатырская сіла душы і таленту

Народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, прафесар Анатоль Васільевіч Багатыроў – найстарэйшы беларускі кампазітар, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай кампазітарскай школы, класік нацыянальнай музыкі. На працягу ўсяго свайго жыцця ён прымаў актыўны ўдзел у развіцці прафесійнага музычнага мастацтва. З 1948 па 2003 г. выкладаў у Беларускай акадэміі музыкі і выхаваў больш 30 кампазітараў. Сярод яго вучняў – Я. Глебаў, І. Лучанок, Г. Вагнер, Ю. Семяняка, Д. Смольскі, С. Картэс, А. Мдзівані, Р. Сурус, Э. Тырманд, У. Солтан, Л. Захлеўны і інш.

Оперы, сімфоніі, кантаты, араторыя, канцэрты, шматлікія харавыя, камерна-вакальныя і камерна-інструментальныя кампазіцыі – творчая спадчына А. Багатырова. Іх вызначаюць актуальнасць тэматыкі, аптымістычнасць канцэпцый, яркасць вобразных характарыстык.

Віртуальную выстаўку “Багатырская сіла душы і таленту” падрыхтавалі супрацоўнікі сектара абслугоўвання дакументамі па музычным мастацтве аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Бібліятэкарам