ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіЮНЕСКА і БеларусьВитебск

г. Віцебск

Віцебск

Горад, цэнтр Віцебскага раёна і Віцебскай вобласці, Рэспубліка Беларусь.

Заснаваны ў 974 г. Летапісныя назвы – Видбеск, Видебск, Витьбеск, Витепеск.

З 1101 г. – цэнтр Віцебскага княства.
З 1320 г. – у складзе Вялікага Княства Літоўскага. З XIV ст. – цэнтр Віцебскага павета, з 1506 г. – цэнтр Віцебскага ваяводства. У 1597 г. атрымаў магдэбургскае права.
З 1772 г. – у Расійскай імперыі. У 1772–1777 гг. – цэнтр Віцебскай правінцыі. Як павятовы горад уваходзіў у Пскоўскую, з 1776 г. – у Полацкую губерні, з 1796 г. – цэнтр Беларускай, з 1802 г. – Віцебскай губерні.
З 1919 г. – у складзе РСФСР.
У 1924 г. вернуты БССР, стаў цэнтрам Віцебскага раёна і Віцебскай акругі. З 1938 г. – цэнтр Віцебскай вобласці, горад абласнога падпарадкавання.

Знаходзіцца на р. Заходняя Дзвіна.

Горад Віцебск у Спісе памятных дат ЮНЕСКА:

1974 год – 1000-годдзе з дня заснавання

Дакументы ЮНЕСКА:

Празднование годовщин великих людей и событий : резолюция 15 C/4.351 // Акты Генеральной конференции, пятнадцатая сессия, Париж, 1968 г. : в 3 т. / Орг. Объед. Наций по вопр. образования, науки и культуры. – Париж : ЮНЕСКО, 1969–1970. – Т. 1 : Резолюции. – 1969. – С. 71.

Anniversaries of great personalities and events (1973–1974) : COM/MD/22 / UNESCO. – Paris, 1972. – 9 p.

Бібліятэкарам