ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіВіртуальнае падарожжа з Янкам МаўрамПадарожжа па беларускім Палессі (аповесць “Палескія рабінзоны”, 1929) Кароткая даведка пра беларускае Палессе
Кароткая даведка пра беларускае Палессе

Кароткая даведка пра беларускае Палессе

Палессе – гісторыка-культурная і фізіка-геаграфічная вобласць на тэрыторыі Палескай нізіны. Палессе знаходзіцца на землях чатырох краін: асноўная частка яго размешчана на поўдні Беларусі і поўначы Украіны, меншая ахоплівае тэрыторыю Люблінскага ваяводства Польшчы і Бранскай вобласці Расіі. Агульная плошча складае каля 130 тыс. км².

Беларускае Палессе падзяляецца на Усходняе і Заходняе, а мяжой паміж гэтымі часткамі лічацца Ясельда, Гарынь і частка Прыпяці паміж вусцямі гэтых рэк. Палессе займае вялікую частку Брэсцкай, Гомельскай, невялікую частку на поўдні Мінскай і крайнім паўднёвым захадзе Магілёўскай вобласці. Працягваецца з захаду на ўсход больш за 500 км, з поўначы на поўдзень – каля 200 км і займае такім чынам каля 30 % тэрыторыі Беларусі.

Багатая некранутая прырода, вялікая колькасць рэдкіх відаў жывёл і птушак, культурна-гістарычныя комплексы надаюць гэтай мясцовасці непаўторны каларыт і вялікае экалагічнае і культурнае значэнне.

Бібліятэкарам