ЮНЕСКА і Беларусь: этапы плённага ўзаемадзеяння

да 70-годдзя ўступлення Беларусі ў ЮНЕСКА

(1954–2024)

У 2024 годзе Рэспубліка Беларусь адзначае 70-годдзе свайго ўступлення ў Арганізацыю Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).

ЮНЕСКА – важны партнёр Беларусі ў вырашэнні задач у сацыякультурнай сферы, а таксама ўнікальная платформа для прапаганды дасягненняў у галіне культуры, навукі, адукацыі і інфармацыйных тэхналогій, для прасоўвання знешнепалітычных ініцыятыў дзяржавы і развіцця ўзаемавыгадных двухбаковых кантактаў.

Рэспубліка Беларусь надае вялікае значэнне супрацоўніцтву з ЮНЕСКА, займае актыўную пазіцыю ў кіруючых і дапаможных органаў Арганізацыі, робіць значны ўнёсак у фарміраванне яе палітыкі і парадку дня, удзельнічае ў распрацоўцы нарматыўных дакументаў, ініцыіруе новыя напрамкі дзейнасці.

Гэты віртуальны праект раскрывае найбольш важныя напрамкі супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і ЮНЕСКА.

Структура праекта



Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты