Змест

  1. Ад укладальнікаў
  2. Біяграфія
  3. Паказальнік работ Р. М. Чыгіровай, кніг, выдадзеных з яе ўдзелам, рэцэнзій
  4. Літаратура пра жыццё і дзейнасць Р. М. Чыгіровай


Ад укладальнікаў

Даны бібліяграфічны інтэрнэт-рэсурс з’яўляецца спробай найбольш поўнага бібліяграфічнага прадстаўлення работ Р. М. Чыгіровай і літаратуры пра яе.

Праект мае дзве часткі: біяграфічную і бібліяграфічную. Першая прадстаўлена артыкулам пра жыццё і дзейнасць бібліёграфа-краязнаўцы, складзеным супрацоўнікамі навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пры ўдзеле Р. М. Чыгіровай.

Бібліяграфічная частка мае наступныя раздзелы: “Бібліяграфічны спіс работ Р. М. Чыгіровай, кніг, выдадзеных з яе ўдзелам, рэцэнзій”, “Літаратура пра жыццё і дзейнасць Р. М. Чыгіровай”. Матэрыялы першага раздзела пададзены ў храналагічным парадку – па гадах, а ў межах года – па відах выданняў: асобныя выданні, артыкулы са зборнікаў і часопісаў, кнігі, выдадзеныя з яе ўдзелам (укладальнік, рэдактар). Рэцэнзіі на працы Р. М. Чыгіровай змешчаны непасрэдна пад бібліяграфічным запісам дакумента, які рэцэнзуецца. У раздзеле “Літаратура пра жыццё і дзейнасць Р. М. Чыгіровай” звесткі пра дакументы дадзены ў алфавіце прозвішчаў аўтараў і назваў работ. Адбор дакументаў ажыццяўляўся de visu. Дакументы, якія не былі прагледжаны, пазначаны астэрыскам (*).

Для выяўлення інфармацыі пра дакументы былі прагледжаны “Летапіс друку Беларусі” за 1961–2009 гг., даведачна-бібліяграфічны апарат Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Бібліяграфічныя запісы складзены ў адпаведнасці з ДАСТ 7.80-2000 “Бібліяграфічны запіс. Загаловак. Агульныя патрабаванні і правілы складання” (Мінск, 2001), ДАСТ 7.1-2003 “Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне. Агульныя патрабаванні і правілы складання” (Мінск, 2004) і рэкамендацыямі па прымяненні асобных палажэнняў ДАСТ 7.1-2003 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

У выпадках неінфарматыўнай назвы дакумента яго бібліяграфічнае апісанне дапаўняецца ўдакладняльнай анатацыяй. Бібліяграфічныя запісы на дакументы з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі маюць шыфры іх захоўвання.

Праект разлічаны на выкладчыкаў, аспірантаў, студэнтаў, бібліятэчных работнікаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй бібліятэчнай справы і бібліяграфіі Беларусі.


Удзельнікі праекта:
Навуковы рэдактар: А. В. Прадзеіна.
Рэдактары-ўкладальнікі: Л. І. Дранец, І. Ф. Андрушчанка, А. І. Касінская.
Укладальнікі: А. К. Каспарэвіч, Л. В. Кухто, Н. В. Струц, В. І. Янчанюк.
Тэхнічныя выканаўцы: Аддзел суправаджэння інтэрнэт-партала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Ацыфроўка дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – аддзел электроннай апрацоўкі фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Рашэнне пытанняў аўтарскага і сумежных праў – А. І. Варанецкая (Нацыянальная бібліятэка Беларусі).

Пры выкарыстанні матэрыялаў праекта неабходна прыводзіць спасылку на крыніцу (інтэрнэт-партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі).


Біяграфія

Рыма Міхайлаўна Чыгірова

Рыма Міхайлаўна Чыгірова

2 кастрычніка 2009 г. споўнілася 75 гадоў з дня нараджэння Рымы Міхайлаўны Чыгіровай – высокакваліфікаванага спецыяліста Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, вядомага бібліёграфа-краязнаўцы, актыўнага грамадскага дзеяча.

Нарадзілася Рыма Міхайлаўна ў 1934 г. у Маскве ў сям’і чыгуначнікаў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны бацька атрымаў накіраванне на Беларускую чыгунку, і з 1948 г. сям’я Чыгіровых пераехала ў Мінск. Пасля заканчэння ў 1952 г. сярэдняй школы Рыма Міхайлаўна паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на геолага-геаграфічны факультэт. У час вучобы займалася ў розных студэнцкіх навуковых гуртках, была прызёрам студэнцкіх спартакіяд, спаборніцтваў па мастацкай гімнастыцы.

Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1957 г. у якасці выкладчыка геаграфіі атрымала накіраванне ў Халопеніцкі раён Мінскай вобласці, але праз год па сямейных абставінах вярнулася ў Мінск. У 1961 г. Рыма Міхайлаўна была прынята на работу ў Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У. І. Леніна. Працуючы ў бібліятэцы, закончыла Вышэйшыя бібліятэчныя курсы і філасофскае аддзяленне прапагандысцкага факультэта Універсітэта марксізму-ленінізму пры Мінскім гаркаме КПБ.

Сярод супрацоўнікаў беларускага аддзела НББ

Чыгірова Р.М. сярод супрацоўнікаў беларускага аддзела НББ,
1 палова 1970-х гг.

За час працы ў бібліятэцы Р. М. Чыгірова зарэкамендавала сябе высокакваліфікаваным спецыялістам, які дасканала валодае ўсімі відамі бібліятэчнай дзейнасці. Добрае веданне краязнаўчай літаратуры і шырокая эрудыцыя паспяхова прымяняліся ёю не толькі ў арганізацыі і вядзенні тапаграфічнай краіназнаўчай картатэкі, у абслугоўванні чытачоў, але і ў стварэнні бібліяграфічных даведнікаў.

Чыгірова Р.М. за раялем

Чыгірова Р.М. за раялем

Высокую ацэнку бібліятэчнай грамадскасці атрымаў бібліяграфічны ўказальнік “На прасторах Беларусі” (Мінск, 1968), адным з аўтараў якога была Рыма Міхайлаўна. Пазней у сааўтарстве з ёю быў падрыхтаваны шэраг бібліяграфічных паказальнікаў, сярод якіх “Беларуская ССР у Вялікай Айчыннай вайне Савецкага Саюза (1941–1945)” (1980), “Археология Белоруссии” (1988), “Чарнобыль” (1991), “Выданні Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У. І. Леніна, 1986–1990” (1991) “Новая літаратура па гісторыі і гістарычных навуках Беларусі, 1990” (1992) і інш.

Чыгірова Р.М. сярод калег

Чыгірова Р.М. сярод калег

Добрая тэарэтычная падрыхтоўка ў галіне краязнаўства прадугледжвала ўдзел у навукова-даследчай дзейнасці. Свае навуковыя інтарэсы Р. М. Чыгірова звязвала ў першую чаргу з вывучэннем беларускага бібліяграфазнаўства і краязнаўчай дзейнасці айчынных бібліятэк. Яна аўтар навуковых артыкулаў, работ па беларускай бібліяграфіі, краязнаўчай дзейнасці бібліятэк, каардынацыі і кааперацыі ў гэтай галіне. Рыма Міхайлаўна займалася праблемамі фарміравання краязнаўчых фондаў і іх дэпазітарнага захоўвання, вывучэннем бібліяграфічнай забяспечанасці галін ведаў і розных сфер дзейнасці, у тым ліку беларусазнаўства і краязнаўства.

Р. М. Чыгірова брала актыўны ўдзел у навукова-метадычнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Ёю падрыхтаваны шматлікія методыка-бібліяграфічныя рэкамендацыі: “Краязнаўчая работа гарадскіх бібліятэк” (1972), “Знай и люби свой край” (1979), “Работа библиотек с малоиспользуемой литературой в условиях внедрения системы депозитарного хранения” (1983), “Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк” (1994). У межах навукова-метадычнай работы зроблены шматлікія выступленні, камандзіроўкі, рэцэнзаванне артыкулаў, дысертацый, студэнцкіх дыпломных работ, аказвалася практычная дапамога супрацоўнікам бібліятэк на месцах. На працягу многіх гадоў Р. М. Чыгірова ўдзельнічала ў павышэнні бібліяграфічнай кваліфікацыі розных катэгорый бібліятэчных работнікаў краіны.

Cярод удзельнікаў сустрэчы з А. М. Кулакоўскім

Чыгірова Р.М. сярод удзельнікаў сустрэчы з беларускім пісьменнікам А. М. Кулакоўскім, 1984 г.

За сорак адзін год працы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі Рыма Міхайлаўна Чыгірова прайшла шлях ад бібліятэкара да загадчыка аддзела. Яна вылучалася найвышэйшым прафесіяналізмам, жаданнем шчодра дзяліцца ведамі, выключнай адказнасцю за любы даручаны ўчастак працы. З’яўляючыся творчым і ініцыятыўным чалавекам, яна праводзіла ў бібліятэцы вялікую грамадскую работу, узначальвала мастацкую самадзейнасць.

Бібліёграфы Чыгірова Р.М. і Ватацы Н.Б.

Бібліёграфы Чыгірова Р.М. і Ватацы Н.Б.

За значны ўклад у развіццё айчыннага бібліяграфазнаўства, актыўную грамадскую дзейнасць Рыма Міхайлаўна Чыгірова шматразова ўзнагароджвалася ганаровымі граматамі Міністэрства культуры БССР і БРК прафсаюза работнікаў культуры, узнагароджана медалём “Ветэран працы”.

Супрацоўнікі навукова-бібліяграфічнага аддзела

г. Мінск.
Лета 1998 г.
Чыгірова Р.М. першая справа ў 2-м шэрагу

Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, Рыма Міхайлаўна Чыгірова з’яўлялася ганаровым членам калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, заставалася адным з самых паважаных і вядомых яе супрацоўнікаў. Працы Р. М. Чыгіровай па-ранейшаму запатрабаваны спецыялістамі. Падтрымліваючы перамнасць пакаленняў, яе прафесійнную дзейнасць даследуюць у курсавых і дыпломных работах студэнты адпаведных факультэтаў вучэбных устаноў краіны.

Р. М. Чыгірова памерла ў Мінску 15.01.2020 г. Пахавана на Чыжоўскіх могілках.

Месца пахавання Р.М. Чыгіровай

Месца пахавання Р.М. Чыгіровай


Паказальнік работ Р. М. Чыгіровай, кніг, выдадзеных з яе ўдзелам, рэцэнзій

1968

Па прасторах Беларусі : рэкамендацыйны паказальнік літаратуры / Дзяржаўная бібліятэка БССР ім. У. І. Леніна ; [складальнікі: В. М. Сіленка, Р. М. Чыгірова]. – Мінск : Кніжная палата БССР, 1968. – 63 с.
БА100055 * БА159707 * БА100141

1969

Астранамічныя часопісы / Р. М. Чыгірова // Беларуская савецкая энцыклапедыя / Акадэмія навук БССР, Галоўная рэдакцыя Беларускай савецкай энцыклапедыі ; рэдкалегія: П. У. Броўка (галоўны рэдактар) [і інш.]. – Мінск, 1969. – Т. 1 : А – Афіна / [рэдакцыйны савет: П. У. Броўка (старшыня савета) і інш.]. – С. 537.
БА108875 * БА110108 * 1Н//31326(061)

Імя Леніна, з ордэнам Леніна на сцягу : (рэкамендацыйны спіс літаратуры) / складальнікі: В. М. Сіленка, Р. М. Чыгірова // Новыя кнігі БССР. – 1969. – № 4. – С. 1–10 дадатку паміж с. 10–11. – (Да 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна).
3ОК1539

1971

Канферэнцыя чытачоў у Брэсце / Р. М. Чыгірова // Новыя кнігі БССР. – 1971. – № 6. – 3-я с. вокладкі.
3ОК1539

*Герб БССР : спіс літаратуры / складальнік Р. М. Чыгірова. – Мінск, 1971. – 4 л. – Машынапіс (30 назв.).

1972

Краязнаўчая работа гарадскіх бібліятэк : (метадычныя і бібліяграфічныя матэрыялы) / Р. Чыгірова ; Дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, Аддзел беларускай літаратуры і бібліяграфіі. – Мінск, 1972. – 67 с. – Аўтар на вокладцы не паказаны.
БА127801 * БА128060

1974

Читательская конференция как форма пропаганды рекомендательных библиографических пособий / Чигирева Р. М. // Использование библиографии и пропаганда библиографических знаний в библиотеках БССР : (сборник работ) / Государственная ордена Трудового Красного Знамени библиотека БССР им. В. И. Ленина, Научно-библиографический отдел ; [редактор Е. И. Лев]. – Минск, 1973 [т. е. 1974]. – С. 30–34.
АЯ420210 * БА131680

1976

Инструктивно-методические рекомендации к проведению трехдневных городских и районных семинаров культпросветработников и секретарей комсомольских организаций на 1976 год, III квартал : (библиотечная секция) / Государственная ордена Трудового Красного Знамени библиотека БССР им. В. И. Ленина, Научно-методический отдел библиотековедения ; [составили: Иванов Ю. А. и др.]. – Минск, 1976. – 51, [1] с.
Среди составителей Р. М. Чигирева.
БА147215 * БА147528

1977

Краеведческая работа / [Р. М. Чигирева] // Областные библиотеки Белоруссии в 1976 году : (анализ состояния работы и методические рекомендации) / Министерство культуры БССР, Государственная ордена Трудового Красного Знамени библиотека БССР им. В. И. Ленина ; [составители: А. П. Демченкова и др.]. – Минск, 1977. – С. 50–63.
3ОК8823 * АУД578700 * АЯ343098 * МД48209 * БА154373

1978

Краеведческая работа / [Р. М. Чигирева] // Областные библиотеки Белоруссии в 1977 году : анализ состояния работы и методические рекомендации / Министерство культуры БССР, Государственная ордена Трудового Красного Знамени библиотека БССР им. В. И. Ленина ; [составители: А. П. Демченкова и др.]. – Минск, 1978. – С. 63–78.
3ОК8823 * АУД578700 * АЯ343098 * МД48209

Инструктивно-методические рекомендации к проведению трехдневных городских и районных семинаров культпросветработников и секретарей комсомольских организаций на 1978 год, I квартал : (библиотечная секция) / Государственная ордена Трудового Красного Знамени библиотека БССР им. В. И. Ленина ; [составители: Г. И. Алексеева и др.]. – Минск, 1978. – 71 с.
Среди составителей издания Р. М. Чигирева.
МД12082

Мой родны край, рэспубліка мая! : (інструктыўна-метадычнае пісьмо ў дапамогу бібліятэкам рэспублікі па азнаменаванню 60-годдзя Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і Камуністычнай партыі Беларусі) / Дзяржаўная ордэна Працоўнага [Чырвонага] Сцяга бібліятэка БССР ім. У. І. Леніна, Добраахвотнае таварыства аматараў кнігі БССР ; [складальнікі: Н. Н. Касілава і інш.]. – Мінск, 1978. – 117 с.
Сярод складальнікаў выдання Р. М. Чыгірова.
БА158542 * БА15843

1979

Некоторые вопросы развития белорусской библиографии в дореволюционное время / Р. М. Чигирева // Из истории белорусской библиографии и книжных фондов : сборник статей / Государственная ордена Трудового Красного Знамени библиотека БССР им. В. И. Ленина ; [редактор А. П. Демченкова]. – Минск, 1979. – С. 25–38. – Библиография в подстрочных примечаниях.
БА163422 * БА162919 * АУД582634 * МД77921

Ленин – знамя нашей эпохи : методические и библиографические материалы в помощь массовым и детским библиотекам / Министерство культуры БССР, Государственная ордена Трудового Красного Знамени библиотека БССР им. В. И. Ленина ; [составители: Аксенова Т. В. и др.]. – Минск, 1979. – 121 с. – Библиография в подстрочных примечаниях.
Среди составителей издания Р. М. Чигирева.
БА165507 * БА165586 * М100518

Знай и люби свой край : (методические и библиографические материалы в помощь библиотекам, работающим с детьми) / Министерство культуры БССР, Государственная ордена Трудового Красного Знамени библиотека БССР им. В. И. Ленина, Отдел библиотечной работы с детьми ; [составитель Г. К. Кулага ; редактор Р. М. Чигирева]. – Мінск, 1979. – 72 с.
БА161105 * БА161405

1980

Краеведческая работа / [Р. М. Чигирева] // Универсальные и отраслевые научные библиотеки Белоруссии в 1979 году : анализ некоторых аспектов работы и методические рекомендации / Министерство культуры БССР, Государственная ордена Трудового Красного Знамени библиотека БССР им. В. И. Ленина ; [составители: А. П. Демченкова и др.]. – Минск, 1980. – С. 59–71.
3ОК8823

Научно-вспомогательная библиография Белоруссии в 1978 г. / [Р. М. Чигирева] // Универсальные и отраслевые научные библиотеки Белоруссии в 1978 году : анализ некоторых аспектов работы и методические рекомендации / Министерство культуры БССР, Государственная ордена Трудового Красного Знамени библиотека БССР им. В. И. Ленина ; [составители: А. П. Демченкова и др.]. – Минск, 1980. – С. 58–79.
3ОК8823

Организация депозитарного хранения белорусской и краеведческой литературы в областных библиотеках БССР / Р. М. Чигирева // Депозитарное хранение книжных фондов в Белоруссии : сборник работ / Государственная ордена Трудового Красного Знамени библиотека им. В. И. Ленина, Научно-исследовательский отдел библиотековедения, Отдел депозитарного хранения ; [редакторы: Л. Толчинская, З. Кац, И. Германович]. – Минск, 1980. – С. 52–55.
БА168415 * БА168469 * 1БА343644

Беларуская ССР у Вялікай Айчыннай вайне Савецкага Саюза (1941–1945 гг.) : бібліяграфічны паказальнік літаратуры (1941–1971 гг.) / Дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга бібліятэка БССР ім. У. І. Леніна, Інстытут гісторыі Акадэміі навук БССР ; складальнікі: Р. М. Чыгірова, Э. І. Ляўко. – Мінск, 1980. – 298, [1] с.
БА167995 * БА168074

1981

Основные направления краеведческой работы областных библиотек Белоруссии / Р. М. Чигирева // Вопросы библиографоведения и библиотековедения : межведомственный сборник / Министерство высшего и среднего специального образования БССР, Минский институт культуры ; [редколлегия: В. Е. Леончиков (главный редактор) и др.]. – Минск, 1981. – С. 74–82.
3ОК3103

Состояние, развитие и пути совершенствования краеведческой работы библиотек / Р. М. Чигирева // Состояние, развитие и пути совершенствования краеведческой работы библиотек Белоруссии : сборник статей / Министерство культуры БССР, Государственная ордена Трудового Красного Знамени библиотека БССР им. В. И. Ленина ; [составитель Р. М. Чигирева]. – Минск, 1981. – С. 5–20.
БА176266 * БА176354

Книжное ядро сельской библиотеки-филиала : методические рекомендации / Министерство культуры БССР, Государственная ордена Трудового Красного Знамени библиотека БССР им. В. И. Ленина ; [составители: Н. Б. Ватаци и др.]. – Минск, 1981. – 60 с.
Среди составителей издания Р. М. Чигирева.
БА173039 * БА173266

Рецензия:
Маркина, А. В. Начало положено / А. В. Маркина // Советское библиотековедение. – 1983. – № 2. – С. 103–104.
3ОК2229

Новая веха на пути к коммунизму : методико-библиографические рекомендации в помощь массовым библиотекам по пропаганде материалов XXVI съезда КПСС и XXIX съезда КПБ / Министерство культуры БССР, Государственная ордена Трудового Красного Знамени библиотека БССР им. В. И. Ленина ; [составители: Т. В. Аксенова и др.]. – Минск, 1981. – 103 с.
Среди составителей издания Р. М. Чигирева.
1БА123788 * 1БА291829

Состояние, развитие и пути совершенствования краеведческой работы библиотек Белоруссии : сборник статей / Министерство культуры БССР, Государственная ордена Трудового Красного Знамени библиотека БССР им. В. И. Ленина ; [составитель Р. М. Чигирева]. – Минск, 1981. – 69 с.
БА176266 * БА176354

1982

Некоторые итоги и перспективы развития белорусской библиографии / [Р. М. Чигирева] // Универсальные и отраслевые научные библиотеки Белоруссии в 1980 году : анализ некоторых аспектов работы и методические рекомендации / Министерство культуры БССР, Государственная ордена Трудового Красного Знамени библиотека БССР им. В. И. Ленина ; [составители: З. А. Макеенко и др.]. – Минск, 1982. – С. 42–60.
3ОК8823

Работа с белорусской и краеведческой литературой в областных библиотеках / [Р. М. Чигирева] // Универсальные и отраслевые научные библиотеки Белоруссии в 1981 году : анализ некоторых аспектов работы и методические рекомендации / Министерство культуры БССР, Государственная ордена Трудового Красного Знамени библиотека БССР им. В. И. Ленина ; [составители: З. А. Макеенко и др.]. – Минск, 1982. – С. 32–42.
3ОК8823

Статистические данные о развитии народного образования, науки и культуры в БССР / Министерство культуры БССР, Государственная ордена Трудового Красного Знамени библиотека БССР им. В. И. Ленина, Отдел научной информации по проблемам культуры и искусства ; составитель Р. М. Чигирева. – Минск, 1982. – 12 с. – (ДОР. Серия IV ; Спецвыпуск к 60-летию СССР. – Информационное сообщение № 4).
Издание находится в фонде информационно-аналитического отдела Национальной библиотеки Беларуси.

1983

Издание пособий научно-вспомогательной библиографии / [Р. М. Чигирева] // Универсальные и отраслевые научные библиотеки Белоруссии в 1982 году : анализ некоторых аспектов работы и методические рекомендации / Министерство культуры БССР, Государственная ордена Трудового Красного Знамени библиотека БССР им. В. И. Ленина ; [составители: З. А. Макеенко и др.]. – Минск, 1983. – С. 28–39.
3ОК8823

К. Маркс в белорусской библиографии / Р. М. Чигирева // Всепобеждающая сила учения Карла Маркса : (к 165-летию со дня рождения и 100-летию со дня смерти К. Маркса) : сборник научных статей / Минский государственный педагогический институт иностранных языков ; [редколлегия: Н. Г. Краснова и др.]. – Минск, 1983. – С. 161–165.
БА190991 * БА191121

Организация краеведческой картотеки в массовой библиотеке : (консультация) / составитель Р. М. Чигирева // Новыя кнігі БССР. – 1983. – № 2. – Приложение между с. 12–13.
3ОК1539

Работа библиотек с малоиспользуемой литературой в условиях внедрения системы депозитарного хранения фондов : методические рекомендации / Государственная ордена Трудового Красного Знамени библиотека БССР им. В. И. Ленина, Научно-исследовательский отдел библиотековедения, Отдел депозитарного хранения ; [составители: Л. М. Толчинская и др.]. – Минск, 1983. – 125 с. – Библиография: с. 59–61 (25 назв.).
Одним из составителей является Р. М. Чигирева.
БА186483 * БА186482

1984

Бібліятэка М. А. Янчука / Р. М. Чыгірова // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкалегія: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. – Мінск, 1984. – Т. 1 : А капэла – Габелен. – С. 445.
БА195326 * БА195841 * 1Н//105199(021) * 1Н//105604(025)

1986

*Тематико-типологические особенности структуры библиографической продукции союзной республики (на примере БССР) / [Р. М. Чигирева] // V научная конференция библиографов Советской Литвы, 3–4 декабря 1986 г. : тезисы сообщений. – Вильнюс, 1986. – С. 28–30.

1987

Некоторые итоги и перспективы развития научно-вспомогательной библиографии в БССР / [Р. М. Чигирева] // Методические рекомендации универсальным и отраслевым научным библиотекам Белоруссии / Государственная ордена Трудового Красного Знамени библиотека БССР им. В. И. Ленина ; [составители: Н. Г. Розум и др.]. – Минск, 1987. – С. 94—109.
БА214526 * БА214527

Дорогой Октября : (методико-библиографические материалы массовым библиотекам и первичным организациям книголюбов навстречу 70-летию Великого Октября) / Министерство культуры БССР, Государственная ордена Трудового Красного Знамени библиотека БССР им. В. И. Ленина, Добровольное общество любителей книги БССР, Республиканское правление ; [составители: Э. В. Федорова, Р. М. Чигирева, В. Н. Корсеко]. – Минск, 1987. – 99 с.
БА215126 * БА215127

1988

Археология Белоруссии : библиографический указатель (1932–1975) / Министерство культуры БССР, Государственная библиотека БССР им. В. И. Ленина, Академия наук Белорусской ССР, Институт истории ; составитель Т. Н. Коробушкина ; [научный редактор Л. В. Алексеев ; редакторы: Р. М. Чигирева, Л. Н. Новицкая]. – Минск, 1988. – 162, [1] с.
БА220538 * БА218540 * БА220539

1989

’’Болевые точки’’ науки и практики / подготовил В. Е. Леончиков // Советская библиография. – 1989. – № 3. – С. 35–39.
Отчет о заседании "круглого стола" в Минском институте культуры и ряд откликов, в том числе Р. М. Чигиревой по проблемам развития научно-исследовательской работы по библиографоведению.
3Ок253

Методические рекомендации по планированию подготовки библиографических пособий в БССР на 1991–1995 гг. / Государственная ордена Трудового Красного Знамени библиотека БССР им. В. И. Ленина, Научно-библиографический отдел ; [составители: Р. М. Чигирева, А. В. Муравьева]. – Минск, 1989. – 28, [1] с. – Для служебного пользования.
Издание находится в фонде научно-исследовательского отдела библиографии НББ.

1990

Леончиков, В. Е. Состояние и проблемы развития библиографической работы библиотек БССР / В. Е. Леончиков, А. В. Муравьева, Р. М. Чигирева // Вопросы библиографоведения и библиотековедения : межведомственный сборник / Министерство культуры БССР, Минский институт культуры ; [редколлегия: А. Г. Клецков (главный редактор) и др.]. – Минск, 1990. – Вып. 11. – С. 59–81.
3ОК3103

З глыбінь вякоў : (метадычныя рэкамендацыі бібліятэкам рэспублікі па прапагандзе літаратуры аб гісторыі Беларусі) / Міністэрства культуры БССР, Дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга бібліятэка БССР ім. У. І. Леніна ; [складальнікі: Э. У. Фёдарава, Р. М. Чыгірова]. – Мінск, 1990. – 64 с. – (Гісторыі таемныя радкі).
БА236819

Беларуская ССР у Вялікай Айчыннай вайне Савецкага Саюза (1941–1945 гг.) : бібліяграфічны паказальнік / Міністэрства культуры БССР, Дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга бібліятэка БССР ім. У. І. Леніна ; [складальнікі: Э. І. Ляўко, С. А. Пугачова, З. А. Сядая ; рэдактары: Р. М. Чыгірова, А. В. Мураўёва, З. А. Сядая]. – Мінск, 1990. – 295, [1] с.
1БА37873

1991

Республиковедческая библиография в системе республиканской библиографической информации / Р. М. Чигирева // Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі "Беларуская бібліяграфія як частка нацыянальнай культуры", Мінск, 25–26 мая 1990 г. = Материалы научно-практической конференции "Белорусская библиография как часть национальной культуры" / Міністэрства культуры БССР, Дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга бібліятэка БССР ім. У. І. Леніна ; [рэдкалегія: В. Я. Лявончыкаў і інш.]. – Мінск, 1991. – С. 66–72.
БА247697

Дзейнасць бібліятэк па бібліяграфічнаму забеспячэнню праграмы "Спадчына" / Р. М. Чыгірова // Аператыўная інфармацыя па праблемах культуры і мастацтва / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Аддзел навуковай інфармацыі па праблемах культуры і мастацтва. – Мінск, 1991. – № 8. – С. 1–5. – (ДАК. Серыя IV ; вып. 5).
Выданне знаходзіцца ў фондзе інфармацыйна-аналітычнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Выданні Дзяржаўнай бібліятэкі БССР ім. У. І. Леніна, 1986–1990 / Дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга бібліятэка БССР ім. У. І. Леніна, Навукова-бібліяграфічны аддзел ; [складальнік З. А. Сядая ; рэдактар Р. М. Чыгірова]. – Мінск, 1991. – 52, [1] c.
БА247076

Ключ да ведаў пра Беларусь : (агляд бібліяграфічных дапаможнікаў) / складальнік: Т. Р. Мацвеева ; рэдактары: Р. М. Чыгірова (аўтар уступу), К. Дз. Варанько // Новыя кнігі БССР. – 1991. – № 10. – Дадатак паміж с. 16–17 ; № 12. – С. 27–31.
3ОК1539

1992

Анализ библиографических пособий / [Р. М. Чигирева] // Анализ деятельности и методические рекомендации универсальным и отраслевым научным библиотекам Белоруссии, 1986–1990 гг. / Министерство культуры Республики Беларусь, Государственная библиотека Республики Беларусь ; [составители: З. А. Макеенко и др. ; редактор И. А. Прилищ]. – Минск, 1992. – С. 50–68. – Библиография в подстрочных примечаниях.
БА251307 * БА251308

Бібліяграфічны летапіс Беларусі / Р. Чыгірава [г. зн. Чыгірова] // Літаратура і мастацтва. – 1992. – 19 чэрв. (№ 25). – С. 7.
4Н//334

Да ведама бібліятэчных работнікаў і чытачоў / Р. М. Чыгірова // Новыя кнігі Беларусі. – 1992. – № 5. – С. 16 дадатку паміж с. 16–17.
3ОК1539

Дзейнасць бібліятэк па бібліяграфічнаму забеспячэнню праграмы "Спадчына" / Р. М. Чыгірова // Бібліятэка і нацыянальная праграма "Спадчына" : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная бібліятэка Рэспублікі Беларусь ; [складальнікі: І. А. Прылішч і інш.]. – Мінск, 1992. – С. 38–43. – Бібліяграфія ў падрадковых заўвагах.
БА251314

Краязнаўчая работа абласных бібліятэк / [Р. М. Чыгірова] // Анализ деятельности и методические рекомендации универсальным и отраслевым научным библиотекам Белоруссии, 1986–1990 гг. / Министерство культуры Республики Беларусь, Государственная библиотека Республики Беларусь ; [составители: З. А. Макеенко и др.]. – Минск, 1992. – С. 43–50.
БА251307 * БА251308

Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 1922–1992 : да 70-годдзя з дня заснавання і 100-годдзя з дня нараджэння першага дырэктара І. Б. Сіманоўскага : бібліяграфічны паказальнік / Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Навукова-бібліяграфічны аддзел ; [складальнік З. А. Сядая ; рэдактары: Р. М. Чыгірова, А. В. Мураўёва]. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 1992. – 232 с.
БА252484 * 1БА372068 * БА252485

Новая літаратура па гісторыі і гістарычных навуках Беларусі, 1990 : бібліяграфічны паказальнік / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная бібліятэка Рэспублікі Беларусь ; [складальнік Г. І. Антонава ; рэдактары: А. В. Мураўёва, Р. М. Чыгірова]. – Мінск : Дзяржбібліятэка РБ, 1992. – 224 с.
БА251312 * 1АР14875(СИО)

1993

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў сістэме інфармацыйнага забеспячэння грамадства / Р. М. Чыгірова // Бібліятэка і грамадства : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 70-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; [складальнікі: Р. С. Матульскі і інш.]. – Мінск, 1993. – С. 46–52.
1БА14061 * 1БА14062 * 1БА15602 * 1БА15603 * 1БА15604

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў сістэме інфармацыйнага забеспячэння грамадства / Чыгірова Р. М. // Аператыўная інфармацыя па праблемах культуры і мастацтва / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Аддзел навуковай інфармацыі па праблемах культуры і мастацтва. – Мінск, 1993. – Вып. 3. – С. 16–21. – Даклад прачытаны на навукова-практычнай канферэнцыі "Бібліятэка і грамадства". (Да 70-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. 22–23 кастр. 1992 г., г. Мінск).
3ОК180

Краязнаўчыя матэрыялы на старонках беларускага друку 20-х гг. ХХ ст. : (на прыкладзе часопіса "Наш край") : рэкамендацыйны бібліяграфічны спіс / складальнік Т. Р. Мацвеева ; рэдактары: Р. М. Чыгірова, К. Дз. Варанько // Новыя кнігі Беларусі. – 1993. – № 4. – Дадатак паміж с. 8–9 ; № 5. – С. 23–31.
3ОК1539

Па старонках старых фаліянтаў : (бібліяграфічны агляд) / складальнік Т. Я. Мамедава ; рэдактары: Р. М. Чыгірова, К. Дз. Варанько ; аўтар уступнага слова Чыгірова Р. М. // Новыя кнігі Беларусі. – 1993. – № 2. – Дадатак паміж с. 8–9.
3ОК1539

Чарнобыль : бібліяграфічны паказальнік / Нацыянальная бібліятэка Беларусі [і інш.] ; [складальнікі: Г. І. Антонава і інш. ; рэдактары: А. І. Касінская і інш.]. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 1993. – 416 с.
Сярод рэдактараў таксама Чыгірова Р. М.
1БА10494 * 1БА10495 * 1БА6624 * 1БА6625 * 1БА6626

1994

Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк : (метадычныя рэкамендацыі) / Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; [складальнікі: Р. М. Чыгірова, М. У. Сокал ; рэдактары: І. А. Прылішч, Р. М. Чыгірова]. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 1994. – 102 с.
1БА53443 * 1БА53444 * 1БА53445 * 1БА92204

1995

Да пытання вызначэння зместу паняцця "нацыянальны дакумент" / Чыгірова Р. М., Мураўёва А. В., Рошчына Т. І. // Здабыткі : дакументальныя помнікі на Беларусі : [зборнік] / Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; [рэдактары: І. А. Прылішч, Т. І. Рошчына]. – Мінск, 1995. – С. 9–16. – Бібліяграфія: с. 15–16.
1БА75076 * 1БА77151 * 1БА77152 * 1БА77153 * 1БА77154

Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне (1941–1945) : (бібліяграфічны паказальнік) / Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; [складальнікі: З. А. Сядая, Р. С. Собаль ; рэдактары: Р. М. Чыгірова, А. В. Мураўёва, І. І. Курбатава]. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 1995. – 436 с.
1БА63518 * 1БА63519 * 1БА63520

1996

Мікалай Мікалаевіч Улашчык : біябібліяграфічны паказальнік / Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларускі навукова-даследчы цэнтр дакументазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы (БелНДЦДААС) ; [складальнікі: А. К. Каўка, В. У. Скалабан, Р. М. Чыгірова ; навуковы рэдактар У. М. Міхнюк]. – Мінск, 1996. – 52 с.
1БА72582 * 1БА73039 * 1БА73040 * 1БА73041 * 1БА108281

Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне (1941–1945) : (бібліяграфічны паказальнік) : дадатковы выпуск / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; [складальнік В. П. Паўлаў ; рэдактары: Р. М. Чыгірова, А. В. Мураўёва]. – Мінск, 1996. – 107 с.
1БА63518 * 1БА63519 * 1БА63520

Яны вывучалі Беларусь : да гісторыі фізіка-геаграфічных даследаванняў Беларусі ў ХIХ ст. : рэкамендацыйны бібліяграфічны спіс / складальнік Г. В. Брага ; рэдактар К. Дз. Варанько ; кансультант Р. М. Чыгірова // Новыя кнігі Беларусі. – 1996. – № 4. – Дадатак паміж с. 8–9.
3ОК1539

1998

Дзейнасць у галіне краязнаўчай бібліяграфіі / Чыгірова Р. М. // Абласныя бібліятэкі Беларусі (1991–1995 гг.) : агляд дзейнасці / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; [складальнікі: Т. У. Котава і інш.]. – Мінск, 1998. – С. 49–62.
1БА137144 * 1БА137145

2002

Это было… / Чигирёва Р. М. // С любовью о библиотеке : (история библиотеки в воспоминаниях) : к 80-летию Национальной библиотеки Беларуси / Национальная библиотека Беларуси ; [авторы-составители: Л. М. Михальчук, Л. И. Курилина]. – Минск, 2002. – С. 106–110. – Перед статьей приведены краткие биографические сведения об авторе.
1БА290282 * 1БА290283


* Дакумент не быў прагледжаны de visu


Літаратура пра жыццё і дзейнасць Р. М. Чыгіровай

Амелькович, Л. Г. Некоторые вопросы теории и методики краеведческой библиографии в белорусской печати / Л. Г. Амелькович // Вопросы библиографоведения и библиотековедения : сборник научных трудов / Министерство просвещения БССР, Минский ордена Трудового Красного Знамени Государственный педагогический институт им. А. М. Горького ; под редакцией В. А. Фокеева. – Минск, 1976. – С. 137–149. – Библиография в конце статьи: с. 148–149 (26 назв.).
Вклад сотрудников Национальной библиотеки, в том числе Р. М. Чигиревой, в развитие краеведческой библиографии.
Ба147317

*Внедрение общегосударственной системы депозитарного хранения библиотечных фондов / Министерство культуры БССР, Государственная библиотека БССР им. В. И. Ленина, Отдел научной информации по проблемам культуры и искусства ; составитель З. И. Кац. – Минск, 1981. – 18 с. – (ДОР. Серия IV ; вып. 12. – Информационное сообщение № 5).
Приводятся краткие сведения о республиканском семинаре-практикуме и о выступлениях на нем сотрудников библиотеки, в том числе Р. М. Чигиревой.

Гриханов, Ю. А. Трибуна белорусских исследователей / Ю. А. Гриханов, Т. В. Майстрович // Советское библиотековедение. – 1984. – № 3. – С. 105–110. – Рецензия на сборник: Вопросы библиографоведения и библиотековедения : межведомственный сборник / Министерство высшего и среднего специального образования БССР, Минский институт культуры. – Минск : Университетское, 1978–1983.
Приводятся сведения об опубликованных статьях сотрудников Национальной библиотеки, в том числе Р. М. Чигиревой, по проблемам библиотековедения.
3Ок2229

Зыгмантовіч, С. В. Краязнаўчая бібліяграфічная работа публічных бібліятэк / Святлана Зыгмантовіч, Валянціна Саітава // Бібліятэчны свет. – 1998. – № 2. – С. 10–11.
Чыгірова Р. М. названа як выдатны бібліёграф-краязнавец.
3Ок7392

Краеведение – основа патриотического воспитания // Новыя кнігі БССР. – 1976. – № 11. – С. 36–37.
Есть сведения о докладе Чигиревой Р. М. на областном семинаре по краеведению.
3ОК1539

Леончиков, В. Е. Развитие белорусского советского библиографоведения (1960–1979 гг.) / В. Е. Леончиков // Вопросы библиографоведения и библиотековедения : межведомственный сборник / Министерство высшего и среднего специального образования БССР, Минский институт культуры ; [редколлегия: В. А. Фомин (главный редактор) и др.]. – Минск, 1982. – Вып. 3. – С. 38–58. – Библиография в конце статьи: с. 52–58 (87 назв.).
Есть сведения об исследованиях дореволюционного периода белорусской библиографии Р. М. Чигиревой.
3Ок3103

Лявончыкаў, В. Е. Беларуская бібліяграфія : агульны курс / В. Е. Лявончыкаў. – Мінск : Вышэйшая школа. – С. 227–228.
Паказаны ўклад Р. М. Чыгіровай у развіццё бібліяграфазнаўства.
Ба242781 * Ба242153

Областной семинар-практикум // Новыя кнігі БССР. – 1981. – № 11. – С. 21.
Есть сведения о докладе Чигиревой Р. М. на областном семинаре-практикуме для библиографов Гродненской области.
3ОК1539

Республиканская научно-практическая конференция ’’Роль библиотек в комплексном подходе к коммунистическому воспитанию трудящихся’’ : (обзор материалов) / Министерство культуры БССР, Государственная библиотека БССР им. В. И. Ленина, Отдел научной информации по проблемам культуры и искусства ; составитель А. П. Демченкова. – Минск, 1980. – 9 с. – (ДОР. Серия IV ; вып. 3. – Информационное сообщение № 7).
Есть сведения о докладе Р. М. Чигиревой.
Издание находится в фонде информационно аналитического отдела Национальной библиотеки Беларуси.

Республиканский семинар "Роль рекомендательной библиографии в руководстве чтением" // Советская библиография. – 1981. – № 1. – С. 84–85. Даны краткие сведения о выступлениях сотрудников на семинаре, в том числе Р. М. Чигиревой по вопросу совершенствования рекомендательной краеведческой библиографии.
3Ок253

Республиканский семинар "Роль рекомендательной библиографии в руководстве чтением" : (обзор материалов) / Министерство культуры БССР, Государственная библиотека БССР им. В. И. Ленина, Отдел научной информации по проблемам культуры и искусства ; составители: З. Л. Елисаветская, К. А. Науменко, Л. С. Равнополец. – Минск, 1980. – 8 с. – (ДОР. Серия IV ; вып. 12. – Информационное сообщение № 4).
Приводятся сведения о выступлениях сотрудников Национальной библиотеки, в том числе Р. М. Чигиревой.
Издание находится в фонде информационно-аналитического отдела Национальной библиотеки Беларуси.

Толчинская, Л. М. Депозитарное хранение фондов в библиотеках Белоруссии / Л. М. Толчинская // Советское библиотековедение. – 1978. – № 6. – С. 93–96.
Приведены краткие изложения выступлений сотрудников Национальной библиотеки на семинаре-практикуме библиотечных работников Беларуси, в том числе Р. М. Чигиревой.
3Ок2229

Участие библиотек республики в реализации Продовольственной программы СССР / Министерство культуры БССР, Государственная библиотека БССР им. В. И. Ленина, Отдел научной информации по проблемам культуры и искусства ; составитель Г. М. Воробьев. – Минск, 1983. – 8 с. – (ДОР. Серия IV ; вып. 10. – Информационное сообщение № 10).
Приводятся краткие изложения выступлений сотрудников Национальной библиотеки на республиканском семинаре, в том числе Р. М. Чигиревой.
Издание находится в фонде информационно-аналитического отдела Национальной библиотеки Беларуси.


* Дакумент не быў прагледжаны de visu




Бібліятэкарам