Я. Скрыган

Ян, Янка (Іван Аляксеевіч) Скрыган – беларускі пісьменнік, паэт, навеліст, нарысіст, публіцыст і крытык. Карыстаўся псеўданімамі Відук, Я. Відук, Ян Відук, Янка Відук, Крушына, Я. Крушына, Пірат, Аўлас і Дзед Аўлас (разам з П. Броўкам).

Нарадзіўся 3 (16) лістапада 1905 г. у вёсцы Труханавічы Слуцкага павета ў сялянскай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў у мясцовай царкоўна-прыходскай школе, потым вучыўся ў Слуцку ў Беларускай гімназіі і сельскагаспадарчым тэхнікуме. Тэхнікум пакінуў з 4-га курса, поўнасцю захапіўшыся літаратурай. Сапраўдны пераварот у свядомасці юнака зрабілі кнігі Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулі. У 1924 г. Ян Скрыган стаў супрацоўнікам слуцкай акруговай газеты “Вясковы будаўнік”.

Пасля ліквідацыі акругі і пераезду ў Расоны працаваў загадчыкам Народнага дома пры выканкоме (1925–1929), затым – у рэдакцыі газеты “Чырвоная Полаччына”, дзе пазнаёміўся з П. Броўкам, які працаваў там сакратаром.


Члены рэдкалегіі акруговай газеты “Чырвоная Полаччына”.

Члены рэдкалегіі акруговай газеты “Чырвоная Полаччына”.
Злева направа: Сцяпан Сямашка, Паўлюк Шукайла, Пятрусь Броўка, Янка Відук (Скрыган).
Полацак, 1927 г.

Дэбютаваў Ян Скрыган вершамі ў 1925 г. у газеце “Вясковы будаўнік”. Яго творы друкаваліся ў зборніку “Слуцкія песняры” (1926), газеце “Чырвоная Полаччына”, часопісах “Маладняк”, “Чырвоны сейбіт” і “Паляўнічы Беларусі”. Першыя вершы пісьменніка ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, напісаныя пад псеўданімам Я. Відук, – гэта “Нашы песні”, “Палюбіліся мне…” і іншыя (“Слуцкія песняры”), а таксама “Завіхурылі гукі прадвеснем…” (“Маладняк” – 1926, № 3).

Малады паэт падпісваўся незвычайнымі псеўданімамі: Пірат, Відук, Янка Відук. Пазней сам тлумачыў іх сэнс наступным чынам:

Паўлюк Шукайла

Паўлюк Шукайла

“«Пірат» нясе ў сабе разбуральна-рэвалюцыйную ідэю перамен, знішчэння ўсяго старога, «Відук» – сімвал неадольнага жыццесцвярджэння, так на Случчыне называюць дзікі мак-самасейку”.

Першыя паэтычныя спробы створаны пад уплывам вельмі прыкметнай фігуры ў літаратурным жыцці 20-х гадоў – Паўлюка Шукайлы (1904–1939), які быў гарачым прыхільнікам футурызму. Не адзін год аддаў Ян Скрыган марным намаганням засвоіць творчыя прынцыпы гэтага кірунку, пакуль не зразумеў, што гэта не яго дарога. Нейкі час захапляўся Байранам.

У першых зборніках “Затока ў бурах” (1929, дапрацоўвалася ў 1956 г.) і “Шугае сонца” (1930) Янка Скрыган паказаў сябе як выдатны нарысіст, і гэта малая форма стала ўзорам яго нацыянальнай творчасці.


Затока ў бурах
Шугае сонца

У 1932 г. пісьменнік закончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У час вучобы ён уваходзіў у рэдкалегію насценнай газеты “Кузня асветы”.

Насценная газета “Кузня асветы” – друкаваны орган БДУ. Пачала выходзіць з 1921 г. Паступова гэта газета, а таксама шэраг аналагічных падрыхтавалі глебу для стварэння ў 1929 г. шматтыражнай універсітэцкай газеты, якая амаль 10 гадоў асвятляла падзеі, надзённыя праблемы студэнцкага жыцця БДУ.
Рэдкалегія насценнай газеты “Кузня асветы”

Рэдкалегія насценнай газеты педагагічнага факультэта БДУ “Кузня асветы”.
У першым радзе другі злева Ян Скрыган, у другім радзе: чацвёрты злева Пятрусь Броўка, другі справа Сымон Баранавых; у трэцім радзе другі справа Алесь Пальчэўскі.
Мінск, 1929 г. З хатняга архіва Я. Скрыгана.

Быў членам літаратурных аб’яднанняў “Маладняк” і “Літаратурна-мастацкая камуна”. Будучы студэнтам, займаўся грамадска-палітычнай работай: у 1929 г. выязджаў у Магілёўскую вобласць на калектывізацыю, у 1930 г. з брыгадай супрацоўнікаў газеты “Звязда” працаваў на Гомсельмашы па наладжванні сістэмнай арганізацыі заводскага жыцця, назіранні над якім перададзены ў кнігах нарысаў “Права на энтузіязм” (1931) і “Недапісаны профіль” (1932). У 1933–1936 гг. працаваў у рэдакцыі газеты “Літаратура і мастацтва”.


Права на энтузіязм
Недапісаны профіль

Пераход пісьменніка да прозы быў няпросты. Ад некаторых іншых маладнякоўцаў Ян Скрыган адрозніваўся арыентаванасцю на традыцыю, вострым адчуваннем мовы, любасцю да роднага слова, імкненнем вучыцца, а не вучыць. Пасля выхаду першых кніг у 1935 г. выходзіць зборнік апавяданняў “Сустрэчы” (1935), які вылучаецца добрым веданнем пісьменнікам яго роднай мовы.

Ян Скрыган з дачкой Галачкай

Ян Скрыган з дачкой Галачкай (фота да другога арышту).
Ківіылі (Эстонія), 1949 г.
З хатняга архіва Я. Скрыгана.

Актыўная грамадская і літаратурная дзейнасць была раптоўна спынена: 13 лістапада 1936 г. Яна Скрыгана беспадстаўна арыштавалі за “контррэвалюцыйную дзейнасць” і асудзілі на дзесяць год пазбаўлення волі з высылкай у Сібір (Кемераўскую вобласць). У 1946 г. ён быў вызвалены, аднак пазбаўлены грамадзянскіх правоў на пяцігадовы тэрмін. Працаваў на пасадзе бухгалтара на гідролізным заводзе ў Фергане, на сланцахімічным камбінаце ў Эстоніі, куды пераехаў, каб быць бліжэй да роднай Беларусі, дзе яму было забаронена жыць.

25 чэрвеня 1949 г. пісьменнік зноў арыштаваны і высланы ў Сібір, у Сухабузімскі раён, дзе працаваў бухгалтарам у райкамгасе і МТС.

Ян Скрыган у ссылцы. Дзень шахцёра

Ян Скрыган у ссылцы. Дзень шахцёра.
Другі злева Ян Скрыган з дачкой Галяй на руках.
Сухабузім Краснаярскага краю (Сібір), 1952 г.
З хатняга архіва Я. Скрыгана.

У снежні 1954 г. з Івана Аляксеевіча былі зняты ўсе абвінавачанні і ён быў поўнасцю рэабілітаваны і адноўлены ва ўсіх правах.

Пасля ссылкі за кароткі тэрмін пісьменнік апублікаваў цэлы шэраг празаічных зборнікаў, цэнтральнай тэмай якіх было захаванне і ўзбагачэнне духоўных рэсурсаў чалавека – “Апавяданні” (1956), “Наталя” (1957), “Няпрошаная сляза” (1958), “Скажы адно слова” (1961). У 1964 г. да свайго шасцідзесяцігоддзя Ян Скрыган выдаў зборнік “Свая аповесць”, у аснове якога – памяць, што з’яўляецца галоўным сувязным звяном гісторыі. Кніга расказвае пра аўтара, яго творчасць і пра сучаснікаў. Яна – добры прыклад “спавядальнага” пісьма, дзякуючы якому пісьменнік здолеў суаднесці свой уласны жыццёвы досвед з жыццём іншых людзей і такім чынам стварыць шырокую і дынамічную карціну жыцця Беларусі XX ст. Няпросты лёс Яна Скрыгана найперш праглядаецца ў творах “Парог” і “Свая аповесць”, дзе ён перадаў некаторыя моманты сваёй няпростай біяграфіі.

Рознае зведаў аўтар на сваім вяку – і светлае, радаснае, і змрочнае, горкае, драматычнае, але і ў тых умовах збярог душэўную далікатнасць і шчодрасць, добразычлівасць і веру ў чалавека.

Якая дабрыня і сардэчнасць адлюстроўваецца ў яго апавяданнях, колькі ў іх чуласці, спагады да чалавека ў горы, разумення людскіх пакут! Таму і сёння можна атрымаць сапраўдную духоўную асалоду, чытаючы такія апавяданні, як “Месячная ноч”, “Над гаем кружылі буслы”, “У старым доме”, “У Кірылы на хутары”, “Як спявалі песню”, аповесць “Наталя” і іншыя. Мастацкая вартасць скрыганаўскай “малой” прозы не ў яе сюжэтнай займальнасці – яна кранае душу псіхалагічнай дакладнасцю, асаблівай атмасферай, калі з чытачом не проста гавораць, а гавораць усёй душою. Неяк Ян Скрыган сказаў:

“Не трэба мудрагеліць і штукарыць. Пішы, як ходзіш. Галоўнае ў літаратуры – свая ўласная паходка”.
Выданне 1985 года

Выданне 1985 года

І яго паходку заўважылі многія. У 1975 г. выйшаў яго Збор выбраных твораў у 2 т., перавыдадзены ў 1985 г.

Паказаў сябе пісьменнік і як змагар за чысціню роднай мовы. У 50-я гады пры правядзенні чарговай рэформы па беларускай мове, Ян Скрыган у першых радах выступіў за абарону беларускай мовы на старонках друку. Пасля вяртання ў Мінск ўчорашні арыштант і ссыльны пісьменнік не пабаяўся бараніць родную мову. У артыкуле “Думкі аб мове” (20 лютага 1957 г. у газеце “ЛіМ”,) ён паставіў пытанне аб патрэбе пазбаўлення беларускай мовы ад прымусова ўведзенных у яе русіцызмаў. Скрыган пісаў:

“Слоўнік – вельмі патрэбная пры рабоце рэч. Ён можа дапамагчы знайсці неабходнае слова, даць тлумачэнне, абагаціць лексіку. Але ж ён не падменіць таго, што называецца ведаць мову”.

Ян Скрыган лічыўся адмысловым стылістам як у мовазнаўчай тэорыі, так і ў творчай практыцы, быў паслядоўным змагаром за чысціню нацыянальнай літаратурнай мовы, заклікаў берагчы яе ад канцылярска-бюракратычных скажэнняў, займаючы па гэтай праблеме шырокі спектр пазіцый. Пісьменнікам апублікавана нямала навучальных артыкулаў, прысвечаных праблемам культуры мовы, якія ўвайшлі ў зборы твораў: “Думкі аб мове” (1957), “Яшчэ трохі аб мове” (1962–1964), “Беглыя запісы” (1963), “Чары слова” (1964), “Блізкія сэрцу думкі” (1967), “Клопат” (1984), “Дабрыня і яшчэ сёе-тое” (1984) і інш.

Выпрацаваны пісьменнікам прынцыповы падыход да мовы адыграў станоўчую ролю і тады, калі ён працаваў у рэдакцыі БелСЭ. Шмат зрабіў Ян Скрыган, каб мова энцыклапедыі ў разумнай меры ўзбагацілася з крыніц жывой гаворкі беларускага народа, каб яна была навукова дакладнай і ў той жа час даступнай масаваму чытачу. За ўдзел у стварэнні дванаццацітомнай БелСЭ Ян Скрыган атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі (1976).

Беларуская савецкая энцыклапедыя ў 12 т. (1969–1975)

Беларуская савецкая энцыклапедыя ў 12 т. (1969–1975)

Пасля вызвалення пісьменнік працаваў рэдактарам у Дзяржвыдавецтве БССР, літкансультантам Саюза пісьменнікаў, рэдактарам і намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Полымя”, адказным сакратаром камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1975–1985). Заслужаны работнік культуры Беларусі з 1985 г., узнагароджаны медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Тувінскай АССР.

Ян Скрыган на адпачынку з жонкай Ганнай і дачкой Галінай

Ян Скрыган на адпачынку з жонкай Ганнай і дачкой Галінай, справа Алесь Пальчэўскі.
Дубулты (Латвія), 1959 г.
З хатняга архіва Я. Скрыгана.

Грунтоўная эстэтычна-творчая аснова, дасканалае веданне чалавека, яго мовы з багаццем сэнсу, гукаў (фарбаў і пахаў) далі Яну Скрыгану магчымасць узяцца за пераклад твораў рускай літаратуры: І. Буніна, М. Булгакава, М. Горкага, К. Федзіна і іншых. Галоўная якасць перакладаў – дакладнасць перадачы думкі і пачуцця, узнаўленне рускамоўнага арыгінала.


Бунін
Федзін

Многія творы Яна Скрыгана перакладзены на іншыя мовы свету. Як адна аповесць пра чалавека і час, чалавека і грамадства ўспрымаецца кніга “Кругі” (1969), якая складаецца з чатырох вялікіх частак, названых кругамі: “Парог”, “Світанак”, “Трывогі”, “Сугучча”. Сваёй асноўнай кнігай, завяршэннем многіх замыслаў лічыў Ян Скрыган гэту аўтабіяграфічную кнігу. Выходзілі перавыданні твора, перакладзена яна і на рускую мову.


Кругі
Круги

Ян Скрыган стварыў літаратурныя партрэты шматлікіх таленавітых пісьменнікаў, пакінуў грунтоўныя і ўсхваляваныя ўспаміны аб іх: зборнікі “Ранішнія росы” (1965), “Некалькі хвілін чужога жыцця” (1979).

“Пра каго б ні расказваў Ян Скрыган – пра карыфеяў беларускай літаратуры Я. Купалу і Я. Коласа, К. Чорнага ці пра іншых знакамітых пісьменнікаў: З. Бядулю, Ц. Гартнага, М. Лынькова, І. Гурскага, М. Зарэцкага, альбо таварышаў юнацтва, хто заўсёды заставаўся маладым: В. Каваля, Л. Калюгу, С. Баранавых, – ён заўсёды імкнецца не проста дакладна ўзнавіць воблік кожнага з гэтых людзей (што таксама вельмі важна), але і не менш дакладна падаць няпростыя працэсы фарміравання іх творчых індывідуальнасцяў, па мажлівасці ўспомніць многае з таго, што забылася ў напластаваннях часу. І ажывае мінулае, і ўваходзіць у сённяшні дзень, і гаворыць чалавечая памяць, як самы строгі і патрабавальны суддзя”.

А. Марціновіч

Іван Аляксеевіч умеў шчыра радавацца чужому творчаму поспеху, з радасцю падтрымліваў маладых. Калі бачыў нешта вартае – дапамагаў, спрыяў, чым мог. Яму прыносілі і дасылалі вельмі шмат рукапісаў літаратары-пачаткоўцы – студэнты, вясковыя настаўнікі, ён аналізаваў дасланыя творы, асаблівую ўвагу звяртаючы на мову.

Пісаў Ян Скрыган да апошняга дня. Не стала пісьменніка 18 верасня 1992 г., пахаваны ён на Паўночных могілках.

Галіна Іванаўна Скрыган каля помніка бацькам

Галіна Іванаўна Скрыган каля помніка сваім бацькам –
Івану Аляксеевічу і Ганне Міхайлаўне.
Паўночныя могілкі. 2022 г.
Фота размешчана з дазволу Г.І. Скрыган

Гаворку пра непаўторнага чалавека і пісьменніка хочацца закончыць яго ж словамі:

“Як жа мала трэба мець вялікаму пісьменніку, каб да яго ўсе гарнуліся, – толькі сябе. І як многа – каб у ім кожны бачыў таксама сябе”.

Споведзь шчырай душы: творы Янкі Скрыгана

Ян Скрыган дэбютаваў вершамі, якія друкаваліся ў 1925 г. у газеце “Вясковы будаўнік”. Пісьменнік – адзін з першапраходцаў беларускага нарыса як новага літаратурнага жанру, і гэта малая форма стала ўзорам яго багатай і глыбока нацыянальнай творчасці. У 1929 г. выйшаў адзін з першых нарысаў – “Новая зямля”, у хуткім часе з’явіліся кнігі “Шугае сонца” (1930), “Права на энтузіязм” (1932), “Недапісаны профіль” (1932).

Далейшая яго творчая дзейнасць знайшла працяг у зборніку апавяданняў “Сустрэчы” (1935). У кнізе пісьменнік дэманструе выдатнае карыстанне мовай, асабліва сваім родным слуцкім дыялектам. Ян Скрыган – аўтар кніг апавяданняў і аповесцей: “Апавяданні” (1956), “Наталя” (1957), “Няпрошаная сляза” (1958), “Скажы адно слова” (1961) і іншых.

Пісьменнік пакінуў кнігі ўспамінаў, партрэтаў, нататак і артыкулаў па праблемах літаратурнага майстэрства і культуры мовы “Ранішнія росы” (1965), “Некалькі хвілін чужога жыцця” (1979, 1990).

Алeнa Baciлeвiч зазначалa: “Я пepaчытвaю кнiгi Янa Скpыгaнa – cтapoнкy зa cтapoнкaй, – i мнe нe xoчaццa paзвiтвaццa з iмi... Я чyю жывyю iнтaнaцыю пicьмeннiкa. <...> З acaлoдaю, як бяpoзaвiк y лeтнюю гapaчыню, y cмaк п’ю мoвy cкpыгaнoвыx cтapoнaк. І вyчycя ў ягo. Ён цiкaвы i пaтpэбны мнe. Бo ён нe тoлькi пicьмeннiк. Ён – acoбa”.

Ужо пасля смерці літаратара яго дачка Галіна Іванаўна Скрыган падрыхтавала і выдала дзённікі бацькі – “Сэрцу горкая далячынь” (2013) – і кнігу ўспамінаў “Добра, што я іх ведаў: аб часе, падзеях, людзях” (2014). Да 115-гадовага юбілею пісьменніка выйшаў з друку “Фоталетапіс з хатняга архіва Яна Скрыгана” (2020).




Я. Скрыган - перакладчык

Янка Скрыган пераклаў на беларускую мову кнігі і асобныя творы А. Астроўскага, М. Горкага, І. Буніна, Ф. Гладкова, К. Федзіна, І. Бабеля, а таксама ўкраінскіх, літоўскіх, латышскіх, эстонскіх пісьменнікаў. Для карыстальнікаў прадстаўлены кнігі з некаторымі перакладамі пісьменніка з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


  • Прыжыццёвыя публікацыі Я. Скрыгана ў перыядычных выданнях з фондаў НББ

    1926

    “Завіхурылі гукі прадвеснем” : [верш] / пад псеўд. Я. Відук // Маладняк. – 1926. – № 3. – С. 44. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    Праспяваў бы і я кіпарысы. Ул. Дубоўку : [верш] / пад псеўд. Відук // Малады араты. – 1926. – № 10. – С. 15. – (Шыфр НББ: 3ОК11868)

    Перлы дзён : [верш] / пад псеўд. Я. Відук // Чырв. Полаччына. – 1926. – 15 снеж. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//3818)

    1927

    Творчасць вёскі / пад псеўд. Крушына; Зіма на ростані : [верш]; Паэма пра Анюту : апавяданне / пад псеўд. Я. Відук // Чырв. Полаччына. – 1927. – 16 сак. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//3818)

    Падарожжа дзеда Аўласа : [верш] / пад псеўд. Аўлас ; сааўт. П. Броўка // Чырв. Полаччына. – 1927. – 9 крас. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//3818)

    Дзяўчыне ў дні згубіўшай пуцявіну : [верш] / пад псеўд. Я. Відук // Чырв. Полаччына. – 1927. – 16 крас. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//3818)

    У першы май : [верш] / пад псеўд. Я. Відук ; сааўт. П. Броўка // Чырв. Полаччына. – 1927. – 1 мая. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//3818)

    Чадра : [верш] / пад псеўд. Я. Відук // Чырв. Полаччына. – 1927. – 2 мая. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//3818)

    З падарожжа дзеда Аўласа : [верш] / пад псеўд. Аўлас ; сааўт. П. Броўка // Чырв. Полаччына. – 1927. – 14 мая. – С. 4; 8 чэрв. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//3818)

    Руінам : [верш] / пад псеўд. Я. Відук // Чырв. Полаччына. – 1927. – 21 мая. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//3818)

    Пародыі : [сяброўскі шарж] / пад псеўд. Крушына // Чырв. Полаччына. – 1927. – 22 чэрв. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//3818)

    Таіса : [апавяданне] / пад псеўд. Я. Відук // Чырв. Полаччына. – 1927. – 22 чэрв. – С. 3; 25 чэрв. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//3818)

    Пра Загоцінскага ксяндза – Кязюнаса Паўлу : [верш] / пад псеўд. Дзед Аўлас ; сааўт. П. Броўка // Чырв. Полаччына. – 1927. – 29 чэрв. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//3818)

    За СССР – на варту : [верш] / пад псеўд. Я. Відук // Чырв. Полаччына. – 1927. – 2 ліп. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//3818)

    Я помню дні : [верш] / пад псеўд. Я. Відук // Чырв. Полаччына. – 1927. – 9 ліп. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//3818)

    Памятнае : [апавяданне] / пад псеўд. Я. Відук // Чырв. Полаччына. – 1927. – 13 ліп. – С. 1; 16 ліп. – С. 3; 23 ліп. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//3818)

    Новы тон : [верш] / пад псеўд. Я. Відук // Чырв. Полаччына. – 1927. – 14 верас. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//3818)

    Кастрычнік : [верш] / пад псеўд. Я. Відук // Чырв. Полаччына. – 1927. – 15 кастр. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//3818)

    1928

    Зіма : [верш] / пад псеўд. Я. Відук // Чырв. сейбіт. – 1928. – № 1. – С. 20. (Шыфр НББ: МФ594)

    Зарубчык : [апавяданне] / пад псеўд. Я. Відук // Маладняк. – 1928. – № 8. – С. 29–43. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    Наборшчык : [верш] / пад псеўд. Я. Відук // Маладняк. – 1928. – № 11. – С. 80. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    Карцеччу па шэрых : [верш] / пад псеўд. Я. Відук // Паляўнічы Беларусі. – 1928. – № 4. – С. 27. – (Шыфр НББ: 3ОК12910)

    Пра добрую рэч і нядобрага чалавека : [апавяданне]; Прыцэлься лаўчэй; “Паляўнічы, зіма прабяжыць…” : [вершы] / пад псеўд. Я. Відук // Паляўнічы Беларусі. – 1928. – № 5. – С. 18–23. – (Шыфр НББ: 3ОК12910)

    Хто там марудзіць? : [верш]; Салют вуліцы : [з паэмы]; Памятнае : [апавяданні] / пад псеўд. Я. Відук // Росквіт. – 1928. – № 1. – С. 72–89. – (Шыфр НББ: 3ОК12767)

    Затока ў буры : [аповесць]; Галоп : [верш] / пад псеўд. Я. Відук // Росквіт. – 1928. – № 2. – С. 5–21. – (Шыфр НББ: 3ОК12767)

    Бесканцовая цяганіна лясніцтва / пад псеўд. Я. Крушына // Савец. Беларусь. – 1928. – 12 чэрв. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    “Прыняў памешчыцу” / пад псеўд. Я. Крушына // Савец. Беларусь. – 1928. – 26 кастр. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    1929

    Творчасць М. Нікановіча / Я. Скрыган // Маладняк. – 1929. – № 5–6. – С. 76–88. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    Хроніка. Пісьменнікі пра сябе / Я. Скрыган (Відук) // Маладняк. – 1929. – № 7. – С. 108. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    Шостая дарога: (Контуры) : [апавяданне] / Я. Скрыган (Відук) // Маладняк. – 1929. – № 10. – С. 62–67. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    1930

    Па ручаінах : [апавяданне] / Я. Скрыган // Маладняк. – 1930. – № 5. – С. 65–78. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    Крокі і дні : [нарыс] / Я. Скрыган // Полымя. – 1930. – № 5–6. – С. 172–184. – (Шыфр НББ: 3ОК242)

    Буйнымі крокамі : [нарыс] / Я. Скрыган // Чырв. Беларусь. – 1930. – № 4. – С. 6–7. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    Па дарозе : [нарыс] / Я. Скрыган // Чырв. Беларусь. – 1930. – № 17. – С. 14–15. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    1931

    Гомсельмаш : [нарыс : (раздзелы з кнігі)] / Я. Скрыган // Маладняк. – 1931. – № 10. – С. 119–137; № 12. – С. 83–98. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    Дарога чалавека : [нарыс : (раздзелы з кнігі)] / Я. Скрыган // Маладняк. – 1931. – № 11. – С. 155–172. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    Смага : [апавяданне] / Я. Скрыган // Полымя. – 1931. – № 10. – С. 58–69. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    1932

    Каця Лапянкова : [апавяданне] / Я. Скрыган // Работніца і калгасніца Беларусі. – 1932. – № 4. – С. 8–11. – (Шыфр НББ: 3ОК1844)

    Каця Лапянкова : [апавяданне] / Я. Скрыган // Беларусь калгас. – 1932. – № 3. – С. 56–62. – (Шыфр НББ: 3ОК10011)

    Запіскі майго суседа : урывак з кнігі “Смага” / Я. Скрыган // Полымя рэвалюцыі. – 1932. – № 4. – С. 93–102. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Камсамольская ўдарная : [нарыс] / Я. Скрыган // Чырв. Беларусь. – 1932. – № 2. – С. 5–6. – (Шыфр НББ: 3ОК242)

    Штурмавы дзень : [апавяданне] / Я. Скрыган // Шляхі калектывізацыі. – 1932. – № 1. – С. 21–22. – (Шыфр НББ: 3ОК2164)

    Пастанова ЦК выкліча новы, творчы ўздым / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1932. – 15 мая. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Некалькі творчых заўваг / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1932. – 19 лістап. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1933

    Зноў па дарозе : [апавяданне з кнігі “Смага”] / Я. Скрыган // Полымя рэвалюцыі. – 1933. – № 2–3. – С. 131–140. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Старасць : [апавяданне з кнігі “Смага”] / Я. Скрыган // Полымя рэвалюцыі. – 1933. – № 6. – С. 98–107. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Пісьменнікі і крытыкі ў 1933 г. / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1933. – 28 студз. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1934

    На выселках : [апавяданне] / Я. Скрыган // Полымя рэвалюцыі. – 1934. – № 4. – С. 88–94. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Сустрэчы : [апавяданне з кнігі “Смага”] / Я. Скрыган // Полымя рэвалюцыі. – 1934. – № 6–7. – С. 64–70. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    У тэатры; Слепата; Развітанне; На выстаўцы; Бацькі і дзеці : [апавяданні] / Я. Скрыган // Полымя рэвалюцыі. – 1934. – № 12. – С. 63–68. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    1935

    Слава : [апавяданне з кнігі “Смага”] / Я. Скрыган // Полымя рэвалюцыі. – 1934. – № 2. – С. 76–80. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    [Інфармацыя аб выступленні на пленуме праўлення саюза савецкіх пісьменнікаў Беларусі] : [апавяданне з кнігі “Смага”] / пад псеўд. Я. Відук // Звязда. – 1935. – 22 крас. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//245)

    1936

    Петрык : [апавяданне] / Я. Скрыган // Полымя рэвалюцыі. – 1936. – № 1. – С. 70–74. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Петрык : [апавяданне] / пад псеўд. Я. Відук // Работніца і калгасніца Беларусі. – 1936. – № 9. – С. 16–17. – (Шыфр НББ: 3ОК1844)

    1955

    Дакументальная рэвізія : [апавяданне] / пад псеўд. Я. Відук // Беларусь. – 1955. – № 12. – С. 12–15. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    1956

    Як спявалі песню : [апавяданне] / пад псеўд. Я. Відук // Беларусь. – 1956. – № 7. – С. 15–17. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    Кантралёр : [апавяданне] / Я. Скрыган // Полымя. – 1956. – № 12. – С. 133–138. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Кнігі няма…” : [адкрыты ліст да работнікаў кнігагандлю] / пад псеўд. Я. Відук // ЛіМ. – 1956. – 22 верас. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Гнеў і нянавісць! / пад псеўд. Я. Відук // ЛіМ. – 1956. – 24 лістап. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1957

    Жанчына без прозвішча : [з прадмовы на сходзе пісьменнікаў г. Мінска] / рэц. : У. Жыжэнка // ЛіМ. – 1957. – 20 сак. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Слова да малодшых : [апавяданне] / Я. Скрыган // Маладосць. – 1957. – № 10. – С. 137–145. – (Шыфр НББ: 3ОК54)

    Наталя : [апавяданне] / Я. Скрыган // Полымя. – 1957. – № 7. – С. 103–118. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Думкі аб мове : [нататкі пісьменніка] / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1957. – 20 лют. – С. 2–3; 23 лют. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Паваротак ля сасны : [апавяданне] / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1957. – 1 мая. – С. 3–4. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Заўвагі на палях часопіса / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1957. – 15 мая. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Раскрыццё чалавечых характараў / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1957. – 21 жн. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Трохі пра апавяданне : [творчая трыбуна] / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1957. – 11 верас. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    На Украіне роднай : [нататкі ўдзельніка тыдня] / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1957. – 12 кастр. – С. 3; 16 кастр. – С. 3; 19 кастр. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Дні маладосці / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1957. – 2 лістап. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Хвіліна : [апавяданне] / Я. Скрыган // Ніва. – 1957. – 7 крас. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//4147)

    1958

    Абраза; Слепата; Маці : [апавяданні] / Я. Скрыган // Беларусь. – 1958. – № 7. – С. 12–13. – (Шыфр НББ: )

    Няпрошаная сляза : [апавяданне] / Я. Скрыган // Маладосць. – 1958. – № 8. – С. 67–82. – (Шыфр НББ: 3ОК54)

    Фальшывы ордэн : [апавяданне] / Я. Скрыган // Маладосць. – 1958. – № 11. – С. 57–63. – (Шыфр НББ: 3ОК54)

    У Кірылы на хутары : [апавяданне] / Я. Скрыган // Полымя. – 1958. – № 12. – С. 80–93. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Подых вялікага часу : (рэвалюцыйна–гістарычная тэма ў часопісе “Полымя”) / Я. Скрыган // Звязда. – 1958. – 14 мая. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)

    Мой родны край / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1958. – 31 снеж. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1959

    Выбраны том Янкі Купалы / Я. Скрыган // Полымя. – 1959. – № 4. – С. 189–190. – Рэц. на кнігу: Вершы і паэмы / Я. Купала. – Мінск, 1959. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    [Прамова на IV з’ездзе пісьменнікаў Беларусі. Выступіў у спрэчках на IV з’ездзе пісьменнікаў Беларусі] / Я. Скрыган // Віцеб. рабочы. – 1959. – 15 лют. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//1820)

    Думаючы пра будучыню : [з блакнота пісьменніка] / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1959. – 15 жн. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Навечна сцвердзіць радасць і шчасце! / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1959. – 19 верас. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Скажы адно слова : [сцэна з першай дзеі п’есы] / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1957. – 3 кастр. – С. 3–4. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Слово к дорогим гостям / Я. Скриган // Сов. Беларусь. – 1959. – 10 сент. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    1960

    Чалавек з кульбаю : [апавяданне] / Я. Скрыган // Беларусь. – 1960. – № 10. – С. 25–26. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    Скажы адно слова : [драм. аповесць] / Я. Скрыган // Полымя. – 1960. – № 3. – С. 4–42. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Неўміручасць / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1960. – 20 крас. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1961

    Апавяданні не пайшлі ў друк / Я. Скрыган // Маладосць. – 1961. – № 11. – С. 106–121. – (Шыфр НББ: 3ОК54)

    Прамова пракурора Кульбацкага : [апавяданне] / Я. Скрыган // Полымя. – 1961. – № 11. – С. 11–117. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Як гэта хораша! / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1961. – 14 крас. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1962

    У нагу з часам / Я. Скрыган // Камуніст Беларусі. – 1962. – №. 12. – С. 73. – (Шыфр НББ: 3ОК2600)

    Развітанне : [апавяданне] / Я. Скрыган // Полымя. – 1962. – № 1. – С. 141–150. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    След гумавых шын : [апавяданне] / Я. Скрыган // Полымя. – 1962. – № 3. – С. 76–79. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Першая сустрэча з Кузьмом Чорным / Я. Скрыган // Полымя. – 1962. – № 4. – С. 157–158. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Месячная ноч : [апавяданне] / Я. Скрыган // Полымя. – 1962. – № 6. – С. 20–29. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    На парозе : [заметка] / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1962. – 1 студз. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    І ласка, і пяшчота, і любоў: адкрыты ліст дырэктару Мінскага гадзіннікавага завода тав. Р. І. Мажаеву : [заметка] / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1962. – 24 ліп. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Незабыўныя рысы друга : [заметка] / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1962. – 11 снеж. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Чудесное пособие : [писатели о книгах] / Я. Скрыган // Сов. Беларусь. – 1962. – 26 окт. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    1963

    Свая аповесць : [апавяданне] / Я. Скрыган // Полымя. – 1963. – № 2. – С. 70–102. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Мой добры знаёмы : [да 60-годдзя Платона Галавача] / Я. Скрыган // Маладосць. – 1963. – № 4. – С. 139–141. – (Шыфр НББ: 3ОК54)

    Ранішнія росы : [апавяданне] / Я. Скрыган // Полымя. – 1963. – № 12. – С. 160–166. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Каму нясеш свой дар : [апавяданне] / Я. Скрыган // Звязда. – 1963. – 24 крас. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//245)

    “Полымя” : раманы, аповесці, вершы / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1963. – 15 лістап. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1964

    Два немцы; У старым доме : [апавяданні] / Я. Скрыган // Полымя. – 1964. – № 1. – С. 59–64. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Ці трэба “прыкмячаць…” : [апавяданне] / Я. Скрыган // Полымя. – 1964. – № 8. – С. 180–184. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Рукі на кляновым лісце : [апавяданне] / Я. Скрыган // Полымя. – 1964. – № 11. – С. 128–133. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    У старым доме : [апавяданне] / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1964. – 14 студз. – С. 1–3. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Восем смертнікаў : [апавяданне] / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1964. – 21 лют. – С. 1–2. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1965

    Над гаем кружылі буслы : [апавяданне] / Я. Скрыган // Полымя. – 1964. – № 5. – С. 126–130. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Памяці друга : [некралог] / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1965. – 28 верас. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    “Полымя”, 1966 / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1965. – 15 кастр. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1966

    Уступнае слова да навелы Л. Калюгі “Цеснаватая куртачка” / Я. Скрыган // Полымя. – 1966. – № 8. – С. 89–90. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    З новай кнігі: Конны двор; Мой дэпутат : [апавяданні] / Я. Скрыган // Полымя. – 1966. – № 12. – С. 52–63. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    1967

    Блізкія сэрцу думкі / Я. Скрыган // Полымя. – 1967. – № 12. – С. 249–253. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    1968

    Праблемы малога жанру / Я. Скрыган ; зап. А. Гардзіцкі // Маладосць. – 1968. – № 2. – С. 141–145. – (Шыфр НББ: 3ОК54)

    Пабітая шашалем кніга: [старонкі з дзённіка] / Я. Скрыган // Вяч. Мінск. – 1968. – 30 студз. – C. (Шыфр НББ: 4Н//2796)

    1970

    Памяць зямлі : [апавяданне] / Я. Скрыган // Заря. – 1970. – 25 нояб. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//1848)

    Бібліятэкар – пісьменнік : [дыялог] / Я. Скрыган ; зап. П. Місько // ЛіМ. – 1970. – 10 ліп. – С. 3; 8–9. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Беглыя запісы / Я. Скрыган ; зап. П. Місько // ЛіМ. – 1970. – 31 ліп. – С. 7; 14. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1971

    Как важно правильно писать : [интервью] / Я. Скрыган ; зап. Л. Леванович // Нёман. – 1971. – № 9. – С. 249–253. – (Шыфр НББ: 3ОК1467)

    Юбіляра вітаюць / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1971. – 29 кастр. – С. 5. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Хлопец у вельветавай куртцы; Ідалія : [апавяданні] / Я. Скрыган // Магілёўс. праўда. – 1971. – 7 жн. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//1871)

    1972

    З кнігі “Кругі”: Жыву адна з сынам; Рэквіем; Імгненне; Дысертацыя; Песня Сольвейг; Забытае дзіва; Хлопец у вельветавай куртцы; Ідылія; Факір Гіюма : [апавяданні] / Я. Скрыган // Полымя. – 1972. – № 7. – С. 44–59. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    1975

    Няміга : [з новай кнігі] / Я. Скрыган // Беларусь. – 1975. – № 11. – С. 16–17. – (Шыфр НББ: 3ОК242)

    Звычайныя нечаканасці : [апавяданне] / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1975. – 4 студз. – С. 6–7. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Выборы : Гумарэска / пад псеўд. Я. Відук // ЛіМ. – 1975. – 29 жн. – С. 15. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Даследчык : [да 60-годдзя Я. Казекі] / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1975. – 29 жн. – С. 7. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Чатыры лісткі з блакнота : [урыўкі з новай кнігі] / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1975. – 24 кастр. – С. 6–7. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1977

    Дарагі мне чалавек : [апавяданне] / Я. Скрыган // Полымя. – 1977. – № 10. – С. 202–205. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    1978

    Ліст не будзе адасланы / Я. Скрыган // Полымя. – 1978. – № 2. – С. 224–229. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Трошкі далёкіх згадак : [нарыс] / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1975. – 16 чэрв. – С. 15. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1979

    Прапаў без вестак… : [нарыс] / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1979. – 9 сак. – С. 14. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1980

    Мой сусед Іван Мележ : [апавяданне] / Я. Скрыган // Беларусь. – 1980. – № 11. – С. 6–9. – (Шыфр НББ: 3ОК242)

    Дно душы; Настаўнік : [эцюды з кнігі “Некалькі хвілін чужога жыцця”] / Я. Скрыган // Бярозка. – 1980. – № 11. – С. 24–25. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    Судьба народа, движение истории. Кузьма Чорный – к 80-летию со дня рождения : [успаміны пра К. Чорнага] / Я. Скрыган // Нёман. – 1980. – № 6. – С. 163. – (Шыфр НББ: 3ОК1467)

    Пасля развітання : [успаміны] / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1980. – 18 студз. – С. 6. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Найпершая тайна ў слове : [успаміны] / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1980. – 14 лістап. – С. 9–11. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Вазьміце слова за аснову / Я. Скрыган // Чырв. змена. – 1980. – 22 чэрв. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//738)

    Сяргей Фамін і яшчэ нехта / Я. Скрыган // Полымя. – 1980. – № 1. – С. 92-95. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    1982

    Шчаслівай дарогі : [успаміны] / Я. Скрыган // Беларусь. – 1982. – № 9. – С. 12. – (Шыфр НББ: 3ОК242)

    Першая кніга / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1982. – 19 сак. – С. 7. – Рэц. на кнігу: Басуматрава, С. Белая бярэзіна / С. Басуматрава. – Мінск, 1981. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1983

    “Нам раўнадушнасць да твару” : [інтэрв’ю] / зап. Р. Статкевіч // Звязда. – 1983. – 21 крас. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Культура творчасці і мы / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1983. – 11 сак. – С. 5–7. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Адданасць / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1983. – 23 верас. – С. 10. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1984

    З шуфляды майго стала : [апавяданні] / Я. Скрыган // Беларусь. – 1984. – № 9. – С. 12–13. – (Шыфр НББ: 3ОК242)

    З шуфляды майго стала : [апавяданні] / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1984. – 20 ліп. – С. 6–7. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1985

    Некалькі хвілін чужога жыцця / Я. Скрыган // Нар. асвета. – 1985. – № 6. – С. 65–68. – (Шыфр НББ: 3ОК1420)

    Пра даўняга сябра : [успаміны] / Я. Скрыган // Полымя. – 1985. – № 6. – С. 172–188. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Пастамент; Нам трэба вучыцца; Тайны : [абразкі] / Я. Скрыган // ЛіМ. – 1985. – 5 ліп. – С. 8–9. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    …І сэрца неспакой : [лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР пісьменніку Яну Скрыгану, аднаму з пачынальнікаў беларускай савецкай літаратуры, сёння спаўняецца 80 год : інтэрв’ю] / Я. Скрыган // Чырв. змена. – 1985. – 16 лістап. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//738)

    1987

    Скураное паліто / Я. Скрыган // Полымя. – 1987. – № 6. – С. 133–138. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Уверх

Чараўнік роднага слова. Літаратура пра Янку Скрыгана

У раздзеле прапануецца бібліяграфічны спіс выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, які дапаможа даследчыкам больш поўна пазнаёміцца з творчасцю празаіка, паэта, публіцыста і крытыка Янкі Скрыгана.

Найбольш грунтоўна разглядаецца творчасць пісьменніка ў працах С. Андраюка, Я. Герцовіча, В. Жураўлёва, В. Каваленкі, Н. Кузьміч, А. Марціновіча, Л. Савік, М. Базарэвіча, А. Гардзіеўскага і інш. Творчасць Я. Скрыгана даследавалі не толькі айчынныя, але і замежныя літаратуразнаўцы, сярод якіх А. Макмілін, Н. Рандаў, Г. Вылчаў.

Цікавасць выклікаюць успаміны пра таленавітага пісьменніка дзеячаў культуры, літаратуры і мастацтва, апублікаваныя ў кнігах “Слова пра Яна Скрыгана” і “Ян Скрыган ва ўспамінах”. Сваё слова “сказалі” С. Грахоўскі, А. Васілевіч, Я. Брыль, А. Карлюкевіч, С. Шушкевіч, І. Шамякін, В. Вільтоўскі, С. Панізнік, А. Бутэвіч, А. Марціновіч, А. Жук, К. Цвірка, З. Азгур, А. Петрашкевіч і многія іншыя.

У раздзеле прадстаўлены таксама спіс артыкулаў з часопісаў і газет. З дазволу аўтараў некаторыя сучасныя публікацыі алічбаваны і даступны чытачам у поўным аб’ёме (сярод іх артыкулы Яны Будовіч, Н. Грышчук, В. Жыбуля, Т. Лаўрык, Г. Скрыган, К. Цвіркі).



Фотагалерэя

Раздзел яскрава прадстаўляе жыццёвы і творчы шлях пісьменніка Яна Скрыгана. Галерэю аўтара складаюць асабістыя фотаздымкі, фотакопіі яго ліставання і рукапісаў, арыгіналы якіх захоўваюцца ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Частка экспанатаў – з хатняга архіва Яна Скрыгана, які захоўвае яго дачка Галіна Іванаўна Скрыган. Матэрыялы з гэтага фонда выйшлі ў выглядзе ілюстраванага альбома з фотаздымкамі “Фоталетапіс з хатняга архіва Яна Скрыгана” (2020).

Даследчыкам даецца магчымасць спампоўваць дакументы з мэтай іх далейшага выкарыстання са спасылкай на захавальніка арыгіналаў.

Больш падрабязна з прадметамі можна азнаёміцца, звярнуўшыся непасрэдна ў адзначаныя арганізацыі.

Групавыя фотаздымкі з пісьменнікамі




Ушанаванне памяці Яна Скрыгана

Як жа мала трэба мець вялікаму пісьменніку,
каб да яго ўсе гарнуліся, – толькі сябе.
І як многа – каб у ім кожны бачыў таксама сябе.

Ян Скрыган


У беларускую літаратуру Ян Скрыган (1905–1992) прыйшоў як член слуцкай філіі “Маладняка” і затым як аўтар дзвюх таленавітых аповесцей “Таіса” (1927) і “Затока ў бурах” (1929). У аўтабіяграфіі ён прызнаецца: “Бадай, што ўсё, зробленае мною, гэта нейкая частачка самога сябе”. І праўда, творы Яна Скрыгана – гэта частка гісторыі нашага народа, незабыўныя старонкі яго жыцця.

Верш, прысвечаны Я. Скрыгану

Верш Е. Лось у газеце "Літаратура і мастацтва"
21.09.1973 г.

У горадзе Капылі ёсць вуліца, якая носіць імя беларускага пісьменніка, паэта і перакладчыка. Вуліца Скрыгана з’явілася па прапанове краязнаўца, гісторыка, дырэктара Капыльскай СШ № 2 Барыса Канстанцінавіча Багдановіча.


Вуліца Яна Скрыгана ў г. Капылі.
Вуліца Яна Скрыгана ў г. Капылі.

Вуліца Яна Скрыгана ў г. Капылі.
Фота Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі


У Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэцы да 115-годдзя з дня нараджэння Яна Скрыгана аформлена кніжная выстаўка “Ювелір мастацкага слова”, а ў кастрычніку-лістападзе ў бібліятэках Капыльскага раёна плануецца арганізаваць шмат мерапрыемстваў, прысвечаных Яну Скрыгану: літаратурнае падарожжа “Руплівы аберагальнік роднага слова”, літаратурны экскурс “Вяртанне да вытокаў”, краязнаўчую гадзіну “1924 год – пачатак літаратурнай дзейнасці Яна Скрыгана”.

Кніжная выстаўка да 115-годдзя з дня нараджэння Яна Скрыгана

Кніжная выстаўка да 115-годдзя з дня нараджэння Яна Скрыгана, аформленая ў Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэцы.
2020 г.
Фота Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі


“Пісьменнікі бываюць розныя, лёс у іх розны. Адны – улюбёнцы лёсу. Усё жыццё яны акружаны ўвагай, вядомасцю, збіраюць багаты ўраджай не толькі славы. Для другіх вядомасць і слава прыходзяць толькі пасля смерці – як узнагарода за беззапаветную адданасць мастацтву, за ўсе жыццёвыя нягоды і турботы. Трэція – пісьменнікі-працаўнікі, натхнёныя, акрыленыя, улюбёныя ў мастацтва, у жыццё, у чалавека, у слова. Верныя свайму прызначэнню, яны не гоняцца за славай. Думаецца, такім з’яўляецца і Ян Скрыган. Народжаны рэвалюцыйнай явай, узгадаваны на суровых вятрах бітваў за новае грамадства, ён праз усё сваё творчае жыццё пранёс веру ў прыгажосць чалавека, ненатольную духоўную патрэбу чысціні і чалавечнасці.”

Серафім Андраюк
(Андраюк, С. Высокае служэнне літаратуры / С. Андраюк // Беларусь. – № 11. – С. 26.)

Да падрыхтоўкі матэрыялу па ўшанаванні памяці Янкі Скрыгана далучыліся супрацоўнікі музея “Бацькаўшчына” дзяржаўнай установы адукацыі “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” (далей – ВПК д/с-СШ) Капыльскага раёна. Яны перадалі каштоўныя фотаздымкі, дакументы, мультымедыйныя прэзентацыі і пачалі актыўна супрацоўнічаць з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

У музеі “Бацькаўшчына” арганізавана пастаянная экспазіцыя, прысвечаная знакамітаму пісьменніку. Вялікую дапамогу ў арганізацыі экспазіцыі музея аказала дачка пісьменніка Галіна Іванаўна Скрыган. Яна перадала рэчы, якім мог бы пазайздросціць сталічны музей: асабістыя прадметы Яна Скрыгана, арыгіналы дакументаў і рукапісаў, фотаздымкі. У музеі захоўваецца рабочы стол пісьменніка і славутыя скрыганаўскія кіёчкі, якія той вырабляў сам і дарыў сябрам-калегам, а таксама – шахматы, найлюбімейшая яго гульня. А яшчэ – медалі, граматы і ўзнагароды, атрыманыя за адданую літаратурную і навуковую працу пасля вяртання дадому.


Экспазіцыя, прысвечаная Яну Скрыгану
Экспазіцыя, прысвечаная Яну Скрыгану

Экспазіцыя, прысвечаная Яну Скрыгану ў гісторыка-краязнаўчым музеі “Бацькаўшчына”, а/г Камень, Капыльскі р-н, Мінская вобл.


Рабочы стол Яна Скрыгана

Рабочы стол Яна Скрыгана, з экспазіцыі музея “Бацькаўшчына”, а/г Камень, Капыльскі р-н, Мінская вобл.

Для ўшанавання памяці Яна Скрыгана шмат робіць і дачка пісьменніка Галіна Скрыган. Дзякуючы яе намаганням былі ўпарадкаваны архівы, да кожнага юбілею пісьменніка ёй падрыхтаваны асобныя выданні. За некалькі год Галіна Скрыган выдала шэраг кніг: выбраныя творы ў серыі “Беларускі кнігазбор” (2005), “Ян Скрыган ва ўспамінах” (2010), дзённікі Яна Скрыгана “Сэрцу горкая далячынь” (2013) і зборнік успамінаў “Добра, што я іх ведаў” (2014), а таксама “Фоталетапіс з сямейнага архіва Яна Скрыгана” (2020). Менавіта апошнюю кнігу Галіна Іванаўна падаравала Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.


Кнігі, выдадзеныя Галінай Іванаўнай Скрыган
Кнігі, выдадзеныя Галінай Іванаўнай Скрыган
Кнігі, выдадзеныя Галінай Іванаўнай Скрыган

Кнігі, выдадзеныя Галінай Іванаўнай Скрыган


18 лістапада 2016 года ў Каменскім ВПК д/с-СШ адбылося літаратурнае падарожжа “Шляхамі Яна Скрыгана”, прымеркаванае да 111-й гадавіны з дня нараджэння пісьменніка і 5-годдзя ўтварэння музейнай экспазіцыі, прысвечанай Яну Скрыгану, у школе а/г Камень. Ініцыятарам і натхняльнікам творчай імпрэзы выступіла Галіна Іванаўна Скрыган.


Літаратурнае падарожжа

Літаратурнае падарожжа “Шляхамі Яна Скрыгана” ў Каменскім ВПК д/с-СШ,
18.11. 2016 г.

Падчас экскурсіі па музейнай экспазіцыі

Падчас экскурсіі па музейнай экспазіцыі Яна Скрыгана ў Каменскім ВПК д/с-СШ,
18.11. 2016 г.


“Час робіць усё, што яму прыспявае” – гэтыя словы з дзённікавых запісаў Яна Скрыгана леглі ў назву літаратурнай вечарыны, якая ладзілася ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры да 110-годдзя беларускага пісьменніка. Распачала святочнае мерапрыемства яго дачка Галіна Скрыган. На мерапрыемстве прысутнічалі і выдатныя беларускія пісьменнікі (Васіль Зуёнак, Кастусь Цвірка, Анатоль Бутэвіч, Віктар Шніп), і дочкі класікаў – Наталля Семашкевіч (Брыль), Валерыя Навуменка. Мерапрыемства наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Эстоніі Анатоль Стэпусь, які паведаміў, што 5 снежня ў Ківіылі таксама пройдзе святочнае мерапрыемства ў гонар беларускага пісьменніка. Ён падкрэсліў, што гэта адзінае месца ў Эстоніі, дзе ёсць мемарыяльная шыльда нашаму земляку.


Галіна Скрыган разам з салістамі гурта “Vuraj”

Галіна Скрыган разам з салістамі гурта “Vuraj”.
Фота: Кацярына Мядзведская, Літаратурны музей Максіма Багдановіча,
18.11.2015 г.

Пра бацьку ўспамінае дачка пісьменніка Галіна Скрыган

Пра бацьку ўспамінае дачка пісьменніка Галіна Скрыган,
Літаратурны музей Максіма Багдановіча,
18.11.2015 г.


На малой радзіме Яна Скрыгана, у вёсцы Труханавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці, усталяваны памятны камень. У бацькоўскай хаце, дзе плануецца адчыніць музей, робіцца рамонт. Распрацоўваецца і сайт аўтара, дзе можна будзе знайсці кнігі пісьменніка, фотаздымкі, запісы і ўспаміны сяброў.

Хата, у якой нарадзіўся Ян Скрыган

Хата, у якой нарадзіўся Ян Скрыган. 2000-я гг.,
в. Труханавічы Капыльскага р-на

Вобраз Яна Скрыгана ўвасоблены ў выяўленчым мастацтве. У свой час партрэт пісьменніка быў размешчаны на старонках польскага часопіса Sygnały.


Мікола Купава. Партрэт Яна Скрыгана

Мікола Купава. Партрэт Яна Скрыгана, 1983 г.

Заір Азгур. Скульптурны партрэт Яна Скрыгана

Заір Азгур. Скульптурны партрэт Яна Скрыгана, 1961 г.

Партрэт Яна Скрыгана з польскага часопіса Sygnały

Партрэт Яна Скрыгана з польскага часопіса Sygnały


Скульптурны партрэт работы Валяр’яна Янушкевіча

Скульптурны партрэт работы Валяр’яна Янушкевіча на памятнай пліце ў г. Ківіылі (Эстонія).
Кастрычнік, 1998 г.

Памяць пра пісьменніка захоўваецца і ўшаноўваецца не толькі на тэрыторыі Беларусі. У цэнтры горада Ківіылі ў Эстоніі, дзе Ян Скрыган працаваў галоўным бухгалтарам на сланца-хімічным камбінаце са жніўня 1948 па лістапад 1949 г., у 1990-я гады быў усталяваны памятны знак беларускаму літаратару Яну Скрыгану. Мемарыяльная дошка з яго партрэтам знаходзіцца на фасадзе дома, у якім Ян Скрыган жыў з 1948 па 1949 год.

Калі ў 2015-м годдзе адзначалася 110-годдзе пісьменніка, дэлегацыя Рэспублікі Беларусь пабывала ў паўночна-ўсходнім горадзе Эстоніі Ківіылі. Пасля канцэрта, у якім разам з беларускімі песнямі прагучалі ўрыўкі з твораў Яна Скрыгана, удзельнікі вечара – дыпламаты, члены беларускай дэлегацыі, прадстаўнікі беларускіх культурных таварыстваў Эстоніі – усклалі вянкі і кветкі да памятнага каменя беларускаму пісьменніку, паэту і перакладчыку.

Усе творы пісьменніка ўзяты з глыбінь нацыянальнага жыцця, і гэта, напэўна, асноўная рыса яго творчасці. У творах Яна Скрыгана тонкае адчуванне мовы і формы, пачуццёвасць разам са шчырым і глыбокім патрыятызмам. І памяць пра яго будзе захоўвацца!


Святочны канцэрт да 110-годдзя з дня нараджэння Яна Скрыгана

Святочны канцэрт да 110-годдзя з дня нараджэння Яна Скрыгана.
г. Ківіылі, Эстонія, 2015 г.

Ускладанне кветак да памятнага каменя беларускаму пісьменніку Яну Скрыгану

Ускладанне кветак да памятнага каменя беларускаму пісьменніку Яну Скрыгану.
г. Ківіылі, Эстонія, 2015 г.



12 лістапада 2020 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў літаратурны вечар “Кругі лёсу Яна Скрыгана”, прысвечаны 115-годдзю пісьменніка, на якім адбылася прэзентацыя віртуальнага раздзела праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

Відэапрэзентацыя

5 верасня 2021 г. на XXVIII Дне беларускага пісьменства ў Капылі адчынілася Алея пісьменнікаў, ураджэнцаў Капыльшчыны. Галіна Скрыган прэзентавала літару “С”, што прысвечана аўтарам Яну Скрыгану і Васілю Сташэўскаму.

Галіна Скрыган і Галіна Васілевіч
На Алеі пісьменнікаў у Капылі

Галіна Скрыган і Галіна Васілевіч на Алеі пісьменнікаў у Капылі.
05.09.21 г.
Фота Т. Лаўрык

На мерапрыемствах Дня пісьменства былі прадстаўлены экспанаты гісторыка-краязнаўчага музея “Бацькаўшчына”, які знаходзіцца на тэрыторыі ДУА “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” (а.г. Камень Капыльскага раёна). Былі прэзентаваны “музей Яна Скрыгана ў чамадане”, асабістыя рэчы пісьменніка, сярод якіх друкарская машынка, што раней была перададзена Галінай Скрыган, а таксама арыгіналы дакументаў і рэчаў аўтара, фотаздымкі.

Ірына Тагіль
Дзень беларускага пісьменства

Ірына Тагіль – кіраўнік гісторыка-краязнаўчага музея “Бацькаўшчына”. XXVIII Дзень беларускага пісьменства. Капыль.
05.09.21 г.
Фота Т. Лаўрык

У Капыльскім раённым цэнтры культуры Нацыянальная бібліятэка Беларусі прэзентавала віртуальны праект “На хвалі часу, у плыні жыцця” і яго раздзелы, прысвечаныя ўраджэнцам Капыльшчыны – Кузьме Чорнаму і Яну Скрыгану.

Прэзентацыя праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”

Буклет, прысвечаны жыццю і творчасці Я. Скрыгана, падрыхтаваны Г. І. Скрыган.

Буклет
Буклет

Фота з архіва Я. Скрыгана.

16 кастрычніка 2022 года ўдзельнiкі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” наведалі гісторыка-краязнаўчы музей “Бацькаўшчына”, які знаходзіцца на тэрыторыі ДУА “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” ў аграгарадку Камень на Капыльшчыне. У музеi дзейнічае пастаянная экспазіцыя, прысвечаная Яну Скрыгану. Паездка была арганізавана сумесна з яго дачкой, Галінай Іванаўнай Скрыган, і адбылася з нагоды 30-годдзя з дня смерці пісьменніка.

Госці ў музеі

Госці ў музеі (другая злева – Галіна Іванаўна Скрыган).
Камень. 16.10.2022 г.
Фота Т. Лаўрык

Пазнавальную экскурсію для гасцей правялі кіраўнік музея, настаўнік малодшых класаў Ірына Тагіль, дырэктар школы Галіна Васілевіч і вучаніца школы, юны экскурсавод Даша.


Ірына Тагіль паказвае экспанаты.

Ірына Тагіль паказвае экспанаты.

Экскурсавод Даша распавядае пра Яна Скрыгана.

Экскурсавод Даша распавядае пра Яна Скрыгана.


Камень. 16.10.2022 г.
Фота Т. Лаўрык



Бібліятэкарам