Прымай, дарагая краіна,
Прымай свайго сына ізноў!
І месячным светам –
Крывёю рабіны,
І сумам начэй, і трывогаю сноў…

В. Маракоў.


Жыццяпіс.jpg

Валерый Дзмітрыевіч Маракоў (14(27).03.1909 в. Акалонія, цяпер у межах г. Мінска – 29.10.1937) – беларускі паэт, перакладчык, адзін з сяброў літаратурнага аб’яднання “Маладняк”. Псеўданімы: В. Армак (разам з А. Мардвілкам); В. Армар (з А. Мардвілкам); В. Бор; Крыптанімы: С. Ш., В. М. (з С.П. Шушкевічам).

У адрозненне ад большасці вясковых аднагодкаў яго жыццё праходзіла ў горадзе, дзе ён скончыў мінскую сямігадовую школу. Ужо з самага дзяцінства і пасля школы хлопец працаваў печніком разам са сваім бацькам.

Маракоў належаў да “другога прызыву” “маладнякоўцаў”, куды яго прывёў рэдактар часопіса “Малады араты” Ілары Барашка. Адначасова хлопца абралі членам рэдкалегіі часопіса “Маладняк”, дзе паэт пачаў актыўна выдаваць свае вершы. Яго першыя творы друкаваліся ўжо ў 1923–1925 гг. у выданнях “Звязда”, “Беларускі піянер”, “Чырвоная змена”, а ў 1926 г. выйшаў у свет яго першы зборнік “Пялёсткі”.

Маракоў. Пялёсткі.jpg

Даследчыкі вызначаюць два перыяды ў творчасці паэта. У творах да 1930-х найбольш арыгінальна выявіліся яго якасці чалавека і паэта. Вершы адлюстроўвалі спакойны, ураўнаважаны характар, дабрыню, чуласць Валерыя Маракова, але праяўляліся матывы тугі і смутку, якія пераходзілі з верша ў верш. Вялікі ўплыў у гэты час на творчасць “маладнякоўцаў” аказаў Сяргей Ясенін, адчуваліся ясенінскія матывы і ў творчасці Валерыя Маракова. Яго называлі беларускім Ясеніным, бо і знешне ён яго нагадваў.

Пазней Маракова сталі абвінавачваць у “ясеніншчыне”, ігнараванні мабілізуючай на выкананне “велічных планаў” творчасці. Савецкі паэт у гэтыя гады павінен быў увасабляць калектывісцкія пачуцці, пралетарска-класавыя погляды, але сэрца Маракова працінаюць трывожныя прадчуванні.

“Пялёсткі” пераходзілі з рук у рукі, вершы перапісваліся ў патаемныя дзявочыя дзённікі, бо гэта былі вершы 17-гадовага хлопца пра першае каханне, “першы вянок яго васількова-журботнай размашыстай песні”.

У 1927 г. выходзіць зборнік “На залатым пакосе”, у якім пераважалі тыя ж самыя летуценныя матывы, што добра акрэсліліся ў першым зборніку. У 1927 г. Валерый Маракоў паступіў у Мінскі Белпедтэхнікум імя У. Ігнатоўскага.

Маракоў. На залатым пакосе.jpg

Творчасць В. Маракова 1920-х гг. прасякнута маладым адраджэнскім настроем, свабодалюбствам, пачуццём палкай любові да жыцця, хараства і роднага краю. Творы паэта заўважылі Кузьма Чорны, Язэп Пушча. Вядомыя пісьменнікі старэйшага і малодшага пакалення – Паўлюк Трус, Пятрусь Броўка, Алесь Дудар, Васіль Сташэўскі, Максім Лужанін – прыхільна ставіліся да творчасці маладога паэта і былі звязаны з ім шчырым і моцным сяброўствам.

У гэтыя гады паэт жыў беднавата, таму, каб папрацаваць і паправіць матэрыяльнае становішча, В. Маракоў пераехаў у Полацк па запрашэнні Алеся Звонака, які ўзначальваў Полацкую філію “Маладняка”. Знайшлася тут праца і студэнту Белпедтэхнікума. Аднак доўга там Маракоў не затрымаўся і вярнуўся ў Мінск. У 1927 г. па камандзіроўцы газеты “Чырвоная змена” з групай моладзі ён адправіўся ў Ленінград. Яму запомніліся творчыя сустрэчы, дзе ён выступаў з чытаннем сваіх твораў на фабрыках і заводах, перад матросамі лінкора “Парыжская камуна”. Упершыню ён пачуў уласныя вершы ў перакладзе на рускую мову, а пасля і сам далучыўся ў сваёй творчасці да перакладаў.

Пасля двух курсаў вучобы ў Белпедтэхнікуме ён быў адкліканы і прызначаны загадчыкам літаратурнага аддзела газеты “Савецкая Беларусь”, дзе працаваў з перапынкам да канца 1930 г.

У 1930 г. выходзіць зборнік “Вяршыні жаданняў”. М. Лужанін адзначаў, што ў гэты час паэт захапляецца паэзіяй М. Лермантава і С. Надсана, што заўважаецца ў яго паэзіі.

3.Маракоў Вяршыні жаданняў.jpg

Другі перыяд творчасці паэта прыпадае на час пасля 1930-х. З 1930 па 1934 г. В. Маракоў працаваў сакратаром, а потым намеснікам рэдактара часопіса “Чырвоная Беларусь” (заснавальнікам і рэдактарам быў М. Чарот). Ён шукаў і заказваў нарысы і артыкулы, падбіраў фота, дамаўляўся з мастакамі.

У святле ідэалагічных падыходаў гэтых гадоў некаторыя крытыкі пачалі спрабаваць “перагартаваць” Маракова. Паэт мусіў, насуперак сваёй творчай натуры, адвярнуцца ад лірыкі ў бок вершаванага эпасу, але яго творы ўсё роўна ўспрымаліся як пародыі на актуальныя тэмы. Маракова у гэты час, як і іншых паэтаў, пасылалі на будоўлі, фабрыкі, а пасля ён пісаў рыфмаваныя справаздачы пра працу на заводах Барысава, Рэчыцы, Оршы. Ён апісваў заводскую працу, але паказваў лірычных герояў – жывых людзей з іх перажываннямі, няўпэўненасцю ў будучым, чалавечымі нягодамі.

Вершы Маракова становяцца падобныя на маякоўскі стыль з барабаннай траскатнёю, такія творы трапляюць ў зборнік “Права на зброю” (1933), але сустракаецца ў ім і сапраўдная лірыка.

У 1934 г. В. Маракоў стаў членам Саюза пісьменнікаў СССР і атрымаў білет, падпісаны Максімам Горкім. Але ў 1935 г. за верш “Песня перамог” (надрукаваны ў газеце “Піянер Беларусі”), які ён напісаў у суаўтарстве з Тодарам Кляшторным, паэт быў выключаны з членаў ССП на шэсць месяцаў. Маракову мала што ўдалося надрукаваць са сваіх твораў і перакладаў у 1931–1934 гг., калі ён знаходзіўся пад “пільным прыглядам улады”. Паспеў падрыхтаваць пятую кнігу “Жыццё ў цвеце”, якая вярнула яго ў рады ССП, але так і не выйшла з друку, таксама пачаў працу над раманам “Вечная крыніца”.

У Валерыя Маракова было шмат планаў, ён перакладаў з англійскай, рускай, украінскай, польскай моў, пісаў лібрэта оперы “Куды ідзеш”, падрыхтаваў да друку зборнік перакладаў кітайскага пралетарскага паэта Эмі Сяо, зроблены паводле расійскіх тэкстаў. Але ўжо ў 1935 г. яго перасталі друкаваць.

Упершыню яго арыштавалі 21 сакавіка 1935 г., 7 ліпеня справа над ім была спынена, ён быў выпушчаны з Мінскай турмы НКУС, другі раз арыштаваны 6 лістапада 1936 г. Валерыя Маракова, як і большасць рэпрэсаваных у гэты час пісьменнікаў, абвінавачвалі ў прыналежнасці да “Саюза вызвалення Беларусі”.

“Крывавай ноччу беларускай гісторыі” называюць 29 кастрычніка 1937 г., калі разам з Валерыем Мараковым былі знішчаны і іншыя члены “Маладняка”: Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Міхась Чарот.

Імя Валерыя Маракова зусім знікла з паэтычнага небасхілу, толькі праз трыццаць гадоў яно зноў з’явіліся на вокладцы невялікай кнігі “Лірыка” (1959).

5. Маракоў. Лірыка.jpg

У канцы ХХ ст. асобай Валерыя Маракова зацікавіўся яго пляменнік Леанід Маракоў, які падрыхтаваў да друку і выдаў кнігу “Валеры Маракоў. Лёс, хроніка, кантэкст” (1999) і зборнік выбраных твораў В. Маракова “Рабінавая ноч” (2003).

8. Валеры Маракоў. Лёс.jpg
6. В. Маракоў. Рабінавая ноч.jpg


“Сэрца, сагрэтае сумам”: творы Валерыя Маракова

Кнігі Маракова тытульны.jpg

У раздзеле прадстаўлены кнігі Валерыя Маракова і сучасныя выданні, у якіх былі надрукаваны творы паэта. Падрыхтаваны бібліграфічны спіс прыжыццёвых публікацый аўтара ў перыядычных выданнях, якія знаходзяцца ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі.

З літаратурнай спадчыны, якую пакінуў нам паэт, даступны яго кнігі “Пялёсткі” (1926), “На залатым пакосе”(1927), “Вяршыні жаданняў” (1930), “Права на зброю” (1933), “Рабінавая ноч”(2003). У СССР яны выдаваліся да расстрэла Валерыя Маракова і пасля яго рэабілітацыі. Крытыкі называлі яго “сэрцам, сагрэтым сумам”, “паэтам эмоцый”, “растаптанымі пялесткамі”. Сямнаццацігадовы падлетак стаў вядомым беларускім паэтам адразу пасля выхаду першай кнігі “Пялёсткі”, а выдаўшы праз год новую – “На залатым пакосе” – зрабіўся адным з куміраў маладых чытачоў.



  • Прыжыццёвыя публікацыі В. Маракова ў перыядычных выданнях

    1925

    Бор, В. “Хоць даўно ўжо я выбраўся с вёскі…” : [верш] / Валеры Бор // Прафесіянальны рух Беларусі = Профессиональное движение Белоруссии. – 1925. – №. – 12. – С. 28. (Пад псеўданімам Валеры Бор). (Шыфр НББ: 3ОК13044)

    Бор, В. “Муляр” : [верш] / Валеры Бор // Прафесіянальны рух Беларусі = Профессиональное движение Белоруссии. – 1925. – №. – 11. – С. 28. (Пад псеўданімам Валеры Бор). (Шыфр НББ: 3ОК13044)

    “Піянерыя” : [верш] / Валеры Маракоў // Беларус. піянер. – 1925. – № 8. – С. 11. (Шыфр НББ: 3ОК312)

    “Гораду” : [верш] / Валеры Маракоў // Малады араты. – 1925. – № 12. – С. 8. (Шыфр НББ: 3ОК11868)

    “Гораду” : [верш] / Валеры Маракоў // Чырв. змена. – 1925. – 22 кастр. – С. 4. (Шыфр НББ: 4Н//738)

    “Толькі раніцай сонца як гляне” : [верш] / Валеры Маракоў // Чырв. сцяг. – 1925. – № 5–6. – С. 44. (Шыфр НББ: 3ОК12769)

    “У лесе” : [верш] / Валеры Маракоў // Чырв. змена. – 1925. – 12 кастр. – С. 3. (Шыфр НББ: 4Н//738)

    “Увосень” : [верш] / Валеры Маракоў (Бор) // Прафесіянальны рух Беларусі = Профессиональное движение Белоруссии. – 1925. – № 16. – С. 27. (Шыфр НББ: 3ОК13044)

    “Ой, не радасна шуміць дуброва…” : [верш] / Валеры Маракоў // Савец. Беларусь. – 1925. – 1 лістап. – С. 5. (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    “А цяпер” : [верш] / Валеры Маракоў // Беларус. вёска. – 1925. – 3 лістап. – С. 3. (Шыфр НББ: 4Н//292)

    “Тыя дні” : [верш] / Валеры Маракоў // Беларус. вёска. – 1925. – 10 лістап. – С. 1. (Шыфр НББ: 4Н//292)

    “З вёскі” : [верш] / Валеры Маракоў // Савец. Беларусь. – 1925. – 19 лістап. – С. 5. (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    “Зялёны месяц над ракой…” : [верш] / Валеры Маракоў // Чырв. сцяг. – 1925. – № 7. – С. 32. (Шыфр НББ: 3ОК12769)

    “Піянерская восень” : [верш] / Валеры Маракоў // Беларус. піянер. – 1925. – № 11. – С. 8. (Шыфр НББ: 3ОК312)

    “Б’ецца вецер над далінай…”: [верш] / Валеры Маракоў // Савец. Беларусь. – 1925. – 29 лістап. – С. 5. (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    “Белае зімняе поле” : [верш] / Валеры Маракоў // Савец. Беларусь. – 1925. – 6 снеж. – С. 7. (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    “Эх, прастор сінякудрых палёў…” : [верш] / Валеры Маракоў // Прафесіянальны рух Беларусі = Профессиональное движение Белоруссии.– 1925. – № 20. – С. 32. (Шыфр НББ: 3ОК13044)

    1926

    “Па бярозавым шляху” : [апавяданне] / Валеры Маракоў // Маладняк. – 1926. – № 2(11). – С. 38. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Я верыў тады” : [верш у прозе] / Валерый Маракоў // Маладняк. – 1926. – № 12. – С. 31–32. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Над прасторам ніў і над квяцістым лугам…” : [верш] / Валеры Маракоў // Полымя. – 1926. – № 3. – С. 84. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Над сінім лесам, шэрым полем…” : [верш] / Валерый Маракоў // Маладняк. – 1926. – № 4. – С. 55. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Зноў прыйшла, прыйшла ты…” : [верш] / Валерый Маракоў // Полымя. – 1926. – № 4. – С. 70. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Выхадзі, піянерская раць…” : [верш] / В. М. // Беларус. піянер. – 1926. – № 4. – С. 2. (Шыфр НББ: 3ОК312)

    “Нашто глядзіш ты мне ў вочы” : [верш] / Валерый Маракоў // Малады араты. – 1926. – № 14. – С. 10. (Шыфр НББ: 3ОК11868)

    “Пеў пякучыя песні свае салавей” : [верш] / Валерый Маракоў // Маладняк. – 1926. – № 6 . – С. 25. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Тут так хораша, свету так многа…”, “Палюбіў я асенняе ранне…”, “Помнішь ты, быў ціхі, ціхі вечар” : [вершы] / Валерый Маракоў // Полымя. – 1926. – № 7. – С. 46–48. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Ноч запаліла…” : [верш] / Валерый Маракоў // Савец. Беларусь. – 1926. – 22 жн. – С. 5. (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    “Кастрычнік” : [верш] / Валерый Маракоў // Малады араты. – 1926. – № 18. – С. 5. (Шыфр НББ: 3ОК11868)

    “Кастрычнік” : [верш] / Валерый Маракоў // Беларус. піянер. – 1926. – № 10. – С. 4. (Шыфр НББ: 3ОК312)

    “Кастрычнік” : [верш] / Валерый Маракоў // Чырв. Полаччына. – 1926. – 6 лістап. – С. 5. (Шыфр НББ: 4Н//3818)

    1927

    “Была восень у роднай краіне…” : [верш] / Валерый Маракоў // Маладняк. – 1927. – № 1. – С. 37. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    З цыклу “Гудкі”: [верш] / Валерый Маракоў // Полымя. – 1927. – № 1. – С. 94. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Цяпер ў грудзях другія словы…” : [верш] / Валерый Маракоў // Чырв. змена. – 1927. – 21 студз. – С. 4. (Шыфр НББ: 4Н//738)

    “На прыволлі” : [верш] / Валерый Маракоў // Чырв. сейбіт. – 1927. – № 6–7. – С. 22. (Шыфр НББ: МФ594)

    “О, вясна…” : [верш] / Валерый Маракоў // Маладняк. – 1927. – № 2. – С. 36. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Мой родны край. І зноў я тут!...” : [верш] / Валерый Маракоў // Чырв. сейбіт. – 1927. – № 8–9. – С. 24. (Шыфр НББ: МФ594)

    “Мне хочацца любіць…” : [верш] / Валерый Маракоў // Маладняк. – 1927. – № 3. – С. 22. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Маўрытанка”, “У гэтай цемры бязрадаснай ночы…” : [вершы] / Валерый Маракоў // Полымя. – 1927. – № 3. – С. 117–118. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Памяці Сака і Ванцэці” : [верш] / Валерый Маракоў // Звязда. – 1927. – 24 жн. – С. 1. (Шыфр НББ: 4Н//245)

    “Маці” : [верш] / Валеры Маракоў // Маладняк. – 1927. – № 7–8. – С. 50. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    1928

    “Доўга, доўга стаяў пад вакном…” : [верш] / Валеры Маракоў // Узвышша. – 1928. – № 1. – С. 115. (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    “Пры дагараючым кастры” : [верш] / Валерый Маракоў // Заря Запада. – 1928. – 15 студз. – С. 3. (Шыфр НББ: 4Н//1820)

    “Загараўся крывавы ўсход…” : [верш] / Валерый Маракоў // Звязда. – 1928. – 8 студз. – С. 3. (Шыфр НББ: 4Н//245)

    М. Дубовіку [“Мне не забыць былыя вечары…”] : [верш] / Валеры Маракоў // Маладняк. – 1928. – № 8. – С. 46–47. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Ён адчыніў вакно” : [верш] / Валеры Маракоў // Полымя. – 1928. – № 9. – С. 106–107. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Чуеш, Беларусь?” (Кастусю Каліноўскаму) : [верш] / Валеры Маракоў // Полымя. – 1928. – № 7. – С. 101–102. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “За чужое шчасце і любоў…” : [верш] / Валерый Маракоў // Полымя. – 1928. – № 8. – С. 47. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Адсумаваўшы маладосць сваю…” : [верш] / Валерый Маракоў // Маладняк. – 1928. – № 11. – С. 44. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Ёсць лепшы свет…” : [верш] / Валерый Маракоў // Чырв. змена. – 1928. – 18 лістап. – C. 3. (Шыфр НББ: 4Н//738)

    “З рабінавай ночы” : (уступ да паэмы) / Валерый Маракоў // Чырв. змена. – 1928. – 25 лістап. – С. 3. (Шыфр НББ: 4Н//738)

    “Толькі светлай вясне верым мы…” : [верш] / Валерый Маракоў // Звязда. – 1928. – 25 лістап. – С. 3. (Шыфр НББ: 4Н//245)

    “Адноўленая зямля” : [паэма] / Валерый Маракоў // Маладняк. – 1928. –№ 12. – С. 59–69. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Чуеш, Беларусь?..” : [верш] / Валерый Маракоў // Полымя. – 1928. – № 7. – С. 101–102. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Беларусі” : [верш] / Валерый Маракоў // Полымя. – 1928. – № 10. – С. 67–68. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Васілю Кавалю” : [верш] / Валерый Маракоў // Маладняк. – 1928. – № 4. – С. 60–61. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    1929

    “Муляр” : [паэма] / Валерый Маракоў // Маладняк. – 1929. – № 7. – С. 3–18. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Жыццё, як мора-акіян…” : [верш] / Валерый Маракоў // Маладняк. – 1929. – № 10. – С. 68. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Камсамолу Мазыршчыны” : [верш] / Валерый Маракоў // Маладняк. – 1929. – № 4. – С. 20–21. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Мая паэма” / Валерый Маракоў // Полымя. – 1929. – № 1. – С. 73–82; № 4. – С. 86–96; № 5. – С. 65–76. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Я веру” : [верш] / Валерый Маракоў // Чырв. змена. – 1929. – 7 крас. – С. 3. (Шыфр НББ: 4Н//738)

    “На гэтых пройдзеных шляхах…” : [верш] / Валерый Маракоў // Паляўнічы Беларусі. – 1929. – № 11–12. – С. 11. (Шыфр НББ: 3ОК12910)

    “Два франты” : [верш] / Валерый Маракоў // Савец. Беларусь. – 1929. – 2 снеж. – С. 1. (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    “Восень” : [верш] / Валерый Маракоў // Савец. Беларусь. – 1929. – 8 снеж. – С. 3. (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    1930

    “Заяц” : [верш] / Валерый Маракоў // Паляўнічы Беларусі. – 1930. – № 1. – С. 8. (Шыфр НББ: 3ОК12910)

    ”Пракрычалі пеўні ўночы…” : [верш] / Валерый Маракоў // Вясна : штомес. літ. дадат. да газ. “Камуніст”. – 1930. – № 4. – С. 11. (Шыфр НББ: 3ОК11097)

    “Янку Купалу” : [верш] / Валерый Маракоў // Полымя. – 1930. – № 5/6. – С. 170–171. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Калі растрачаны пачуцці…” : [верш] / Валерый Маракоў // Паляўнічы Беларусі. – 1930. – № 2. – С. 2. (Шыфр НББ: 3ОК12910)

    “Прыйшла трынаццатая восень” : [верш] // Чырв. Беларусь. – 1930. – № 21–22. – С. 10. (Шыфр НББ: 3ОК242)

    1931

    “Адтуль, дзе палыхаюць домны” : [верш] / Валерый Маракоў // Чырв. Беларусь. – 1931. – № 2. – С. 1. (Шыфр НББ: 3ОК242)

    “Горад грыміць і грыміць...” : [верш] / Валерый Маракоў // Чырв. Беларусь. – 1931. – № 11/12. – С. 16. (Шыфр НББ: 3ОК242)

    “Леніну” : [верш] / Валерый Маракоў // Чырв. Беларусь. – 1931. – № 1. – С. 1. (Шыфр НББ: 3ОК242)

    Міхасю Лынькову [“Шануй, мой голуб, маладосць…”] : [верш] / Валерый Маракоў // Маладняк. – 1931. – № 2. – С. 31–32. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    Лірыка : [“Страшныя сны навеяла гісторыя…”, “Я помню, яблыні цвілі…”] : [вершы] / Валерый Маракоў // Маладняк. – 1931. – № 5. – С. 6–7. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Сінімі шляхамі на ружовы шлях…” : [верш] / Валерый Маракоў // Полымя. – 1931. – № 3. – С. 184. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Стаю прад Пушкіным адзін…” : [верш] / Валерый Маракоў // Чырв. Беларусь. – 1931. – № 11/12. – С. 16. (Шыфр НББ: 3ОК242)

    “Сінімі шляхамі на ружовы шлях…” : [верш] / Валерый Маракоў // Полымя. – 1931. – № 3. – С. 184. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    1932

    “Ля кастра чалавечага ўсходу надзей” : [верш] / Валерый Маракоў // Беларусь калг. – 1932. – № 8. – С. 27–32. (Шыфр НББ: 3ОК10011)

    “Мой дзень пачынаецца на фабрыцы” : [верш] / Валерый Маракоў // Маладняк. – 1932. – № 4. – С. 48–51. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    Сяо, Э. Нанкін-Род : [верш] / Эмі Сяо, пер. з рус. мовы Валерый Маракоў // Маладняк. – 1932. – № 4. – С. 45–47. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Паводка і паэт расплачваецца за маладосць” : [верш] / Валерый Маракоў // Чырв. Беларусь. – 1932. – № 14. – С. 4. (Шыфр НББ: 3ОК242)

    Новыя вершы: “За тысячы новых тваіх Асінбудаў…”, “Ноч трывогі і паэты на прарыве…”, “Рахунак паэта, пададзены да платы” : [вершы] // Маладняк. – 1932. – № 1. – С. 79–90. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    1933

    “Мая каханая – рэдактар газеты” : [верш] / Валерый Маракоў // Заклік. – 1933. – Кн. 2. – С. 26–30. (Шыфр НББ: 3ОК10519)

    Сяо, Э. “Памяці Кантонскай камуны” : [верш] / Эмі Сяо; пер. з рус. мовы Валерый Маракоў // ЛіМ. – 1933. – 22 лют. – С. 4. (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Богуш, С. Баявой таварышчцы : [верш] / С. Богуш; пер. з рус. мовы Валерый Маракоў // Напагатове. – 1933. – № 2–3. – С. 44–45. (Шыфр НББ: 3ОК12037)

    Бранеўскі, В. “На смерць таварыша” : [верш] / В. Бранеўскі; пер. з пол. мовы Валерый Маракоў, С. Шушкевіч // ЛіМ. – 1933. – 2 чэрв.– С. 2. (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1934

    “Мы ўключаем сваю маладосць : [верш] / Валерый Маракоў // Чырв. змена – 1934. – 6 сак. – С. 3. (Шыфр НББ: 4Н//738)

    “Маладая кроў рэспублікі” : [верш] / Валерый Маракоў // Чырв. змена – 1934. – 13 сак. – С. 2–3. (Шыфр НББ: 4Н//738)

    “На варце” : [верш] / Валерый Маракоў // Чырв. змена. – 1934. – 23 сак. – С. 3. (Шыфр НББ: 4Н//738)

    “Жыццё за нас” : [верш] / Валерый Маракоў // Работніца і калгасніца Беларусі. – 1934. – № 4. – С. 16. (Шыфр НББ: 3ОК1844)

    Маракоў, В. Мы дзён шчаслівых кавалі : [ноты] / сл. : Валерый Маракоў, Тарас Хадкевіч ; муз. : Палонскі, Падкавыраў, Белазоўскі // Чырв. змена. – 1934. – 13 крас. – С. 3. (Шыфр НББ: 4Н//738)

    “Майскім маршам” : [верш] / Валерый Маракоў // Полымя рэвалюцыі. – 1934. – № 9. – С. 45–48. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Першы снег” : [верш] / В. Маракоў, Т. Кляшторны, А. Дудар // Іскры Ільіча. – 1934. – № 12. – С. 4. (Шыфр НББ: 3ОК312)

    1935

    “Байка пра Мішу і Зайку” : [верш] / Т. Кляшторны, В. Маракоў, А. Дудар // Іскры Ільіча. – 1935. – № 1. – С. 11. (Шыфр НББ: 3ОК312)

    Кляшторны, Т. Памяці тав. Куйбышава” : [верш] / Т. Кляшторны, В. Маракоў // Калгаснік Беларусі. – 1935. – 27 студз. – С. 1. (Шыфр НББ: 4Н//292)

    Галодны, М. “Навальніца”, “Я пра цябе” : [вершы] / Міхаіл Галодны; пер. з рус. мовы Валерый Маракоў // Полымя. – 1935. – № 11. – С. 121–123. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    1936

    Рудэрман, Б. “Лясная казка” : [верш] / Б. Рудэрман; пер. з рус. мовы Валерый Маракоў // Піянер Беларусі. – 1936. – 8 сак. – С. 3. (Шыфр НББ: 4Н//492)

    Уверх

“Няскончаная песня”: літаратура пра Валерыя Маракова

Няскончаная песня афіша.jpg

У раздзеле прапануецца бібліяграфічны спіс выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, які дапаможа даследчыкам больш грунтоўна пазнаёміцца з летапісам жыцця і творчасці паэта, рэцэнзіямі на яго творы. Прадстаўлена цікавая падборка кніг, якія апавядаюць пра трагічны лёс і творчасць В. Маракова. У першую чаргу гэта кнігі Леаніда Маракова, які даследаваў жыццё і творчы шлях свайго родзіча.



Кніжныя выданні



Аўдыё і відэа

Песню “Адыйшоўшым” (на словы Валерыя Маракова) выконвае гурт “Naka”

Спампаваць аўдыёфайл

Адкрытая лекцыя журналіста, гісторыка Антона Рудака пра жыццё і творчасць Валерыя Маракова

Спампаваць відэафайл


111