Віртуальны праект “Культурны код” – гэта агляды актуальных тэндэнцый, характэрных для нашага часу, расповеды пра ўнікальныя асаблівасці рэгіянальнай культуры, звесткі пра малапрыкметныя, але па-свойму знакавыя падзеі.
Мы ўпэўнены, што беларуская культура яркая і самабытная. Яна і добра даследаваная, і не да канца адкрытая адначасова. У ёй бачны шырокі прастор для стварэння найцікавейшага “культурнага коду”.
Згодна з даведнікам, культурны код – гэта ключ да разумення дадзенага тыпу культуры, унікальныя асаблівасці, якія дасталіся народам ад продкаў; гэта закадзіраваная інфармацыя, якая дазваляе ідэнтыфікаваць культуру.
У віртуальным праекце будуць разглядацца важныя культурныя з’явы сучаснасці, а таксама мінулага. Мы будзем звяртацца да біяграфій важных персаналій і трымаць руку на пульсе таго, што адбываецца тут і цяпер. Запрашаем і вас далучыцца да гэтага цікавага падарожжа вывучэння культурнага кода нашай нацыі.