КУЛЯВАЯ СТРАЛЬБА

Кулявая стральба – адзін з відаў стралковага спорту. Падзяляецца на стральбу з вінтоўкі (пнеўматычнай, дробнакалібернай і буйнакалібернай), стральбу з вінтоўкі па рухомай мішэні і стральбу з пісталета. Стральба вядзецца на розныя дыстанцыі. Спартсмен страляе са становішча лежачы, стоячы і з трох палажэнняў (лежачы, стоячы і з калена).

Гісторыя ўзнікнення і развіццё ў свеце

Гісторыя стварэння агнястрэльнай зброі цесна звязана з вынаходствам пораху. У другой палове XIII ст. порах быў завезены ў Еўропу, і яго адразу ж сталі ўжываць у бітвах.

Першыя ўзоры агнястрэльнай зброі ўяўлялі сабой прымітыўныя гарматы. З часам іх памеры былі зменшаны, каб гармату мог падымаць і несці ў руках адзін чалавек. З’явілася так званая ручная артылерыя. Стрэльбы (пішчалі, ручніцы, гакаўніцы) зараджалі з боку рулі. У якасці куль выкарыстоўваліся круглыя шарыкі з каменя, затым з жалеза або свінцу.

Гакаўніцы і ручніцы XVI ст.
кніга “Узбраенне насельніцтва беларускіх зямель у XIV–XVI стагоддзях”

Устройства зброі і патронаў пастаянна рабілася болей складаным, пакуль, нарэшце, не набыло сучасны выгляд.

Першыя дакументальна зафіксаваныя стралковыя спаборніцтвы прайшлі ў 1432 г. у нямецкім горадзе Аўгсбургу. З 1452 г. вядомы турнір у Швейцарыі, які стаў потым чэмпіянатам краіны па стральбе з усіх відаў спартыўнай зброі.

Нацыянальныя першынствы па стральбе праводзяцца: у Англіі – з 1860 г., у Францыі – з 1864 г., у Амерыцы – з 1873 г.

У 1896 г. спаборніцтвы па стральбе з вінтовак і пісталетаў увайшлі ў праграму Алімпійскіх гульняў. З 1897 г. праходзяць чэмпіянаты свету па гэтым відзе спорту.

У 1907 г. быў створаны Міжнародны саюз нацыянальных стралковых федэрацый і асацыяцый (англ. International Union of National Shooting Federations and Associations, фр. L'Union Internationale des Fédérations et Associations nationals de Tir). З 1998 г. ён функцыянуе пад назвай Міжнародная федэрацыя спартыўнай стральбы (англ. International Sport Shooting Federation, ISSF).

Кулявая стральба – складаны від спорту. Стралку патрабуецца не толькі дасканалая тэхніка вытворчасці стрэлу, але і ўменне валодаць сваімі эмоцыямі. Заняткі спартыўнай стральбой дапамагаюць развіць у чалавеку настойлівасць, стрыманасць і цярпенне.


Развіццё кулявой стральбы на тэрыторыі Беларусі

У 1920-х гг. з’явілася ўсесаюзная сістэма Усеагульнага ваеннага навучання (Усеванав), важным кампанентам якой была кулявая стральба. У мерапрыемствах Усеванава ўдзельнічалі працаўнікі Мінска, Віцебска, Магілёва, Гомеля і іншых беларускіх гарадоў.

Стралкі маглі павышаць сваю кваліфікацыю ў цірах беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства “Дынама”, створанага ў 1923 г.

У 1927 г. утварыўся Саюз таварыстваў сяброў абароны і авіяцыйна-хімічнага будаўніцтва (Асаавіяхім) БССР, навучанне ў якім дазваляла атрымаць пачатковую стралковую падрыхтоўку.

Кулявая стральба ўваходзіла ва ўсесаюзны комплекс “Гатовы да працы і абароны”. У 1932 г. Асаавіяхім СССР зацвердзіў Палажэнне аб значку “Варашылаўскі стралок”. У 1934 г. больш за 25 тыс. беларускіх спартсменаў-аматараў сталі варашылаўскімі стралкамі.


Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны на прадпрыемствах і ў навучальных установах БССР адкрываліся спартыўна-стралковыя гурткі і секцыі.

У 1946 г. аддзяленні кулявой стральбы з’явіліся ў спартыўных школах Брэста і Гродна. Пачала працаваць секцыя стральбы ў Гродзенскім аддзяленні спартыўнага таварыства “Дынама”.

Значную ролю ў падрыхтоўцы спартсменаў-стралкоў сыграў заснаваны ў 1946 г. спартыўны клуб Беларускай ваеннай акругі.

У 1951 г. было створана Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту (ДТСААФ) БССР. Пры яго падтрымцы ў Мінску ў 1966 г. быў адкрыты стралкова-спартыўны клуб, а ў 1970 г. з’явілася дзіцяча-юнацкая спартыўна-тэхнічная школа па стралковым спорце.

У 1970-х гг. пры ўдзеле спецыялістаў ваенізаванага будаўнічага прадпрыемства “Інстытут «Ваенпраект»” у Мінску пабудаваны спартыўна-стралковы комплекс імя маршала С. Цімашэнкі.

Вялікі ўклад у развіццё кулявой стральбы ўнеслі такія вядомыя трэнеры, як Барыс Грынь, Алег Пішчукевіч, Мікалай Сякерын, Эдуард Яраш, а таксама Васіль Каваленка – вынаходнік устаноўкі змены стралковых мішэняў. Імі падрыхтавана цэлая пляяда таленавітых спартсменаў, у ліку якіх:

  • Ігар Бакалаў – чэмпіён і прызёр чэмпіянатаў свету, прызёр чэмпіянату Еўропы, чэмпіён і прызёр чэмпіянатаў СССР. Працаваў у Індыі, трэніраваў целаахоўнікаў Раджыва Гандзі;
  • Аляксандр Газаў – чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1976 г. i прызёр Алімпійскіх гульняў 1980 г., чэмпіён і прызёр чэмпіянатаў свету і СССР, чэмпіён Еўропы. Мадэрнізаваў нямецкую вінтоўку “Вальтар”. Узнагароджаны ордэнам “Знак пашаны”;
  • Аляксандр Кядзяраў – прызёр Алімпійскіх гульняў 1976 г., чэмпіён і прызёр чэмпіянатаў свету, Еўропы і СССР;
  • Анатоль Кліменка – чэмпіён і прызёр чэмпіянатаў свету і СССР;
  • Георгій Няхаеў – чэмпіён свету, прызёр чэмпіянатаў Еўропы, чэмпіён і прызёр чэмпіянатаў СССР;
  • Сяргей Лузаў – чэмпіён і прызёр чэмпіянатаў свету і СССР;
  • Канстанцін Лукашык – заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1992 г., неаднаразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы;
  • Віталь Пархімовіч – прызёр Алімпійскіх гульняў 1968 г., чэмпіён і прызёр чэмпіянатаў свету, Еўропы і СССР;
  • Віктар Таршын – прызёр Алімпійскіх гульняў 1972 г., чэмпіён і прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы. Дванаццаціразовы чэмпіён СССР. Узнагароджаны медалём “За працоўную доблесць”;
  • Ірына Шылава – чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1988 г., чэмпіёнка і прызёр чэмпіянатаў свету, шматразовая чэмпіёнка СССР. Узнагароджана ордэнам “Знак Пашаны”. Ганаровы грамадзянін Гродна.


Развіццё кулявой стральбы на тэрыторыі Беларусі на сучасным этапе

Найбольш хуткімі тэмпамі кулявая стральба развіваецца ў Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай абласцях і Мінску.

Стралковы цір Брэсцкага абласнога комплекснага цэнтра алімпійскага рэзерву ўваходзіць у пералік аб’ектаў, пабудаваных па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На базе цэнтра праводзіцца штогадовы міжнародны турнір імя Уладзіміра Хацько, які доўгі час узначальваў гэтую ўстанову.

Гродзенская школа стральбы лічыцца адной з лепшых не толькі ў Беларусі, але і ў свеце – не выпадкова Гродна імкнецца стаць “кулявой сталіцай краіны”. Тут праходзяць рэспубліканскія і міжнародныя спаборніцтвы, у тым ліку штогадовы Адкрыты кубак Рэспублікі Беларусь памяці Віктара Таршына і першынство памяці заслужанага трэнера СССР і Рэспублікі Беларусь Барыса Грыня. Для спартсменаў-аматараў праводзіцца турнір “Гродзенскі снайпер”. Ціры абсталяваны не толькі ў спартыўных школах, але і ва ўстановах і арганізацыях.

Гродзенскі турнір па кулявой стральбе сярод аматараў
Крыніца: http://s13.ru/

Спаборніцтвы па кулявой стральбе ў Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы
Крыніца: http://gocb.by


Секцыі кулявой стральбы адкрыты ў Барысаве, Слуцку, Мар'інай Горцы і іншых гарадах Мінскай вобласці.

У Мінску функцыянуе мадэрнізаваны спартыўна-стралковы комплекс імя маршала С. Цімашэнкі. Абсталяванне комплексу адпавядае ўсім сучасным стандартам ISSF, што дазваляе праводзіць на яго базе турніры міжнароднага ўзроўню.

Спартыўна-стралковы комплекс імя маршала С. Цімашэнкі
Крыніца: часопіс «Спортtime»

Ігар Басінскі, Сяргей Мартынаў, Анатоль Кліменка і іншыя тытулаваныя майстры перадаюць свой самы багаты вопыт маладым беларускім стралкам.

Васіль Каваленка, акрамя трэнерскай працы, займаецца навукова-метадычнай дзейнасцю. Ён – аўтар кніг “В зоне огня – мишени”, “Пулевая стрельба” і “История пулевой стрельбы в Беларуси”.

Георгій Няхаеў працуе спартыўным аналітыкам Міжнароднай федэрацыі спартыўнай стральбы.

Вядзе навукова-даследчую работу, публікуе артыкулы ў перыядычных выданнях Аляксандр Кядзяраў.

Беларускія спартсмены неаднаразова станавіліся пераможцамі многіх прэстыжных спаборніцтваў:

  • Ігар Басінскі – чатырохразовы прызёр Алімпійскіх гульняў, шматразовы пераможца і прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы. Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”, ордэнам “Знак пашаны”. Адзін з самых тытулаваных спартсменаў Рэспублікі Беларусь;
  • Юрый Далгаполаў – рэкардсмен Беларусі, прызёр чэмпіянатаў Еўропы і Кубка свету;
  • Лаліта Еўглеўская – прызёр Алімпійскіх гульняў 2000 г., чэмпіёнка Еўропы, прызёр чэмпіянатаў свету;
  • Вольга Трацяк – чэмпіёнка і прызёр чэмпіянату свету, чэмпіёнка Еўропы;
  • Ілья Чаргейка – чэмпіён Еўропы, прызёр чэмпіянатаў свету;
  • Юрый Шчарбацэвіч – чэмпіён Еўропы, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Сяргей Мартынаў быў абраны сцяганосцам беларускай спартыўнай дэлегацыі на адкрыцці XXXI летніх Алімпійскіх гульняў 2016 г. у Рыа-дэ-Жанейра. Яго спартыўныя дасягненні адзначаны на стэле алімпійскай славы ў Брэсце.

Сяргей Мартынаў – сцяганосец нацыянальнай зборной на Алімпійскіх гульнях 2016 г.
Крыніца: часопіс «Спортtime»

Беларускія спартсмены займаюць высокія пазіцыі ў рэйтынгу наймацнейшых стралкоў свету. Па даным 2019 г.: Віталь Бубновіч – 7-мы ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі з трох палажэнняў, Вікторыя Чайка на 10-ым месцы ў стральбе з пнеўматычнага пісталета, Ілья Чаргейка – 11-ты ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.

Развіццю стралковага спорту надаецца павышаная ўвага з боку Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Ведамства ўваходзіць у Міжнародны савет ваеннага спорту (англ. International Military Sports Council, IMSC, фр. Conseil International du Sport Militaire, CISM), які аб’ядноўвае спартсменаў-ваеннаслужачых са 133 краін.

Грамадскае аб’яднанне “Беларуская федэрацыя стралковага спорту” (http://bssf-shooting.by/) уваходзіць у ISSF. Федэрацыя, акрамя развіцця і папулярызацыі кулявой і стэндавай стральбы ў Беларусі, афармляе ліцэнзіі на рамонт, рэстаўрацыю і вываз на міжнародныя спаборніцтвы спартыўна-паляўнічай зброі, а таксама курыруе набыццё і рэалізацыю спартыўна-паляўнічай зброі і боепрыпасаў да яго.


Чэмпіёны і прызёры I Еўрапейскіх гульняў

Беларускія стралкі паспяхова выступілі на I Еўрапейскіх гульнях, якія праходзілі ў 2015 г. у сталіцы Азербайджана Баку.

Віталь Бубновіч заваяваў залаты (стральба з вінтоўкі на 10 м са становішча лежачы) і бронзавы (стральба з вінтоўкі на 50 м з трох палажэнняў) медалі.

Бронзавыя ўзнагароды выйгралі: Сяргей Мартынаў (стральба з вінтоўкі на 50 м са становішча лежачы) і Вікторыя Чайка (стральба з пнеўматычнага пісталета на 10 м).

Залаты і бронзавы медалі

Віталь Іванавіч Бубновіч

Крыніца: http://www.noc.by

Нарадзіўся 12 лістапада 1974 г. у Гродне.

Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.

Удзельнік чатырох Алімпійскіх гульняў (2004–2016 гг.), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2014 г., сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 2016 г., чэмпіён Еўропы 2017 г.


Бронзавыя медалі:

Сяргей Анатольевіч Мартынаў

Крыніца: http://www.noc.by

Нарадзіўся 18 мая 1968 г.

Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

У 2012 г. узнагароджаны Ордэнам Айчыны III ступені.

Алімпійскі чэмпіён 2012 г., бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2000 г. i 2004 г., шматразовы чэмпіён свету і Еўропы.

Адзін з 132-х спартсменаў, якія ўдзельнічалі ў Алімпійскіх гульнях 6 разоў (1988 г. і 1996–2012 гг.).

6 разоў на працягу 15 гадоў паўтараў абсалютны сусветны рэкорд (600 ачкоў) у стральбе з вінтоўкі на 50 м са становішча лежачы (1997, 1998, 2000, 2005, 2006, 2012 гг.).


Вікторыя Уладзіміраўна Чайка

Крыніца: https://www.sb.by

Нарадзілася 26 снежня 1980 г.

Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.

Удзельніца трох Алімпійскіх гульняў (2004, 2008, 2012 гг.), чэмпіёнка Еўропы 2010 г., прызёр чэмпіянатаў свету.


Крыніцы, выкарыстаныя ў праекце

Кнігі

  1. Белорусский олимпийский учебник : учеб. пособие для студентов вузов по специальностям физ. культуры, спорта и туризма : (с электрон. прил.) / [М. Е. Кобринский и др.]. – 2-е изд., перераб. и доп. – Минск : Респ. ин-т высш. шк., 2012. – 225 с.
  2. Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г.П.Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск : Беларус. энцыкл., 2005. – 497 с.
  3. Кто есть Кто в Республике Беларусь. Спорт = Who is Who in the Republic of Belarus. Sport : энциклопедия / под ред. И. В. Чекалова. – Минск : Минсктиппроект, 1999. – 253 с.
  4. Артамонаў, М. М. Як навучыцца метка страляць : пер. з рус. выдання / Н. Артамонаў. – Менск : Выд-ва Беларус. ваен. акругі, 1934. – 95 с.
  5. Коваленко, В. С. История пулевой стрельбы в Беларуси : справоч.-метод. пособие / В. С. Коваленко, В. В. Коваленко. – Минск : Бонем, 2008. – 199 с.
  6. Коваленко, В. С. В зоне огня – мишени / В. С. Коваленко. – Минск : Полымя, 1989. – 287 с.
  7. Бохан, Ю. М. Узбраенне насельніцтва беларускіх зямель у XIV–XVI стагоддзях / Ю. М. Бохан. – Мінск : Беларусь, 2012. – 150 с.
  8. Федоров, В. Г. История винтовки / В. Г. Федоров. – М. : Воениздат, 1940. – 128 с.

Артыкулы з перыядычных выданняў

  1. В добрый путь // Спортtime. – 2016. – № 8. – С. 5.
  2. Мартынов, С. Я не думал, что моя спортивная карьера растянется на 30 лет : [беседа с олимп. чемпионом по пулевой стрельбе С. Мартыновым] / С. Мартынов ; беседовала В. Ковальчук // Наш спорт. – 2015. – № 11. – С. 8–10.
  3. Геращенко, Н. Город ждет / Н. Геращенко // Спортtime. – 2018. – № 9. – С. 19.
  4. Спортивные объекты Республики Беларусь, сооруженные по инициативе Президента страны А. Г. Лукашенко. Брестская область. Стрелковый тир Брестской областной школы высшего спортивного мастерства // Олимп. – 2008. – № 2. – С. 45.
  5. Чайка, В. Чайка, морская душа : [беседа с чемпионкой Европы и бронзовым призером I Европ. игр по пулевой стрельбе В. Чайкой] / В. Чайка ; беседовала Э. Хоровец // Совет. Беларусь. – 2015. – 12 нояб. – С. 15.
  6. Чергейко, И. В нашем спорте туристов нет : [беседа с белорус. стрелком, участником Олимп. игр в Рио-де-Жанейро И. Чергейко] / И. Чергейко ; беседовала В. Гамзюкова; фото М. Кождан // Спортtime. – 2016. – № 11. – С. 28–31.
  7. Александр Кедяров. Шутник : [беседа с заслуженным работником физ. культуры и спорта Респ. Беларусь, призером Олимп. игр 1976 г. А. Кедяровым] / А. Кедяров ; беседовала И. Усенко ; фото А. Шелегов // Спортtime. – 2016. – № 9. – С. 44–49.

Выяўленчы матэрыял

  1. Олимпийская гордость «Динамо» [Изоматериал] : [плакат]. – [Минск : б. и., 2008]. – 1 л.
  2. Белоруссия спортивная [Изоматериал] : от спартакиады – к спартакиаде / [Творческая фотохудожественная студия Союза журналистов БССР "Фото и жизнь" ; авт. текста В. Витман ; фото : В. Барановский и др.]. – Минск : 1971. – 72 с.
  3. Белоруссия спортивная [Изоматериал] : [фотоальбом] / Союз спортив. обществ и организаций БССР ; [авт.-сост.: К. А. Кулинкович, Б. В. Витман ; фото: Д. А. Терехов и др.]. – Минск : Беларусь, 1967. – [128] с.
  4. Беларусь спартыўная = Белоруссия спортивная : [фотаальбом / тэкст і склад. Б. В. Вітмана, В. І. Малашэнк ; фота А. Я. Гарбацэвіча і інш.]. – Мінск : Беларусь, 1980. – [135] с.
  5. 2019 [Изоматериал] : госавтоинспекция Гродн. обл. : [настен. перекид. календарь] / Госавтоинспекция Гродн. обл. – [Гродно : б. и., 2018]. – 14 л.
  6. Кендзянкоў, I. Беларускі вайсковы строй і зброя [Изоматериал] : [камплект паштовак] / маст. I. Кендзянкоў ; уклад. і аўт. тэкстаў М. Грыгор'еў. – Мінск : НВФ "VAUKALAKA", 1996. – 12 л.

Электронныя рэсурсы

  1. Огнестрельное оружие Средневековья [Электронный ресурс] / Средневековое оружие // История античности и средневековья. – Режим доступа : http://antichnost-i-srednevekove.ru/ognestrelnoe-oruzhie-srednevekovya/. – Дата доступа : 01.04.2019.
  2. Сулейманов, Р. В. Чего мы не знаем о наших мишенях? История развития мишеней в спортивной пулевой стрельбе [Электронный ресурс] / Р. В. Сулейманов // Стрелковый портал Украины. – Режим доступа : http://www.shooting-ua.com/books/book_505.htm. – Дата доступа : 01.04.2019.
  3. Стрельба на летних Олимпийских играх 1900 г. [Электронный ресурс] // Википедия : свобод. энцикл. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org. – Дата доступа: 01.04.2019.
  4. Баку-2015. Сергей Мартынов завоевал бронзу в стрельбе пулевой [Электронный ресурс] // Нац. олимп. ком. Респ. Беларусь. – Режим доступа: http://www.noc.by/news/baku-2015-sergej-martynov-zavoeval-bronzu-v-strelbe-pulevoj. – Дата доступа: 01.04.2019.
  5. Баку-2015. Стрелок Виталий Бубнович – чемпион Европейских игр [Электронный ресурс] // Нац. олимп. ком. Респ. Беларусь. – Режим доступа: http://www.noc.by/news/baku-2015-strelok-vitalij-bubnovich-chempion-evropejskikh-igr/?sphrase_id=283.... – Дата доступа: 01.04.2019.
  6. Турнир по стрельбе [Электронный ресурс] // Гродн. обл. клин. больница. – Режим доступа: http://gocb.by/sportivnaya-zhizn/arxiv-sobyitij/2018/turnir-po-strelbe.html. – Дата доступа: 09.04.2019.
  7. Любительский турнир по пулевой стрельбе в Гродно решено сделать традиционным [Электронный ресурс] // Гродно : блог. – Режим доступа: http://s13.ru/archives/136021. – Дата доступа: 09.04.2019.
  8. Чайка, В. Чайка, морская душа. Видеть перед собой цель и не придумывать сложностей [Электронный ресурс] : [беседа с чемпионкой Европы и бронзовым призером I Европ. игр по пулевой стрельбе В. Чайкой] / В. Чайка ; беседовала Э. Хоровец ; фото В. Шлапака // Совет. Беларусь. – 2015. – 12 нояб. – Режим доступа: https://www.sb.by/articles/chayka-morskaya-dusha.html. – Дата доступа: 11.04.2019.
  9. Щербацевич Юрий Александрович [Электронный ресурс] / Спортсмены // М-во обороны Респ. Беларусь. – Режим доступа: https://www.mil.by/ru/sport/excellence/sportman/persons/16321. – Дата доступа: 11.04.2019.
  10. Стрельба пулевая [Электронный ресурс] // Минская государственная ообластная средняя школа – училище олимпийского резерва. – Режим доступа: https://mgouor.by/sportivnoe-otdelenie/otdeleniya/strelba/. ― Дата доступа: 15.04.2019.



111