СТРАЛЬБА З ЛУКА
Гісторыя ўзнікнення і развіцця ў свеце
Мініяцюра з Радзівілаўскага летапісу. Крыніца: Бохан, Ю.М. Узбраенне насельніцтва беларускіх зямель у XIV–XVI стагоддзях

Мініяцюра з Радзівілаўскага летапісу
Крыніца: Бохан, Ю.М. Узбраенне насельніцтва беларускіх зямель у XIV–XVI стагоддзях

Людзі здаўна выкарыстоўвалі лук як для палявання, так і для вядзення вайны. Стралкі з лука вельмі шанаваліся на полі бою – пазбягаючы блізкага бою, яны пападалі ў ворагаў на адлегласці. Пасля вынаходства агнястрэльнай зброі стральба з лука адышла на другі план, ператварыўшыся ў даступны і папулярны від адпачынку.

У сярэднія вякі часта праводзілася турнірная стральба. Як від спорту стральба з лука пачала фармавацца ў Швейцарыі ў XV ст. Сэр Вальтэр Скот у канцы XVIII ст. адрадзіў цікавасць да стральбы з лука ў Англіі, прапанаваўшы яе ў якасці забавы для дваран.

Першыя афіцыйныя спаборніцтвы па стральбе з лука прайшлі ў 1900 г. на II Алімпійскіх гульнях. Лучнікі спаборнічалі таксама на Алімпійскіх гульнях 1904, 1908 і 1920 гг., аднак рэгламент і правілы выканання практыкаванняў пастаянна мяняліся. Менавіта з гэтым звязана выключэнне стральбы з лука з алімпійскай праграмы ў 1924 г.

У 1931 г. была створана Міжнародная федэрацыя стральбы з лука (Federation internationale de tir a l'arc, FITA), якая аб’ядноўвае 140 нацыянальных федэрацый, са штаб-кватэрай у Лазане (Швейцарыя). Стральба з лука канчаткова зацверджана як алімпійскі від спорту з 1958 г., аднак да 1972 г. спаборніцтвы не праводзіліся з-за адсутнасці адзіных міжнародных правіл. FITA вырашыла гэтую праблему, яна ж распрацоўвае і паляпшае правілы, па якіх праходзяць спаборніцтвы цяпер.

Стральба з лука, ахутаная рамантыкай і сярэднявечнымі сярэдневяковымі легендамі, шмат дае для фізічнага выхавання і гарманічнага развіцця – любы чалавек можа падабраць падыходзячы для сябе па сіле лук. Займацца можна круглы год, і не толькі індывідуальна, але таксама групамі і нават усёй сям’ёй.

Беларуская лучніца Кацярына Цімафеева. Крыніца: Спортtime
Беларуская лучніца Кацярына Цімафеева. Крыніца: Спортtime

Міжнародны турнір па 3D-стральбе з лука “Марафон 100 звяроў” у Гродне. Крыніца: http://www.archery.by

Міжнародны турнір па 3D-стральбе з лука “Марафон 100 звяроў” у Гродне. Крыніца: http://www.archery.by

Набірае папулярнасць новая разнавіднасць гэтага віду спорту – 3D-стральба з лука. Стралкі вядуць агонь па аб’ёмных мішэнях, якія імітуюць жывёл у натуральную велічыню ва ўмовах натуральнага ландшафту. Турніры даюць магчымасць усім жадаючым атрымаць асалоду ад прыроды, папулярызуюць спартыўную актыўнасць, фарміруюць экалагічны падыход да забаў і адпачынку.

Стральба з лука на тэрыторыі Беларусі
Стральба з лука ў БССР

У БССР спартыўная стральба з лука развівалася з 1960-х гг., у першую чаргу ў Мінску і Брэсце. Гурткі і секцыі функцыянавалі на некаторых буйных беларускіх прадпрыемствах, часта пры падтрымцы ДТСААФ і прафсаюзаў. Спартсмены-аматары працавалі на суботніках, ператвараючы ў стрэльбішча і ціры пусткі і непрыстасаваныя памяшканні.

У 1971 г. стральба з лука была ўключана ў праграму Спартакіяды народаў СССР, а ў 1972 г. вярнулася ў праграму Алімпійскіх гульняў. Каб падрыхтаваць беларускіх лучнікаў да паспяховых выступленняў, у рэспубліку былі запрошаны львоўскія трэнеры. Львоўскі інстытут фізкультуры ў той час быў адзінай навучальнай установай СССР, выпускнікі якога маглі працаваць трэнерамі па стральбе з лука.

У 1969 г. з Львова ў Брэст па запрашэнні спартыўнага таварыства “Чырвоны сцяг” для трэнерскай працы пераехаў Міхаіл Пузяк. На працягу некалькіх наступных гадоў у Мінск прыехалі Канстанцін Сарока, Васіль Худоба, Алег Дуплій, Алег Дубінін, Ала Мельнік і іншыя спартсмены.

Канстанцін Сарока – легендарная асоба ў беларускім спорце: таленавіты стралок з лука, першы майстар спорту БССР. Васіль Худоба – рэкардсмен СССР, адзін з лепшых савецкіх лучнікаў таго часу. Пра ўплыў Васіля Худобы на свой спартыўны лёс цёпла ўспамінае алімпійскі прызёр Барыс Ісачанка ў кнізе “Серебряныя стрелы”.

Ураджэнец Брэста Барыс Ісачанка пачаў трэніравацца ў 1972 г. Яго пастаянным трэнерам стаў Міхаіл Пузяк. На ХХІІ Алімпійскіх гульнях 1980 г. у Маскве Барыс Ісачанка заваяваў сярэбраны медаль. Гэта лепшае дасягненне беларускіх стралкоў з лука, не пераўзыдзенае і па сённяшні дзень.

Міхаіл Пузяк і Барыс Ісачанка. Крыніца: Беларуская федэрацыя стральбы з лука: 2017
Міхаіл Пузяк і Барыс Ісачанка. Крыніца: Беларуская федэрацыя стральбы з лука: 2017

Алена Марфель. Крыніца: Беларуская федэрацыя стральбы з лука: 2017
Алена Марфель. Крыніца: Беларуская федэрацыя стральбы з лука: 2017


Аматарам спорту добра вядома магілёўская школа стральбы з лука, у тым ліку імёны трэнераў Уладзіміра Карабіцына і Барыса Любімава.

Прадмет асаблівага гонару магілёўскіх лучнікаў – спецыялізаванае стрэльбішча. У 1970-х гг. сіламі спартсменаў і трэнераў кулявое стрэльбішча ў Магілёве было пераабсталявана ў стадыён для стральбы з лука.

Ураджэнка Магілёва Алена Марфель – чэмпіёнка свету па стральбе з лука, абсалютная чэмпіёнка Еўропы – устанавіла два сусветныя рэкорды. Яе дасягненні ўнесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса.

У 1972 г. у г. Мазыры Гомельскай вобласці пачаў трэніраваць лучнікаў Рыгор Ткач. У 1973 г. секцыя стральбы з лука адкрылася пры Мазырскім гарадскім аддзяленні спартыўнага таварыства “Дынама”, трэнер – Сяргей Кавалеўскі.

Стральба з лука ў Мінску развівалася з 1960-х гг. пры падтрымцы ДТСААФ і спартыўнага таварыства “Дынама”.

Пад кіраўніцтвам трэнераў Алега Дуплія, Алега Дубініна, Алы Мельнік паспяхова выступалі Ігар Кагай, Вольга Забугіна, Уладзімір Апарын, Вольга Якушава і іншыя спартсмены.

Стральба з лука ў Рэспубліцы Беларусь

У 1992 г. была сфарміравана нацыянальная каманда па стральбе з лука. Беларуская федэрацыя стральбы з лука стала членам FITA.

Беларуская школа стральбы з лука беражліва захоўвае традыцыі і паспяхова развіваецца.

З 1980 г. у Брэсце праводзіцца турнір па стральбе з лука на прызы лётчыка-касманаўта Пятра Клімука, ураджэнца вёскі Камароўка (цяпер – Тамашоўка) Брэсцкага раёна. З часам спаборніцтвы сталі міжнароднымі. Беларускія спартсмены, якія ўдзельнічаюць у іх, маюць магчымасць зарабіць рэйтынг, каб трапіць у нацыянальную каманду.

Спаборніцтвы праходзяць на спецыялізаваным стрэльбішчы “Лукадром” Брэсцкай гарадской спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву. Трэнеры – Міхаіл Пузяк, Марыя Пузяк, Марына Скорабагатава. Трэнерскай працай таксама займаецца Барыс Ісачанка. Выпускнікі – Максім Кунда, параалімпійская чэмпіёнка Таццяна Грышко і іншыя спартсмены.


У Магілёве працуюць Магілёўская гарадская спартыўная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 1, Магілёўская спартыўная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву прафсаюзаў “Юнацтва”, Магілёўская абласная школа вышэйшага спартыўнага майстэрства.

У 1989 г. аддзяленне стральбы з лука было адкрыта ў Магілёўскім вучылішчы алімпійскага рэзерву. Трэнеры – Барыс Любімаў і Ніна Любімава. Магілёўскае спецыялізаванае стрэльбішча па стральбе з лука СДЮШАР прафсаюзаў “Юнацтва” з’яўляецца базай алімпійскай падрыхтоўкі беларускіх лучнікаў.

У Магілёве вучыліся такія вядомыя спартсмены, як Уладзімір Даўганосаў, Аляксандр Лягушаў, Антон Кароўкін, Ганна Марусава, Мікалай Марусаў, Карына Дзёмінская і бронзавы прызёр I Еўрапейскіх гульняў Антон Прылепаў.

Аддзяленне стральбы з лука працуе ў Бабруйскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. Нязменны трэнер – Сяргей Кавалеўскі, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь. Адна з яго выхаванак – Алена Кузняцова.

У Мінску працягвае трэніраваць спартсменаў Ала Мельнік. А ў Гродне паспяхова працуе трэнерам Ігар Шулейка.

Выдатна выступае жаночая зборная Рэспублікі Беларусь. У яе складзе – Кацярына Цімафеева, Ганна Марусава, Алена Толкач. Каманда заваявала сярэбраны медаль на чэмпіянаце свету 2013 г. i сярэбраны медаль на I Еўрапейскіх гульнях.

Злева направа: Алена Толкач, Ганна Марусава, Кацярына Цімафеева. Крыніца: http://www.archery.by
Злева направа: Алена Толкач, Ганна Марусава, Кацярына Цімафеева. Крыніца: http://www.archery.by

III Міжнародны турнір па 3D-стральбе з лука “Вясенняе паляванне” 2017 г. Крыніца: http://noc.by
III Міжнародны турнір па 3D-стральбе з лука “Вясенняе паляванне” 2017 г. Крыніца: http://noc.by


З 2015 г. у Беларусі праводзяцца міжнародныя турніры па 3D-стральбе з лука. Адзін з арганізатараў – кіраўнік мінскага стралковага клуба “Archery Club” Алег Лаўрэнцьеў. Для ўдзельнікаў турніраў – спартсменаў з многіх краін свету – арганізаваны бязвізавы ўезд у Беларусь. Турніры праводзяцца пад Гродна, на тэрыторыі з пагорыстым ландшафтам. На трасе спаборніцтваў размяшчаюцца мішэні жывёл у натуральным памеры, пры гэтым прадстаўлена практычна ўся беларуская фаўна. Прафесіяналы і аматары маюць магчымасць не толькі зрабіць трапны стрэл, але і атрымаць асалоду ад беларускай прыроды і наведаць Гродна.

Беларуская федэрацыя стральбы з лука
Беларуская федэрацыя стральбы з лука

Грамадскае аб’яднанне “Беларуская федэрацыя стральбы з лука” заснавана ў 1992 г. Мае зарэгістраваныя афіцыйныя сімвалы – эмблему, флаг і нагрудныя знакі.

Афіцыйны сайт ГА “Беларуская федэрацыя стральбы з лука”: http://www.archery.by/

Чэмпіёны і прызёры I Еўрапейскіх гульняў

Беларускія лучнікі паспяхова выступілі на I Еўрапейскіх гульнях, якія праходзілі ў 2015 г. у сталіцы Азербайджана Баку.

Жаночая зборная Беларусі па стральбе з лука ў складзе Ганны Марусавай, Кацярыны Цімафеевай і Алены Толкач выйграла сярэбраны медаль у камандных спаборніцтвах, а Антон Прылепаў заваяваў бронзавы медаль у асабістым турніры.

Жаночая зборная Беларусі па стральбе з лука. Крыніца: http://www.archery.by
Жаночая зборная Беларусі па стральбе з лука. Крыніца: http://www.archery.by

Антон Прылепаў. Крыніца: http://www.archery.by
Антон Прылепаў. Крыніца: http://www.archery.by


Сярэбраныя медалі:

Ганна Анатольеўна Марусава

Ганна Анатольеўна Марусава. Крыніца: http://www.archery.by

Нарадзілася 8 студзеня 1978 г.

Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2000 і 2004 гг., сярэбраны прызёр чэмпіянату свету ў камандных спаборніцтвах, прызёр чэмпіянату Еўропы ў камандных спаборніцтвах.


Кацярына Мікалаеўна Цімафеева

Кацярына Мікалаеўна Цімафеева. Крыніца: http://www.archery.by

Нарадзілася 13 лістапада 1976 г. у г. Мазыры Гомельскай вобласці.

Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2008 і 2012 гг., сярэбраны прызёр чэмпіянату свету ў камандных спаборніцтвах, прызёр чэмпіянату Еўропы ў камандных спаборніцтвах, прызёр Сусветных спартыўных гульняў сярод вайскоўцаў у камандным заліку.


Алена Аляксандраўна Толкач

Алена Аляксандраўна Толкач. Крыніца: http://www.archery.by

Нарадзілася 3 лютага 1989 г. у Гродне.

Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.

Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету ў камандных спаборніцтвах, прызёр чэмпіянатаў Еўропы.


Бронзавы медаль:

Антон Міхайлавіч Прылепаў

Антон Міхайлавіч Прылепаў. Крыніца: Наш спорт

Нарадзіўся 5 лютага 1984 г. у Магілёве.

Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2004 і 2016 гг., чэмпіён свету сярод юніёраў, прызёр чэмпіянатаў Еўропы.

Крыніцы, выкарыстаныя ў праекце

Кнігі:

  1. Белорусский олимпийский учебник : учеб. пособие для студентов вузов по специальностям физ. культуры, спорта и туризма : (с электрон. прил.) / [М. Е. Кобринский и др.]. – 2-е изд., перераб. и доп. – Минск : Респ. ин-т высш. шк., 2012. – 225 с.
  2. Бохан, Ю. М. Узбраенне насельніцтва беларускіх зямель у XIV–XVI стагоддзях / Ю. М. Бохан. – Мінск : Беларусь, 2012. – 150 с. – С. 62.
  3. Исаченко, Б. В. Серебряные стрелы / Б. В. Исаченко, В. Г. Кукуня. – Минск : Полымя, 1989. – 125 с.
  4. Коваленко, В. С. История пулевой стрельбы в Беларуси : справ.-метод. пособие / В. С. Коваленко, В. В. Коваленко. – Минск : Бонем, 2008. – 199 с.
  5. Коути, Е. Женщины Викторианской Англии : от идеала до порока / К. Коути, К. Гринберг. – М. : Алгоритм, 2013. – 318 с.
  6. Кто есть Кто в Республике Беларусь. Спорт = Who is Who in the Republic of Belarus. Sport : энциклопедия / под ред. И. В. Чекалова. – Минск : Минсктиппроект, 1999. – 253 с.
  7. Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск : Беларус. энцыкл., 2005. – 497 с.
  8. Сыманович, П. Г. Стрельба из лука – основы техники : пособие / П. Г. Сыманович ; Мозыр. гос. пед. ин-т. – Мозырь : МГПИ, 2002. – 62 с.
  9. Сыманович, П. Г. Теоретические и методические основы многолетней подготовки стрелков из лука / П. Г. Сыманович ; Белорус. нац. техн. ун-т. – Минск : БНТУ, 2005. – 168 с.

Артыкулы з перыядычных выданняў:

  1. Далідовіч, П. Пацэліць у яблычак, або Што за спорт такі: стральба з лука? : [гутарка з членам нац. сборнай Беларусі, неаднаразовым прызёрам серый Гран-пры П. Далідовічам] / П. Далідовіч ; гутарыла Д. Лабажэвіч // Звязда. – 2015. – 24 крас. – С. 19.
  2. Исаченко, Б. Корейцы фиксировали каждый наш шаг. Сейчас они мировые лидеры : [беседа с серебряным призером Олимп. игр по стрельбе из лука Б. Исаченко] / Б. Исаченко ; беседовал С. Солонкевич ; фото : С. Солонкевич // Спортtime. – 2018. – № 9. – С. 54–57.
  3. Лаврентьев, О. Тихая охота : [беседа рук. «Archery Club», членом нац. сборной Беларуси по стрельбе из лука О. Лаврентьевым] / О. Лаврентьев ; беседовала Е. Остапенко // Наш спорт. – 2015. – № 9. – С. 32.
  4. Прилепов, А. Стрельба, как покер : [беседа со спортсменом А. Прилеповым] / А. Прилепов ; беседовала Н. Алёхина ; фото А. Шелегова // Спортtime. – 2016. – № 8. – С. 10–13.
  5. Прилепов, А. Хочу побороться за место на олимпийском пьедестале : [беседа с многократным призером чемпионатов Европы по стрельбе из лука А. Прилеповым] / А. Прилепов ; беседовала Е. Остапенко // Наш спорт. – 2015. – № 12. – С. 6–8.
  6. Пупкевич С. Н. Цели луковые: чем живут белорусские стрелки? : [беседа с исполняющим обязанности главного тренера национальной сборной Беларуси по стрельбе из лука С. Н. Пупкевичем] / С. Н. Пупкевич ; беседовала С. Сиротко ; фото А. Шелегова // Спортtime. – 2017. – № 11. – С. 18–21.
  7. Тимофеева, Е. Дуэль с… собой : [беседа с гл. тренером нац. сборной Беларуси по стрельбе из лука Е. Тимофеевой] / Е. Тимофеева ; беседовала Н. Алехина ; фото : М. Кождан // Спортtime. – 2018. – № 9. – С. 14–18.
  8. Холод, А. Лук и стрелы Екатерины Тимофеевой / А. Холод ; фото А. Холода // Армия. – 2017. – № 6. – С. 24–25.

Выяўленчы матэрыял:

  1. Могилевский спорт на XXVIII Олимпийских Играх, 13–29 августа 2004 года, Афины (Греция) [Изоматериал] : Болеем за наших! : [плакат] / Могилев. завод лифтового машиностроения" [и др.]. – [Минск] : Асобны Дах, 2004. – 1 л.
  2. Белорусская федерация стрельбы из лука [Изоматериал] = Belarussian Archery Federation : 2014 : календарь соревнований / Белорус. федерация стрельбы из лука. – [Минск : б. и., 2014]. – 14 л.
  3. 2014 [Изоматериал] : серебряные призеры Чемпионата мира –2013: Екатерина Тимофеева, Елена Толкач, Анна Марусова : [табель-календарь] / Белорус. федерация стрельбы из лука. – [Минск : б. и., 2014]. – 1 л.
  4. Белорусская федерация стрельбы из лука [Изоматериал] : 2017 : [наст. перекид. календарь] / Редакция журн. «Лесное и охотничье х-во» ; Белорус. федерация стрельбы из лука. – [Беларусь : б. и., 2017 (Минск]. – 7 л.
  5. Белоруссия спортивная [Изоматериал] : от спартакиады – к спартакиаде / [«Фото и жизнь» ; авт. текста В. Витман ; фото : В. Барановский и др.]. – Минск : [б. и.], 1971. – 72 с.
  6. Биоком [Изоматериал] : 2010 : можно восхищаться древностью, но следовать современности… : [наст. перекид. календарь]. – [Б. м. : б. и., 2010]. – 14 л.
  7. Lepcke, F. "Bogenspannerin" [Выяўленчы матэрыял] : [скульптура : паштоўка] / скульптар F.Lepcke. – S. l. : BNC, [1910?]. – 1 л.
  8. Грунвальдская бітва ў выявах [Выяўленчы матэрыял] : па матэрыялах з фондаў Нац. б-кі Беларусі : Грунвальд – 600 : камплект паштовак / адк. за вып. Л. В. Гарбачова ; Нац. б-ка Беларусі. – 2-е выд. – Мінск : Нац. б-ка Беларусі, 2012. – 16 л.

Электронныя рэсурсы:

  1. Английский длинный лук [Электронный ресурс] // Википедия : свобод. энцикл. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org. – Дата доступа: 29.03.2019.
  2. Антон Прилепов завоевал бронзу в стрельбе из лука на Европейских играх [Электронный ресурс] // ARCHERY.BY / Офиц. сайт Белорус. федерации стрельбы из лука. – Режим доступа: http://www.archery.by/news/view/55. – Дата доступа: 29.03.2019.
  3. Белорусские лучницы завоевали серебро в командном турнире Европейских игр в Баку [Электронный ресурс] // ARCHERY.BY / Офиц. сайт Белорус. федерации стрельбы из лука. – Режим доступа: http://www.archery.by/news/view/56. – Дата доступа: 29.03.2019.
  4. Далидович, П. Попасть в яблочко, или Что за спорт такой: стрельба из лука? [Электронный ресурс] : [беседа с членом нац. сборной Беларуси, неоднократ. призером серий Гран-при П. Далидовичем] / П. Далидович ; беседовала Д. Лобажевич // Звязда. – 2015. – 24 крас. – Рэжым доступу: http://zviazda.by/be/news/20150424/1429856951-popast-v-yablochko-ili-chto-za-sport-takoy-strelba-iz-.... – Дата доступу: 28.03.2019.
  5. Деминская завоевала серебро на Кубке Европы в словенской Любляне [Электронный ресурс] // ARCHERY.BY / Офиц. сайт Белорус. федерации стрельбы из лука. – Режим доступа: http://www.archery.by/news/view/34. – Дата доступа: 28.03.2019.
  6. Ковалевский, Сергей Александрович [Электронный ресурс] // BOBR.BY : [Бобруйс. интернет-портал]. – Режим доступа: https://wiki.bobr.by. – Дата доступа: 15.04.2019.
  7. Марков, А. Стрельба из лука в Рыбинске: 40 лет спустя [Электронный ресурс]. Часть 4: Воспитание чемпионов / А. Марков // Стрельба из лука. – Режим доступа: http://www.archery-sila.ru/stati/985-rybinsk-40-let-4-chast.html. – Дата доступа: 28.03.2019.
  8. Мухоровская, Т. В Бресте более 80 лучников Беларуси сразились за звание лучшего [Электронный ресурс] / Т. Мухоровская // Виртуальный Брест. – 2011. – 19 июня. – Режим доступа: https://virtualbrest.by/news10264.php. – Дата доступа: 28.03.2019.
  9. На чемпионате мира в Турции белорусские лучницы установили национальные рекорды [Электронный ресурс] // ARCHERY.BY / Офиц. сайт Белорус. федерации стрельбы из лука. – Режим доступа: http://www.archery.by/news/view/37. – Дата доступа: 28.03.2019.
  10. Наша гордость [Электронный ресурс] // Могилевский областной спортивный клуб «Спартак» / Федерация Профсоюзов Беларуси. – Режим доступа: https://spartakfpb.by/nagrady. – Дата доступа: 28.03.2019.
  11. Стрельба из лука на летних Олимпийских играх 1900 [Электронный ресурс] // Википедия : свобод. энцикл. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org. – Дата доступа: 28.03.2019.
  12. Тренеры [Электронный ресурс] // Archery Club. – Режим доступа: http://archeryclub.by/trenirovki/trenery/. – Дата доступа: 28.03.2019.
  13. III Международный турнир по 3D стрельбе из лука «Весенняя охота» пройдет 19–21 мая [Электронный ресурс] // Национальный олимпийский комитет Республики Беларусь. – Режим доступа : http://noc.by/news/iii-mezhdunarodnyj-turnir-po-3d-strelbe-iz-luka-vesennyaya-okhota-projdet-19-21-m.... – Дата доступа: 28.03.2019.
  14. XI Международный 3D марафон «100 Зверей» [Электронный ресурс] // ARCHERY.BY / Офиц. сайт Белорус. федерации стрельбы из лука. – Режим доступа: http://www.archery.by/news/view/72. – Дата доступа: 01.04.2019.

Бібліятэкарам