СКАЧКІ НА БАТУЦЕ

Скачкі на батуце – алімпійскі від спорту, у якім гімнасты спаборнічаюць у выкананні акрабатычных практыкаванняў падчас бесперапынных рытмічных скачкоў з кручэннем без затрымак або прамежкавых скачкоў.

Гісторыя ўзнікнення і развіццё ў свеце

Батут вядзе сваю гісторыю з даўніх часоў: прадстаўнікі народаў Крайняй Поўначы падкідвалі на нацягнутых шкурах марскіх жывёл ваяроў і паляўнічых, што садзейнічала развіццю іх спрыту і скакучасці. Папярэднікам сучаснага батута можна лічыць страховачную сетку, якая выкарыстоўвалася цыркавымі гімнастамі пры выкананні нумароў пад купалам цырка. З развіццём тэхналогій падкідная сетка прывяла да стварэння батута і ўзнікнення новага віду спорту.

Сучасны батут абавязаны сваім узнікненнем амерыканскім гімнастам Джорджу Нісэну і Лары Грысвалду. У сярэдзіне 1930-х гг. Нісэн і Грысвалд пабудавалі прататып батута з брызента, прымацаванага да жалезнай рамы гумовымі джгутамі, і выкарыстоўвалі яго для трэніровак і арганізацыі забаў на кірмашах і карнавалах у ЗША і Мексіцы.

Джордж Нісэн у 1950-е гг. Крыніца: https://www.sandiegoreader.com Джордж Нісэн у 1950-е гг. Крыніца: https://www.sandiegoreader.com

Лары Грысвалд. Крыніца:  https://alchetron.com
Лары Грысвалд. Крыніца: https://alchetron.com


Падчас Другой сусветнай вайны скачкі на батуце сталі выкарыстоўвацца ў працэсе падрыхтоўкі ваенных лётчыкаў. У сярэдзіне 1950-х гг. скачкі на батуце пачынаюць інтэнсіўна развівацца ў Заходняй Еўропе. У 1959 г. Міжнародная федэрацыя гімнастыкі хадайнічала аб прызнанні скачкоў на батуце новым відам гімнастычнага шматбор’я.

У 1964 г. была створана Міжнародная федэрацыя скачкоў на батуце. У гэтым жа годзе ў Лондане адбыўся першы чэмпіянат свету. Першымі чэмпіёнамі свету ў скачках на батуце сталі амерыканцы Дэн Мілмэн і Джудзі Вілс Клайн.

Дэн Мілмэн і Джудзі Вілс – першыя чэмпіёны свету па скачках на батуце (1964). Крыніца: http://www.trampolinepundit.comДэн Мілмэн і Джудзі Вілс – першыя чэмпіёны свету па скачках на батуце (1964). Крыніца: http://www.trampolinepundit.com

У 1985 г. скачкі на батуце ўвайшлі ў праграму ІІ Сусветных гульняў. У 1988 г. Міжнародны алімпійскі камітэт прызнаў Міжнародную федэрацыю скачкоў на батуце, што садзейнічала ўключэнню скачкоў на батуце ў спіс алімпійскіх відаў спорту.

У верасні 2000 г. у час Гульняў XXVII Алімпіяды ў Сіднэі былі разыграны першыя медалі ў спаборніцтвах па скачках на батуце. Першымі алімпійскімі чэмпіёнамі сталі Ірына Караваева і Аляксандр Маскаленка, якія прадстаўлялі каманду Расіі.

Ірына Караваева. Крыніца: https://ria.ruІрына Караваева. Крыніца: https://ria.ru

Аляксандр Маскаленка – алімпійскі чэмпіён Сіднэя і сярэбраны прызёр Афін. Крыніца:  https://www.championat.comАляксандр Маскаленка – алімпійскі чэмпіён Сіднэя і сярэбраны прызёр Афін. Крыніца: https://www.championat.com

Развіццё скачкоў на батуце на тэрыторыі Беларусі

Цікавасць да выканання практыкаванняў на батуце ўзнікла ў сярэдзіне 1930-х гг. У 1936–1940 гг. батут выкарыстоўваўся ў якасці дапаможнага сродку на трэніроўках гімнастаў і акрабатаў, а таксама пры падрыхтоўцы лётчыкаў і парашутыстаў. У сярэдзіне 1950-х гг. скачкамі на батуце як адным з відаў акрабатыкі сталі займацца ў Віцебску, Мінску і Гомелі.

У 1966 г. у Віцебску распачаў сваю трэнерскую працу Уладзімір Швальбо.

Уладзімір Швальбо. Крыніца: http://www.school12.vitebsk.byУладзімір Швальбо. Крыніца: http://www.school12.vitebsk.by

Да пачатку 1970-х гг. пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскіх і ўсесаюзных спаборніцтваў сталі выхаванцы Уладзіміра Швальбо Валерый Вагель, Валерый Янушкоўскі, Уладзімір Ладункін і Таццяна Чуміна. У 1976 г. Таццяна Мамай стала чэмпіёнкай Еўропы сярод юніёраў у сінхронных скачках, пара Таццяна Чуміна – Таццяна Мамай заваявала тры залатыя медалі чэмпіянату СССР у індывідуальных і сінхронных скачках. У 1980-х гг. пераможцамі і прызёрамі чэмпіянатаў свету, Еўропы і СССР былі Лілія Іванова, Наталля Глініна і Таццяна Чуміна.


Развіццё скачкоў на батуце на сучасным этапе

У 1993 г. чэмпіёнамі Еўропы сталі Дзмітрый Паляруш і Мікалай Казак, бронзавых медалёў удастоіліся Вера Пішчэйка, Галіна Лебедзева і Марына Нікіціна. У 1994 г. мужчынская зборная стала чэмпіёнам свету, у 1996 і 1998 гг. двойчы заваёўвала сярэбраныя ўзнагароды. Жаночая каманда ў 1996 г. станавілася бронзавым прызёрам, а у 1998 г. заняла 2-е месца.

Беларуская каманда па скачках на батуце на ХХ чэмпіянаце свету ў Сіднэі. На здымку: галоўны трэнер Валерый Вагель, удзельнікі чэмпіянату Яўген Бяляеў, Мікалай Казак, Галіна Лебедзева, Уладзімір Какорка і Алег Бандарык (1998, БелТА). Крыніца:  http://www.stranicysporta.belta.by Беларуская каманда па скачках на батуце на ХХ чэмпіянаце свету ў Сіднэі. На здымку: галоўны трэнер Валерый Вагель, удзельнікі чэмпіянату Яўген Бяляеў, Мікалай Казак, Галіна Лебедзева, Уладзімір Какорка і Алег Бандарык (1998, БелТА). Крыніца: http://www.stranicysporta.belta.by

Галіна Лебедзева і Мікалай Казак (2003, БелТА). Крыніца:  http://www.stranicysporta.belta.by Галіна Лебедзева і Мікалай Казак (2003, БелТА). Крыніца: http://www.stranicysporta.belta.by


У верасні 2000 г. на XXVII Алімпійскіх гульнях у Сіднэі адбыліся першыя спаборніцтвы па скачках на батуце, дзе Дзмітрый Паляруш заняў 5-е месца. У 2004 г. Дзмітрый зноў выступаў на Алімпіядзе ў Афінах, дзе стаў чацвёртым.

У 2016 г. на Гульнях XXXI летняй Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра віцебскі спартсмен Уладзіслаў Ганчароў стаў першым беларускім алімпійскім чэмпіёнам у скачках на батуце.

Уладзіслаў Ганчароў – алімпійскі чэмпіён у скачках на батуце (2016). Крыніца:  http://www.belta.by Уладзіслаў Ганчароў – алімпійскі чэмпіён у скачках на батуце (2016). Крыніца: http://www.belta.by

Нароўні з такімі тытулаванымі спартсменамі, як Мікалай Казак і Таццяна Пятрэня, у склад нацыянальнай каманды па скачках на батуце ўваходзяць маладыя перспектыўныя спартсмены, майстры спорту міжнароднага класа Уладзіслаў Ганчароў, Алег Рабцаў, Ганна Гарчанок (Ганчарова) і Марыя Махарынская.

Лагатып грамадскай арганізацыі “Беларуская асацыяцыя гімнастыкі”. Крыніца: http://www.bga.by Лагатып грамадскай арганізацыі “Беларуская асацыяцыя гімнастыкі”. Крыніца: http://www.bga.by

Папулярызацыяй і развіццём скачкоў на батуце ў Рэспубліцы Беларусь, падрыхтоўкай спартсменаў, арганізацыяй і правядзеннем рознага роду спаборніцтваў займаецца грамадская арганізацыя “Беларуская асацыяцыя гімнастыкі” (ГА “БАГ”). Беларуская асацыяцыя гімнастыкі аб’ядноўвае спартсменаў, трэнераў, суддзяў і спецыялістаў па гімнастычны відах спорту: спартыўнай гімнастыцы, мастацкай гімнастыцы, акрабатыцы, спартыўнай аэробіцы, скачках на батуце і аздараўленчай гімнастыцы. Афіцыйны сайт: http://www.bga.by


Чэмпіёны і прызёры І Еўрапейскіх гульняў

У чэрвені 2015 г. Уладзіслаў Ганчароў стаў уладальнікам срэбнай медалі ў індывідуальных скачках на батуце, пара Ганчароў – Казак заняла 2-е месца ў сінхронных скачках. У жаночых індывідуальных скачках на батуце Ганна Гарчанок удастоілася бронзавага медаля.

Уладзіслаў Ганчароў і Мікалай Казак (2015, БелТА). Крыніца:  http://www.stranicysporta.belta.by Уладзіслаў Ганчароў і Мікалай Казак (2015, БелТА). Крыніца: http://www.stranicysporta.belta.by

Уладзіслаў Ганчароў. Крыніца: http://www.bga.by Уладзіслаў Ганчароў. Крыніца: http://www.bga.by

Уладзіслаў Ганчароў (02.12.1995, г. Віцебск). Майстар спорту міжнароднага класа па скачках на батуце, чэмпіён Гульняў XXXI Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра (2016), чэмпіён і прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы, двухразовы срэбраны прызёр І Еўрапейскіх гульняў (2015).


Мікалай Казак. Крыніца:  http://www.bga.by Мікалай Казак. Крыніца: http://www.bga.by

Мікалай Казак (08.09.1977, г. Віцебск). Майстар спорту міжнароднага класа па скачках на батуце, шматразовы пераможца і прызёр чэмпіянатаў свету па скачках на батуце, сярэбраны прызёр І Еўрапейскіх гульняў (2015).


Ганна Гарчанок. Крыніца: http://people.vlib.by Ганна Гарчанок. Крыніца: http://people.vlib.by

Ганна Гарчанок (11.02.1992, г. Віцебск). Майстар спорту міжнароднага класа па скачках на батуце, чэмпіёнка і прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы, бронзавы прызёр І Еўрапейскіх гульняў (2015).


Крыніцы інфармацыі, выкарыстаныя ў праекце:

Інфармацыйныя рэсурсы:

  • ГА “Беларуская асацыяцыя гімнастыкі” (БАГ) http://www.bga.by/rus/trumpling/
  • Государственное учебно-спортивное учреждение «Витебская специализированная детско-юношеская школа олимпийского резерва № 1» http://sportshkola1.by/batytinfo.html
Бібліятэкарам