ПЛЯЖНЫ ФУТБОЛ

Пляжны футбол – спартыўная гульня, заснаваная на правілах гульні Міжнароднай федэрацыі футбола (Federation Internationale de Football Association, FIFA).

Асноўныя адрозненні пляжнага футбола ад яго класічнага папярэдніка:

  • пясчанае пакрыццё гульнявой пляцоўкі і яе невялікая плошча;
  • адсутнасць абутку ў спартсменаў;
  • наяўнасць 5 гульцоў у камандзе, уключаючы варатара;
  • невялікая працягласць матчу (3 перыяды па 12 хв. кожны);
  • штрафны ўдар прабіваецца з адлегласці ў 9 м;
  • магчымасць неабмежаванай колькасці замен падчас матчу;
  • адсутнасць становішча “па-за гульнёй” і інш.
Гісторыя развіцця пляжнага футбола ў свеце

Пляжны футбол зарадзіўся ў Бразіліі, чаму спрыяў цёплы клімат і доўгія пясчаныя пляжы на ўзбярэжжы. Асновай для выпрацоўкі правілаў новай гульні сталі правілы класічнага футбола, аднак велізарнае адрозненне паміж травяным і пяcчаным пакрыццём і памерамі поля прывялі да ўзнікнення новага самастойнага віду спорту. Сёння пляжны футбол – адзін з відаў спорту ХХI стагоддзя, якія вельмі інтэнсіўна развіваюцца. Гэтаму паспрыяў удзел у матчах вядомых ва ўсім свеце футбольных зорак – француза Эрыка Кантона, іспанца Хуліа Салінаса, бразільцаў Рамарыа, Жуніёра і Зіка.

Кантона Эрык
Крыніца: https://www.peoples.ru/sport/football/eric_cantona/

Рамарыа дэ Соўза Фарыя (Рамарыа)
Крыніца: https://football-pitch.ru/romario.html

Артур Антуньеш Каімбра (Зіка)
Крыніца: http://www.goalbox.ru/ziko-biografiya-i-goly-foto-i-video/



Першыя афіцыйныя правілы спаборніцтваў былі прыняты ў 1992 г. У гэтым жа годзе была створана Сусветная арганізацыя пляжнага футбола (Beach Soccer Worldwide, BSWW). Першы афіцыйны чэмпіянат свету па пляжным футболе быў праведзены ў 1995 г. у Рыа-дэ-Жанейра. У 1998 г. была створана Еўрапейская прафесійная ліга пляжнага футбола (European Pro Beach Soccer League, EPBSL). У 2005 г. было падпісана пагадненне паміж Сусветнай арганізацыяй пляжнага футбола (BSWW) і Міжнароднай федэрацыяй футбола (Federation Internationale de Football Association, FIFA) аб партнёрстве, што дало новы штуршок развіццю пляжнага футбола.

Сёння турніры па пляжным футболе арганізуюцца ў многіх краінах свету, гэты від спорту папулярны на ўсіх кантынентах. Турнір па пляжным футболе быў уключаны ў праграму Еўрапейскіх гульняў 2015 г. У 2016 г. пляжны футбол уваходзіў у паказальную праграму ХХХІ летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра.

Нацыянальная каманда Беларусі па пляжным футболе стане гаспадыняй турніру, які адбудзецца ў рамках ІІ Еўрапейскіх гульняў. За медалі будуць змагацца 8 наймацнейшых еўрапейскіх нацыянальных зборных: Беларусь, Італія, Іспанія, Партугалія, Расія, Швейцарыя, Украіна і Румынія.

Зборная Беларусі – гаспадыня турніру па пляжным футболе на ІІ Еўрапейскіх гульнях
Крыніца: http://www.beachsoccer.by/

Развіццё пляжнага футбола ў Беларусі

У Беларусі пляжны футбол развіваецца з пачатку 2000-х гг. У 2007 г. былі праведзены першыя абласныя спаборніцтвы, арганізаваны першы рэспубліканскі турнір, у якім спаборнічалі 8 лепшых рэгіянальных каманд. У лістападзе 2007 г. створана Беларуская федэрацыя пляжнага футбола (БФПФ). У 2008 г. БФПФ арганізавала першы афіцыйны чэмпіянат краіны па пляжным футболе. Па выніках гэтага турніру сфарміравана нацыянальная беларуская зборная. У 2009 г. упершыню быў разыграны Кубак Беларусі па пляжным футболе.

Сёння асацыяцыя “Федэрацыя пляжнага футбола” ў Рэспубліцы Беларусь (АФПФ) штогод праводзіць чэмпіянаты і першынствы абласцей і горада Мінска, рэспубліканскія чэмпіянаты з удзелам мужчынскіх, жаночых і юнацкіх каманд, Кубак адкрыцця сезону, Кубак Рэспублікі Беларусь, чэмпіянат Рэспублікі Беларусь.

Наша краіна – арганізатар міжнароднага турніру “Кубак дружбы”, які праводзіцца ў Віцебску ў рамках штогадовага міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар”. У турніры бяруць удзел нацыянальныя зборныя Расіі, Украіны, Беларусі, Ірана, Азербайджана і Турцыі.

Нацыянальная зборная Беларусі прымае ўдзел у спаборніцтвах Еўралігі (неафіцыйным чэмпіянаце Еўропы), чэмпіянатах свету, займаючы 8-е месца ў рэйтынгу еўрапейскіх каманд.

Нацыянальная зборная Беларусі па пляжным футболе
Крыніца: http://www.abff.by

Капітан зборнай – Ігар Брыштэль
Крыніца: https://minsk2019.by


Улетку 2018 года беларускія спартсмены і балельшчыкі атрымалі новы стадыён для пляжнага футбола ў цэнтры Мінска, дзе 1 300 гледачоў змогуць адначасова назіраць за спаборніцтвамі па пляжным футболе ў рамках ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 г.

Новы стадыён для пляжнага футбола ў цэнтры Мінска
Крыніца: http://www.beachsoccer.by

Лагатып асацыяцыі “Федэрацыя пляжнага футбола” ў Рэспубліцы Беларусь
Крыніца: http://www.beachsoccer.by/

Папулярызацыяй і развіццём пляжнага футбола ў Рэспубліцы Беларусь, падрыхтоўкай спартсменаў, арганізацыяй і правядзеннем рознага роду спаборніцтваў па пляжным футболе займаецца асацыяцыя “Федэрацыя пляжнага футбола” Рэспублікі Беларусь (АФПФ). Афіцыйны сайт: http://www.beachsoccer.by/


Крыніцы інфармацыі, выкарыстаныя ў праекце:

Літаратура:

  1. Войтова О. В., Кропивницкая Т. А. Особенности возникновения и становления пляжных игровых видов спорта в мире / Войтова О.В., Кропивницкая Т.А. // Молодая спортивная наука Беларуси : материалы Международной научно-практической конференции, Минск, 8–10 апреля 2014 г. : в 3 ч. / [редколлегия: Т. Д. Полякова (главный редактор) и др.]. – Минск, 2014. – Ч. 1. – С. 31–33.
  2. Пляжный футбол : методические рекомендации / [Ассоциация «Белорусская федерация футбола», Республиканское общественное объединение «Белорусская федерация пляжного футбола»]. – Витебск : Витебская областная типография, 2011. – 145 с.
  3. Ассоциация «Федерация пляжного футбола» в Республике Беларусь, 2014–2015 : [буклет]. – [Б. м. : б. и.], печ. 2013 (Витебск : Витебская областная типография). – 24, [2] с.
  4. Пляжный футбол Беларуси / [Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола», FIFA, РОО «Белорусская федерация пляжного футбола»]. – [Б. м. : б. и., 2010?] (Минск : В. И. З. А. Групп). – [18] с.
  5. Футбол : правила : Утверждены Министерством спорта Российской Федерации от 15.08.2016. – Москва : Проспект, 2017. – С. 118–190.

Інфармацыйныя рэсурсы:

  • Ассоциация «Федерация пляжного футбола» в Республике Беларусь (АФПФ) http://www.beachsoccer.by/
  • Ассоциация «Белорусская федерация футбола» (АБФФ) http://abff.by/




Бібліятэкарам