НАСТОЛЬНЫ ТЭНІС
Гісторыя ўзнікнення і развіцця ў свеце

Настольны тэніс – індывідуальная спартыўная гульня, якая вядзецца па пэўных правілах двума (адзіночная гульня) або чатырма (парная гульня) удзельнікамі, ракеткай і мячом на тэнісным стале, падзеленым на дзве роўныя паловы сеткай. Гульня доўжыцца да выйгрышу адным (аднымі) з сапернікаў 11 ачкоў пры перавазе не менш як у 2 ачкі.

Фоліс – падабенства гульні ў тэніс. Крыніца: кніга «Теория и методика настольного тенниса» Фоліс – падабенства гульні ў тэніс
Крыніца: кніга «Теория и методика настольного тенниса»

На жаль, у гісторыкаў і даследчыкаў няма дакладных фактаў узнікнення гэтай спартыўнай гульні. Знойдзеныя гістарычныя дакументы вельмі супярэчлівыя: у крыніцах згадваюцца Англія, Кітай і Японія.

Існуе версія, што настольны тэніс з’явіўся ў канцы XIX ст. дзякуючы аднаму экстравагантнаму аматару вялікага тэніса і дажджліваму англійскаму надвор’ю. Матывуючы тым, што на мокрых лужках складана гуляць, яму захацелася згуляць партыю ў памяшканні. З часам сталі гуляць на двух сталах з нацягнутай паміж імі сеткай.

Гульня жо-дэ-пом. Крыніца: кніга «Теория и методика настольного тенниса» Гульня жо-дэ-пом
Крыніца: кніга «Теория и методика настольного тенниса»

У канцы XIX ст. Джон Жак (John Jacques) назваў гульню “пінг-понг” (з-за гуку, які выдаецца шарыкамі: “пінг” – аб ракетку, “понг” – аб стол).

Па краінах і кантынентах гульню распаўсюджвалі англійскія маракі, калі іх караблі заходзілі ў парты.

1891 г. – новы этап у развіцці настольнага тэніса. Джэймс Гібс замяніў гумовыя і коркавыя мячы на полыя цэлулоідныя мячыкі, ідэальна прыдатныя для гульні ў “пінг-понг”. Маленькая вага мяча стала прычынай рэканструкцыі ракетак. На замену струнным прыйшлі ракеткі з фанеры з пакарочанымі ручкамі.

У 1900 г. настольны тэніс быў прызнаны асобным відам спорту.

У 1902 г. англійскі спартсмен Е.К. Гуд на спаборніцтвах па настольным тэнісе выкарыстаў ракетку са слоем порыстага каўчуку для вядзення дынамічнай гульні. Яго па праве лічаць аўтарам мадыфікацый ракетак, які ўнёс значны ўклад у развіццё гэтага віду спорту.

У 1908 г. настольны тэніс быў уключаны ў праграму Алімпіяды ў Лондане.

“Прадзядуля” сучаснага стала для гульні ў настольны тэніс: стол з сеткамі для гасімы. Другая палова XIX ст. Крыніца: http://ttfr.ru “Прадзядуля” сучаснага стала для гульні ў настольны тэніс: стол з сеткамі для гасімы. Другая палова XIX ст.
Крыніца: http://ttfr.ru

У студзені 1926 г. у Берліне была створана Міжнародная федэрацыя настольнага тэніса (International Table Tennis Federation – ITTF). І ў гэтым жа годзе ў Лондане яе намаганнямі быў праведзены чэмпіянат свету па настольным тэнісе. Цікавы факт: А. Мантэгю, старшыня федэрацыі, асабіста спансаваў арганізацыю гэтага чэмпіянату.

У пачатку 1950-х гг. было вынайдзена губчатае пакрыццё ракетак.

У 1957 г. быў створаны Еўрапейскі саюз настольнага тэніса (European Table Tennis Union – ETTU).

“Пінг-понг”. Мастак: Люсьен Дэйвіс (1901 г.). Крыніца: кніга «Теория и методика настольного тенниса» “Пінг-понг”. Мастак: Люсьен Дэйвіс (1901 г.)
Крыніца: кніга «Теория и методика настольного тенниса»

У 1961 г. японскія спартсмены сталі родапачынальнікамі новага ўдару з вельмі моцным верхнім кручэннем “топ-спін” (другая назва – “д’ябальскі мяч з Токіа”). Дзякуючы прымяненню элемента “топ-спін” настольны тэніс стаў адным з самых тэхнічна складаных відаў спорту.

Велізарная папулярнасць і шырокае развіццё настольнага тэніса ў свеце прывялі да ўключэння гэтага віду спорту ў праграмы Алімпійскіх гульняў.


Развіццё настольнага тэніса ў БССР

Настольны тэніс у Беларускай ССР пачаў развівацца пасля Вялікай Айчыннай вайны. У 1955–1956 гг. былі праведзены першыя Рэспубліканскія спаборніцтвы па настольным тэнісе.

Вядомыя трэнеры БССР:
Ю.К. Кульціясаў, В.С. Мяцеліца, У.Г. Болікаў, В.Г. Прохараў, Р.І. Харлап (Куліцкая), А.Л. Вайнштэйн, З.М. Шанюкевіч і Э.А. Зуб, Н.Ф. Іофе і У.А. Яфрэмаў.

Вядомыя спартсмены БССР:
Л. Кароткі, У. Злянко, В. Шаўчэнка, А. Мухаморава, Г. Якаўцава, І. Мінкевіч, В. Сінкевіч, А. Пяткевіч, Р. Іофе, Т. Рашэтнік, І. Явароўская, А. Скуратовіч.

Развіццё настольнага тэніса ў Рэспубліцы Беларусь

Высокія вынікі на чэмпіянатах свету і Еўропы пачынаючы з 90-х гадоў і да гэтага часу ў беларускім настольным тэнісе звязаны з імёнамі спартсменаў Уладзіміра Самсонава, Вікторыі і Веранікі Паўловіч, Яўгена Шчацініна, Таццяны Кастраміной, Паўла Платонава, Аляксандры Прывалавай і інш., а таксама іх трэнераў А.М. Пяткевіча, Т.Р. Пяткевіч і У.А. Яфрэмава.

Беларуская федэрацыя настольнага тэніса

Беларускае грамадскае аб’яднанне “Федэрацыя настольнага тэніса” (БГА “ФНТ”) сваёй мэтай бачыць развіццё настольнага тэніса ў Рэспубліцы Беларусь.

Сайт: http://www.bttf.by

ЧЭМПІЁНЫ І ПРЫЗЁРЫ I ЕЎРАПЕСКІХ ГУЛЬНЯЎ

Сярэбраны медаль:

Уладзімір САМСОНАЎ – адзіночны разрад

Уладзімір САМСОНАЎ

Заслужаны майстар спорту, Шматразовы пераможца і прызёр чэмпіянатаў Еўропы; трохразовы пераможца Кубка свету; пераможца 27 турніраў ITTF WORLD TOUR; пераможца Гранд-фіналу ITTF WORLD TOUR (1997); экс-першая ракетка свету (1998); удзельнік шасці Алімпіяд (1996, 2000, 2004, 2008, 2012, 2016); 4-е месца на Алімпіядзе-2016.


Спампаваць спіс літаратуры ў фармаце pdf

Крыніцы, выкарыстаныя ў праекце

Кнігі:

  1. Барчукова Г. В. Теория и методика настольного тенниса : учеб. для студентов вузов / Г. В. Барчукова, В. М. Богушас, О. В. Матыцин ; под ред. Г. В. Барчуковой. – М. : Академия, 2006. – 528 с.
  2. Захаров, Г. В. История настольного тенниса в Белоруссии (50–70-е годы) / Г. В. Захаров. – Минск : МЕТ, 2012. –125 с.
  3. Спортивные и подвижные игры : курс лекций / Витеб. гос. ун-т. – Витебск : Изд-во ВГУ, 2007. – 198 с.

Электронныя рэсурсы:

  • Белорусская федерация настольного тенниса [Электронный ресурс] . – Режим доступа: http://www.bttf.by. – Дата доступа: 19.01.2019.
  • История развития настольного тенниса в Мире [Электронный ресурс] // ФНТР : Федарация наст. тенниса России. – Режим доступа: http://ttfr.ru/rus/world_table_tennis_history. – Дата доступа: 19.01.2019.
Бібліятэкарам