ВЕЛАСІПЕДНЫ СПОРТ

Веласіпедны спорт (у шырокім сэнсе слова) – гэта перамяшчэнне па зямлі з выкарыстаннем транспартных сродкаў (веласіпедаў), рухомых мускульнай сілай чалавека.

Гісторыя ўзнікнення і развіццё ў свеце

Веласіпедны спорт (веласпорт) уключае такія дысцыпліны, як гонкі на трэку, шашы і па перасечанай мясцовасці, на горных веласіпедах, велатрыял, велабол, фігурную язду на веласіпедах. Акрамя таго, веласпорт – састаўная частка трыятлона.

Трэкавыя велагонкі – від веласпорту, які праходзіць на велатрэках або веладромах. На трэку праводзяцца гонкі індывідуальныя, камандныя, парныя і групавыя.

Шашэйныя велагонкі – адна з дысцыплін веласпорту, якая ўяўляе сабой гонкі па дарогах з цвёрдым пакрыццём на шашэйных веласіпедах.

Шашэйныя гонкі бываюць адна- і мнагадзённыя, індывідуальныя (гоншчык стартуе адзін), камандныя (каманды стартуюць па чарзе) і групавыя (агульны старт для ўсіх спартсменаў).

Веласіпедны спорт узнік у канцы XIX ст. Яго развіццё непарыўна звязана з гісторыяй узнікнення самога веласіпеда.

Крыніца: http://bikes.ironhorse.ru

У 1817 г. немец Карл фон Драйс вынайшаў двухколавы сродак перамяшчэння з рулявым кіраваннем, ездзіць на якім можна было толькі па чарзе адштурхваючыся нагамі ад зямлі. Драўляную канструкцыю, якая важыла 22 кг, Драйс назваў Laufmaschine (у перакладзе з нямецкага азначае “бегавая машына”).

Слова “веласіпед” з'явілася дзякуючы французу П’еру Мішо і было складзена з лацінскіх слоў velocis (хуткі) і pedis (ногі).


Першая афіцыйная веласіпедная гонка адбылася ў Францыі 31 мая 1868 г. у Парыжскім прыгарадным парку Сен-Клу. На дыстанцыі гонкі ў 2 км пераможцам стаў англічанін Дж. Мур.

У 1869 г. праводзіцца першая шашэйная гонка на дыстанцыі 120 км, на якой Дж. Мур трыумфальна фінішаваў за 10 г. 45 мін., г.зн. з хуткасцю спартсмена-пешахода. У далейшым хуткасць веласіпеда была даведзена да 30 км/г.

Пачынаючы з 1870 г. у розных гарадах Францыі, Італіі, Вялікабрытаніі і іншых краін пачынаецца будаўніцтва трэкаў.

Дарожная велагонка Бардо – Парыж
Крыніца: https://i.pinimg.com

У 1891 г. пакладзены пачатак традыцыйнай дарожнай гонцы Бардо – Парыж (600 км).

Першы чэмпіянат свету па веласіпедным спорце на трэку адбыўся ў 1893 г. у Чыкага (ЗША). У 1896 г. у Амерыцы прайшла першая шасцідзённая гонка на трэку.

З 1921 г. у Капенгагене пачынаюць праводзіцца чэмпіянаты свету па гонках на шашы.

Чэмпіянаты Еўропы пачынаючы з 1930 г. праводзяцца толькі па гонках у закрытых памяшканнях.

1-я прафесійная велагонка вакол Францыі – “Тур дэ Франс”
Крыніца: http://etapaindie.com

У 1903 г. прайшла першая прафесійная гонка вакол Францыі – “Тур дэ Франс” (агульная працягласць – 5 000 км).

8 красавіка 1896 г. былі дадзены першыя алімпійскія старты, у якіх прынялі ўдзел веласіпедысты з 5 краін Еўропы. У праграму спаборніцтваў было ўключана 5 відаў гонак на трэку і адзін на шашы.

У 1900 г. заснаваны Міжнародны саюз веласіпедыстаў (англ. Union Cycliste Internationale, UCI).

У 1984 г. на Алімпіядзе ў Лос-Анджэлесе ўпершыню выступілі жанчыны ў гонках на шашы.

З 1988 г. жанчыны атрымалі права спаборнічаць на Алімпійскіх гульнях у спрынце і гонцы праследавання на трэку.

Шашэйны веласіпед можа мець да 14 перадач і забяспечаны першакласнымі тармазамі. Трэкавы веласіпед мае толькі адну перадачу і не мае тармазоў. Хуткасць веласіпедыстаў на трэку на закругленых борціках можа дасягаць 64,5 км/г.

Да пачатку 90-х гадоў набылі масавую папулярнасць новыя віды веласіпеднага спорту – маўнтэнбайк (горны веласіпед), трыятлон, шэраг дысцыплін трэкавай праграмы спаборніцтваў.


Гісторыя развіцця на тэрыторыі Беларусі

Першыя веласіпеды на тэрыторыі Беларусі сталі з’яўляцца ў Гродне, Віцебску і Мінску.

Па архіўных даных, у Віцебску ровар з’явіўся ў канцы 1870-х гг. З-за сваёй складанасці і значнай вагі (больш за 80 кг) ён асаблівай папулярнасці не меў.

З’яўленне першага веласіпеда ў Мінску звязваюць з часам, калі вучань гарадскога вучылішча Міхаіл Дзявочка атрымаў веласіпед мадэлі “павук” ад аднаго з заезджых артыстаў цырка, які выступаў у Мінску. Па некаторых звестках, гэта быў 1877 г.

Міхаіл Дзявочка
Крыніца: http://avangardsport.at.ua

Пазней, у 1890-х гг., Дзявочка стаў адным з самых вядомых веласіпедыстаў Мінска. У 1893 г. стаў пераможцам спаборніцтваў пад Масквой, а праз 2 гады перамог выйграў і міжнародную гонку Пецярбург – Масква.

У 1892 г. у Мінску заснавана гарадское таварыства аматараў спорту, старшынёй якога стаў К.Э. Чапскі.

У Брэсце адкрыта аддзяленне “Рускага таварыства веласіпедыстаў-турыстаў”.

У 1893 г. група аматараў здзейсніла ўнікальны велапрабег Брэст – Кобрын – Верхалессе – Вялікарыта – Брэст працягласцю 136 вёрст (145 км).

Першыя трэкі ствараліся са згоды гарадскога кіраўніцтва на кароткі тэрмін, для ацэнкі цікавасці гараджан. На сённяшні дзень захаваліся фатаграфіі велатрэкаў у Мінску, Віцебску, Гомелі, Гродне і Магілёве, г.зн. ва ўсіх найбуйнейшых беларускіх гарадах на мяжы XIX–XX стст.

Мінская гарадская дума на паседжанні пасяджэнні 26 жніўня 1896 года пастанавіла: “Адвесці грамадству ў бясплатнае карыстанне, у якасці вопыту, на адзін год, участак зямлі ў гарадскім садзе”. У выніку мінскі велатрэк праіснаваў больш за 20 гадоў.



Першыя спаборніцтвы па веласпорце адбыліся ў Віцебску ў 1894 г.

У 1895 г. беларускі веласіпедыст Дзмітрый Калагрываў выступіў на міжнароднай сустрэчы ў Пецярбургу ў складзе зборнай каманды Расіі.

У 1926 г. быў праведзены першы чэмпіянат рэспублікі па веласпорце.

У 30-х гг. XX стагоддзя на тэрыторыі сучаснай Беларусі праходзілі веламнагадзёнкі.

Барыс Бальшакоў
Крыніца: кніга «Чэмпіён краіны»

У 1937 г. адбыўся першы чэмпіянат БССР у гонцы па шашы і перасечанай мясцовасці на 1 200 км, у якім перамог Барыс Бальшакоў.

Ураджэнец Брэстчыны Мікалай Дранько стаў першым беларусам, які прыняў удзел у IX Алімпійскіх гульнях у Амстэрдаме ў 1928 г. (праўда, у складзе каманды Польшчы), дзе заняў 5-е месца ў гонцы на трэку. Да гэтага часу ён ужо быў неаднаразовым пераможцам трэкавых і шашэйных гонак у Польшчы.

Мікалай Дранько
Крыніца: https://www.pressball.by

Пасля Другой сусветнай вайны Мікалай Дранько заснаваў у Брэсце веласіпедную дзіцяча-юнацкую спартыўную школу. Мікалай Васільевіч – першы заслужаны трэнер БССР па веласіпедным спорце. Больш за 50 яе выпускнікоў сталі прызёрамі першынстваў СССР. Напрыклад, ён падрыхтаваў Е. Мальца – чэмпіёна СССР па велакросе ў 1954 г. Ужо ў 1950-я гг. М. Дранько арыентаваў спартсменаў на мнагадзёнкі “Джыра д’Італія” і “Тур дэ Франс”. Сам да пяцідзесяці гадоў удзельнічаў у спаборніцтвах, а падчас трэніровак круціў педалі нароўні з выхаванцамі да самай старасці.

У пасляваенныя гады веласпорт ў БССР карыстаўся значнай папулярнасцю. Гоншчыкі краіны актыўна ўдзельнічалі ў чэмпіянатах СССР, уваходзілі ў склад зборнай Савецкага Саюза на Алімпійскіх гульнях.

Пераможнае шэсце беларускіх веласіпедыстаў на трэку:

Міхаіл Колюшаў – заслужаны майстар спорту СССР (1965), чэмпіён свету (1965 г., Сан-Себасцьян, Іспанія; 1987, Амстэрдам, Нідэрланды), бронзавы прызёр (1966, г. Франкфурт-на-Майне, ФРГ) у каманднай гонцы праследавання. Чэмпіён СССР у каманднай гонцы (1965, 1968). Рэкардсмен свету, СССР.

Віктар Быкаў – чэмпіён свету ў камандных гонках (1967 г. Амстэрдам, Нідэрланды; 1969 г. Брно, Чэхія), бронзавы прызёр чэмпіянату свету ў індывідуальнай і каманднай гонцы (1970 г. Лестар, Вялікабрытанія), чэмпіён СССР у індывідуальных (1965, 1966 ) і камандных (1968, 1971, 1989) гонках, прызёр міжнародных і ўсесаюзных спаборніцтваў.

Аляксандр Дахлякоў – у 1965 і 1966 гг. пераможца велагонак свету ў камандным заліку, і ў 1966 г. – сярэбраны прызёр у асабістым заліку, майстар спорту міжнароднага класа.

Першай з беларусак вызначылася на чэмпіянаце свету на трэку Валянціна Смірнова, якая заваявала ў 1974 г. срэбра ў спрынце. У 1994 г. бронза была на рахунку Людмілы Гаражанскай.

Барыс Ісаеў – пераможца ў велагонках свету ў 1976 і 1980 гг. у складзе зборнай каманды СССР.

Сярод легенд беларускага спорту – Уладзімір Камінскі і Алег Логвін, якія сталі алімпійскімі чэмпіёнамі ў складзе каманды СССР. Уладзімір Камінскі быў удзельнікам квартэта савецкіх спартсменаў, якія перамаглі ў каманднай гонцы на шашы ў Манрэалі-76.



Уладзімір Камінскі
Крыніца: «Спортивная энциклопедия Беларуси»

Алег Логвін стаў чэмпіёнам у гэтай жа дысцыпліне на Алімпіядзе-80 у Маскве, увайшоў у першую савецкую прафесійную каманду “Альфалюм”. Выступаў у Галандыі, Бельгіі, Францыі і Партугаліі.


Алег Логвін
Крыніца: «Спортивная энциклопедия Беларуси»

Развіццё веласпорту ў Беларусі на сучасным этапе

17 студзеня 1992 г. заснавана грамадскае аб’яднанне “Беларуская федэрацыя веласіпеднага спорту” (БФВС), якое прызнана Міжнародным саюзам веласіпедыстаў (англ. International Cycling Union, UCI) і Еўрапейскім саюзам веласіпедыстаў (англ.European Union of cyclists, UEC).

Асноўная мэта дзейнасці ГА “БФВС” – папулярызацыя і развіццё веласіпеднага спорту і веласіпеднага руху ў Рэспубліцы Беларусь.

Гонкі на трэку
Крыніца: http://belarusfacts.by/

У 2009 г. у Мінску пабудаваны “Веладром” – унікальны спартыўны комплекс, які дазваляе праводзіць спаборніцтвы па розных відах спорту на самым высокім узроўні.

У ліпені 2009 г. на велатрэку ў Мінску праходзіў чэмпіянат Еўропы па веласіпедным спорце на трэку. У спаборніцтвах прымалі ўдзел больш за 400 спартсменаў з 30 краін.

У лютым 2013 г. на “Веладроме” адбыўся чэмпіянат свету па гонках на трэку.


Ініцыятары стварэння першага веласіпеднага клуба: Мікалай Ладуцька, Наталля Цылінская і Аляксей Іваноў
Крыніца: http://minskcyclingclub.by

У 2013 г. па ініцыятыве БФВС быў створаны першы ў Беларусі прафесійны веласіпедны клуб – ТАА “Веласіпедны клуб «Мінск»” (http://www.minskcyclingclub.com/).

Стаўка ў веласіпедным клубе “Мінск” робіцца на беларускіх гоншчыкаў. Сярод галоўных задач клуба – адраджэнне слаўных традыцый беларускага веласіпеднага спорту, перш за ўсё ў трэкавых дысцыплінах, а таксама стварэнне дадатковых умоў для паспяховага выступлення гоншчыкаў нацыянальнай зборнай па веласіпедным спорце.


Самымі яркімі зоркамі суверэннага беларускага веласпорту сталі Наталля Цылінская (велатрэк) і Зінаіда Стагурская (шашэйныя гонкі).

Наталля Цылінская
Крыніца: каляндар «Спортсмены Республики Беларусь на играх XXVIII Олимпиады в Афинах»

Наталля Цылінская
Крыніца: «Программы спортивных мероприятий. Чемпионат Республики Беларусь по велосипедному спорту»


Наталля Цылінская – прызнаны сусветны лідар у трэкавых гонках. З 2000 па 2006 г. яна восем разоў станавілася чэмпіёнкай свету, а таксама бронзавым прызёрам Алімпіяды-2004. На этапах Кубка свету Н. Цылінская заваявала дзевяць узнагарод, сем з якіх – залатыя.

Зінаіда Стагурская
Крыніца: газета: «Спортивная панорама»

Зінаіда Стагурская была адной з наймацнейшых велагоншчыц-шашэйніц на стыку XX і XXI стст. У 2000 г. яна стала чэмпіёнкай свету (г. Плуэ, Францыя) у групавой гонцы.

Пераможца мнагадзённых велагонак: 1999, 2000 – “Джыра Таскана”; 2001 г. – “Джыра д’Італія”, Італія; 2002 г. – “Тур дэ Франс”, Францыя. Пераможца шматдзённай велагонкі “Вялікая пятля” (2002), бронзавы прызёр Кубка свету (2001).


Канстанцін Сіўцоў
Крыніца: газета «Спортивная панорама»

Вядучыя веласіпедысты-шашэйнікі краіны выступаюць у наймацнейшых камандах свету: Канстанцін Сіўцоў і Васіль Кірыенка – у Sky Procycling (Вялікабрытанія), Яўген Гутаровіч – у AG2r (Францыя).

Канстанцін Сіўцоў – адзін з лепшых беларускіх велагоншчыкаў. Ён двойчы трапляў у топ-10 агульнага заліку “Джыра д’Італія”.

У 2004 г. на шашэйным планетарным чэмпіянаце ў італьянскай Вероне Сіўцоў выйграў золата ў андэраўскай групавой гонцы. У 2006 г. стаў чэмпіёнам Беларусі ў групавой гонцы. Беларускі прафесійны шашэйны велагоншчык. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету ў каманднай гонцы 2013 г. Шасціразовы чэмпіён Беларусі па шашэйным веласпорце.


У 2005 г. на шашы паказаў сябе 17-гадовы Сяргей Папок, які стаў бронзавым прызёрам першынства свету сярод юніёраў ў групавой гонцы.

Сяргей Папок
Крыніца: газета «Спортивная панорама»

Яўген Гутаровіч
Крыніца: газета «Спортивная панорама»


Яўген Гутаровіч – шматразовы чэмпіён Беларусі ў групавой гонцы, удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года.

У дэбютным “Тур дэ Франс” 2009 года Я. Гутаровіч заваяваў прыз “Лантэрн руж”. У 2010 г. перамог у другім этапе Вуэльты Іспаніі.

Чэмпіёны і прызёры I Еўрапейскіх гульняў

Васіль Кірыенка, індывідуальная гонка – беларускі прафесійны шашэйны велагоншчык. Нарадзіўся 28 чэрвеня 1981 г. у г. Рэчыца, Беларуская ССР. Рост 183 см.

Васіль Кірыенка
Крыніца: http://delaemvmeste.by/

ВВасіль Кірыенка
Крыніца: каляндар «Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь»


Залатыя медалі – Рычманд 2015: індывідуальная гонка на час; Баку 2015: індывідуальная гонка.

Сярэбраны медаль – Доха 2016: індывідуальная гонка на час.

Бронзавыя медалі – Лімбург 2012: індывідуальная гонка на час; Таскана 2013: камандная гонка на час.

Чэмпіён свету ў гонцы з раздзельным стартам. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Чэмпіён свету – 2015, чэмпіён Еўрапейскіх гульняў – 2015, чэмпіён Беларусі – 2015. Член зборнай Беларусі па веласпорце, велагоншчык каманды Sky Procycling.


Алена Амялюсік, групавая гонка – беларуская шашэйная велагоншчыца, якая выступае за каманду Velocio-SRAM.

Алена Амялюсік
Крыніца: журнал «Спортtime»

Нарадзілася 6 лютага 1989 г. у Бабруйску, Беларуская ССР. Рост 169 см.

Чэмпіёнка свету 2015 г. у каманднай гонцы, шматразовая чэмпіёнка Беларусі.

У 2016 г. увайшла ў склад каманды Canyon SRAM Racing.

Залатыя медалі – Рычманд 2015: камандная гонка; Баку 2015: групавая гонка.

Сярэбраны медаль – Доха 2016: камандная гонка.

Бронзавы медаль – Панферада 2014: камандная гонка.



Веласіпедны спорт у Рэспубліцы Беларусь – гэта 7 рэгіянальных аддзяленняў БФВС Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту, больш 3 500 гоншчыкаў і 100 дзён займальных спаборніцтваў, якія ўключаюць спаборніцтвы нацыянальнага календара, удзел беларускіх гоншчыкаў у галоўных стартах сезона – чэмпіянатах свету і Еўропы, Алімпійскіх гульнях.

Толькі ў афіцыйны каляндар БФВС уключана больш за 30 розных спаборніцтваў рэспубліканскага ўзроўню, у тым ліку і веламнагадзёнкі працягласцю ад 500 да 800 км.

Каб на роўных змагацца з вядучымі веласіпеднымі краінамі, неабходна, на думку спецыялістаў, дэлегаваць як мага больш сваіх веласіпедыстаў у замежныя прафесійныя каманды ці ствараць уласныя прафесійныя каманды, фінансуючы іх на дзяржаўным узроўні.

Тыя, хто выходзіць на трасы, ніколі не скажуць адзін пра аднаго “веласіпедыст”, нават не скажуць “спартсмен”. Абавязкова скажуць слова “гоншчык”, бо для іх гоншчык – сінонім слова “баец”.

Гэты тытул – вялікі гонар, і яго трэба заслужыць.

Групавы старт
Крыніца: часопіс «Спортtime»


Крыніцы, выкарыстаныя ў праекце

Кнігі:

  1. Багушэвіч, Ю. К. Чэмпіён краіны / Ю. К. Багушэвіч, Я. Садоўскі. – Минск : Дзярж. выд-ва БССР, 1953. – 48 с.
  2. Батяев, В. Ф. Развитие белорусских общественных объединений в XIX–20-е годы XX века : этнолог. исслед. / В. Ф. Батяев ; [науч. ред. А. И. Локотко] ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора. – Минск, 2007. – 380 с.
  3. Все о спорте : справочник : [в 3-х т.] / сост. А. А. Добров.: [и др.]. – 2-е изд., доп. – М. : Физкультура и спорт, 1978. – 520 с.
  4. Кто есть Кто в Республике Беларусь. Спорт = Who is Who in the Republic of Belarus. Sport : энциклопедия / под ред. И. В. Чекалова. – Минск : Минсктиппроект, 1999. – 253 с.
  5. Справочник по истории велосипедного спорта Беларуси : (заслуженные тренеры СССР, БССР, РБ) / Белорус. гос. ун-т физ. культуры. – Минск : Респ. учеб.-метод. центр физ. воспитания населения, 2012. – Ч. 1 / [В. В. Каминский и др.]. – 2012. – 27 с.
  6. Шибеко, З. В. Минск : страницы жизни дореволюционного города / З. В. Шибеко, С. Ф. Шибеко. – Минск, 1990. – 352 с.


Выяўленчыя матэрыялы:

  1. Изобразительные документы. Программы спортивных мероприятий : [Чемпионат Респ. Беларусь по велосипед. спорту. Шоссе, 2008]. – [Минск : б.и., 2009]. – 50 с.
  2. Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь [Выяўленчы матэрыял] = The National Olympic Committee of the Republic of Belarus : Будзь разам з алімпійскай камандай! : [насцен. перакід. каляндар] / Нац. алімп. кам. Рэсп. Беларусь. – [Беларусь : б. в., 2016 ]. – 13л.
  3. Павлович, А. Н. Минск [Изоматериал] = Minsk : Трек : [открытка] / А. Н. Павлович ; фот. А. Павловича. – [СПб.] : Община св. Евгении, [между 1904 и 1914]. – 1 л.
  4. Прокофьева А. Н. 5-я многодневная велогонка памяти заслуженного тренера Республики Беларусь Прокофьева А. Н. [Изоматериал] : 17–21 июля 2013 : [плакат] / Упр. Физ. культуры спорта и туризма Витеб. облисполкома, Витеб. Обл. СДЮШОР профсоюзов по велоспорту «Виктория». – Б. м. : [б. и.], 2013. – 1 л.
  5. Спортсмены Республики Беларусь на играх XXVIII Олимпиады в Афинах [Изоматериал] : 2005 : [календарь перекид. настен.] / Нац. Олимп. ком. Респ. Беларусь. – [Минск : б.и., 2004]. – 12 л.


Артыкулы:

  1. Бусько С. И. Велосипед в повседневной жизни белорусских губерний : (конец XIX – начало XX в.) / С. И. Бусько // Працы гіст. фак. БДУ. – 2014. – Вып. 9. – С. 15–26.
  2. Велосипедный спорт // Все о спорте : справочник : [в 3-х т.]. – 2-е изд., доп. – М., 1978. – Т. 1 / сост. А. А. Добров. – С. 75–77.
  3. Велосипедный спорт // Спорт. Энциклопедия для юношества // науч. ред. Е. Я. Гик. – М., 2007. – С. 118–120.
  4. Велоспорт [Электронный ресурс] // Беларусь. Факты. – Режим доступа: http://belarusfacts.by/ru/belarus/sport/popular_sports/bicycle_racing. – Дата доступа: 12.01.2019.
  5. Вхождение велосипеда в повседневную жизнь [Электронный ресурс] // Минск старый и новый. – Режим доступа: https://minsk-old-new.com/flow/vhozhdenie-velosipeda-v-povsednevnuyu-zhizn. – Дата доступа: 12.01.2019.
  6. Гутарович, Е. Долгожданная Виктория. Белорусский велогонщик Е. Гутарович – победа в нынешнем сезоне / Е. Гутарович ; [записал Д. Анацко и др.] // Спорт. панорама. – 2014. – 5 мая. – С. 16.
  7. Дранько Николай Васильевич. Заслуженный тренер БССР // Справочник по истории велосипедного спорта Беларуси: заслуж. тренеры СССР, БССР, РБ / Белорус. гос. ун-т физ. культуры. – Минск, 2012. – Ч. 1 / В. В. Каминский [и др.]. – С. 11.
  8. Знаменитый велосипедист [Электронный ресурс] // Cпорткомплекс Авангард. – Режим доступа: http://avangardsport.at.ua/publ/olimpijskie_igry/znamenityj_velosipedist/2-1-0-36. – Дата доступа: 12.01.2019.
  9. История велосипеда [Электронный ресурс] // Велосипеды и велоспорт. – Режим доступа к статье: http://bikes.ironhorse.ru/bicycle-history/. – Дата доступа: 12.01.2019.
  10. История велоспорта [Электронный ресурс] // UAbike.com: все о велосипедах. – Режим доступа: http://uabike.com/index.php?newsid=1139384838. – Дата доступа: 12.01.2019.
  11. История изобретения велосипеда [Электронный ресурс] // VeloRider.ru. – Режим доступа : http://www.velorider.ru/bicycle_history.htm. – Дата доступа: 12.01.2019.
  12. История развития велосипедного спорта [Электронный ресурс] // Minsk. Велосипедный клуб. – Режим доступа: http://minskcyclingclub.by/ru/content/istoriya. – Дата доступа: 12.01.2019.
  13. Каминский Владимир Владимирович // Олимпийская страна Беларусь / П. П. Рябухин [и др.]. – Минск, 2004. – С. 140–142.
  14. Кахнович, И. Родом из Губернаторского сада [Электронный ресурс] / И. Кахнович // Мин. курьер. – 2013. – 20. февр. – Режим доступа: http://mk.by/2013/02/20/78177. – Дата доступа: 12.01.2019.
  15. Кириенко, В. Первая победа В. Кириенко в радужной майке / В. Кириенко ; [записал Е. Данильченко] // Спорт. панорама. – 2014. – 20 окт. – С. 16.
  16. Кириенко, Василий Васильевич [Электронный ресурс] // Википедия : свобод. энцикл. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org. – Дата доступа: 12.01.2019.
  17. Логвин Олег Николаевич // Олимпийская страна Беларусь / П. П. Рябухин [и др.]. – Минск, 2004. – С. 146–148.
  18. Омелюсик, Алёна Васильевна [Электронный ресурс] // Википедия : свобод. энцикл. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org. – Дата доступа: 12.01.2019
  19. Омелюсик, Е. В Баку многие стали Колумбами / Е. Омелюсик ; [записал Р. Васильев] // Спорт. панорама. – 2015. – 8 июля. – С. 7.
  20. Омелюсик, Е. Белоруска – горная королева Елена Омелюсик / Е. Омелюсик ; [записал Е. Данильченко] // Спорт. панорама. – 2014. – 1 апр. – С. 16.
  21. Омелюсик, Елена. Горный самородок равнинной страны / Е. Омелюсик ; фото А. Шелегов // Спортtime. – 2015. – № 2. – С. 12–17.
  22. Попок, С. Жаркие звезды / С. Попок ; [записал Е. Данильченко] // Спорт. панорама. – 2015. – 7 июля. – С. 2.
  23. Сивцов, К. Высший пилотаж / К. Сивцов, В. Кириенко ; [записал Е. Данильченко] // Спорт. панорама. – 2014. – 26 сентября. – С. 6.
  24. Стагурская, З. Жизнь на колесах / З. Стагурская ; [записал С. Киеня] // Знамя юности. – 2004. – 7 мая. – С. 2.
  25. Циглар, Я. Заметки о велоспорте : об истории развития велосипедного спорта / Я. Циглар // Велосипедный спорт : сб. ст. – М., 1966. – Вып. 4. – С. 232–237.
  26. Цилинская Наталья Валерьевна // Олимпийская страна Беларусь / П. П. Рябухин [и др.]. – Минск, 2004. – С. 72.
  27. Цилинская, Н. Ветер на спицах, колесо на вираже / Н. Цилинская ; [записал В. Белоусов] // Нар. газ. – 2003. – 1 кастр. – С. 4.
  28. Цилинская, Н. Феномен Цилинской / Н. Цилинская ; [записал Е. Данильченко] // Спорт. панорама. – 2006. – 18 апр. – С. 1, 3.
  29. Штейнбах, В. Л. Велосипедный спорт / В. Л. Штейнбах // Большая олимпийская энциклопедия : все об Олимпийских играх: чемпионы, тренеры, члены МОК, журналисты … / авт.-сост. В. Л. Штейнбах. – М., 2006. – Т. 1. – С. 182–186.
  30. Alena Amialiusik [Electronic resource]// Baku – 2015. – Mode of acceas: http://www.baku2015.com/athletes/athlete=amialiusik-alena-1000963/index.html?intcmp=athletes-hub. – Date of access: 12.01.2019.
  31. Vasil Kiryienka [Electronic resource] // Baku – 2015. – Mode of acceas: http://www.baku2015.com/athletes/athlete=amialiusik-alena-1000963/index.html?intcmp=athletes-hub. – Date of access: 12.01.2019.



111