БОКС

Бокс (англ. box – удар) – адзінаборства ў кулачным баі па пэўных правілах; від спорту.

Гісторыя ўзнікнення і развіццё ў свеце

Бокс – адзін з самых старажытных відаў спорту, першапачатковай формай якога быў кулачны бой. У старажытнасці ў боксе не было абмежавання працягласці вядзення бою, атлеты біліся да таго часу, пакуль адзін з іх не траціў свядомасць ці не прызнаваў свайго паражэння.

Баксёрскія пальчаткі
Крыніца: https://www.078.com.ua

Кулачны бой быў уключаны ў праграму Алімпійскіх гульняў прыблізна з 688 года да н. э. у Старажытнай Грэцыі.

У IV стагоддзі да н.э. з’яўляюцца прататыпы сучасных пальчатак, якія прадстаўлялі сабой загадзя згорнутыя па форме кісці рукі скураныя стужкі. У часы Рымскай імперыі ў II стагоддзі да н.э. пальчаткі ўмацоўваліся жалезнымі і свінцовымі ўстаўкамі.


У 1681 г. у лонданскай газеце апублікаваны анонс пра байцоўскі турнір.

Першыя правілы бокса ў 1743 г. распрацаваў Джэк Браўтан (“Браўтанскі кодэкс”). У гэты час упершыню з’явіліся правілы вядзення паядынку, у якіх прадугледжвалася наяўнасць пальчатак, рынга і формулы вядзення бою.

У 1747 г. выдадзены “Трактат пра карыснае мастацтва самаабароны” – першая ў свеце кніга пра бокс, аўтарам якой стаў капітан Джон Годфры.

У 1845 г. дзякуючы французу Эрнэста Лустало бокс з’яўляецца ў Францыі.

У 1867 г. англійскі арыстакрат маркіз Куінсберы апублікаваў больш гуманныя правілы бокса ў пальчатках, якія змяшчалі цэлы шэраг абмежаванняў.

У 1881 г. у Англіі заснавана першая аматарская асацыяцыя бокса.

У 1888 г. бокс афіцыйна прызнаны ў Паўночнай Амерыцы.

У 1898 г. Эрнэста Лустало арганізаваў першы баксёрскі паядынак у Пецярбургу.

У 1904 г. бокс упершыню ўключаны ў праграму III Алімпійскіх гульняў.

На III Алімпійскіх гульнях упершыню былі праведзены паказальныя выступленні жанчын-баксёраў. Паядынкі іх праводзіліся больш як забаўляльныя шоу. Далейшага развіцця бокс сярод жанчын на гэтым этапе не атрымаў.

У 1920 г. на VII Алімпійскіх гульнях у Антверпене ў спаборніцтвах па боксе ўдзельнічала 114 спартсменаў з 11 краін. З тых часоў бокс застаецца адным з самых цікавых відаў спорту на Алімпіядах.

Луіс Лоры
Крыніца: https://www.fighterelvis.lv

Пачынаючы з 1920 г. сталi праводзіцца чэмпіянаты Еўропы.

У Берліне ў 1936 г. быў заснаваны Кубак Баркера – прэстыжны баксёрскі прыз, які ўручаецца самаму тэхнічнаму байцу на Алімпійскіх гульнях. Першым яго ўладальнікам стаў амерыканец Луіс Лоры.


У 1946 г. FIBA ператворана ў Міжнародную асацыяцыю аматарскага бокса (Amateur International Boxing Association – AIBA), якая аб’яднала нацыянальныя федэрацыі аматарскага бокса больш чым са 180 краін.

Валерый Папенчанка
Крыніца: https://russia.tv

У 1950 г. СССР прыняты ў AIBA.

У 1963 г. з’явіўся Сусветны баксёрскі савет (World Boxing Council – WBC), у складзе якога больш за 160 нацыянальных федэрацый бокса і 9 рэгіянальных арганізацый.

У 1964 г. на ХVIII Алімпійскіх гульнях у Токіа Валерый Папенчанка (СССР) прызнаны лепшым баксёрам турніру.


У 1974 г. па ініцыятыве Федэрацыі бокса СССР пад патранажам AIBA праходзіць першы чэмпіянат свету па боксе ў Гаване, у якім удзельнічала 265 баксёраў з 45 краін.

У 1970–80-я гг. у Англіі, Галандыі, ЗША і іншых краінах праводзяцца баксёрскія турніры сярод жанчын.

У 1990-я гады AIBA прызнала жаночы бокс, які перш знаходзіўся пад забаронай.

Гісторыя развіцця бокса на тэрыторыі Беларусі

У 1911 г. у часопісе “Сокол” апублікавана першая нататка аб спаборніцтвах па боксе, якія прайшлі ў Гродне.

У 1928 г. па ініцыятыве В. Гольдберга ў Барысаве з’яўляюцца першыя секцыі бокса. Сярод першых выхаванцаў – Уладзімір Лебедзеў, які пазней стаў адным з заснавальнікаў бокса ў рэспубліцы (абсалютны чэмпіён Беларусі ў 1930 г.).

У 1929 г. у Мінску ў Беларускім дзяржаўным тэхнікуме фізічнай культуры адкрыта першая секцыя бокса.

У 1933 г. у Мінску адбыўся II чэмпіянат СССР па боксе. У гэты час арганізаваны курсы для трэнераў па боксе, выдадзены метадычны дапаможнік “Тяжёлая атлетика”, у якой Уладзімір Лебедзеў напісаў раздзел пра бокс.

У 1949 г. Уладзімір Коган (трэнер Міхаіл Панасюк) стаў першым у гісторыі беларускага бокса чэмпіёнам СССР.

У 1961 г. у фінал першынства СССР выйшлі 8 беларускіх спартсменаў, 5 з іх заваявалі медалі. Залаты – Аляксандр Засухін, сярэбраныя – Вілі Ільчанка і Анатоль Іваноў (трэнер Уладзімір Коган), бронзавыя – В. Казлоўскі і Генадзь Камінскі (трэнер Леанід Аксельрод).

У 1960–70-я гады сталі праводзіцца ўсесаюзныя спаборніцтвы памяці Віктара Усава і Мінскі міжнародны турнір, якія спрыялі спартыўнаму росту беларускіх баксёраў. Новыя імёны з’явіліся не толькі сярод спартсменаў, але і сярод трэнераў, якія рыхтуюць баксёраў высокага класа, – Станіслаў Гурскі, Пётр Хімакоў, Анатоль Грышук, Уладзімір Бацвіннік і інш.

У 1972 г. на чэмпіянаце СССР па боксе ў Маскве Анатоль Беразюк стаў чэмпіёнам СССР.

Уладзімір Коган
Крыніца: кніга «Ринг зовет»

Анатоль Беразюк
Крыніца: https://www.sb.by


У 1988 г. Вячаслаў Яноўскі, капітан зборнай СССР па боксе, становіцца чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў у Сеуле ў паўсярэдняй вазе.

Развіццё бокса на тэрыторыі Беларусі на сучасным этапе

З 1993 г. Федэрацыя аматарскага бокса Рэспублікі Беларусь з’яўляецца паўнапраўным членам AIBA і EABA (Amateur International Boxing Association, European amateur boxing association).

Беларуская федэрацыя бокса
Крыніца: http://www.boxingbelarus.by

У 2000 г. на кангрэсе EABA, які падводзіў вынікі 30-гадовай дзейнасці па развіцці бокса ў Еўропе, кіраўнікі бокса Рэспублікі Беларусь, лепшыя трэнеры і спартсмены былі адзначаны вышэйшымі ўзнагародамі, сярод якіх заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь Аляксандр Грыгараў і Пётр Віннік. Узнагародай “Лепшы трэнер Рэспублікі Беларусь” адзначаны Аляксандр Стрыжак, лепшым баксёрам рэспублікі на дадзеным этапе стаў Сяргей Быкоўскі. У намінацыі “Лепшы баксёр” у гісторыі беларускага бокса – чэмпіён Алімпійскіх гульняў Вячаслаў Яноўскі (Сеул, 1988).


Вячаслаў Яноўскі
Крыніца: https://dic.academic.ru

Аляксандр Стрыжак
Крыніца: //www.boxingbelarus.by


У 2004 г. на гульнях XXVII Алімпіяды нашы лідары Віктар Зуеў (трэнер Анатоль Колчын) і Магамед Арыпгаджыеў (трэнеры Анатоль Грышук, Гаджымурад Абдулабекаў), заваяваўшы сярэбраныя медалі, увайшлі ў эліту сусветнага бокса.

Магамед Арыпгаджыеў. Віктар Зуеў
Крыніца: каляндар «Спортсмены Республики Беларусь на играх XXVIII Олимпиады в Афинах»

З 2005 г. у Беларусі набірае папулярнасць бокс сярод жанчын. Рэгулярна праводзяцца чэмпіянаты рэспублікі па боксе сярод жанчын.

Удалым стаў 2013 г. для нашых жанчын-баксёраў: у Варшаве на міжнародным турніры Вікторыя Кебікава заняла 3-е месца ў вагавай катэгорыі 69–75 кг. На чэмпіянаце свету ў 2018 г. яна заваявала бронзу і стала першай спартсменкай у гэтым відзе спорту ў Беларусі, якой удалося ўвайсці ў лік прызёраў.

Паспяхова выступіла нацыянальная каманда ў год 85-годдзя беларускага бокса на чэмпіянаце Еўропы, заваяваўшы 4 медалі (серабро – Вазген Сафар’янец, бронза – Павел Кастрамін, Сяргей Новікаў і Віктар Зуеў).


Сёння боксам у рэспубліцы Беларусь займаюцца больш за 8 тысяч чалавек.

Чэмпіёны і прызёры I Еўрапейскіх гульняў

Сярэбраны медаль:

Дзмітрый Сяргеевіч Асанаў – беларускі баксёр, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2015 г., сярэбраны прызёр Еўрапейскіх гульняў 2015 г., чэмпіён Беларусі, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2016), майстар спорту міжнароднага класа.

Дзмітрый Асанаў
Крыніца: каляндар “Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь”

Дзмітрый Асанаў
Крыніца: журнал «Наш спорт»


Нарадзіўся ў 1996 г. у Маладзечне, скончыў гімназію № 6. У дзяцінстве Дзмітрый акрамя бокса займаўся яшчэ і футболам, але з часам прыняў рашэнне цалкам засяродзіцца на боксе. Першым трэнерам стаў яго бацька Сяргей Леанідавіч, які працаваў трэнерам у мясцовай спартыўнай школе. У 16-гадовым узросце выйграў чэмпіянат Еўропы па боксе і атрымаў званне майстра спорту. У 2015 г. Асанаў упершыню стаў чэмпіёнам Беларусі сярод дарослых. Улетку гэтага ж года Дзмітрый прыняў удзел у I Еўрапейскіх гульнях у Баку, дзе заваяваў сярэбраны медаль. Перамога прынесла яму званне “майстра спорту міжнароднага класа”.
(Артыкул пра Д. Асанава)

Крыніцы, выкарыстаныя ў праекце:

Кнігі:

  1. Дмитриев, А. В. Бокс в Республике Беларусь : учеб.-метод. пособие / А. В. Дмитриев. – Минск : Белорус. гос. ун-т физ. культуры, 2016. – 126 с.
  2. Коган, В. Л. Ринг зовёт / В. Л. Коган. – Минск : Полымя, 1990. – 86 с.
  3. Лукинский, Н. А. Как стать королем ринга : кн. о боксе и победе / Н. Лукинский, А. Такки. – М. : АСТ : Астрель ; Владимир : ВКТ, 2010. – 254 с.
  4. Тарас, А. Е. Бокс: история и техника / А. Е. Тарас, В. В. Лялько. – Минск : Харвест, 2007. – 480 с.
  5. Цяжкая атлетыка : падняцце цяжараў, барацьба, бокс / Выш. савет фіз. культуры Беларусі, Навук.-метад. кам. ; склад.: В. Парфірыдаў, А. Гольдбэрг, В. Лебедзеў. – Менск : Дзярж. ваен. выд-ва БССР, 1932. – 42 с.

Артыкулы:

  1. Арипгаджиев, М. Магомед: минчанин года / М. Арипгаджиев ; записал С. Вишневский // Прессбол : такова спортивная жизнь. – 2005. – 25 февр. – С. 8–9.
  2. Артюхова, Т. В. Бокс / Т. В. Артюхова // Спорт. Энциклопедия для юношества / науч. ред. Е. Я. Гик. – М., 2007. – С. 90–93.
  3. Асанов Дмитрий [Изоматериал] // Нацыянальны Алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь [Выяўленчы матэрыял] = The National Olympic Committee of the Republic of Belarus : Будзь разам з алімпійскай камандай! : [насцен. перакід. каляндар]. – Мінск, 2016. – С. 5.
  4. Асанов, Д. Дмитрий Асанов : «Мясорубка не по мне» : [беседа с боксером Д. Асановым] / Д. Асанов; [записал В. Упеньек] // Спорт. панорама. – 2018. – № 52. – С. 2.
  5. Асанов, Д. Дмитрий Асанов: в сезоне я ставлю Европейские игры даже выше, чем чемпионат мира. Из-за домашнего статуса [Электронный ресурс] / Д. Асанов // Прессбол. – Режим доступа: https://www.pressball.by/news/other/320213. – Дата доступа: 12.01.2019.
  6. Асанов, Д. Малый повзрослел : [беседа с чемпионом Европы по боксу Дмитрием Асановым / Д. Асанов ; [записал С. Канашиц] // Нар. газ. – 2018. – 13 крас. – С. 31.
  7. Асанов, Д. От бокса я стремлюсь получать удовольствие / Д. Асанов ; записала Д. Червоненко // Наш спорт. – 2015. – № 10. – С. 8–9.
  8. Боксерские традиции // Наш спорт. – 2018. – № 11. – С. 7.
  9. Зуев, В. Виктор Зуев: на ринге – без страха и жалости / В. Зуев ; записала Е. Жилянина // Вечер. Минск. – 2006. – 14 июля. – С. 5.
  10. Интересные факты из истории боксерских перчаток [Электронный ресурс] // СпортФайтер. – Режим доступа: https://спортфайтер.рф/index.php/trenirovka/143-interesnye-fakty-iz-istorii-bokserskikh-perchatok. – Дата доступа: 01.02.2019.
  11. История бокса [Электронный ресурс] // Белорусская федерация бокса. – Режим доступа: http://www.boxingbelarus.by/istoriya-boksa. – Дата доступа: 15.01.2019.)
  12. Кебикова, В. Виктория Кебикова: вопреки стереотипом / В. Кебикова ; записал В. Упеньек // Спорт. панорама. – 2018. – № 176. – С. 1–2.
  13. Костромин, П. За мечту нужно биться / П. Костромин ; записал Д. Комашко // Совет. Беларусь. – 2015. – 18 авг. – С. 14.
  14. Котельников, Е. А. Бокс / Е. А. Котельников // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г.П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 2005. – С. 84–85.
  15. Мистер нокаут. Загадка Валерия Попенченко [Электронный ресур] // Телеканал «Россия 1». – Режим доступа: https://russia.tv/brand/show/brand_id/10382. – Дата доступа: 01.01.2019.
  16. Первому обладателю Кубка ВэлаБаркера – 100!!! // FighterElvisPromotion. – Режим доступа: https://www.fighterelvis.lv/novosti/pervomu-obladatelyu-kubka-vela-barkera-100.html. – Дата доступа: 10.01.2018.
  17. Сергеев, С. А. Бокс / С. А. Сергеев // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред) [и др.]. – Минск, 2005. – С. 84.
  18. Серебряные медали: Магомед Арипгаджиев, Виктор Зуев. Бокс // Спортсмены Республики Беларусь на играх XXVIII Олимпиады в Афинах [Изоматериал] : 2005 : [календарь перекид. наст.] / Нац. Олимп. Ком. Респ. Беларусь. – [Минск, 2004]. – [С. 7].
  19. Стрелец, М. Человек-кувалда: Анатолий Березюк – звезда советского и белорусского бокса / М. Стрелец // Сел. газ. – 2018. – 27 сент. – С. 3.
  20. Тихомолов, Д. Бокс: бить или быть / Д. Тихомолов // Совет. Белоруссия. – 2016. – 16 нояб. – С. 13.
  21. Яновский Вячеслав [Электронный ресурс] // Академик: словари и энциклопедии. – Режим доступа: https://dic.academic.ru/dic.nsf/ruwiki/1221685. – Дата доступа: 01.01.2019.
  22. Яновский Вячеслав Евгеньевич // Олимпийская страна Беларусь / П. П. Рябухин [и др.]. – Минск, 2004. – С. 182–183.

Сайты:

  1. Белорусская федерация бокса [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.boxingbelarus.by. – Дата доступа: 10.01.2019.
  2. II Европейские игры, 21–30 июня 2019 [Электронный ресурс]. – Минск, 2019. – Режим доступа: https://minsk2019.by/ru/disciplines/6. – Дата доступа: 18.01.2019.



111