БАСКЕТБОЛ 3x3

Баскетбол 3х3 (вулічны баскетбол, або стрытбол ад англ. Streetball) – спартыўная камандная гульня, у якой гульцы закідваюць мяч у адзін кошык, прымацаваны на вышыні 3 м 5 см (10 футаў) ад падлогі.

Гісторыя ўзнікнення і развіццё ў свеце

Создатель баскетбола Джеймс Нейсмит. Источник: http://masters.donntu.org Стваральнік баскетбола Джеймс Нейсміт. Крыніца: http://masters.donntu.org 

Вулічны баскетбол – спартыўная гульня, заснаваная на правілах класічнага баскетбола, папулярная ва ўсім свеце. У ЗША баскетбол стаў культавым відам спорту, у яго гуляюць з тых часоў, як у 1891 г. выкладчык фізкультуры ў каледжы Спрынгфілда Джэймс Нейсміт прыдумаў гэтую гульню для сваіх вучняў. У 1904 г. на ІІІ Алімпійскіх гульнях у Сент-Луісе адбыліся першыя паказальныя спаборніцтвы па баскетболе. Маштабны баскетбольны турнір быў арганізаваны падчас гульняў XI Алімпіяды 1936 г., на якой прысутнічаў стваральнік гульні Джэймс Нейсміт.

У сярэдзіне ХХ ст. баскетбол стаў нацыянальным відам спорту ў ЗША. У складзе амерыканскай Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (National Basketball Association, NBA) гулялі толькі белыя гульцы, амерыканцы афрыканскага паходжання не маглі быць залічаны ў склад NBA, што і прывяло да стварэння стрытбола.

Вулічны баскетбол зарадзіўся ў бедных афраамерыканскіх кварталах ЗША ў 1950-х гг. Галоўнымі перавагамі вулічнага баскетбола з’яўляюцца яго ўніверсальнасць і прастата: мяч кідаюць у адзін кошык на палове баскетбольнай пляцоўкі, колькасць гульцоў у кожнай камандзе складае тры чалавекі, суддзяў няма, парушэнні і папярэджанні адсочваюць самі каманды, а месца для гульні можна знайсці практычна дзе заўгодна.

Паступова стрытбол перарос са звычайнай забавы пасля працы ў самастойны і папулярны від спорту. У 1956 г. фанат баскетбола Холкамб Ракер правёў у Гарлеме (раён Нью-Ёрка) першы турнір па вулічным баскетболе. Неўзабаве гэтыя спаборніцтвы сталі папулярнымі. Амерыка прызнала і палюбіла вулічны баскетбол. Праз дзесяцігоддзі Ракер-Парк – месца, абранае Холкамбам Ракерам для спаборніцтваў, – стала сімвалам Нью-Ёрка і носіць яго імя.

У Еўропу стрытбол трапіў у канцы ХХ ст., калі ў 1991 г. у Францыі адбыўся турнір па вулічным баскетболе. Гульня атрымала назву “баскетбол 3х3” і стала папулярнай ва ўсім свеце. Сёння развіццём вулічнага баскетбола займаюцца баскетбольныя асацыяцыі, у некаторых краінах створаны федэрацыі стрытбола (напрыклад, Асацыяцыя вулічнага баскетбола Расіі).

У 2007 г. Міжнародная федэрацыя баскетбола (Federation Internationale de Basketball, FIBA) сумесна з аргкамітэтам юнацкіх Алімпійскіх гульняў вырашыла ўключыць вулічны баскетбол у праграму Летніх гульняў. Дэбют новага віду спорту адбыўся на юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Сінгапуры ў жніўні 2010 г. У 2011 г. быў праведзены маладзёжны чэмпіянат свету ў Італіі. У 2014 г. Асацыяцыя вулічнага баскетбола Расіі арганізавала правядзенне чэмпіянату свету па стрытболе ў Маскве. Рашэннем Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) баскетбол 3х3 уключаны ў праграму Алімпіяды ў Токіа.

Развіццё баскетбола 3х3 у Беларусі

У 2008 г. у Мінску быў арганізаваны адкрыты турнір па стрытболе “I love this game”, у якім прынялі ўдзел 68 каманд. У 2010 г. зборная Беларусі прымала ўдзел у чэмпіянаце свету па стрытболе, які праходзіў у Маскве, і дайшла да ¼ фіналу.

З 2015 г. у Беларусі штогод праводзяцца турніры Нацыянальнай лігі па баскетболе 3х3. У 2015 г. у Мінску адбыўся маладзёжны чэмпіянат Еўропы па баскетболе 3х3. Выступленне беларускіх каманд было паспяховым: каманда дзяўчат заняла 2-е месца, мужчынская зборная стала 4-й.

Улетку 2018 г. сталіца Беларусі была гаспадыняй маладзёжнага чэмпіянату свету па баскетболе 3х3 сярод дзяўчат да 17 гадоў. У верасні 2018 г. у Бухарэсце прайшоў чэмпіянат Еўропы, дзе ў ліку 12 наймацнейшых еўрапейскіх каманд спаборнічала жаночая зборная Беларусі. Чэмпіёнкамі Еўропы сталі францужанкі, а беларуская каманда ў складзе Арыны Масько, Дар’і Магаляс, Наталлі Дашкевіч і Анастасіі Сушчык заняла 11-е месца.

Жаночая каманда на чэмпіянаце Еўропы – 2018: Дар’я Магаляс, Анастасія Сушчык, Яўгенія Сцяпанава Арына Масько, Наталля Дашкевіч. Крыніца: http://bbf.by Жаночая каманда на чэмпіянаце Еўропы – 2018: Дар’я Магаляс, Анастасія Сушчык, Яўгенія Сцяпанава Арына Масько, Наталля Дашкевіч. Крыніца: http://bbf.by

У кастрычніку 2018 г. жаночая зборная Беларусі выступала на чэмпіянаце свету па баскетболе 3х3 у Кітаі. Нашы дзяўчаты трапілі ў пяцёрку лепшых каманд планеты. Зборную Беларусі прадстаўлялі Анастасія Сушчык, Ганна Лапо, Арына Масько і Сабіра Агаева.

Кваліфікацыя чэмпіянату Еўропы – 2018. Крыніца: http://bbf.by Кваліфікацыя чэмпіянату Еўропы – 2018. Крыніца: http://bbf.by 

Кваліфікацыя чэмпіянату Еўропы – 2018. Крыніца: http://bbf.by Кваліфікацыя чэмпіянату Еўропы – 2018. Крыніца: http://bbf.by 

Кваліфікацыя чэмпіянату Еўропы – 2018. Беларуская каманда. Крыніца: http://bbf.by Кваліфікацыя чэмпіянату Еўропы – 2018. Беларуская каманда. Крыніца: http://bbf.by 

Чарговы міжнародны турнір “Palova. Snowball 3x3” адбыўся ў Мінску ў лютым 2019 г. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 10 мужчынскіх і 8 жаночых каманд з Беларусі, Латвіі, Літвы, Расіі і Украіны. Беларуская каманда ў складзе Дзмітрыя Калтунова (трэнер), Андрэя Рагазенкі, Дзмітрыя Палешчука, Сяргея Вабішчэвіча і Яўгена Белянкова ўпэўнена перамагла сапернікаў і паднялася на вышэйшую прыступку п’едэстала. Падапечныя Юрыя Ваўка – Наталля Дашкевіч, Дар’я Магаляс, Анастасія Сушчык і Яўгенія Сцяпанава – сталі пераможцамі турніру сярод жаночых каманд.

Лагатып ГА “Беларуская федэрацыя баскетбола”. Крыніца: http://bbf.by Лагатып ГА “Беларуская федэрацыя баскетбола”. Крыніца: http://bbf.by 

Папулярызацыяй і развіццём баскетбола 3х3 у Рэспубліцы Беларусь, падрыхтоўкай спартсменаў, арганізацыяй і правядзеннем рознага роду спаборніцтваў па баскетболе займаецца грамадскае аб’яднанне “Беларуская федэрацыя баскетбола” (ГА “БФБ”). Афіцыйны сайт: http://bbf.by.


Літаратура НББ

Кнігі:

  1. Спорт высшей пробы : Европейские и Олимпийские игры / [составители: И. И. Гуслистова, Э. И. Горошко ; фото А. П. Дрибаса]. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя, 2018. – 93, [2] с.
  2. Спортивная энциклопедия Беларуси. – Минск, 2005. – С. 421.
  3. Баскетбол: теория и практика / А. И. Бондарь. – Минск : Белорусский государственный университет физической культуры, 2008. – 422, [1] c.
  4. Кривцун, В. П. Методика практических занятий с физкультурно-рекреационной направленностью : методические рекомендации к практическим занятиям / В. П. Кривцун ; Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования «Витебский государственный университет им. П. М. Машерова», Кафедра спортивно-педагогических дисциплин. – Витебск, 2017. – С. 30–40.
  5. Кривцун, В. П. Содержание и методика занятий стритболом и пляжным волейболом с оздоровительно-рекреативной направленностью : методические рекомендации / В. П. Кривцун, Д. Э. Шкирьянов, Е. П. Сафронова ; Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования «Витебский государственный университет им. П. М. Машерова», Кафедра легкой атлетики и лыжного спорта. – Витебск, 2010. – С. 5–24.
  6. Шендель, А. И. Повышение спортивного мастерства: баскетбол : учебно-методический комплекс для студентов специальности 1-03 02 01 «Физическая культура» / А. И. Шендель, В. М. Наскалов. – Новополоцк, 2018. – С. 263–264.

Матэрыялы канферэнцый. Артыкулы:

  1. Бузляков, Н. А. Стритбол – одна из форм формирования здорового образа жизни студентов / Н. А. Бузляков, Е. Е. Кострыкина, И. И. Ларченко // Здоровый образ жизни : сборник статей. – Минск : Белорусский государственный университет, 2004– . Вып. 6 / [редколлегия: В. М. Киселев (ответственный редактор), В. А. Коледа, С. В. Макаревич]. – 2008. – С. 155–157.
  2. Мазурина, А. В. Уличный баскетбол в физическом воспитании студентов высших учебных заведений / А. В. Мазурина // Теория и практика физической культуры : научно-теоретический журнал. – 2006. – № 11. – С. 41–43.
  3. Тимошина, И. Н. Планирование процесса спортивной подготовки в стритболе / И. Н. Тимошина, С. В. Богатова, Т. В. Швецова // Физическая культура: воспитание, образование, тренировка : научно-методический журнал / Российская академия образования, Российский государственный университет физической культуры, спорта, молодежи и туризма. – 2015. – № 3. – С. 17–20.
Крыніцы інфармацыі, выкарыстаныя ў праекце

Літаратура:

  1. Кривцун, В. П. Содержание и методика занятий стритболом и пляжным волейболом с оздоровительно-рекреативной направленностью : методические рекомендации / В. П. Кривцун, Д. Э. Шкирьянов, Е. П. Сафронова ; Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования «Витебский государственный университет им. П. М. Машерова», Кафедра легкой атлетики и лыжного спорта. – Витебск, 2010. – С. 5–24.
  2. Кривцун, В. П. Методика практических занятий с физкультурно-рекреационной направленностью : методические рекомендации к практическим занятиям / В. П. Кривцун ; Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования «Витебский государственный университет им. П. М. Машерова», Кафедра спортивно-педагогических дисциплин. – Витебск, 2017. – С. 30–40.
  3. Шендель, А. И., Наскалов, В. М. Повышение спортивного мастерства: баскетбол : учебно-методический комплекс для студентов специальности 1-03 02 01 «Физическая культура»/ А. И. Шендель, В. М. Наскалов. – Новополоцк, 2018. – С. 263–264.
  4. Бузляков, Н. А. Стритбол – одна из форм формирования здорового образа жизни студентов / Н. А. Бузляков, Е. Е. Кострыкина, И. И. Ларченко // Здоровый образ жизни : сборник статей. – Минск, 2004 – . Вып. 6 / [редколлегия: В. М. Киселев (ответственный редактор), В. А. Коледа, С. В. Макаревич]. – 2008. – С. 155–157.

Інфармацыйныя рэсурсы:


111