ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіКласікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб КоласЯнка Купала і Якуб Колас: летапіс жыцця і творчасці
Янка Купала і Якуб Колас: летапіс жыцця і творчасці

Янка Купала і Якуб Колас: летапіс жыцця і творчасці

ЯНКА КУПАЛА (1882–1942)
ЯКУБ КОЛАС (1882–1956)
7 ліпеня
1882 г.
(па новым стылі)
У фальварку Вязынка каля Радашковіч Мінскага павета і губерні (цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобласці) у сям’і сялян Луцэвічаў – Дамініка Ануфрыевіча і Бянігны Іванаўны (у дзявоцтве – Валасевіч) – нараджаецца сын Янка (Іван Дамінікавіч Луцэвіч).
3 лістапада 1882 г.
(па новым стылі)
У засценку Акінчыцы Мінскага павета і губерні (цяпер у межах горада Стоўбцы Мінскай вобласці) у сям’і сялян Міцкевічаў з вёскі Мікалаеўшчына (12 км ад Стоўбцаў) – Міхала Казіміравіча і Ганны Юр’еўны (у дзявоцтве – Лёсік) – нараджаецца сын Костусь (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч).
1883–1889 гг.
Сям’я беззямельнага арандатара Луцэвіча вымушана пераязджаць з месца на месца: Барысаўшчына – Юзэфава, Лагойшчына – Косіна, Мінскі павет – Сенніца.
У 1890–1904 гг.
Сям ’я Міцкевічаў жыве ў леснічоўцы Альбуць, недалёка ад Мікалаеўшчыны. Костусь сам навучаецца рускай грамаце. Дзве зімы ён разам са старэйшымі братамі вучыцца дома, у так званага “дарэктара” (падлетка, які скончыў народную школу).
1889–1891 гг.
Вучыцца ў двухкласным народным вучылішчы ў вёсцы Сенніца, пазней – у вандроўнага настаўніка ў Мінску.
1892–1894 гг.
Вучыцца ў народным вучылішчы ў сяле Мікалаеўшчына.
1890 г.
У красавіку Сям ’я Луцэвічаў пераязджае ў Мінск.
1894 г.
У 12 гадоў піша свой першы верш “Вясна”.
1897 г.
 
За адзін год заканчвае Бяларуцкае двухкласнае вучылішча.
1895–1897 гг.
Першы празаічны твор – этнаграфічны нарыс “Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле” . У рукапісе пасля загалоўка рукой аўтара зроблена паметка “Запісаў Кастусь Лапаць”. Гэта першы псеўданім пісьменніка.
1902 г.
 
Год вялікай трагедыі для Я. Купалы: страчвае бацьку, брата і дзвюх сясцёр. Шмат працуе: клопаты аб сям’і ляглі на плечы старэйшага сына Янкі.
1898–1902 гг.
 
Вучыцца ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі.
1903–1904 гг.
Працуе вандроўным настаўнікам, пісарам. У фальварку Селішча напісаны першы верш, прысвечаны сястры. Першы друкаваны верш паэта “Modlitwa” напісаны на польскай мове і апублікаваны ў часопісе “Ziarno” (1903). Друкуе вершы на польскай мове ў гэтым жа часопісе і падпісвае ініцыяламі “І.Л.” і псеўданімам“К-а”.
Піша адзін з першых вершаў на роднай мове – верш “Мая доля” (датуецца 15 ліпеня 1904 г.).
1902–1905 гг.
Працуе настаўнікам у вёсках Люсіна (цяпер Ганцавіцкі раён) і Пінкавічы (Пінскі раён).
1905–1906 гг.
15 мая. У мінскай рускамоўнай газеце “Северо-западный край” публікуецца першы верш на беларускай мове “Мужык”.
З гэтага часу замест афіцыйнага імя – Іван Луцэвіч – літаратар ужывае псеўданім Янук Купала.
Піша вершы “Чаго б я хацеў”, “Думы маркотныя”, “Хлеб”, рэвалюцыйныя вершы “Зашумеў лес разгуканы”, “Спрасоння”, “Што ты спіш?”, “Пойдзем”; паэмы “Нікому”, “Зімою”, “Адвечная песня”.
1906 г.
Студзень. У парадку пакарання за грамадскую дзейнасць пераведзены ў Верхменскае народнае вучылішча (цяпер Смалявіцкі раён).
9–10 ліпеня бярэ актыўны ўдзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе, які адбываецца ў вёсцы Мікалаеўшчына.
1 верасня 1906 г. у газеце “Наша Доля” быў надрукаваны верш Якуба Коласа “Наш родны край”.
1905–1908 гг.
Працуе на броварах у маёнтку Сёмкава Мінскага павета, памочнікам вінакура ў Яхімаўшчыне Вілейскага павета і ў маёнтку Дольны Сноў Навагрудскага павета.
1906–1907 гг.
Зіму жыве ў родных у леснічоўцы Смольня, дзе без афіцыйнага дазволу адкрывае прыватную школу. Пачынае складаць навучальны дапаможнік “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”.
У газеце “Наша Ніва” пад псеўданімам “Дзядзька Карусь” з’яўляецца артыкул Якуба Коласа “Беларуская народная школа”, прысвечаны беларускай мове.
1907 г.
11 мая ў газеце “Наша ніва” змешчаны верш “Касцу”, які становіцца першым выступленнем паэта ў беларускамоўным друку. З ліпеня па верасень 1907 г. на старонках “Нашай нівы” з’яўляюцца новыя творы: “Лета”, “Ці гэта многа?!”, “Непагода”, “Вучыся…”, “Былі ў бацькі тры сыны…” і інш.
1907 г.
У Вільні некалькі тыдняў працуе загадчыкам літаратурнага аддзела ў газеце “Наша ніва”, але па загадзе паліцыі вымушаны пакінуць горад.
1908 г.
 
 

У пецярбургскім выдавецтве “Загляне сонца і ў наша аконца”выходзіць першая кніга вершаў паэта “Жалейка”.

У верасні пераязджае ў Вільню і працуе ў рэдакцыі “Нашай нівы” і ў бібліятэцы Б.Л. Даніловіча “Знание”.

1908–1910 гг.
15 верасня 1908 г. асуджаны на 3 гады турэмнага зняволення паводле абвінавачання ў актыўных дзеяннях, накіраваных на выкананне праграмы Усерасійскага саюза настаўнікаў. Увесь тэрмін пакарання адбывае ў Менскім астрозе.
У турме піша вершы “Мужык”, “Покліч”, “У астрозе”, “Сохну марна я ў астрозе”, “Пісьмо з астрога”, “У астрозе вясной”, “Турэмная камера” і інш.
Частка вершаў друкуецца ў газеце “Наша ніва” за 1908–1911 гг. і змешчана ў першай кнізе паэта“Песні-жальбы” (1910). Некаторыя вершы гэтага часу (напр., “Мужык”, 1909) убачылі свет толькі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.
1909 г.
 
 
Кастрычнік – лістапад. Пакідае працу ў рэдакцыі “Нашай нівы”, едзе ў маёнтак Бенін Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзе працуе каля 2 месяцаў. Вярнуўшыся ў Вільню, застаецца без працы.
Піша паэмы “У Піліпаўку” і “За што?”.
1909 г.

У санкт-пецярбургскім выдавецтве“Загляне сонца і ў наша аконца” выходзіць кніга “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”.

1910–1911 гг.

Купала вучыцца на агульнаадукацыйных курсах А. Чарняева, жыве на кватэры бібліятэкара Пецярбургскага ўніверсітэта прафесара Б.І. Эпімах-Шыпілы.
Надрукаваны другі зборнік вершаў “Гусляр” і драматычная паэма “Адвечная песня”.




У “Нашай ніве” з’яўляецца рэцэнзія на зборнік “Гусляр”.
У друку з’яўляюцца першыя водгукі М. Горкага пра творчасць Я. Купалы.
1910–1911 гг.

У Вільні выходзіць першы зборнік вершаў паэта “Песні жальбы”.

У сакавіку–маі піша вершаванае апавяданне “Як дзядзька ездзіў у Вільню і што ён там бачыў”, якое становіцца пачаткам працы над паэмай “Новая зямля”.
15 верасня выходзіць з астрогу.
30 верасня 1910 г. у газеце “Наша Ніва” была апублікавана рэцэнзія на першы збор вершаў Якуба Коласа “Песні жальбы”.
З лістапада па люты 1912 г. застаецца без месца працы, жыве ў мястэчку Лунінец Пінскага павета ў свайго сябра У. Філіповіча, дае платныя ўрокі дзецям чыгуначнікаў.
Пачынае працу над ліра-эпічнымі паэмамі “Новая зямля” і “Сымон-музыка”.

1912 г.

Жнівень. Наведвае вёску Мікалаеўшчына і хутар Смольню, дзе ўпершыню сустракаецца з Якубам Коласам. Увосень, пасля заканчэння агульнаадукацыйных курсаў Чарняева, Я. Купала вяртаецца ў Вільню і пачынае працаваць у рэдакцыі газеты “Наша ніва”. У канцы года ў Пецярбургу выйшла драматычная паэма Я. Купалы “Сон на кургане”.

3 чэрвеня ў Акопах завершана п’еса “Паўлінка”.

1912 г.

 
1913 г.
27 студзеня п’еса “Паўлінка” ўпершыню пастаўлена ў Вільні Беларускім музычна-драматычным гуртком. Другі раз камедыя паказана ў лютым у Пецярбургу Беларускім навукова-літаратурным гуртком студэнтаў. 15 жніўня “Паўлінка” пастаўлена ў Радашковічах Мінскім беларускім артыстычным гуртком пад кіраўніцтвам Ф. Ждановіча.
1913 г.
У чэрвені бярэ шлюб з настаўніцай пінскай чыгуначнай школы Марыяй Дзмітрыеўнай Каменскай, з якой пражыў разам больш за 30 гадоў, меў трох сыноў.
1913–1915 гг.

Жыве ў Вільні. Працуе ў газеце “Наша ніва”.
У Пецярбургу выходзяць трэці зборнік вершаў “Шляхам жыцця” (1913) і камедыя “Паўлінка”.

  

У 1913 г. піша паэмы “Яна і я”, “Бандароўна”, “Магіла льва”, драму “Раскіданае гняздо” і камедыю “Прымакі”.
Пад рэдакцыяй Я. Купалы ў Вільні выходзіць зборнік вершаў М. Багдановіча “Вянок”.
З першых жа дзён Першай сусветнай вайны гучыць яркі матыў яе асуджэння ў лірыцы Янкі Купалы: “1914-ты”, “Песні вайны”, “Вясна 1915-ая”, “Паязджане”.

1911–1914 гг.

Верасень. Пасля выхаду з турмы займаецца настаўніцкай працай.
Піша першую (1911) і другую (1912) часткі паэмы “Сымон-музыка”.
У Вільні выходзіць у свет першы зборнік прозы Я. Коласа “Апавяданні”.

1913 г. – у Пецярбургу выдаюцца апавяданні “Тоўстае палена” і “Нёманаў дар”, вершаваныя апавяданні “Прапаў чалавек” і “Батрак”.
  

  

1914 г. – у Вільні выдаецца другі зборнік апавяданняў “Родныя з’явы”.

У вершах 1914–1916 гг. (“Вецер”, “Ворагам”, “На рэчцы”, “Новаму году”, “Новаму 1915 году”, “Поле” і інш.) паэт асуджаў Першую сусветную вайну, выкрываў яе захопніцкі характар, антынародную скіраванасць, праўдзіва адлюстроўваў селяніна, удзельніка вайны, яго псіхалогію.

1915 г.
У студзені часовы камітэт па справах друку ў Вільні ўзбуджае судовую справу супраць Я. Купалы – рэдактара “Нашай нівы” – за друкаванне ў газеце артыкула “Думкі”.
У жніўні Я. Купала эвакуіруецца з Вільні.
У верасні едзе ў Маскву і паступае ў Народны ўніверсітэт імя А.Л. Шаняўскага.
1915 г.
Я. Колас разам з сям’ёй эвакуіруецца ў Маскоўскую губерню, дзе мабілізаваны на вайсковую службу. Знаходзіцца ў Маскве, Пярмі, пасля – на Румынскім фронце.
1916–1917 гг.
23 студзеня 1916 г. бярэ шлюб з Уладзіславай Францаўнай Станкевіч.
У студзені прызваны ў царскую армію. Служыць у дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін у Мінску, Полацку, а таксама ў Смаленску, дзе сустракае Кастрычніцкую рэвалюцыю.
У перыяд з 1916 да восені 1918 г. не піша ніводнага верша.
1916–1917 гг.
Заканчвае Аляксандраўскае ваеннае вучылішча ў Маскве, служыць у запасным палку ў г. Пярмі.
Як настаўнік вызваляецца ад вайсковай службы і працуе выкладчыкам, школьным інструктарам у г. Абаяні (Курская вобласць Расіі) і яго наваколлі.
Піша п’есу “Антось Лата”.
 
1919 г.

Пасля абвяшчэння БССР 21 студзеня пераязджае ў Мінск. Працуе ў Народным камісарыяце асветы БССР.
У Маскве выходзіць першы зборнік выбраных вершаў у перакладзе на рускую мову (“Избранные стихи”).
У Вільні выдаецца драма “Раскіданае гняздо”.

Перакладае на беларускую мову “Слова аб палку Ігаравым”. Празаічны пераклад з’яўляецца ў друку.

1919 г.
 
20-я гг.

Працуе загадчыкам бібліятэкі пры Беларускай хатцы, рэдагуе часопісы «Рунь» (1920) і «Вольны сцяг» (1920–1922). У 1920–1922 цяжка хварэе, акрыяўшы, зноў вяртаецца да актыўнай грамадскай і літаратурнай дзейнасці.
З пачатку 1921 г. – намеснік загадчыка літаратурна-выдавецкага аддзела Наркамасветы БССР, уваходзіць у склад акадэмічнай камісіі Акадэмічнага цэнтра Наркамасветы БССР па ўкладанні і апрацоўцы беларускай тэрміналогіі, член навукова-рэдакцыйнай калегіі Наркамасветы БССР, якая разглядае прадстаўленыя да друку творы (пазней яна называецца камісіяй, і Я. Купала становіцца яе старшынёй); адзін з ініцыятараў стварэння Беларускага драматычнага тэатра (1920), БДУ (1921), Інбелкульта (з 1922 г. – яго правадзейны член).
Неаднаразова падвяргаецца рэпрэсіям. У 1921 г. на паэта накладаецца хатні арышт і канфіскуюцца рукапісы. З 2-й паловы 1920-х гг. Я. Купалу адкрыта абвінавачваюць у так званай нацдэмаўшчыне.
Першым беларускім дзяржаўным тэатрам пастаўлена п’еса“Паўлінка”. Выходзіць зборнік вершаў “Спадчына” (1922).

 
Перакладае на беларускую мову “Інтэрнацыянал”, лібрэта оперы “Галька” С. Манюшкі і робіць вершаваны пераклад “Слова аб палку Ігаравым”.
20-я гг.

У 1921 г. па запрашэнні ўрада вяртаецца ў Мінск. З’яўляецца супрацоўнікам навукова-тэрміналагічнай камісіі Народнага камісарыята асветы, літаратурнай камісіі па збіранні вуснай народнай творчасці Інбелкульта, выкладае ў Беларускім педагагічным тэхнікуме, чытае лекцыі па граматыцы і методыцы выкладання беларускай мовы на настаўніцкіх курсах у Слуцку, працуе выкладчыкам беларускай мовы ў БДУ.
Вельмі плённы перыяд у жыцці, службовай і літаратурнай дзейнасці.
Выдаецца зборнік апавяданняў “Казкі жыцця” (Коўна, 1921), другі зборнік вершаў “Водгулле” (Мінск, 1922),
выходзіць асобным выданнем паэма “Новая зямля” (Мінск, 1923), упершыню асобным выданнем публікуецца аповесць “У палескай глушы” (Вільня, 1923).

  

1925 г.

15 маяў сувязі з 20-годдзем творчай дзейнасці ўрад БССР прысвойвае Янку Купалу званне народнага паэта БССР.
Восенню з групай пісьменнікаў наведвае Чэхаславакію і Германію.
Выходзіць зборнік вершаў "Безназоўнае".

Пачынаецца выданне "Збору твораў" Янкі Купалы, выходзіць з друку першы том, у які ўвайшлі "Жалейка", "Гусляр".

1925 г.

Заканчвае перапрацоўку паэмы “Сымон-музыка” (1911–1925), якая ўпершыню публікуецца поўнасцю асобнай кнігай.
Выходзіць п’еса “Забастоўшчыкі”, зборнікі апавяданняў “Першыя крокі”, “Крок за крокам”, “На рубяжы” і “У ціхай вадзе”, пачата аповесць “На прасторах жыцця”.

  



  
1926 г.

Удзельнічае ў Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі.
Выходзіць другі том “Збору твораў” (“Шляхам жыцця”) і трэці том (“Раскіданае гняздо”, “Тутэйшыя”, “Паўлінка”, “Прымакі”). З’яўляюцца ў друку зборнік “Апавяданні вершам” (кнігі 1 і 2) і паэма “Магіла льва”.

  

  

1926 г.

Грамадскасць рэспублікі адзначае 20-гадовы юбілей творчай дзейнасці Якуба Коласа, 18 кастрычніка ўрад БССР прысвойвае яму званне народнага паэта БССР.
Заканчвае аповесць “На прасторах жыцця”, апублікавана ў аднайменным зборніку апавяданняў. Пачынае п’есу “Вайна вайне”. Перавыдаецца кніга навел “Казкі жыцця”; выдаюцца “Выбраныя апавяданні”, “Методыка роднае мовы”.

  

1927 г.
У красавіку бярэ ўдзел у рабоце VIII Усебеларускага з’езда Саветаў. Выбіраецца кандыдатам у члены Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР.
У жніўні – верасні знаходзіцца на лячэнні ў горадзе Карлавы Вары (Чэхаславакія). У гэты час у чэхаславацкім друку з’яўляецца некалькі вершаў паэта.
1927 г.
Заканчвае аповесць “У глыбі Палесся”, пачатую ў 1924 г., якая выдаецца асобнай кнігай.

У Вільні выходзіць юбілейнае выданне “Выбраныя творы”.

1928 г.
Выбіраецца правадзейным членам Акадэміі навук БССР.

Выходзяць чацвёрты і пяты тамы “Збору твораў”.

  
1928 г.

13 кастрычніка выбіраецца правадзейным членам Акадэміі навук БССР.
Выходзіць у двух выпусках першы том “Збору твораў” (вып. 1, 2).

  

Асобным выданнем для дзяцей выходзяць беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Я. Коласа: “Воўк-дурань”, “Два маразы”, “Леў і воўк”, “Як пеўнік ратаваў курачку”.
Другім выданнем выпускаюцца: паэма “Сымон-музыка”, зборнікі апавяданняў “На прасторах жыцця”, “На рубяжы” і “Крок за крокам”.
Трэцім выданнем выходзяць аповесць “У палескай глушы”, зборнікі апавяданняў “Казкі жыцця” і “У ціхай вадзе”.
У перакладзе на польскую мову друкуецца аповесць “На прасторах жыцця”.

1929 г.
Выбіраецца правадзейным членам Акадэміі навук УССР.
Публікуюцца ў часопісе “Полымя” № 2–3 за 1929 г і № 5–6 за 1930 г. дарэвалюцыйныя вершы Купалы, не надрукаваныя да Кастрычніцкай рэвалюцыі.
1929 г.

Выбіраецца членам Прэзідыума і віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук УССР.
Выдаецца другі том “Збору твораў”.

Выходзяць народныя казкі для дзяцей “Зайчыкі”, “Пчала і шэршань” у апрацоўцы Я. Коласа.

1930 г.
Народны камісарыят асветы БССР у гонар 25-гадовага юбілею літаратурнай дзейнасці паэта ўстанаўлівае 2 стыпендыі імя Я. Купалы: адну – на літаратурным аддзяленні педфака БДУ, другую – у Мінскім педтэхнікуме. Беларускае дзяржаўнае выдавецтва вызначае адну стыпендыю імя Я. Купалы на літаратурным аддзяленні педфака БДУ, дзяржаўнае выдавецтва РСФСР – дзве стыпендыі ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце.
Летам у партыйным органе – газеце “Звязда” друкуецца артыкул Л. Бэндэ “Шлях паэта”, дзе Я. Купала абвяшчаецца "ідэолагам буржуазнага нацыянал-адраджанізму". Родных паэта раскулачваюць, ледзь не высылаюць на Поўнач. Летам таго ж года Купалу выклікаюць у Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне (ДПУ), каб дапытаць у сфабрыкаванай справе “Саюза вызвалення Беларусі”, прыпісаць яму кіраўніцтва гэтай міфічнай арганізацыяй. У лістападзе зноў дае паказанні ў ДПУ. Паводзіць ён сябе пад час допытаў мужна і высакародна – гэта адзначаюць нават следчыя, адхіляе ўсе абвінавачванні на адрас сябе і іншых. Праследаванне рэпрэсіўнымі органамі, цяжкі псіхалагічны стан прыводзяць да таго, што 20 лістапада 1930 г. робіць спробу самагубства, але яго выратоўваюць.
Снежань. Публікуецца ў "Звяздзе" "пакаянны" ліст, у якім паэт, вымушаны прызнавацца ў "памылках" і "шкодных поглядах", абяцае парваць з "кулацкім нацыяналістычным адраджанізмам" і "аддаць усе свае сілы сацыялістычнаму будаўніцтву".
 
1930 г.
Асобным выданнем выходзіць аповесць Я. Коласа “На прасторах жыцця” (Мінск), другім выданнем выпушчана аповесць “У глыбі Палесся”.
Пачата аповесць “Адшчапенец”.
Восенню 1930 г. арыштоўваюць Я. Коласа і Я. Купалу, ад іх патрабуюць публікацыі лістоў з прызнаннем сваіх памылак і абяцаннем не паўтараць іх. Я. Колас 30 лістапада 1930 г. змяшчае ў друку такі ліст, ён прызнае свае “памылкі” і свой “удзел” у контррэвалюцыйнай рабоце, дае клятвеннае абяцанне парваць з беларускім нацыянал-дэмакратызмам і працаваць на карысць пралетарыяту і сацыялістычнага грамадства. Ёсць меркаванне, што такі ліст быў напісаны паэтам пасля “бяседы” ў ДПУ БССР.
1932 г.
10 верасня грамадскасць рэспублікі адзначае 50-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы.
1932 г.
3 лістапада грамадскасць рэспублікі адзначае 50-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа.
30-я гг.

У 1930-я г. творы Купалы падвяргаюцца значнай цэнзурнай праўцы, у т.л. творы са зборнікаў "Жалейка" і "Гусляр".
Выходзяць кніга паэм “За што?” (“Курган”, “Бандароўна”, “Сват” і інш.; зборнікі вершаў "Адцвітанне" (1930), “Песня-байка” (1930) і кніга паэм “За што?” (1930); “Сборник стихов” (1930) на рускай мове; другое выданне 2-га тома “Збору твораў” (1931); 6-ты том і другое выданне 3-га тома “Збору твораў” (1932); паэма “Над ракою Арэсай” на беларускай і рускай мовах (1933).

 
30-я гг.
Выходзіць асобным выданнем аповесць “Адшчапенец” (1932).

Напісана аповесць “Дрыгва” (1933).

1934 г.
Жнівень. Бярэ ўдзел у І Усесаюзным з’ездзе пісьменнікаў СССР у Смаленску.
Верасень. На заключным пасяджэнні І Усесаюзнага з’езда пісьменнікаў выбіраецца членам праўлення Саюза савецкіх пісьменнікаў СССР. Удзельнічае ў рабоце І Пленума праўлення Саюза савецкіх пісьменнікаў, выбранага на І Усесаюзным з’ездзе пісьменнікаў.
1934 г.

Выбіраецца членам праўлення Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР.
Жнівень. Бярэ ўдзел у рабоце І Усесаюзнага з’езда пісьменнікаў СССР.
Выходзіць асобным выданнем аповесць “Дрыгва” (Мінск), якая выдаецца і ў перакладзе на рускую мову (Масква).

  
1935 г.
Студзень. У якасці дэлегата бярэ ўдзел у рабоце ХІ Усебеларускага з’езда Саветаў. Выбраны ў састаў Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР і дэлегатам з рашаючым голасам на VII з’езд Саветаў Саюза ССР.
29 студзеня – 6 лютага ўдзельнічае ў рабоце VII з‘езда Саветаў.
Сакавік. Удзельнічае ў рабоце ІІ Пленума праўлення Саюза савецкіх пісьменнікаў СССР (Масква).
11 ліпеня ўзнагароджаны ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Кастрычнік. З дэлегацыяй савецкіх пісьменнікаў наведвае Чэхаславакію і выступае ў Пражскім універсітэце з чытаннем сваіх вершаў. У чэшскім перыядычным друку з’яўляюцца пераклады твораў паэта.
11 снежня адзначаецца 30-гадовы юбілей літаратурнай дзейнасці Я. Купалы.
У “Школьнай серыі” выходзіць зборнік вершаў “Выбраныя творы”; у перакладзе на польскую і літоўскую мовы асобнымі выданнямі выходзіць паэма “Над ракою Арэсай”.
1935 г.

Студзень. У якасці дэлегата бярэ ўдзел у рабоце ХІ Усебеларускага з’езда Саветаў. Выбраны ў састаў Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР і дэлегатам з рашаючым голасам на VII з’езд Саветаў Саюза ССР.
29 студзеня – 6 лютага ўдзельнічае ў рабоце VII з’езда Саветаў.
20 чэрвеня ўдзельнічае ў рабоце Міжнароднага кангрэса ў абарону культуры ў Парыжы.
Выдаецца кніга для дзяцей “Міхасёвы прыгоды”; у “Школьнай серыі” – зборнік апавяданняў “Выбраныя творы”. Выходзіць 2-е выданне аповесці “Дрыгва”. У перакладзе на рускую мову выпускаецца зборнік “Избранные стихи”.

  

1936 г.
Люты. Удзельнічае ў рабоце ІІІ Пленума праўлення Саюза савецкіх пісьменнікаў СССР у Мінску.
Сакавік . Выбіраецца членам Пушкінскага камітэта БССР па правядзенні мерапрыемстваў да 100-й гадавіны з дня смерці А.С. Пушкіна. Перакладае на беларускую мову паэму А.С. Пушкіна “Медный всадник”.
Лістапад. У якасці дэлегата бярэ ўдзел у рабоце Надзвычайнага ХІІ з ’езда Саветаў БССР. Выбіраецца ў склад рэдакцыйнай камісіі для канчатковага ўстанаўлення тэксту Канстытуцыі БССР. Удзельнічае як дэлегат у рабоце VIII Надзвычайнага з’езда Саветаў Саюза ССР.
Выходзіць зборнік вершаў “Песня будаўніцтву”, “Выбраныя творы”, т. 2, “Над ракою Арэсай” (3-е выданне), камедыя “Прымакі”.
У перакладзе на рускую мову выходзіць зборнік вершаў “Пад новым сонцам” (Масква), у перакладзе на ўкраінскую мову – паэма “Над ракою Арэсай” (Кіеў).
На ўсесаюзным конкурсе на лепшую песню, абвешчаным газетай “Правда”, Я. Купалу прысуджаецца другая прэмія за песню “Выпраўляла маці сына”.
1936 г.

1 верасня адзначаецца 30-гадовы юбілей літаратурнай дзейнасці Якуба Коласа.
Лістапад. У якасці дэлегата бярэ ў дзел у рабоце VIII Надзвычайнага з’езда Саветаў Саюза ССР, які прымае новую Канстытуцыю СССР.
Бярэ ўдзел у рабоце Надзвычайнага ХІІ з ’езда Саветаў БССР.
Выдаецца 1-шы том “Выбраных твораў” паэта, у які ўваходзяць вершы і паэмы, напісаныя з 1904 па 1935 год. 3-м выданнем выходзіць аповесць “Дрыгва”. Выдаецца кніга ў вершах для дзяцей малодшага ўзросту “Савось-распуснік”.
У перакладзе на польскую і яўрэйскую мовы выдаецца ў Мінску аповесць “Дрыгва”.
Беларускім дзяржаўным тэатрам імя Якуба Коласа (г. Віцебск) ажыццяўляецца пастаноўка п’есы пісьменніка “Вайна вайне”.

  

1937 г.

Над паэтам чарговы раз навісае пагроза арышту – яго імя ёсць у спісе мяркуемых ахвяр. Арышту ўдаецца пазбегнуць.
Люты . Удзельнічае ў рабоце IV Пленума праўлення Саюза савецкіх пісьменнікаў СССР (Масква), прысвечанага 100-годдзю з дня смерці А.С. Пушкіна.
Снежань . Бярэ ўдзел у рабоце V Пленума праўлення Саюза савецкіх пісьменнікаў СССР (Тбілісі), які прысвячаецца святкаванню 750-годдзя з дня з’яўлення паэмы “Віцязь у тыгравай шкуры” Шота Руставелі. Гэтаму выдатнаму песняру прысвячае верш “Сонечнаму Шота Руставелі”.
Выходзіць зборнік вершаў “Беларусі ардэнаноснай” – своеасаблівая анталогія творчасці паэта савецкага часу, “Выбраныя творы”, т. 3, паэма “Над ракою Арэсай” (4-е выданне), зборнік для дзяцей “Хлопчык і лётчык” і перакладзеная Купалам на беларускую мову паэма А.С. Пушкіна “Медны коннік”.

У перакладзе на рускую мову выходзіць зборнік “Избранные стихи” (Смаленск), у перакладзе на ўкраінскую – “Вибрані твори” (Кіеў – Харкаў).

1937 г.

Выходзіць з друку новая кніга вершаў Я. Коласа “Нашы дні” (Мінск).

Да 100-гадовай гадавіны з дня смерці А.С. Пушкіна піша артыкул пра ўплыў Пушкіна на паэзію народаў СССР (“Его влияние неизмеримо”) і іншыя артыкулы.
Люты. Бярэ ўдзел у рабоце IV Пленума праўлення Саюза савецкіх пісьменнікаў СССР (Масква), прысвечанага 100-годдзю з дня смерці А.С. Пушкіна.
Беларускім дзяржаўным тэатрам імя Якуба Коласа (БДТ-ІІ, г. Віцебск) ставіцца п’еса “У пушчах Палесся”, створаная пісьменнікам на сюжэт уласнай аповесці “Дрыгва”.
Выдаюцца “Выбраныя апавяданні”, 2-м выданнем выходзіць кніга паэта для дзяцей “Міхасёвы прыгоды”, 4-м выданнем перавыдаецца аповесць “Дрыгва”.

1938 г.
Наведвае Аршанскі ільнокамбінат і Магілёўскую фабрыку штучнага шоўку, разам з Якубам Коласам едзе на Украіну.
Асобным выданнем выйшаў пераклад Янкі Купалы “Слова о полку Игореве” ў празаічным (“Слова аб паходзе Ігаравым, Ігара, сына Святаслаўлева, унука Олегава”) і вершаваным (“Слова аб паходзе Ігаравым”) варыянтах.
1938 г.

Закончана аўтарам у апошняй рэдакцыі і публікуецца асобным выданнем драма “Вайна вайне” (1926–1938). П’еса выдаецца таксама ў перакладзе на рускую мову.

  
Выходзіць зборнік вершаў “Выбраныя творы”. Асобнай кніжкай выдаецца для дзяцей малодшага ўзросту казка ў вершах “Рак-вусач”.

Піша артыкул пра М. Горкага “Писатель-гражданин”.

1939 г.
31 студзеня Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР за выдатныя заслугі ў развіцці савецкай літаратуры ўзнагароджвае Я. Купалу ордэнам Леніна.
Сакавік. Выходзіць “Кабзар” Т. Шаўчэнкі ў перакладзе на беларускую мову пад рэдакцыяй Я. Купалы і Я. Коласа.
Май . Бярэ ўдзел у юбілейным Пленуме Саюза савецкіх пісьменнікаў СССР (Кіеў), прысвечаным 125-годдзю з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі. Чытае верш Тараса Шаўчэнкі “Заповіт” у сваім перакладзе на беларускую мову.
Верасень . Удзельнічае ў святкаванні ў Ерэване 1000-годдзя армянскага народнага эпасу “Давід Сасунскі”, дзе выступае з прамовай на ўрачыстым пасяджэнні.
Кастрычнік . У складзе беларускай савецкай дэлегацыі вітае Народны сход Заходняй Беларусі ў Беластоку.
Снежань . Выбіраецца дэпутатам Мінскага гарадскога Савета.
Піша цыкл вершаў “На заходнебеларускія матывы”; паэму “Тарасова доля” і інш.; перакладае паэму Тараса Шаўчэнкі “Кацярына” і іншыя творы кабзара.
1939 г.

За выдатныя заслугі ў развіцці савецкай літаратуры Я. Колас ўзнагароджаны ордэнам Леніна.
Сакавік. Удзельнічае ў складзе дэлегацыі ад Беларусі для прывітання VIII з’езду партыі.
Сакавік. Выйшаў “Кабзар” Т. Шаўчэнкі ў перакладзе на беларускую мову пад рэдакцыяй Я. Купалы і Я. Коласа.

Восенню пачынае пісаць паэму “Рыбакова хата” (1939–1947), якую спачатку меркаваў назваць “На крэсах усходніх”.
Выдаецца 3-ці том “Выбраных твораў”. Выходзяць дзве кнігі для дзяцей: апавяданне “Каля заставы” і казка “Дзед і мядзведзь”.

У перакладзе на польскую мову выходзіць драма “В пущах Полесья” (Масква – Ленінград) і “Избранные стихи” (Масква).

1940 г.
24 сакавіка . Выбіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР ад Лідскай выбарчай акругі.
Красавік. Выбіраецца членам Камітэта па Сталінскіх прэміях .
Лістапад . Выступае ў Маскве з прамовай на ўрачыстым вечары, прысвечаным 85-годдзю з дня смерці Адама Міцкевіча.
8 снежня . Грамадскасцю шырока адзначаецца 35- гадовы юбілей літаратурнай дзейнасці Я. Купалы.
1940 г.
24 сакавіка. Выбіраецца ў Вярхоўны Савет БССР ад заходніх абласцей Беларусі.
У газеце “Правда” ад 18 чэрвеня друкуецца артыкул пра М. Горкага “Человек большого сердца”.
У серыі “Масавая бібліятэка” выходзіць зборнік выбранай прозы “Апавяданні”. Выдаюцца зборнік вершаў для дзяцей (“Вершы”) і аповесць “Дрыгва”.
  
1941 г.
15 сакавіка Я. Купалу Пастановай СНК прысуджаецца Сталінская прэмія першай ступені за кнігу вершаў “Ад сэрца” (1940).
Май . З дэлегацыяй беларускіх пісьменнікаў і вучоных наведвае Вільнюс з мэтай умацавання культурных сувязей братніх народаў.
14–15 чэрвеня бярэ ўдзел у рабоце І з’езда Саюза савецкіх пісьменнікаў Латвіі.
Вялікая Айчынная вайна застала яго ў Коўне. У першыя дні вайны ў Мінску гарыць яго архіў і бібліятэка.
23 чэрвеня прыязджае ў Мінск, на другі дзень, у сувязі з наступленнем гітлераўскіх войск, едзе ў Ляўкі, адтуль – на машыне ў Маскву, куды прыбывае 7 ліпеня.
17 ліпеня ў газеце “Известия” з’яўляецца артыкул Купалы “Не будет белорус рабом немецких баронов”.
18 ліпеня на старонках газеты “Правда” выступае з артыкулам “Германский фашизм – злейший враг белорусского народа”.
22 ліпеня газета “Красный флот” друкуе артыкул Купалы “Белорусский народ не позволит себя закабалить”.
11 жніўня выбіраецца членам прэзідыума Усеславянскага камітэта.
Верасень . У газеце “Красная звезда” з’яўляецца верш Купалы “Беларускім партызанам”.
З пачатку лістапада жыве ў рабочым пасёлку Печышча, паблізу Казані.
3 самага пачатку вайны актыўна ўключаецца ў барацьбу. Як член прэзідыума Усеславянскага антыфашысцкага камітэта выступае на мітынгах, падпісвае адозву да братоў-славян з заклікам узняцца на вызваленчую барацьбу супраць фашызму, удзельнічае ў І Усеславянскім мітынгу і ў навуковай сесіі АН БССР (у Казані), дзе выступае з дакладам “Айчынная вайна і беларуская інтэлігенцыя”. Яго палымяны верш “Беларускім партызанам”, публіцыстычныя артыкулы змяшчаюцца ў газетах “Правда”, “Известия”, “Красная звезда” і інш.
Выходзяць у перакладзе на рускую мову зборнік вершаў “От сердца” (Масква), на туркменскую мову “Выбраныя вершы і паэмы” (Ашхабад); на рускай мове брашура “Народ-мститель” (выд. газ. “Савецкая Беларусь”) і зборнік вершаў “Стихи о Родине” (Масква).
  
1941 г.
У выданні для дзяцей выходзіць зборнік апавяданняў “У старых дубах” і ўрывак з паэмы “Новая зямля” пад назвай “Начаткі”.
  
У перакладзе на рускую мову выдаюцца вершы для дзяцей “Соколята” (Мінск) і “Ягоды” (Масква – Ленінград).
Чэрвень . Эвакуіруецца з Мінска. 24 чэрвеня ў газеце “Правда” публікуецца верш “Шалёнага пса – на ланцуг!”
Верасень. Друкуецца зварот “На бітву, браты-беларусы!”
У Маскве выходзіць першы зборнік вершаў, напісаных паэтам у пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў перакладзе на рускую мову. У перакладзе на туркменскую мову выдаецца кніга “Выбраныя вершы”(Ашхабад).
У час Вялікай Айчыннай вайны паэт жыве пад Масквой у Клязьме, Ташкенце, Маскве.
1942 г.
28 чэрвеня Іван Дамінікавіч Луцэвіч (Янка Купала) трагічна гіне ў гасцініцы “Масква” пры нявысветленых абставінах (падае ў лесвічны пралёт з 10-га паверха). Ёсць тры версіі: няшчасны выпадак, самагубства, забойства.
Пахаваны на маскоўскіх Ваганькаўскіх могілках.
Пасля смерці Купалы выйшаў зборнік вершаў “Беларускім партызанам”.
1942 г.
Сакавік. Публікуецца зварот да беларускага народа “Да зброі, беларускі народ!”
4–5 красавіка . Выступае з прамовай на ІІ Усеславянскім мітынгу (Масква).
Кастрычнік . Піша артыкул “Сеяць смерць нямецкай погані”.
Выходзіць зборнік вершаў “Адпомсцім” (Масква).

У Ташкенце выдаюцца кнігі паэта: у перакладзе на рускую мову “Голос земли” і ў перакладзе на ўзбекскую – “Выбраныя вершы”.

1962 г.
Урна з прахам паэта перапахавана ў Мінску, на Вайсковых могілках, побач з магілай Я. Коласа.
1943 г.
Прымаецца кандыдатам у члены камуністычнай партыі.
За асобыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ўзнагароджваецца ордэнам Чырвонага Сцяга.
Закончана і публікуецца асобным выданнем паэма “Суд у лесе”.
Выходзіць новая кніга вершаў “Голас зямлі” (Масква).
 
 
1944 г.
7 студзеня . У азнаменаванне 25-годдзя БССР і за дасягненні ў галіне навукі Якубу Коласу прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі БССР.
Вяртаецца ў Мінск пасля вызвалення горада.
 
 
1945–1956 гг.
Пасля вайны, з сярэдзіны 1940-х і да канца жыцця Я. Колас працуе ў Акадэміі навук Беларусі, вядомы як грамадскі дзеяч: выбіраецца дэпутатам ВС СССР і ВС БССР, членам ЦК на XX–XXII з’ездах КПБ і Усесаюзнага камітэта па дзяржаўных прэміях у галіне літаратуры і мастацтва, віцэ-старшынёй Усеславянскага антыфашысцкага камітэта, старшынёй Беларускага і членам Савецкага камітэта абароны міру.
 
 
1946 г.
За творы, напісаныя ў час Вялікай Айчыннай вайны, прысуджаецца Сталінская прэмія першай ступені.
У сувязі з 40-годдзем літаратурнай дзейнасці ўзнагароджваецца ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Выдаецца асобным выданнем паэма “Адплата”, выходзяць зборнікі “Мой дом”, “Вершы”, т. 1, “Паэмы”, у які ўвайшлі “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, шостым выданнем выходзіць аповесць “Дрыгва”.
  

У Маскве ў перакладзе на рускую мову выдаецца кніга выбраных паэтычных твораў “Избранное”.

 
 
1947 г.
Люты. Выбіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Пленумам Саюза савецкіх пісьменнікаў СССР зацвярджаецца членам сакратарыята Саюза савецкіх пісьменнікаў СССР.
Закончана і выдаецца асобным выданнем паэма “Рыбакова хата” (1939–1947).
У серыі “Першая бібліятэчка школьніка” перавыдаецца кніга для дзяцей “Міхасёвы прыгоды”.
У перакладзе на рускую мову выходзіць у Маскве кніга паэтычных твораў “Избранное”, у серыі “Школьная бібліятэка” – зборнік выбраных вершаў у перакладзе на рускую мову “Стихи”.
  
 
 
1948 г.
У серыі “ХХХ год БССР, 1919–1949” выходзіць кніга выбраных твораў “Вершы і паэмы”. У выданні для дзяцей выпускаюцца зборнікі вершаў пра прыроду “Усход сонца” і “Выбраныя вершы”.

У перакладзе на рускую мову адной кнігай выдаюцца аповесці “У палескай глушы”, “У глыбі Палесся” і “Дрыгва” пад назвай “В полесской глуши”. У бібліятэцы “Огонька” на рускай мове вышлі“Избранные стихи”.

 
 
1949 г.
Студзень. Да 30-годдзя Беларускай ССР узнагароджаны ордэнам Леніна.
Красавік . Прысуджана Сталінская прэмія за паэму “Рыбакова хата”. Выбіраецца членам праўлення ССП Беларусі.
Пачынае публікаваць першыя раздзелы трэцяй часткі трылогіі “На ростанях” у часопісе “Полымя” (№№ 2 і 11).
У друку з’яўляюцца выступленні паэта ў абарону міру.
 
 
1950 г.
Сакавік . Выбіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР.
Чэрвень. Бярэ ўдзел у рабоце пленума Савецкага камітэта абароны міру.
Кастрычнік. Выбіраецца ў Савецкі камітэт абароны міру.
Выходзіць зборнік апавяданняў “Раніца жыцця”.
 
 
1951 г.
Выходзіць кніга “Міхасёвы прыгоды”.
Верасень . Выбіраецца членам прэзідыума і старшынёй камітэта на І Пленуме Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру.
Лістапад . Бярэ ўдзел у рабоце ІІІ Усесаюзнай канферэнцыі прыхільнікаў міру.
 
 
1952 г.
8 студзеня Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР узнагароджаны ордэнам Леніна.
Верасень. Бярэ ўдзел у рабоце ХХ з’езда КП(б)Б. Выбіраецца членам ЦК і дэлегатам на ХІХ з’езд Усесаюзнай камуністычнай партыі.
3 лістапада за выдатныя заслугі ў развіцці савецкай мастацкай літаратуры і ў сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР узнагароджаны ордэнам Леніна.
Выходзіць дакументальны кінанарыс “Народны паэт”.
 
 
1953 г.
Студзень . Удзельнічае ў рабоце сесіі АН БССР, перавыбіраецца віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук.
 
 
1954 г.
Люты. Бярэ ўдзел у рабоце ХХІ з’езда КПБ. Выбіраецца членам ЦК КПБ.
Сакавік. Выбіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР.
Май. Бярэ ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 300-годдзю ўз’яднання Украіны з Расіяй.
Чэрвень. Заканчвае трэцюю частку трылогіі “На ростанях”.
Верасень. Удзельнічае ў рабоце ІІІ з’езда пісьменнікаў БССР.
Снежань. У складзе беларускай дэлегацыі выязджае ў Маскву на ІІ Усесаюзны з’езд савецкіх пісьменнікаў. Выбіраецца ў склад праўлення саюза.
 
 
1955 г.
25 лютага за выдатныя заслугі ў развіцці беларускай літаратуры і ў сувязі з Дэкадай беларускага мастацтва і літаратуры ў Маскве Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР узнагароджаны ордэнам Леніна.
Выходзяць трылогія “На ростанях” (т. 1, 2), зборнік “П’есы” (“Забастоўшчыкі”, “У пушчах Палесся”, “Вайна вайне”).
  

 

 

1956 г.

Студзень. Бярэ ўдзел у рабоце ХХІІ з’езда КПБ. Выбіраецца членам ЦК КПБ і дэлегатам на ХХ з’езд КПСС.

Працуе над паэмай "На шляхах волі".

Люты. Удзельнічае ў рабоце ХХ з’езда КПСС.

Выходзіць зборнік “Міхасёвы прыгоды” (паэмы, казкі, вершы).

13 жніўня 1956 г. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (Якуб Колас) памірае за сваім рабочым сталом.

Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

111