ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіКласікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб КоласВыслоўі, выказванні, афарызмы беларускіх песняроў
Выслоўі, выказванні, афарызмы беларускіх песняроў

Выслоўі, выказванні, афарызмы беларускіх песняроў

Гонар, годнасць чалавека, народа; павага, пашана

Доля, лёс чалавека, грамадства; прадвызначанасць жыццёвага шляху; выпадак

Шчасце, каханне, вера, вернасць, любоў

Жанчына – жонка, жанчына – маці, яе роля ў сям’і, у грамадстве

Сям’я; бацькі, дзеці; родная хата; родныя, род; сувязь пакаленняў

Дзяцінства, вучоба і выхаванне маладога пакалення; веды і вопыт; асоба настаўніка, выхавацеля

Чалавек, яго існасць, вартасць, значнасць; месца на зямлі

Памяць чалавека, памяць пакаленняў; мінулае; спадчыннасць і спадчына

Смеласць, адвага, мужнасць; сіла і спрыт; мэтанакіраванасць і настойлівасць; дысцыпліна

Воля, свабода, незалежнасць, роўнасць; дэмакратыя, няволя

Слава і няслава

Працавітасць, дбайнасць, стваральная праца і яе плён

Будучыня, праца для яе; жаданні, мары, імкненні, спадзяванні

Паэт і паэзія; творца і майстэрства творчасці; натхненне, прызванне; ацэнка твора

Адступніцтва, здрада, вераломства, подласць; злосць, гнеў, крыўда; жорсткасць, нянавісць; глупства, невуцтва; хлусня; ганарлівасць, зазнайства, зайздрасць, хвальба, падхалімства, угодніцтва; абыякавасць

Радзіма, родны край, Бацькаўшчына; патрыятызм

Думка, родная мова, слова

У песні – душа і жыццё чалавека, яго мары і надзеі

Ісціна, праўда, праўдзівасць

Дух, душа, духоўнасць; Бог, вера, святасць
Бяда, гора, ліха, няшчасце; пакуты; адчай, страх

ГОНАР, ГОДНАСЦЬ ЧАЛАВЕКА, НАРОДА; ПАВАГА, ПАШАНА

Асцярожна, ясны пане,
З грозьбамі сваімі!

Купала Я. Бандароўна [паэма, 1913] // Збор твораў: у 6 т. Т. 5. – Мінск, 1954. – С. 56.

Вянкоў мы славы не насілі

Купала Я. Наша мінуўшчына [верш, 1908–1910] // Збор твораў: у 6 т. Т. 2. – Мінск, 1952. – С. 180.

І будзе ўнукаў панаванне
Там, дзе сягоння плача дзед!

Купала Я. Ворагам Беларушчыны [верш, 1907] // Збор твораў: у 6 т. Т. 2. – Мінск, 1926. – С. 215.

Кожны народ сам сабе пан

Купала Я. Ворагам Беларушчыны [верш, 1907] // Збор твораў: у 6 т. Т. 2. – Мінск, 1926. – С. 215.

Людзьмі звацца

Купала Я. А хто там ідзе? [верш, 1905–1907] // Збор твораў: у 6 т. Т. 1. – Мінск, 1951. – С. 270.

Мой крык перад малітвай свету – ноль!

Купала Я. Маё цярпенне [верш, 1915] // Збор твораў: у 6 т. Т. 3. – Мінск, 1953. – С. 216.

Ніколі, браткі, не забуду,
Што чалавек я, хоць мужык

Купала Я. Мужык [верш, 1905] // Збор твораў: у 6 т. Т. 5. – Мінск, 1951. – С. 60.

ДОЛЯ, ЛЁС ЧАЛАВЕКА, ГРАМАДСТВА; ПРАДВЫЗНАЧАНАСЦЬ ЖЫЦЦЁВАГА ШЛЯХУ; ВЫПАДАК

Асцярожна, ясны пане,
З грозьбамі сваімі!
Купала Я. Бандароўна [паэма, 1913] // Збор твораў: у 6 т. Т. 5. – Мінск, 1954. – С. 56.

Вянкоў мы славы не насілі
Купала Я. Наша мінуўшчына [верш, 1908–1910] // Збор твораў: у 6 т. Т. 2. – Мінск, 1952. – С. 180.

І будзе ўнукаў панаванне
Там, дзе сягоння плача дзед!
Купала Я. Ворагам Беларушчыны [верш, 1907] // Збор твораў: у 6 т. Т. 2. – Мінск, 1926. – С. 215.

Кожны народ сам сабе пан
Купала Я. Ворагам Беларушчыны [верш, 1907] // Збор твораў: у 6 т. Т. 2. – Мінск, 1926. – С. 215.

Людзьмі звацца
Купала Я. А хто там ідзе? [верш, 1905–1907] // Збор твораў: у 6 т. Т. 1. – Мінск, 1951. – С. 270.

Мой крык перад малітвай свету – ноль!
Купала Я. Маё цярпенне [верш, 1915] // Збор твораў: у 6 т. Т. 3. – Мінск, 1953. – С. 216.

Ніколі, браткі, не забуду,
Што чалавек я, хоць мужык
Купала Я. Мужык [верш, 1905] // Збор твораў: у 6 т. Т. 5. – Мінск, 1951. – С. 60.

ШЧАСЦЕ, КАХАННЕ, ВЕРА, ВЕРНАСЦЬ

Без кахання шчасця, долі
Няма на зямлі
Купала Я. Пакахай мяне, дзяўчынка... [верш, 1908–1910] // Збор твораў: у 6 т. Т. 2. – Мінск, 1952. – С. 219.

Дык не гаруй жа, брат-нябога:
Дзянькоў вясёлых яшчэ многа!..

Колас Я. Новая зямля [паэма, 1910–1923] // Збор твораў: у 7 т. Т. 4. – Мінск, 1952. – С. 221.

ЖАНЧЫНА-ЖОНКА, ЖАНЧЫНА-МАЦІ, ЯЕ РОЛЯ Ў СЯМ’І, У ГРАМАДСТВЕ

Каханенькая, родненькая
Своеасаблівая прымаўка (прыгаворка), якую на працягу ўсёй камедыі “Паўлінка” (1912) ужывае Сцяпан Крыніцкі, звяртаючыся да іншых асоб п’есы.
Купала Я. Паўлінка [п’еса, 1912] // Збор твораў: у 6 т. Т. 6. – Мінск, 1954. – С. 172.

На беларускую дзяўчыну
Ніхто йшчэ каменем не кінуў
І не паважыцца кідаць
Купала Я. Магіла льва [паэма, 1913] // Збор твораў: у 6 т. Т. 5. – Мінск, 1954. – С. 69.

СЯМ’Я; БАЦЬКІ, ДЗЕЦІ; РОДНАЯ ХАТА; РОДНЫЯ, РОД; СУВЯЗЬ ПАКАЛЕННЯЎ

І спрэчку тым яны канчалі,
Што гэту скварку разразалі

Колас Я. Новая зямля [паэма, 1910–1923] // Збор твораў: у 7 т. Т. 4. – Мінск, 1952. – С. 25.
Назад не прыйдзе хваля тая,
Што з быстрай рэчкай уплывае

Колас Я. Новая зямля [паэма, 1910–1923] // Збор твораў: у 7 т. Т. 4. – Мінск, 1952. – С. 7.

Нам трэба жыць і долю папраўляць,
Каб нас патомкі з часам не клялі
Купала Я. Пакіньма напуста на лёс свой наракаць [верш, 1906] // Збор твораў: у 6 т. Т. 1. – Мінск, 1951. – С. 110.

Сабраць з дарог каменні тыя,
Што губяць сілы маладыя

Колас Я. Новая зямля [паэма, 1910–1923] // Збор твораў: у 7 т. Т. 4. – Мінск, 1952. – С. 7.

ДЗЯЦІНСТВА, ВУЧОБА І ВЫХАВАННЕ МАЛАДОГА ПАКАЛЕННЯ; ВЕДЫ І ВОПЫТ; АСОБА НАСТАЎНІКА, ВЫХАВАЦЕЛЯ

Вучыся, нябожа, вучэнне паможа
Змагацца з нядоляй, няволяй
Купала Я. Вучыся, нябожа…[верш, 1907] // Збор твораў: у 6 т. Т. 1. – Мінск, 1954. – С. 163.

Эх, досвітак маленства, лета!
Вамі навек душа сагрэта!

Колас Я. Новая зямля. – Мінск: Юнацтва, 1982. – С. 228.

ЧАЛАВЕК, ЯГО ІСНАСЦЬ, ВАРТАСЦЬ, ЗНАЧНАСЦЬ; МЕСЦА НА ЗЯМЛІ

Адны трымаюць нос высока
Другія ў дол спускаюць вока

Колас Я. Новая зямля [паэма, 1910–1923] // Збор твораў: у 7 т. Т. 4. – Мінск, 1952. – С. 260.

Гаршчок агорнуты пашанай,
Хоць ён фаміліі глінянай

Колас Я. Новая зямля. – Мінск: Юнацтва, 1982. – С. 179.

Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш
Колас Я. На ростанях [раман, 1921–1954] : у 2-х т. Т. 2. – Мінск, 1955. – С. 92.

Покі Юрка не меў чына,
Быў нішто сабе дзяціна
Купала Я. Чары [верш, 1908–1910] // Збор твораў: у 6 т. Т. 2. – Мінск, 1952. – С. 243.

ПАМЯЦЬ ЧАЛАВЕКА, ПАМЯЦЬ ПАКАЛЕННЯЎ; МІНУЛАЕ; СПАДЧЫННАСЦЬ І СПАДЧЫНА

Абшарыць кішэні свае памяці
Колас, Я. Развіваць і ўзбагачаць літаратурную мову [артыкул, 1950]. Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы. – Мінск, 1957. – С. 309.

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай
Купала Я. Спадчына [верш, 19181] // Збор твораў: у 6 т. Т. 4. – Мінск, 1953. – С. 11.

<…>
Беларус-католік ці беларус-праваслаўны павінны тое помніць, што ў іх адна Бацькаўшчына – Беларусь, адна мова родная – беларуская, адны звычаі і абычаі, адвеку перадаваныя з пакалення ў пакаленне.
Купала Я. Вера і нацыянальнасць [артыкул, 1914] // Збор твораў: у 9 т. Т. 8: Артыкулы, нататкі, выступленні, калектыўныя творы. – Мінск, 2002. – С. 44.

Купіць зямлю – купіць не лыка
Колас Я. Новая зямля. – Мінск: Юнацтва, 1982. – С. 155.

Я печ на рай не памяняю!
Колас Я. Новая зямля [паэма, 1910–1923] // Збор твораў: у 7 т. Т. 4. – Мінск, 1952. – С. 207.

СМЕЛАСЦЬ, АДВАГА, МУЖНАСЦЬ; СІЛА І СПРЫТ; МЭТАНАКІРАВАНАСЦЬ І НАСТОЙЛІВАСЦЬ; ДЫСЦЫПЛІНА

А парогі – прэч з дарогі!
Колас Я. Сымон-музыка [паэма, 1911–1925] // Збор твораў: у 7 т. Т. 4. – Мінск, 1952. – С. 401.

Без атак і абароны
Няма сапраўднае вайны

Колас Я. Рыбакова хата [паэма, 1940–1947] // Збор твораў: у 7 т. Т. 7. – Мінск, 1952. – С. 144.

Будзь смелым, як вецер, як воля сама!
Знай, смелых не чэпе ні крыўда, ні цьма!
Купала Я. Будзь смелым! [верш, 1913] // Збор твораў: у 6 т. Т. 3. – Мінск, 1953. – С. 100.

…Жывую сілу
Не запраторыш ты ў магілу

Колас Я. Новая зямля. – Мінск: Юнацтва, 1982. – С. 167.

Забілі зайца, не забілі,
Але ж брат, гуку нарабілі

Колас Я. Новая зямля [паэма, 1910–1923] // Збор твораў: у 7 т. Т. 4. – Мінск, 1952. – С. 163.

Заўсёды наперад!
Ніколі назад!
Купала Я. Заўсёды наперад! [верш, 1931] // Збор твораў: у 6 т. Т. 4. – Мінск, 1953. – С. 121.

Нам трэба жыць і долю папраўляць,
Каб нас патомкі з часам не клялі
Купала Я. Пакіньма напуста на лёс свой наракаць… [верш, 1906] // Збор твораў: у 6 т. Т. 1. – Мінск, 1954. – С. 82.

ВОЛЯ, СВАБОДА, НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ, РОЎНАСЦЬ; ДЭМАКРАТЫЯ, НЯВОЛЯ

Асадзі назад!
Колас Я. Асадзі назад [верш, 1908] // Збор твораў: у 7 т. Т. 1. – Мінск, 1952. – С. 88.

Воля сонейку раўня
Купала Я. Песня вольнага чалавека [верш, 1905–1907] // Збор твораў: у 6 т. Т. 1. – Мінск, 1954. – С. 248.

Дружнасць – першы крок свабоды,
Згода – сіла грамады

Колас Я. Песні вясны [верш, 1909] // Збор твораў: у 7 т. Т. 4. – Мінск, 1952. – С. 127.

Няма для духа вольнага граніцы
Купала Я. Песня мая [верш, 1911–1913] // Збор твораў: у 6 т. Т. 3. – Мінск, 1953. – С. 125.

Слова, дум ніхто не звяжа
Купала Я. Гэй, наперад! [верш, да 1912] // Збор твораў: у 6 т. Т. 3. – Мінск, 1953. – С. 19.

Хто не любіць волі, – не нашага роду
Купала Я. Ад рана да рана [верш, 1905–1907] // Збор твораў: у 6 т. Т. 1. – Мінск, 1954. – С. 259.

СЛАВА І НЯСЛАВА

Вянкоў мы славы не насілі
Купала Я. Наша мінуўшчына [верш, 1908–1917] // Збор твораў: у 6 т. Т. 2. – Мінск, 1952. – С. 180.

Славу паэтаў разносяць па свеце,
Вянкі ўскладаюць і звоняць пахвалай,
Я ж ціха йграю, хто ж ціхіх прымеце?
Купала Я. Я не паэта [верш, 1905–1907] // Збор твораў: у 6 т. Т. 1. – Мінск, 1954. – С. 204.

ПРАЦАВІТАСЦЬ, ДБАЙНАСЦЬ, СТВАРАЛЬНАЯ ПРАЦА І ЯЕ ПЛЁН

Без атак і абароны
Няма сапраўднае вайны

Колас Я. Рыбакова хата [паэма, 1940–1947] // Збор твораў: у 7 т. Т. 7. – Мінск, 1952. – С. 144.

Дзве патрэбы трэба мець, каханы!
Адна рэч – розум выхаваны.
Другая рэч, Антось харошы,
Таксама трэба мець і грошы

Колас Я. Новая зямля. – Мінск: Юнацтва, 1982. – С. 116.

Знаць, сіла ў сяўца немалая...
Захоча – і свет пераверне!
Купала Я. З песень аб вясне [верш, 1909] // Збор твораў: у 6 т. Т. 2. – Мінск, 1952. – С. 89.

Каса не косіць – каса брые
Колас Я. Новая зямля. – Мінск: Юнацтва, 1982. – С. 146.

Ты так жа, брат, сееш... а дзе ж тваё жніва
Купала Я. Жніво [верш, 1910] // Збор твораў: у 6 т. Т. 2. – Мінск, 1952. – С. 151.

Увесь век варушымся, збіраем
Канца ж патрэбам тым не знаем

Колас Я. Новая зямля. – Мінск: Юнацтва, 1982. – С. 266.

Ці ж мы хлопцы рук не маем?
Ці ж нам сілы бог не даў?

Колас Я. Беларусам [верш, 1906] // Збор твораў: у 7 т. Т. 1. – Мінск, 1952. – С. 41.

Чалавеку заўсёды мала, не хватае:
Ці ёсць канец яго патрэбам?

Колас Я. Новая зямля. – Мінск: Юнацтва, 1982. – С. 266.

Эх, час касьбы, вясёлы час!
І я ім цешыўся не раз

Колас Я. Новая зямля. – Мінск: Юнацтва, 1982. – С. 216.

БУДУЧЫНЯ, ПРАЦА ДЛЯ ЯЕ; ЖАДАННІ, МАРЫ, ІМКНЕННІ, СПАДЗЯВАННІ

Вучыся, нябожа, вучэнне паможа
Купала Я. Вучыся, нябожа [верш, 1907] // Збор твораў: у 6 т. Т. 1. – Мінск, 1951. – С. 191.

Само сонца ўзяць у рукі
І, як з паходняй, з ім ісці
Купала Я. Прыстаў я жыць [верш, 1911] // Збор твораў: у 6 т. Т. 3. – Мінск, 1953. – С. 68.

ПАЭТ І ПАЭЗІЯ; ТВОРЦА І МАЙСТЭРСТВА ТВОРЧАСЦІ, НАТХНЕННЕ, ПРЫЗВАННЕ; АЦЭНКА ТВОРА

Гуслям, княжа, не пішуць законаў
Купала Я. Курган [паэма, 1910] // Збор твораў: у 6 т. Т. 5. – Мінск, 1954. – С. 47.

Зайграйце, толькі ж не фальшыва –
Як суддзі, купленыя меддзю
Купала Я. Сон на Кургане [паэма, 1910] // Збор твораў: у 6 т. Т. 6. – Мінск, 1954. – С. 132.

Памёр пясняр...
А песня будзе жыць і жыць
Купала Я. Песняру-беларусу [верш, 1909] // Збор твораў: у 6 т. Т. 2. – Мінск, 1952. – С. 86.

Памёр пясняр, забыт людзямі,
А песню ўсе яго пяюць
Купала Я. Дзве долі [верш, да 1917] // Збор твораў: у 6 т. Т. 3. – Мінск, 1953. – С. 244.

Пясняр – слуга слугі ўсякай,
Пясняр і цар усіх цароў!
Купала Я. Песняру-беларусу [верш, 1909] // Збор твораў: у 6 т. Т. 2. – Мінск, 1952. – С. 86.

Славу паэтаў разносяць па свеце,
Вянкі ўскладаюць і звоняць пахвалай,
Я ж ціха йграю, хто ж ціхіх прымеце?
Купала Я. Я не паэта [верш, 1905–1907] // Збор твораў: у 6 т. Т. 1. – Мінск, 1954. – С. 204.

АДСТУПНІЦТВА, ЗДРАДА, ВЕРАЛОМСТВА, ПОДЛАСЦЬ; ЗЛОСЦЬ, ГНЕЎ, КРЫЎДА; ЖОРСТКАСЦЬ, НЯНАВІСЦЬ; ГЛУПСТВА, НЕВУЦТВА; ХЛУСНЯ; ГАНАРЛІВАСЦЬ, ЗАЗНАЙСТВА, ЗАЙЗДРАСЦЬ, ХВАЛЬБА, ПАДХАЛІМСТВА, УГОДНІЦТВА; АБЫЯКАВАСЦЬ

А ў кандыдатах ніколі нястачы не бывае на свеце
Колас Я. Дрыгва [аповесць] // Збор твораў: у 7 т. Т. 6. – Мінск, 1952. – С. 303.

Ад вёскі адбіўся, у палац не папаў
Купала Я. Нібы казка [верш, 1908] // Збор твораў: у 6 т. Т. 2. – Мінск, 1952. – С. 64.

Бо людзі схільны строіць кпіны
З тваіх нягод без дай прычыны

Колас Я. Новая зямля. – Мінск: Юнацтва, 1982. – С. 106.

Варона гонар свой збаўляе
Ды зноў да сметніка вітае

Колас Я. Новая зямля [паэма, 1910–1923] // Збор твораў: у 7 т. Т. 4. – Мінск, 1952. – С. 180.
Глядзеце, якая цаца ззяе ў смецці!
Колас Я. Новая зямля [паэма, 1910–1923] // Збор твораў: у 7 т. Т. 4. – Мінск, 1952. – С. 257.
Пыхлівая нікчэмнасць.

Дзе ўсё прыводзіцца к карыту…
Колас Я. Новая зямля [паэма, 1910–1923] // Збор твораў: у 7 т. Т. 4. – Мінск, 1952. – С. 242–243.
Асуджэнне мяшчанства, дзейнасці і клопатаў толькі пра ўласны дабрабыт.

Дрэмле Юрка ў заканурку
І чакае долі
Купала Я. Дрэмле Юрка [верш] // Збор твораў: у 6 т. Т. 3. – Мінск, 1953. – С. 249.

К праўдзе ўвагі не знае, не чуе,
Як змяя, чалавечая злосць
Купала Я. Песня-казка [верш, 1908–1910] // Збор твораў: у 6 т. Т. 2. – Мінск, 1952. – С. 210.

Крамная скура
Купала Я. Раскіданае гняздо [драма, 1913] // Збор твораў: у 6 т. Т. 6. – Мінск, 1954. – С. 264.
Значэнне: па-інтэлігенцку апрануты, знешне інтэлігентны і далікатны, а па душы, па сваёй сутнасці – нягоднік.

На словах – магутны слон,
А на дзеле – моль…

Купала Я. Эпіграма [на беларускую выдавецкую суполку “Загляне сонца і ў наша аконца”, 1906] // Збор твораў: у 6 т. Т. 1. – Мінск, 1954. – С. 193.

Такі пісака – не расчытае і сабака
Колас Я. Новая зямля. – Мінск: Юнацтва, 1982. – С. 132.

Як паглядзіш–божа мілы!
Што з людзямі робіць чын!

Колас Я. Кірыла [верш, 1906] // Збор твораў: у 7 т. Т. 1. – Мінск, 1952. – С. 96.

Які ён гога! Які дока!
Як ён сябе нясе высока!

Колас Я. Новая зямля [паэма, 1910–1923] // Збор твораў: у 7 т. Т. 4. – Мінск, 1952. – С. 103.

Які ты, хлопча, нецярпячка,
Няхай цябе затопча качка

Колас Я. Новая зямля. – Мінск: Юнацтва, 1982. – С. 69.

РАДЗІМА, РОДНЫ КРАЙ, БАЦЬКАЎШЧЫНА; ПАТРЫЯТЫЗМ

А там, за светам, на чужыне
Ніхто цябе, ой, не прыхіне!

Колас Я. Новая зямля [паэма, 1910–1923] // Збор твораў: у 7 т. Т. 4. – Мінск, 1952. – С. 31.

<…>
Будзіцца самапачуццё народнае, падымае старонка наша свае вочы к сонцу і распрастоўвае свае магучыя плечы. Мілаванне свайго роднага слова, сваёй ядынай бацькаўшчыны Беларусі бярэ верх над адступніцтвам і прадажніцтвам сябе ў чужую няволю.
Купала Я. А усё ж такі мы жывём!... [артыкул, 1914] // Збор твораў: у 9 т. Т. 8: Артыкулы, нататкі, выступленні, калектыўныя творы. – Мінск, 2002. – С. 41.

Дзе воўк урадзіўся,
Яму куст той мілы
Купала Я. З песень аб сваёй старонцы [верш, 1905–1907] // Збор твораў: у 6 т. Т. 1. – Мінск, 1954. – С. 237.

Зірнеш і страчваешся ты:
Сядзяць грыбы, як капыты

Колас Я. Новая зямля. – Мінск: Юнацтва, 1982. – С. 227.

І дзе на свеце ёсць такая,
Як Нёман, рэчачка другая?

Колас Я. Новая зямля [паэма, 1910–1923] // Збор твораў: у 7 т. Т. 4. – Мінск, 1952. – С. 216.

Маркотна мне без Беларусі
Купала Я. Крым [верш, 1918–1920] // Збор твораў: у 6 т. Т. 4. – Мінск, 1953. – С. 57.

Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Колас Я. Новая зямля [паэма, 1910–1923] // Збор твораў: у 7 т. Т. 4. – Мінск, 1952. – С. 7.

На беларускую дзяўчыну
Ніхто йшчэ каменем не кінуў
І не паважыцца кідаць
Купала Я. Магіла льва [паэма, 1913] // Збор твораў: у 6 т. Т. 5. – Мінск, 1954. – С. 69.

Не шукай ты шчасця, долі
На чужым, далёкім полі...
Не шукай сабе, мой братку,
З ветрам Бацькаўшчыну-матку
Купала Я. Не шукай…[верш, 1913] // Збор твораў: у 6 т. Т. 5. – Мінск, 1928. – С. 30.

О край мой мілы!.. Усёй душою
Хачу злучыцца я з табою

Колас Я. Новая зямля. – Мінск: Юнацтва, 1982. – С. 160.

Раздолле ў лузе, эх, раздолле!
Колас Я. Новая зямля. – Мінск: Юнацтва, 1982. – С. 217.

У воду войдзеш – шчасце раю…
Колас Я. Новая зямля. – Мінск: Юнацтва, 1982. – С. 217.

Усю Беларусь – неаб’ятну, як мора,
Убачыць у ясным, як сонца, святле
Купала Я. Песня мая [верш, 1911–1913] // Збор твораў: у 6 т. Т. 3. – Мінск, 1953. – С. 126.

Эх, слаўна ў лесе, слаўна, братцы!
Колас Я. Новая зямля. – Мінск: Юнацтва, 1982. – С. 30.

Я ўрос у зямлю
Колас Я. Рыбакова хата [паэма, 1940–1947] // Збор твораў: у 7 т. Т. 7. – Мінск, 1952. – С. 103.

ДУМКА, РОДНАЯ МОВА, СЛОВА

Ад зямлі да зор і сонца
Няма думкам забаронцы

Колас Я. Сымон-музыка [паэма, 1911–1925] // Збор твораў: у 7 т. Т. 4. – Мінск, 1952. – С. 448.

<...>
Ачуняць, глянуць па-арлінаму смела, дружна на свет белы, загаманіць праўдай цэламу свету громка, свабодна мы зможам толькі тады, калі пад саламянымі стрэхамі нашых хат зойме пачэснае месца наша родная беларуская кніжка. Праз памяць на магільныя насыпы і крыжы, пад якімі бясчасна замарнеўшыя ў няволі спяць нашыя дзяды і прадзяды, праз памяць на сваіх матак, каторыя нас сваёй грудзёй ускарміла, – выракацца роднай мовы не маюць права.
Купала Я. Ці маем мы права выракацца роднай мовы? [артыкул, 1914] // Збор твораў: у 9 т. Т. 8: Артыкулы, нататкі, выступленні, калектыўныя творы. – Мінск, 2002. – С. 38.

Ведае свет, што вялікіх дум цвет
Адно толькі на зломе ўзрастае
Купала Я. Песня званара [верш, 1909] // Збор твораў: у 6 т. Т. 2. – Мінск, 1952. – С. 120.

Думка ходзіць, дзе захоча
Колас Я. Сымон-музыка [паэма, 1911–1925] // Збор твораў: у 7 т. Т. 4. – Мінск, 1952. – С. 448.

Магутнае слова, ты, роднае слова!
Са мной ты на яве і ў сне;
Душу мне затрэсла пагудкаю новай,
Ты песень наўчыла мяне.

Бяссмертнае слова, ты, роднае слова!
Ты крыўды, няпраўды змагло;
Хоць гналі цябе, накладалі аковы,
Дый дарма: жывеш, як жыло!

Свабоднае слова, ты, роднае слова!
Зайграй ты смялей, весялей!
Хоць гадзіны сыкаюць, кружацца совы,
Жывеш ты на хвалу людзей.

Загнанае слова, ты, роднае слова!
Грымі ж над радзімай зямлёй:
Што родная мова, хоць бедная мова,
Мілей найбагатшай чужой!
Купала Я. Роднае слова [верш, 1908] // Збор твораў: у 9 т. Т. 2 : Вершы, пераклады, 1908–1910. – Мінск, 1996. – С. 35.

Не скуеш толькі дум ланцугамі
Купала Я. Курган [паэма, 1910] // Збор твораў: у 6 т. Т. 5. – Мінск, 1954. – С. 47.

Слова, дум ніхто не звяжа
Купала Я. Гэй, наперад! [верш, 1911] // Збор твораў: у 6 т. Т. 3. – Мінск, 1953. – С. 19.

Слоў не крышыць ні век, ні тапор
Купала Я. Памяці Т. Шаўчэнкі [верш, 1909] // Збор твораў: у 6 т. Т. 2. – Мінск, 1952. – С. 79.

Ты зжылося з намі, бацькаўскае слоўца,
Як бы корань з дрэвам, як бы зь небам сонца;
Дзеліш з намі вечна ўсё, што з намі ходзе
У благой і добрай мачысе-прыгодзе.

I мы самі нават мо’ не спазнавалі,
Як у думках нашых цябе гадавалі,
Як цябе хавалі ў шчасьці і няшчасьці
Ад напраснай злосьці, ад людской напасьці.
Купала Я. Роднае слова [верш, 1910] // Збор твораў: у 9 т. Т. 2 : Вершы, пераклады, 1908–1910. – Мінск, 1996. – С. 137.

Чаго вам хочацца, панове?
Якi вас выклiкаў прымус
Забiць трывогу аб тэй мове,
Якой азваўся беларус?

Чаму вам дзiка яго мова?
Паверце, вашай ён не ўкраў,
Сваё ён толькi ўспомнiў слова,
З якiм радзiўся, падрастаў.
Купала Я. Ворагам Беларушчыны [верш, 1907] // Збор твораў: у 6 т. Т. 2. – Мінск, 1926. – С. 215–216.

Як жыло ты з намі – будзеш вечна жыці,
Грамадой мільёнаў з светам гаманіці...
З попелу мінуўшых дзён сляпых, крывавых
Весела ўзойдзе рунь святлянай славы,

І радзімым словам рукой мазалістай
Беларус упіша на старонцы чыстай
Кнігі ўсіх народаў важна, у непрымусе
Сумную аповесць роднай Беларусі.
Купала Я. Роднае слова [верш, 1910] // Збор твораў: у 9 т. Т. 2 : Вершы, пераклады, 1908–1910. – Мінск, 1996. – С. 138.

У ПЕСНІ – ДУША І ЖЫЦЦЁ ЧАЛАВЕКА, ЯГО МАРЫ І НАДЗЕІ

Не цурайцесь роднай песні ў шчасці і ў жалобе
Купала Я. Падсякайце тое дрэва [верш, 1911–1913] // Збор твораў: у 6 т. Т. 3. – Мінск, 1953. – С. 183.

Песень дар – агонь душы і сэрца жар
Колас Я. Сымон-музыка [паэма, 1911–1925] // Збор твораў: у 7 т. Т. 4. – Мінск, 1952. – С. 485.

Песні, знайце, – сэрца дар
Купала Я. Песня аб песнях [верш, 1905–1907] // Збор твораў: у 6 т. Т. 1. – Мінск, 1951. – С. 248.

Песня мая не ўзышла сярод кветак
Купала Я. Песня мая [верш, 1911–1913] // Збор твораў: у 6 т. Т. 3. – Мінск, 1953. – С. 125.

Песня мая не шукае чырвонцаў
Купала Я. Песня мая [верш, 1911–1913] // Збор твораў: у 6 т. Т. 3. – Мінск, 1953. – С. 126.

ІСЦІНА, ПРАЎДА, ПРАЎДЗІВАСЦЬ

Ёсць жа вялікая праўда на свеце –
Праўда, сілаю роўная сонца агням
Купала Я. Можна [верш, 1905–1907] // Збор твораў: у 6 т. Т. 1. – Мінск, 1954. – С. 246.

Няхай надзея
Гарыць у сэрцы і мацнее

Колас Я. Новая зямля. – Мінск: Юнацтва, 1982. – С. 144.

Сама пакажа справа,
Ці варта шуму ўся аблава

Колас Я. Новая зямля [паэма, 1910–1923] // Збор твораў: у 7 т. Т. 4. – Мінск, 1952. – С. 31.

Эх, гэта толькі мары-кралі!
О, каб яны ды праўдай сталі!

Колас Я. Новая зямля. – Мінск: Юнацтва, 1982. – С. 155.

ДУХ, ДУША, ДУХОЎНАСЦЬ; БОГ, ВЕРА, СВЯТАСЦЬ

Няма для духа вольнага граніцы
Купала Я. Чаму?[верш, 1915] // Збор твораў: у 6 т. Т. 3. – Мінск, 1953. – С. 227.

БЯДА, ГОРА, ЗЛАДЗЕЙСТВА, НЯШЧАСЦЕ; ПАКУТЫ; АДЧАЙ, СТРАХ

Гора не сціхне ад слоў!
Колас Я. Старыя дарогі [верш, 1914] // Збор твораў: у 7 т. Т. 1. – Мінск, 1952. – С. 352.

Нараканнем не зможаш бяды
Купала Я. Адвечная песня [паэма, 1908] // Збор твораў: у 6 т. Т. 6. – Мінск, 1954. – С. 27.

Эх! Іграй жа той, хто можа:
Плакаць будзе весялей
Купала Я. Аўтарцы “Скрыпкі беларускай” [верш, 1905–1907] // Збор твораў: у 6 т. Т. 1. – Мінск, 1954. – С. 327.

Толькі ліха сну не мае
Колас Я. Рыбакова хата [паэма, 1940–1947] // Збор твораў: у 7 т. Т. 7. – Мінск, 1952. – С. 25.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Гаўрош, Н. В. Афарыстычныя выслоўі беларускіх пісьменнікаў / Н. В. Гаўрош, Н. М. Нямковіч. – Мінск : Выш. школа, 2011. – 637 с.
  2. Купала, Я. Збор твораў : у 6 т. / Я. Купала ; крытыка-біяграфічны нарыс З. Жылуновіча. – Мінск : Дзярж. выд-ва Беларусі, 1925–1932.
  3. Купала, Я. Збор твораў : [у 6 т.] / Янка Купала ; [рэд. савет: Я. Колас і інш.] ; Акад. навук Бел. ССР, Ін-т літаратуры і мастацтва. – Мінск, 1951. – Т. 1 : Вершы, [1904–1907]. – 1951. – 492 с. : іл., партр.
  4. Купала, Я. Збор твораў : [у 6 т.] / Янка Купала ; [рэдкал.: Я. Колас і інш.] ; Акад. навук Бел. ССР, Ін-т літаратуры і мастацтва. – Мінск : Выд-ва АН БССР, 1952–1954.
  5. Купала, Я. Поўны збор твораў : У 9 т. / Янка Купала ; Падрыхт. тэкстаў Г.В. Якаўлевай ; Камент. С.В.Забродскай і інш. – Мінск : Выд. рэсп. унітар. прадпрыемства "Маст. літ.", 1995–2003. Т. 8 : Артыкулы, нататкі, выступленні, калектыўныя творы. – 2002. – С. 38.
  6. Леванюк, А. Я. Майстры кажуць… : беларускія літаратурныя афарыстычныя выслоўі : [слоўнік афарызмаў] / А. Я. Леванюк. – Брэст : БрДУ, 2010. – 161 с.
  7. Міхневіч, А. Я. Якуб Колас разважае, радзіць, смяецца… : выбр. выслоўі нар. песняра / А.Я. Міхневіч. – Мінск. : Бел. дзярж. ін-т праблем культуры, 2002. – 105 с.
  8. Янкоўскі, Ф. М. Крылатыя словы і афарызмы : з беларус. літ. крыніц / Рэд. П.Ф.Глебка. – Мінск. : Выд-ва АН БССР, 1960. – 136 с.

Бібліятэкарам