ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіКласікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб КоласГалерэя: мастакі-ілюстратары твораў Купалы і Коласа
Галерэя: мастакі-ілюстратары твораў Купалы і Коласа

Галерэя: мастакі-ілюстратары твораў Купалы і Коласа

Лепшыя, высокамастацкія ўзоры кніжнай графікі ў гісторыі мастацкай культуры знакамітыя не менш, чым выдатныя творы літаратуры, жывапісу, музыкі, архітэктуры, кінематографа.

Прыкладам могуць служыць ілюстрацыі да твораў літаратурнай класікі – кніг Янкі Купалы і Якуба Коласа, зробленыя мэтрамі айчыннага кніжнага мастацтва: А. Кашкурэвічам, В. Шаранговічам, Г. Паплаўскім, Б. Заборавым, М. Селешчуком, братамі М. і У. Басалыгамі. Выданні ў афармленні гэтых мастакоў вылучаюцца сваёй арыгінальнасцю, адзначаны ўзнагародамі рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных конкурсаў кніжнага мастацтва.

Надзвычай своеасаблівымі і ўнікальнымі ў мастацкім афармленні можна лічыць кнігі Я. Купалы і Я. Коласа, створаныя для дзяцей. У іх афармленні – непаўторны подых часу, калі гэтыя выданні пабачылі свет. У творах з ілюстрацыямі А. Волкава – адбітак 30-х гг. ХХ ст., з ілюстрацыямі В. Ціхановіча – 40-х гг., Н. Паплаўскай – 50-х гг. Подых сучаснасці з улікам больш высокага эстэтычнага густу дзяцей – у кнігах, аформленых М. Гуціевым, У. Савічам, М. Селешчуком і інш.

У цэлым жа мастацтва кніжнага афармлення твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа прадстаўлена ў дадзеным раздзеле імёнамі звыш 50 беларускіх мастакоў.

Агуновіч Эдуард Канстанцінавіч

Александровіч А. Я.

Александровіч Віктар Францавіч

Баранаў Юрый Анатольевіч

Барздыка Міхаіл Фёдаравіч

Бароўка Валянцін Міхайлавіч

Басалыга Міхаіл Самуілавіч, лаўрэат Рэспубліканскага і Усесаюзнага конкурсаў "Мастацтва кнігі" (1982)

Басалыга Уладзімір Самойлавіч

Бельскі Міхаіл Лявонцьевіч

Бякеева Марына Віктараўна

Вішнеўскі Уладзімір Мікалаевіч

Волкаў Анатоль Валянцінавіч

Волкаў Сяргей Анатольевіч

Грак Генадзь Сцяпанавіч

Гуціеў Мікалай Цімафеевіч

Дзямарын Аляксандр Міхайлаіч

Дударэнка Віталь Васільевіч

Забораў Барыс Абрамавіч

Зайцаў Юрый Канстанцінавіч, лаўрэат Рэспубліканскага і Усесаюзнага конкурсаў "Мастацтва кнігі" (1982)

Калінін Пётр Віктаравіч

Кашкурэвіч Арлен Міхайлавіч, лаўрэат Рэспубліканскага і Усесаюзнага конкурсаў "Мастацтва кнігі" (1968)

Клікушын Рыгор Піліпавіч

Кліменка Віктар Ігнатовіч

Лапіцкая Антаніна Афанасьеўна

Лейтман Леў Мееравіч

Лысенка Пётр Паўлавіч

Малкін Барыс Яўсеевіч

Манасзон Монас Ісакавіч

Марачкін Аляксей Антонавіч

Масцераў В. П.

Паплаўскі Георгій Георгіевіч, лаўрэат Рэспубліканскага і Усесаюзнага конкурсаў "Мастацтва кнігі" (1968, 1979, 1984)

Паслаўская Ніна Яўгенаўна

Паслядовіч Аляксандра Ануфрыеўна, Сахненка Віктар Іванавіч

Раманаў Сяргей Рыгоравіч

Рыжыкава Святлана Леанідаўна

Савіцкі Міхаіл Андрэевіч

Савіч Уладзімір Пятровіч

Селяшчук Мікалай Міхайлавіч

Фралоў Рыгор Сямёнавіч

Ціхановіч Валянцін Мікалаевіч

Шапялевіч Галіна Вячаславаўна

Шаранговіч Васіль Пятровіч, лаўрэат Рэспубліканскага і Усесаюзнага конкурсаў "Мастацтва кнігі" (1968, 1973, 1979)

Шоўк Уладзімір Ісакавіч

Шульц В.

Мастак не ўказаны

111