ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіКласікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб КоласЧытаем Купалу і Коласа разамЗборнікіЗборнік вершаў “Гусляр”, 1910
Зборнік вершаў “Гусляр”, 1910

Зборнік вершаў “Гусляр”, 1910

 

Huślar : [zbornik wieršaŭ] / Janka Kupała. – Pieciarburh : wydannie A. Hryniewiča, 1910. – 76 с.

Выданне надрукавана лацінскім шрыфтам. Зборнік складаецца з вершаў, напісаных у перыяд з 1906 па 1910 гг. У іх аўтар на першы план вылучыў рамантызаваны вобраз лірычнага героя. У лірычным перажыванні ўсё больш адлюстроўваецца ўнутраны стан паэта. Адна з цэнтральных тэм зборніка – мастак і свет, мастак і народ. Зборнік “Гусляр” раскрывае духоўны свет чалавека ў яго імкненні да поўнага разняволення і свабоды ў маштабах усяго чалавецтва. Паэт узнімаецца ў шырокія прасторы духоўнасці, а ідэалы сацыяльнага вызвалення і палітычнай свабоды ў яго свядомасці арганічна аб’ядноўваюцца з ідэяй духоўнага самаўдасканалення. У “Гусляры” прысутнічае глабальнае адчуванне эпохі, глыбіні і маштабу яе канфліктаў і катаклізмаў. Відаць зрух у самім спосабе ўспрымання свету. Мяняецца пункт гледжання, далягляды бачання, з’явіўся погляд “зверху”, якога ў “Жалейцы” не было, адкрываецца своеасаблівая “касмічная свядомасць”.

21 кастрычніка 1910 г. у газеце “Наша Ніва” была змешчана рэцэнзія Альгерда Бульбы на зборнік “Гусляр” – першы крытычны водгук на кнігу. У цэлым палажэнні-высновы артыкула А. Бульбы і яго ацэнка другога зборніка Я. Купалы не аспрэчваліся ў далейшым крытыкай, застаюцца трапнымі і сёння.

Бібліятэкарам