ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіБеларусь у Першай сусветнайПершая сусветная вайна ў літаратурыВаенная і мемуарная літаратура 1914–1947 гг.
Ваенная і мемуарная літаратура 1914–1947 гг.

Ваенная і мемуарная літаратура 1914–1947 гг.

Падборка кніг, выдадзеных у 1914–1947 гг., з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

А167890
 
Брусилов, А.А. … Мои воспоминания / Алексей Алексеевич Брусилов; Посмертное изд. – Л. ; М.: Госуд. изд-во. Огд. воен. литературы, тип. «Красный пролетарий» в Мск., 1929. – 219, [14] с. : портр. и схем.
 
Успаміны выдатнага ваеннага дзеяча, найбуйнейшага палкаводца Першай сусветнай вайны А.А. Брусілава адносяцца да лепшых твораў ваенна-мемуарнай літаратуры. Першае выданне ўспамінаў выйшла ў 1929 г. Кніга з’яўляецца каштоўным гістарычным дакументам, які вылучаецца багаццем фактычнага матэрыялу. У мемуарах праявіліся асаблівасці светапогляду аўтара, ступень яго палітычнай сталасці, асабістыя сімпатыі і антыпатыі да сучаснікаў.
В91640
 
Великая война 1915 г. : очерк главн. операций Рус. зап. фронт : с прил. 2-х схем в тексте и Заметки «Кавказ. фронт» со схемой. – 2-е доп. изд. – Пг. : Изд. Суворина, 1916. – 60 с.
 
У кнізе аналізуюцца ваенныя аперацыі Рускага заходняга фронту ў 1915 г. Перыяд Вільна-Маладзечанскай аперацыі на фронце Заходняй Дзвіны апісаны на с. 40–46.
 
В45841
 
Великая война : иллюстрир. хроника / Сост. под ред. Ф.К. Иванова. – М. : [Смирнов], 1915–1916. – 232 с. – Ч. 2. – 6 л. карт. – Беспл. прил. к газ. «Моск. листок».
 
У другой частцы прыводзяцца падзеі з пятага па восьмы месяцы Першай сусветнай вайны на розных франтах (20 лістапада 1914 – 20 сакавіка 1915 г.). Дадаюцца карты тэатра ваенных дзеянняў. У выданні прадстаўлены шматлікія ілюстрацыі і фотаздымкі ўдзельнікаў і месцаў ваенных дзеянняў.
В43022К
 
Великая война : иллюстрир. хроника / Сост. под ред. Ф.К. Иванова. – М. : [Смирнов], 1915–1916. – Ч. 3. – 160 с. – Беспл. прил. к газ. «Моск. листок».
Ч. 3.
У трэцяй частцы апісваюцца ваенныя падзеі Першай сусветнай вайны з 20 сакавіка па 20 мая 1915 г. Выданне багата ілюстравана.
13РК29201
 
Веверн, Б.В. 6-я батарея, 1914–1917 гг. : повесть о времени великого служения Родине : [в 2 т.] / Б.В. Веверн. – Париж : Тип. Я.П. Никишина,1938. –[Т. 1] / Предисл. Н.Н. Головина. – 171, [1] с.
У кнізе ў захапляльнай форме прыводзіцца падрабязнае апісанне баявых дзеянняў і бытавых умоў жыцця 6-й батарэі з моманту агульнай мабілізацыі (ліпень 1914 г.) да перыяду стыхійнага разлажэння рускага фронту (1917 г.). У 1-й частцы апісваецца мабілізацыя, адпраўка батарэі на фронт у складзе 52-й артылерыйскай брыгады; удзел у баях на Вісле і інш.; бой каля Брэст-Літоўска (1915), ваенныя падзеі пад Перамышлем, у Карпатах і інш.
13РК27116
 
Веверн, Б.В. 6-я батарея, 1914–1917 гг. : повесть о времени великого служения Родине : [в 2 т.] / Б.В. Веверн. – Париж : Тип. Я.П. Никишина, 1938 – Т. 2. – 183, [1] с.
 
У кнізе прыводзіцца падрабязнае апісанне баявых дзеянняў і бытавых умоў жыцця 6-й батарэі з 23 красавіка 1915 г.: адступленне па Галіцыі, адступленне па рускай тэрыторыі, пазіцыйная вайна 1915 – пач. 1917 г.
БА46166
 
Гай, Г.Дз. Да дваццацігоддзя імперыялістычнай вайны / Г.Дз. Гай. – Мн. : Дзяржвыд-ва Беларусі, агітмассектар, 1934. – 15 с.
 
Матэрыял размешчаны ў трох раздзелах: "Прароцтва Энгельса задоўга да вайны"; "Сусветны характар вайны 1914–1918 гг."; "Небяспека новай сусветнай вайны".
 
АНД24311
 
Галактионов, Н. О роли второго фронта против Германии в первую мировую войну / Н. Галактионов. – [М.] : Госполитиздат, 1943. – 20 с.
 
13РК25696
 
Данилов, Ю.Н. Россия в мировой войне, 1914–1915 гг. / Ю.Н. Данилов. – Берлин : Слово, 1924 (Druck Max Mattisson). – 399 с., 3 л. портр., план.
 
У кнізе ўспамінаў удзельніка Першай сусветнай вайны, Генерал-кватэрмайстра пры Вярхоўным Галоўнакамандуючым апісваюцца ваенныя падзеі 1914–1915 гг., аналізуюцца прычыны вайны, ваенныя аперацыі на розных франтах, дзейнасць ваеннага міністэрства і грамадскіх арганізацый. Аповед заканчваецца апісаннем Свянцянскага прарыву і ваеннага становішча на еўрапейскіх франтах к канцу 1915 г.
А327345*БА52698
 
Евсеев, Н. Свенцянский прорыв (1915 г.) : воен. действия на вост. фронте мировой войны в сент.-окт. 1915 г. / Н. Евсеев ; Краснознам. и ордена Ленина воен. акад. РККА им. В. Фрунзе. – М. : Гос. воен. изд-во, 1936. – 272 с.
 
Аўтар апісвае ваенныя дзеянні на ўсходнім фронце ў верасні – кастрычніку 1915 г. 7-мы раздзел прысвечаны баявым дзеянням каля возера Нарач паміж рэкамі Віліяй і Бярэзінай (с. 136–159). Свянцянскім прарывам закончыўся манеўраны перыяд вайны на ўсходнееўрапейскім тэатры.
У кнізе шмат схем баявых дзеянняў, аналітычнай і статыстычнай інфармацыі.
А174849*АБ79684
 
Зайончковский, А.М. Мировая война 1914–1918 гг. : в 2 т. / А.М. Зайончковский. – 3-е изд. – М. : Гос. воен. изд-во Наркомата обороны Союза ССР, 1938–1939. – Т. 1 : Кампании 1914–1915 гг. – 383 с. : схемы.
 
 
Вялікая праца вядомага ваеннага гісторыка А. М. Заянчкоўскага прысвечана апісанню аперацый Першай сусветнай вайны 1914–1918 г. Аўтар разгледзеў узброеныя сілы бакоў, прааналізаваў планы вайны, коратка расказаў пра ход ваенных дзеянняў на ўсіх франтах. Ён зрабіў вывады аператыўна-тактычнага характару, звярнуў увагу на новыя з’явы ў галіне ваеннага майстэрства, якія выявіліся ў працэсе ўзброенай барацьбы. У працы амаль поўнасцю адсутнічае асвятленне прычын вайны. Сцвярджаецца, што для ўсебаковага аналізу яшчэ не надышоў час. Ваенныя падзеі даследуюцца ў адрыве ад грамадска-палітычных і эканамічных умоў, не паказваецца ўплыў на іх рэвалюцыйнага руху.
3-е выданне выйшла ў трох тамах, два з якіх змяшчаюць тэкставы матэрыял, а трэці –схемы. У выданні шмат фотаілюстрацый, малюнкаў і схем.
1ОК278733
 
Зайончковский, А.М. Первая мировая война / А.М. Зайончковский. – СПб. : Полигон, 2000. – 878 с., [32] л. цв. карт.– (Военно-историческая б-ка : ВИБ). – С. 509–512; 534–564.
 
Ваенна-гістарычныя працы А.М. Заянчкоўскага з’яўляюцца першай апрацоўкай архіўных матэрыялаў з выкарыстаннем замежных крыніц, каштоўных сабраным у іх багатым фактычным матэрыялам, пададзеным у сціслай форме.
 
А175021
 
Зайончковский, А.М. Мировая война 1914–1918 гг. [в 3 т.] / А.М. Зайончковский. – [3-е изд.]. – М. : Воениздат, 1939. – Т. 3 : Схемы с № 1 по № 64 / Сост. комбриг А. Де-Лазари. – 8 с. ; 64 отд. л. схем. в папке.
 
Работы А.М. Заянчкоўскага да 1976 г. заставаліся самым поўным у савецкай гістарыяграфіі даследаваннем Першай сусветнай вайны. Атлас схем, выкананы А.М. Дэ Лазары, з’яўляўся каштоўным дапаўненнем да працы А.М. Заянчкоўскага пра Першую сусветную вайну. Да ўсіх схем найважнейшых аперацый сусветнай вайны прыводзіцца паясняльны тэкст.
Аляксандр Мікалаевіч Дэ Лазары (1880–1942) – падпалкоўнік генштаба Расійскай імперыі, адзін з першых военачальнікаў Чырвонай Арміі, ваенны вучоны і першы гісторык войск Радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Расійскай Федэрацыі, генерал-маёр (1940).
 
С307188
 
Краткий стратегический очерк войны 1914–1918 гг. Русский фронт / [Сост. участник войны]. – М. : Изд. редакции «Военное дело», [1918–1919]. – Вып. 1. – 280 с. : схемы.
Першая частка нарыса ахоплівае пачатковы перыяд вайны – падзеі з 19 ліпеня па 1 верасня 1914 г.; уварванне на тэрыторыю Усходняй Прусіі, Самсонаўскую катастрофу; паражэнне 1-й арміі генерала Рэненкампфа; Галіцыйскую бітву.
БА46811*БА46812*БА63863*1БА316408
 
Крах немецкой оккупации в Белоруссии в 1918 году : (сб. док. Партархива ЦК КП(б) Белоруссии) / Сост.: Ф.О. Попов, В.А. Беляева. – Мн. : Госиздат БССР. Ред. полит. лит., 1947. – 198 c.
 
У зборніку змяшчаюцца дакументы Партархіва ЦК КП(б) па гісторыі разгрому нямецкай акупацыі на тэрыторыі Беларусі ў 1918 г. пад час Першай сусветнай вайны.
 
АНД53996
 
Кузнецов, Б.И. Использование артиллерии и химического оружия в Первой мировой войне : конспект / Б.И. Кузнецов ; Краснознам. ордена Ленина и ордена Суворова 1-й степени воен. акад. им. М.В. Фрунзе. Кафедра истории воен. искусства. – [М.] : Типолит. Воен. акад. им. Фрунзе, 1947. – 32 с.
 
Разглядаецца гісторыя развіцця артылерыі і хімічнай зброі па перыядах Першай сусветнай вайны 1914–1918 гг. у сувязі з агульным развіццём ваеннай тактыкі і сродкаў паражэння праціўніка.
 
АНД25081
 
Кузнецов, Ф.Е. Брусиловский прорыв / Ф.Е. Кузнецов. – [М.] : Госполитиздат, тип. «Красный пролетарий», 1944. – 39 с.
 
Пра наступальную аперацыю Паўднёва-заходняга фронту рускай арміі ў 1916 г. пад камандаваннем генерала А.А. Брусілава, пад час якой было нанесена сур’ёзнае паражэнне аўстра-венгерскай арміі праціўніка.
 
13РК20801
 
Людендорф, Э. Мои военные воспоминания : 1914–1918 гг. : [в 2 т.] / Э. Людендорф ; пер. О.Г. Морович. – Krsko : Изд. Торг. Дом Milan Auman & Co, б.г. – Т. 1. – 338, [1] с.
Аўтар, з’яўляючыся адным з выдатных дзеячаў германскага генеральнага штаба, дае яркія малюнкі яго аператыўнай і арганізацыйнай работы. Разглядаецца арганізацыйная работа германскага генеральнага штаба, якая вылілася ў строга прадуманую імперыялістычную сістэму вядзення вялікай вайны.
 
1ОК50262К
 
Людендорф, Э. Мои воспоминания о войне 1914–1918 гг. : [в 2 т.] / Э. Людендорф. – М., 1924. – Т. 2. – 315 с.; схемы.
1ОК43454*А168433*А342269
 
Мировая война в цифрах : [сб. материалов о ходе воен. действий, вооружениях и армиях боровшихся сторон] / Ин-т мирового хоз-ва и мировой политики, Ком. акад. ; Сост. Вишнев и др. – М. ; Л. : Военгиз, 1934. – 128 с. : табл.
 
У кнізе змяшчаецца лічбавы і фактычны матэрыял пра ход ваенных дзеянняў, узбраеннях і арміях ваяваўшых бакоў, інфармацыя пра матэрыяльны размах і цяжар ваенных расходаў Першай сусветнай вайны 1914–1918 гг.
 
 
АЯ151576
 
Михайлович, З.З. Зверства немцев в войну 1914–1918 гг. : (из док. Первой мировой войны) / Сост.: З.З. Михайлович и Л.И. Полянская ; Архив. отдел Упр. НКВД по Ленингр. обл. ; предисл. Е.В. Тарле. – Л.: Лениздат, 1943. – 116 с. : ил.
 
У зборніку змяшчаюцца дакументальныя матэрыялы з фонду Надзвычайнай следчай камісіі па расследаванні парушэнняў законаў і звычаяў вайны аўстра-венгерскімі і германскімі войскамі, а таксама афіцыйныя паведамленні розных арганізацый, устаноў і прадстаўнікоў ваеннага камандавання.
 
БА57699
 
Навумаў, Н. Вайна 1914–1918 гг. / Н. Наумаў ; пер. з рус. мовы П. Барсукова. – Мн. : Дзяржвыд Беларусі. Вайск. сектар, 1931. – 190, [2] с.
 
У кнізе разглядаюцца асноўныя перадумовы і найважнейшыя фактары пачатку Першай сусветнай вайны 1914–1918 гг., прыводзяцца найважнейшыя краіны – ўдзельніцы вайны, а таксама асноўныя моманты ваенных дзеянняў і іх вынікі.
 

БА217625

Носков, А.А. Вильна-Молодечненская операция, август – сентябрь 1915 г. / А.А. Носков; Вещий. – Петроград : издание Б. А. Суворина, 1916. – 15 с., [1] л. схем. – (Б-ка «Вечернего времени»).

1Н//152374(039)*БА5317
 
Пакроўскі, М.М. Імперыялістычная вайна : зб. арт., 1915–1930 / М.М. Пакроўскі ; пер. з 2-га дап. рус. выд. А. Салагуб. – Мн. : Дзярж. выд-ва Беларусі, 1931. – 388, [2] с.
 
Кніга з’яўляецца зборнікам артыкулаў аўтара за 1915-1930 гг., прысвечаных падзеям Першай сусветнай вайны.
 
А174854*АБ15165*БА48094
 
Подорожный, Н.Е. Нарочская операция в марте 1916 г. на русском фронте мировой войны / Н.Е. Подорожный. – М. : Воениздат. Тип. Воениздата в Ленинграде, 1938. – 180 с. : схемы.
 
На аснове вывучэння дакументаў ЦВГА і друкаваных нямецкіх крыніц аўтар апісвае ваенныя дзеянні рускіх войск у наступленні, ажыццёўленым у сакавіку 1916 г. 2-й рускай арміяй у напрамку на Свянцяны. Прыводзіцца падрабязнае апісанне баявых дзеянняў 2-й арміі і арміі праціўніка, аналізуюцца вынікі ваеннай аперацыі, дзейнасць расійскіх военачальнікаў і г.д.
1ОК201794
 
Покровский, М.Н. Империалистская война / М.Н. Покровский. – М. : ИКА, 1928. – 296 с.
 
Кніга з’яўляецца зборнікам артыкулаў аўтара за 1915–1927 гг., прысвечаных падзеям Першай сусветнай вайны.
 
1//217426(039)
 
Покровский, М.Н. Царская Россия и война / М.Н. Покровский. – М. : Гос. изд-во, 1924. – 87, [1] с.
 
У кнізе прыводзяцца матэрыялы пра дыпламатычныя адносіны Царскай Расіі, якія ўстанавіліся зімой 1914–1915 гг., пад час Першай сусветнай вайны, некаторыя афіцыйныя дакументы тых гадоў, а таксама сакрэтныя тэлеграмы.
 
БА114882
 
Приказания по войскам X Армии за 1916 год, №№ 1–327. – Мн. : б. и., 1916? –649 с.: табл.
 
Зборнік змяшчае матэрыялы загадаў па войсках 10-й арміі Заходняга фронту за 1916 г., якія раскрываюць нюансы ваеннага побыту, гаспадарчыя і медыцынскія пытанні, даюць уяўленне пра жыццё ваенных і мірнага насельніцтва ў названы перыяд.
 

БА156242

Рудаев, Б.Я. Отчет, декабрь 1915 – май 1916 г. : доклад заведующего Статистическим отделом Б.Я. Рудаева IV общему собранию Комитета Западного фронта В.С.Г. 22 июня 1916 г. / Б.Я. Рудаев; Всерос. союз городов, Ком. Западного фронта, Стат. отдел. – Витебск : Типолитография Селютина, 1916. – 32, XII, IX, [3] с., [11] л. табл., диаграмм : табл.

С312363
 
Савин, М.В. Роль русского фронта в первой мировой войне (1914–1918 гг.) : Стеногр. публ. лекции полк. М.В. Савина прочит. 24-го янв. 1944 г. в Москве / М.В. Савин; Лекцион. бюро при Ком-те по делам высшей школы при СНК СССР. – М., 1944. – 21 с.
 
Аб рашаючай ролі рускага фронту і рускіх армій у Першай сусветнай вайне 1914–1918 гг., якая прывяла, у канчатковым выніку, да паражэння германскай арміі.
 
А173618
 
Стратегический очерк войны 1914–1918 гг. / Сост. Я.К. Цихович ; Комиссия по исследованию и использованию опыта мировой и гражданской войны. – М. : Высш. воен. ред. сов., 1922. – Ч. 1 : Период от объявления войны до начала сентября 1914 г. Первое вторжение русских армий в Восточную Пруссию и Галицийская битва. – 240 с.
 
Першая частка нарыса ахоплівае пачатковы перыяд ад абвяшчэння вайны да пачатку верасня 1914 г., у прыватнасці першае ўварванне рускіх армій ва Усходнюю Прусію і Галіцыйскую бітву.
 
А173664
 
Стратегический очерк войны 1914–1918 г. / Сост. Г. Корольков. – М. : Высш. воен. редакц. совет, 1923. – Ч. 2 : Период с 1 (14) сент. по 15 (28) нояб. 1914 г. Августовское сражение… – 186 с.
 
У другой частцы разглядаецца перыяд з 1 (14) верасня па 15 (28) лістапада 1914 г. : Жнівеньская бітва, Варшаўска-Івангародская, Кракаўская і Лодзінская аперацыі, аперацыі ў Галіцыі і Карпатах і г.д.
 
А175968*1ОК380592
 
Стратегический очерк войны 1914–1918 гг. / Комиссия по исслед. и использованию опыта мировой и гражданской войны. – М. : Высш. воен. революц. совет, 1922–1923. – Ч. 3. : Период с 12 (25) нояб. 1914 г. по 15 (28) марта 1915 г. : (с прил. 13 схем-карт) / сост. А. Незнамов. – 1922. – IV, 88 с. + карты-схемы.
 
У трэцяй частцы нарыса змяшчаецца інфармацыя пра ваенныя падзеі Першай сусветнай вайны з 12 (25) лістапада 1914 г. па 15 (28) сакавіка 1915 г. з даданнем 13 схем-карт.
 
А175969*А332535
 
Стратегический очерк войны 1914–1918 гг. / Комиссия по исслед. и использованию опыта мировой и гражданской войны. – М. : Высш. воен. революц. совет, 1922–1923. – Ч. 4 / сост. А. Незнамов. – [1922]. – 136 с., [12] л. карт.
 
У чацвёртай частцы нарыса змяшчаецца інфармацыя пра ваенныя падзеі Першай сусветнай вайны з сакавіка па кастрычнік 1915 г.
 
А174689
 
Стратегический очерк войны 1914–1918 гг.: период с окт. 1915 г. по сент. 1916 г / Комиссия по исслед. и использованию опыта мировой и гражданской войны.. / Сост. В.Н. Клембовский. – М., 1920. – Ч. 5 : Позиционная война и прорыв австрийцев Юго-Западным фронтом. – 123 с.
 
У пятай частцы нарыса змяшчаецца інфармацыя пра ваенныя падзеі Першай сусветнай вайны з кастрычніка 1915 г. па верасень 1916 г. са схемамі.
 
274086
 
Стратегический очерк войны 1914–1918 г. / Воен.-ист. комиссия. – М. : Высш. Воен. Ред. Совет, 1923. – Ч. 7 : Кампания 1917 г. / Сост. А. Зайончковский; предисл. Р. Пикеля. – 1923. – 188 с.
 
У сёмай частцы змяшчаецца стратэгічны нарыс кампаніі 1917 г. рускай арміі, дзе аналізуюцца баявыя аперацыі і рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. пад час Першай сусветнай вайны са схемамі.
 
АБ69585*АН17092
 
Таленский, Н.А. Первая мировая война (1914–1918 гг.) : (боевые действия на суше и на море) / Н.А. Таленский. – М. : Госполитиздат, 1944. – 124, [2] с. : карты.
Работа М.А. Таленскага, з’яўляецца кароткім нарысам баявых дзеянняў у перыяд Першай сусветнай вайны амаль без усякіх ацэнак.
 
 
1//217345(039)*А216630
 
Федорченко, С.З. Народ на войне / С.З. Федорченко. – М. : Новая Москва, 1923. – 167 с. – (Б-ка современников).
 
Кніга складзена з матэрыялаў франтавых гутарак салдат рускай арміі ў 1915–1916 гг.
 
Ба115866бр
 
Фогель, В. Барановичи. 1916 г. / Вальтер Фогель ; пер. с нем. изд. Германского Гос. архива А.И. Далина ; под ред. П.И. Изместьева. – Петербург : Гос. изд-во, 1921. – 57 с. – (Мировая война в отдельных операциях / Отд. воен. лит. при Революц. воен. совете Респ.).
 
Асобны выпуск Германскага дзяржаўнага архіва прысвечаны апісанню баёў каля Баранавіч у 1916 г. Кніга прапаноўвае погляд нямецкага боку на ваенную аперацыю і будзе вельмі цікавай для вывучэння тактычных дэталяў баявых дзеянняў, аналізу душэўнага стану байцоў.
 
А201209
 
Хмельков, С.А. Борьба за Осовец : [1915 г.] / С.А. Хмельков. – М. : Воениздат, 1939. – 96 с. с илл., черт., план. и схем. 2 вкл. л. схем. – (Воен.-ист. Б-ка).
 
У кнізе апісваецца ўстройства і стан крэпасці Асавец к пачатку Першай сусветнай вайны, а таксама яе стратэгічнае значэнне і ўдзел у барацьбе супраць германцаў у 1915 г.
 
БА26788
 
Das 41. Reserve-Korps von der Somme zum Pripjat [Выяўленчы матэрыял] : mit 438 Bildern. – München : R. Piper & Co., 1918. – 232 S. : Phot.
 
 
1БА106324
 
Die Kämpfe um Baranowitschi, Sommer 1916 : unter Benutzung der amtlichen Quellen des Reichsarchivs / bearbeitet von Walther Vogel. – Oldenburg : Gerhard Stalling, 1921. – 76, [2] с. : іл., фат. ; 22 см. + 4 карты. – (Schlachten des Weltkrieges : in Eizeldarstellungen bearbeitet und herausgegeben unter Mitwirkung des Reichsarchivs ; H. 2).
 
Па гарачых слядах Першай сусветнай вайны Германскі дзяржаўны архіў пачаў выдаваць асобнымі выпускамі апісанне найбольш яркіх і павучальных для вырашэння спрэчных тактычных пытанняў аперацый і баёў мінулай вайны.
Кніга нямецкага аўтара Вальтэра Фогеля падрабязна расказвае пра баі і падзеі, што праходзілі летам 1916 г. пад Баранавічамі. У выданне ўключаны цікавыя фатаграфіі.
 

Бібліятэкарам