ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіБеларусь у Першай сусветнайПершая сусветная вайна ў літаратурыПершая cусветная вайна ў беларускай літаратурыЭдуард Самуйлёнак
Эдуард Самуйлёнак

Эдуард Самуйлёнак

Нарадзіўся 05.08.1907 г. у горадзе Пецярбургу (Расія) у сям’і рабочага. Вучыўся ў польскай гімназіі (Петраград). Юнацкія гады правёў на радзіме бацькі ў вёсцы Бандзелі Верхнядзвінскага раёна. Хадзіў пільшчыкам па вёсках, займаўся самаадукацыяй. Загадваў хатай-чытальняй, быў сакратаром камсамольскай ячэйкі Росіцкага сельсавета. У 1929–1930 гг. служыў у Чырвонай Арміі. Працаваў у рэдакцыях газет “Чырвоная Полаччына” (1930–1933), “Літаратура і мастацтва” (1934–1939). Сябра СП СССР з 1934 г. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Памёр 12.02.1939 г.

Дэбютаваў вершам у 1928 г. у газеце “Чырвоная Полаччына”. Першае апавяданне “Апошні заказ” апублікаваў у 1929 г. у той жа газеце. Выйшлі аповесць “Тэорыя Каленбрун” (1934), зборнікі апавяданняў “Пункт апоры” (1935), “Дачка эскадрона” (1937), “Паляўнічае шчасце” (1950), “Апавяданні” (1958, 1967), раман “Будучыня” (1938), апавяданне “Пагібель воўка” (1939), “Апавяданні і аповесць” (1977), кнігі Выбраных твораў (1940, 1948), “Выбраных апавяданняў” (1946), Збор твораў у 2 тамах (1952).

Аўтар п’ес “Сяржант Дроб” (інсцэніроўка аповесці “Тэорыя Каленбрун”, апублікавана і пастаўлена ў 1935 г.), “Пагібель воўка” (апублікавана і пастаўлена ў 1939 г.).

Бібліятэкарам