ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіБеларусь у Першай сусветнайПершая сусветная вайна ў літаратурыПершая cусветная вайна ў беларускай літаратурыАркадзь Куляшоў
Аркадзь Куляшоў

Аркадзь Куляшоў

А. Куляшоў не мог памятаць падзей Першай сусветнай вайны, але свой першы эпічны твор прысвяціў трагічным падзеям нядаўняга мінулага. Паэма “Крыўда” была надрукавана ў зборніку “Медзі дождж” (1933). У ёй малады паэт расказаў пра лёс інвалідаў Першай сусветнай вайны.

У паэме А. Куляшоў выкарыстаў багатую сімволіку, песенную меладычнасць, яркі жанрава-бытавы малюнак, твор прасякнуты фальклорнай эпічнасцю, сімвалічнымі малюнкамі прыроды.

А. Куляшоў імкнуўся разабрацца, за што “спрачаюцца імператары і каралі / За ўладу на добрай і чужой зямлі… / За нафту, за вугаль, за вапну…”.

Бібліятэкарам