ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкі1812 год у гісторыі БеларусіВайна 1812 г. на тэрыторыі Беларусі
Вайна 1812 г. на тэрыторыі Беларусі

Вайна 1812 г. на тэрыторыі Беларусі

Два стагоддзі аддзяляюць нас ад падзей 1812-га.

Вайна 1812 г. паміж кааліцыяй дзяржаў на чале з напалеонаўскай Францыяй, з аднаго боку, і Расійскай імперыяй, з другога, з’яўляецца адной з найважнейшых падзей у гісторыі Еўропы XIX ст. Пад час гэтай вайны беларускія землі сталі арэнай кровапралітных бітваў. Яны суправаджаліся вялікімі ахвярамі з абодвух бакоў, а таксама прывялі да значных страт сярод цывільнага насельніцтва. У цэлым у 1812 г. Беларусі быў нанесены вялікі матэрыяльны ўрон.

У сувязі з супярэчлівым характарам вайны, абумоўленым удзелам розных сацыяльных груп насельніцтва Беларусі ў войсках супрацьлеглых бакоў, у беларускай гістарыяграфіі адносна гэтых падзей замацаваўся нейтральны тэрмін “вайна 1812 года”.

З цягам часу французска-руская кампанія выклікала вялікую колькасць публікацый ваенных, вучоных, гісторыкаў, прадстаўнікоў цывільнага насельніцтва.

Прадстаўлены спіс літаратуры – спроба адлюстраваць падзеі 1812 г. на тэрыторыі Беларусі ў дакументальных крыніцах, беларускіх і замежных. У яго ўключаны выданні ўдзельнікаў і сучаснікаў ваенных падзей 1812 г. (П’ера Ю. Віктуара Мерля, Д.П. Бутурліна, К.А. Военскага, Я. Дземінскага і інш.), найбольш значныя кнігі, прысвечаныя 100-годдзю і 200-годдзю вайны 1812 г.

Тэма ваенных падзей 1812 г. на Беларусі знайшла адлюстраванне ў работах сучасных даследчыкаў А.М. Лукашэвіча, А.М. Букрэевай, У.А. Лякіна, Э.Р. Самусенкі і інш.:

Бібліятэкарам