ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіІнфармацыя для саіскальнікаў вучоных ступеняў

Інфармацыя для саіскальнікаў вучоных ступеняў

У адпаведнасці з пунктам 47 Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь (зацв. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.11.2004 № 560 у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2011 № 621) пры прыняцці саветам па абароне дысертацый станоўчага рашэння па дысертацыі яе электронная копія ў 10-дзённы тэрмін накіроўваецца ў дзяржаўную ўстанову “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”.

Для атрымання даведкі для ВАК РБ трэба папярэдне замовіць яе па тэлефоне (8 017) 293 25 86 (у першыя дні пасля абароны дысертацыі). Выкананне даведкі – да 3-х рабочых дзён.

Пры перадачы дысертацыі неабходна асабістая прысутнасць саіскальніка для падпісання Згоды на апрацоўку персанальных даных і Акта прыёму-перадачы маёмасці. Пры сабе мець пашпарт (і пераклад пашпарта для замежных грамадзян).

Электронную копію дысертацыі просім прадастаўляць адным файлам (разам з дадаткамі і актамі аб укараненні) у фармаце .pdf на аптычным носьбіце (CD-RW + канверт для дыска).

Падрабязную кансультацыю можна атрымаць у сектары арганізацыйна-метадычнага забеспячэння фарміравання электроннай бібліятэкі па тэлефоне (8 017) 293 25 86.

Аўтары маюць магчымасць заключэння ліцэнзійных дагавораў на перадачу невыключных праў.

Звяртаем увагу на тое, што ў адпаведнасці з пунктам 43 Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь не пазней чым за месяц да абароны дысертацыі ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі накіроўваецца аўтарэферат дысертацыі на папяровым і электронным носьбітах.

Электронная копія аўтарэферата дысертацыі можа быць перададзена ў бібліятэку наступным чынам:

  • накіравана па электроннай пошце: press@nlb.bypress.nlb.by@gmail.com;
  • адпраўлена на CD- або DVD-дыску па пошце на адрас:
    Нацыянальная бібліятэка Беларусі
    220114, г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 116,
    аддзел фарміравання электроннай бібліятэкі.

У выпадку ўнясення змяненняў у дысертацыю або аўтарэферат дысертацыі (дабаўлення ліста змяненняў), неабходна паведаміць пра гэта па тэлефоне.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 86.

Рэжым прыёма саіскальнікаў:
Панядзелак – пятніца: 09.00–16.30 (перапынак на абед 13.00–13.45).
Субота, нядзеля – выхадныя дні.

Бібліятэкарам