ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыЛічбавыя бібліятэкіЭлектронная бібліятэка манускрыптаў

Электронная бібліятэка манускрыптаў

MANUSCRIPTORIUM – гэта інфармацыйна-пошукавая сістэма, якая складаецца з адкрытага каталога гістарычных калекцый і лічбавай бібліятэкі рукапісаў і старадрукаваных дакументаў. Ініцыятарам стварэння рэсурса і каардынатарам кантэнту з’яўляецца Нацыянальная бібліятэка Чэшскай Рэспублікі.

Мэта дадзенага праекта заключаецца ў прадастаўленні даследчыкам розных спецыяльнасцяў доступу да рукапісаў і іншых гістарычных дакументаў (інкунабул, старадрукаваных кніг, гравюр, гістарычных карт, статутаў і г.д.), якія датаваны да 1800 г. і маюць вялікую навуковую, культурную і гістарычную каштоўнасць. Зараз партнёрамі Нацыянальнай бібліятэкі Чэшскай Рэспублікі па фарміраванні дадзенага рэсурсу з’яўляюцца больш за 80 чэшскіх і замежных бібліятэк і архіваў, іншых арганізацый.

Сярод найбольш актыўных замежных партнёраў-бібліятэк:

  • Універсітэцкая бібліятэка Братыславы (Славакія);
  • Бібліятэка Акадэміі навук Славакіі;
  • Нацыянальная бібліятэка Польшчы;
  • Універсітэцкая бібліятэка г. Вроцлава (Польшча);
  • Бібліятэка Літоўскай акадэміі навук;
  • Нацыянальная і універсітэцкая бібліятэка Рэйк’явіка (Ісландыя);
  • Цэнтральная нацыянальная бібліятэка Фларэнцыі (Італія);
  • Нацыянальная бібліятэка Іспаніі;
  • Нацыянальная бібліятэка Румыніі;
  • Нацыянальная бібліятэка Турцыі.

З 2009 г. да праекта далучылася Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Аб’ём бібліяграфічных запісаў у Manuscriptorium дасягае 185 тыс., з іх звыш 4 тыс. маюць спасылку на тэкст дакумента. На сённяшні дзень лічбавая калекцыя рукапісаў і старадрукаваных выданняў, прадстаўленых у Manuscriptorium, з’яўляецца адной з найбуйнейшых электронных бібліятэк такіх дакументаў не толькі ў Еўропе, але і ў свеце.

Доступ да бібліяграфічных запісаў Manuscriptorium неабмежаваны, доступ да поўных тэкстаў дакументаў магчымы толькі з будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

111